Службовая інструкцыя 20. 02. 2017г. №9 в. Свабодная педагогу псіхолагу Агульныя палажэнні




Дата канвертавання09.02.2018
Памер84.48 Kb.
Сенненская школа-інтэрнат ЗАЦВЕРДЖАНА

для дзяцей-сірот і дзяцей, Загад ад 20.02.2017 г. № 47

якія засталіся без апекі бацькоў


СЛУЖБОВАЯ ІНСТРУКЦЫЯ
20.02.2017г. №9

в. Свабодная


педагогу - псіхолагу
1. Агульныя палажэнні

1.1. Педагог-псіхолаг Установы адносіцца да катэгорыі спецыялістаў.

1.2. На пасаду педагога-псіхолага Установы прызначаецца асоба, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю або вышэйшую педагагічную адукацыю і сертыфікат аб праходжанні інтэграванага курса псіхалагічнай падрыхтоўкі, без прад'яўлення патрабаванняў да стажу працы;

- педагога-псіхолага Установы II кваліфікацыйнай катэгорыі – асоба, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю або вышэйшую педагагічную адукацыю і сертыфікат аб праходжанні інтэграванага курса псіхалагічнай падрыхтоўкі і стаж працы на пасадзе педагога-псіхолага ўстановы адукацыі не менш за 2 гадоў;

-педагога-псіхолага Установы I кваліфікацыйнай катэгорыі – асоба, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю і стаж працы на пасадзе педагога-псіхолага ўстановы адукацыі II кваліфікацыйнай катэгорыі не менш за 3 гадоў;

-педагога-псіхолага Установы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі – асоба, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю і стаж працы на пасадзе педагога-псіхолага Установы I кваліфікацыйнай катэгорыі не менш за 3 гадоў.

1.3. Педагог-псіхолаг Установы прызначаецца на пасаду, перамяшчаецца і вызваляецца ад яе загадам дырэктара.

1.4. У сваёй дзейнасці педагог-псіхолаг кіруецца:

1.4.1. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі і іншымі праграмна-метадычнымі дакументамі па пытаннях выконваемай працы;

1.4.2. загадамі і распараджэннямі дырэктара Установы;

1.4.3. Статутам Установы;

1.4.4. Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку;

1.4.5. дадзенай службовай інструкцыяй.

1.5. Педагог-псіхолаг павінен ведаць:

1.5.1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь пра адукацыю, іншыя нарматыўныя прававыя акты, інструктыўна-метадычныя дакументы і інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы, якія адносяцца да сферы адукацыі і дзейнасці педагога-псіхолага, праў і свабод асобы, сацыяльнай абароны выхаванцаў;

1.5.2. нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць пытанні аховы працы, аховы здароўя, прафарыентацыі, занятасці вучняў (выхаванцаў) і іх сацыяльнай абароны;

1.5.3. агульную псіхалогію, педагагічную псіхалогію, псіхалогію асобы і дыферэнцыраваную псіхалогію, дзіцячую і ўзроставую псіхалогію, сацыяльную псіхалогію, асновы дэфекталогіі, псіхатэрапіі, сэксалогіі;

1.5.4. метады актыўнага навучання, сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу зносін;

1.5.5. сучасныя метады індывідуальнай і групавой прафконсультацыі; дыягностыкі, карэкцыі нармальнага і анамальнага развіцця дзіцяці;

1.5.6. асновы працоўнага заканадаўства;

1.5.7. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку;

1.5.8. правілы і нормы аховы працы, пажарнай, дарожнай і электрабяспекі.

1.6. Педагог-псіхолаг з'яўляецца спецыялістам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (СППС) Установы.

1.7. Педагог-псіхолаг Установы непасрэдна падпарадкоўваецца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Установы.


2. Функцыі

На педагога-псіхолага ўскладаюцца наступныя функцыі:

2.1. Ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці, накіраванай на захаванне псіхічнага, саматычнага і сацыяльнага стану выхаванцаў.

2.2. Правядзенне псіхадіагнастычнай, псіхапрафілактычнай працы з мэтай выяўлення асоб, якія знаходзяцца ў зоне псіхалагічнага рызыкі, фактараў, якія перашкаджаюць развіццю асобы, і прыняцце мер па аказанні псіхакарэкцыйнай, рэабілітацыйнай, кансультатыўнай псіхалагічнай дапамогі.

2.3. Садзейнічае стварэнню спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў групах і калектывах;

2.4. Ажыццяўленне навукова-метадычнай работы, уключаючы фарміраванне банка дадзеных па выніках працы.

2.6. Выкананне функцый СППС.

2.7. Распрацоўка, вядзенне дакументацыі па ўстаноўленай форме і выкарыстанне яе па прызначэнні.


3. Службовыя абавязкі

3.1. Ажыццяўляе прафесійную дзейнасць у часткі рэалізацыі праграм выхавання, накіраваную на сацыяльную адаптацыю выхаванцаў, аказанне ім псіхалагічнай дапамогі і аптымізацыю адукацыйнага працэсу;

3.2. праводзіць неабходныя псіхолага-педагагічныя вымярэнні, апрацоўку вынікаў, падрыхтоўку псіхалагічных высноў і рэкамендацый;

3.3. праводзіць сумесна з педагогамі сацыяльнымі, настаўнікамі-дэфектолагамі, лекарамі, юрыстамі і іншымі саецыялістамі паглыбленыя псіхадыягнастычныя абследаванні якія навучаюцца, што патрабуюць у псіхалагічнай дапамозе і падтрымцы;

3.4. складае псіхолага-педагагічныя заключэнні па матэрыялах даследчых работ з мэтай арыентацыі педагагічнага калектыву ў праблемах асобаснага і сацыяльнага развіцця выхаванцаў;

3.5. удзельнічае ў планаванні і распрацоўцы развіваючых і карэкцыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці з улікам індывідуальных і полаўзроставых асаблівасцей выхаванцаў;

3.6. ажыццяўляе псіхалагічнае суправаджэнне развіцця выхаванцаў на працягу ўсяго перыяду;

3.7. клапоціцца аб псіхічным здароўі асобы дзіцяці, удзельнічае ў стварэнні для яго развіваючага, псіхалагічна камфортнага асяроддзя;

3.8. праводзіць работу па развіцці здольнасцяў дзяцей, фарміраванню псіхалагічнай культуры асобы, навучанне адэкватным паводзінам, вырашэнню міжасобасных канфліктаў;

3.9. вядзе асветніцкую працу сярод дзяцей, педагогаў, патранатных сем’яў і сваякоў выхаванцаў;

3.10. фарміруе псіхалагічную культуру выхаванцаў, педагагічных работнікаў, у тым ліку і культуру палавога выхавання;

3.11. кансультуе педагогаў па пытаннях практычнага прымянення псіхалогіі, спрыяе павышэнню сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнтнасці педагогаў;

3.12. распрацоўвае і апрабуе новыя дыягнастычныя і карэкцыйныя методыкі і праграмы;

3.13. прымае ўдзел у псіхалагічнай экспертызе педагагічных інавацый, рашэнняў, прапаноў, навучальных праграм, тэставых методык;

3.14. ўзаемадзейнічае з цэнтрамі карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, рэгіянальнымі псіхалагічнымі службамі;

3.15. ўдзельнічае ў дзейнасці метадычных аб'яднанняў і іншых формах метадычнай работы; прымае ўдзел у рабоце педагагічнага савета;

3.16. арганізуе і праводзіць з выхаванцамі вывучэнне правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі, навучанне мерам бяспекі пры знаходжанні іх ва Установе, падчас паходаў, экскурсій, спартыўных мерапрыемстваў і т. п.;

3.17. ажыццяўляе нагляд за дзецьмі ў адпаведнасці з патрабаваннямі па ахове жыцця і здароўя дзяцей у памяшканнях Установы;

3.18. ўсталёўвае гуманныя, даверлівыя адносіны з выхаванцамі, праяўляючы патрабавальнасць i павагу да асобы дзіцяці;

3.19. абараняе дзіця ад усіх формаў фізічнага і псіхічнага насілля;

3.20. садзейнічае ўладкаванню выхаванцаў на сямейныя формы выхавання;

3.21. з дазволу дырэктара умацоўвае і развівае сувязі і кантакты выхаванцаў са сваякамі;

3.22. выконвае прававыя, маральныя і этычныя нормы;

3.23. вядзе здаровы лад жыцця і прапагандуе яго сярод выхаванцаў;

3.24. павышае сваю прафесійную кампетэнтнасць. Свабодна выбірае формы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;

3.25. выконвае загады, распараджэнні дырэктара, рашэнні, прынятыя агульным сходам, педагагічным саветам Установы;

3.26. забяспечвае спраўны стан працоўнага месца, абсталявання, мэблі;

3.27. забяспечвае наяўнасць знакаў бяспекі і папераджальных надпісаў ў кабінеце;

3.28. прымае неабходныя меры па выкананню дзеючых правілаў і нормаў па ахове працы, правілаў пажарнай, дарожнай і электрабяспекі, па стварэнні здаровых і бяспечных умоў для выхаванцаў пры правядзенні адукацыйнага працэсу;

3.29. неадкладна паведамляе наймальніку аб любой сітуацыі, пагражаючай жыццю або здароўю працуючых і выхаванцаў, няшчасным выпадку, калі такі адбыўся ва Установе;

3.30. аказвае садзейнічанне наймальніку па прыняцці мер для аказання неабходнай дапамогі пацярпелым і дастаўкі іх у арганізацыю аховы здароўя;

3.31. аказвае садзейнічанне і супрацоўнічае з наймальнікам у справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, неадкладна паведамляе свайму непасрэднаму кіраўніку ці іншай службовай асобе аб няспраўнасці абсталявання, інструмента, прыстасаванняў, транспартных сродкаў, сродкаў абароны, пра пагаршэнне свайго здароўя;

3.32. праходзіць у адпаведнасці з графікам медыцынскі агляд.
4. Правы

Педагог-псіхолаг мае права:

4.1. на працоўнае месца, якое адпавядае правілам аховы працы, абароненае ад уздзеяння небяспечных і/або шкодных вытворчых фактараў;

4.1. знаёміцца з праектамі рашэнняў кіраўніцтва Установы, звязанымі з яго дзейнасцю;

4.2. уносіць на разгляд кіраўніцтва Установы прапановы па ўдасканаленні выконваемай працы, укараненню новых педагагічных тэхналогій, ліквідацыі выяўленых недахопаў у дзейнасці Установы ў межах сваёй кампетэнцыі;

4.3. на творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

4.4. запытваць і атрымліваць ад адміністрацыі, спецыялістаў і педагогаў Установы неабходную для ажыццяўлення сваёй дзейнасці інфармацыю;

4.5. патрабаваць ад кіраўніцтва Установы аказання садзейнічання ў ажыццяўленні ўскладзеных на яго абавязкаў;

4.6. сістэматычна павышаць сваю кваліфікацыю і атэставацца на адпаведную кваліфікацыйную катэгорыю;

4.7. на навучанне (інструктаванне) бяспечным метадам і прыёмам працы;

4.8. прымаць асабісты ўдзел ці ўдзел праз свайго прадстаўніка ў разглядзе пытанняў, звязаных з забеспячэннем бяспечных умоваў працы, правядзенні ва ўстаноўленым парадку праверак па ахове працы на яго працоўным месцы адпаведнымі органамі;

4.9. адмовіцца ад выканання даручанай працы ў выпадках:

- ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя яго і навакольных да ліквідацыі гэтай небяспекі,

- не прадастаўлення яму сродкаў індывідуальнай абароны, якія непасрэдна забяспечваюць бяспеку працы;

4.10. уносіць прапановы па паляпшэнню умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу.
5. Адказнасць

Педагог-псіхолаг нясе адказнасць:

5.1. за неналежнае выкананне (невыкананне) сваіх службовых абавязкаў, за няправільнасць і няпоўнасць выкарыстання прадастаўленых правоў, прадугледжаных дадзенай службовай інструкцыяй, - у межах, вызначаных дзеючым працоўным заканадаўствам;

5.2. за правапарушэнні, здзейсненыя ў працэсе ажыццяўлення сваёй дзейнасці, - у межах, вызначаных дзеючым адміністрацыйным, крымінальным і грамадзянскім заканадаўствам;

5.3. за захаванасць і выкарыстанне маёмасці, замацаванай за кабінетам псіхолага; метадычнай літаратуры і дапаможнікаў у адпаведнасці з дзеючым працоўным і грамадзянскім заканадаўствам;

5.4. за захаванасць будынкаў і памяшканняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай уласнасці Установы ў адпаведнасці з дзеючым працоўным і грамадзянскім заканадаўствам.

5.5. за няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з выхаванцамі ў час адукацыйнага працэсу;

5.6. за стварэнне здаровых і бяспечных умоў для выхаванцаў падчас правядзення заняткаў, экскурсій, паходаў, спартыўных гульняў і спаборніцтваў, калектыўнай працы і т. п.


Кіраўнік структурнага

падрадзялення __________ Я.І.Кісялёў

(подпіс)

З інструкцыяй азнаёмлены(на) ______________________

(подпіс, ініцыялы і прозвішча, дата)

УЗГОДНЕНА

Пратакол паседжання

прафсаюзнага камітэта



ад "__" _____ 2017 г. № __


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка