Спевы да святой імшы чэсць табе, слава




старонка1/4
Дата канвертавання05.01.2017
Памер0.54 Mb.
  1   2   3   4
СПЕВЫ ДА СВЯТОЙ ІМШЫc:\program files (x86)\microsoft office\media\cagcat10\j0157995.wmf

ЧЭСЦЬ ТАБЕ, СЛАВА

1. Чэсць Табе, слава, наш добры Пане,/ З веку да веку не перастане!

2. І грамада ўся, верныя людзі,/ Славіць Цябе мы, Ойча наш будзем.

3. Дзякуем шчыра, Добры наш Божа,/ За літасцівы дар Твой прыгожы.

4. Што дараваў нам нашы заганы,/ Ласкі Сваёй дар даў тут сабраным.

5. Ты на Сябе ўзяў цяжар нялёгкі,/ Дзеля нас грэшных не меў палёгкі.

6. Цела Святое дзідай прабіта/ І Кроў бязвінна была праліта.

7. На свет прыйшоўшы Бог вечнай славы,/ Меў тут пакутаў цяжкіх нямала.

8. Даўся пакорна на катаванне,/ Зведаў пакуты ўкрыжавання.

9. Потым увайшоўшы да вечнай славы,/ Нам Ты пакінуў дар небывалы.

10. Святы Сакрамэнт – Твой дар каштоўны,/ Нашыя сэрцы ўдзячнасці поўны.

11. Мы Табе, Божа, сёння спяваем,/ Нашы галовы нізка схіляем.

12. Дай Ты нам ласку, любы наш Божа,/ Верым, у патрэбе Ты дапаможаш.

ПРАСЛАЎЛЯЮ З ВЕРАЙ

1. Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе! / Ты пад відам хлеба скрыты для мяне./ Сэрца ў пакоры, Божа, прад Табой, / усё губляе вартасць у велічы Тваёй.

2. Да ўсіх пачуццяў трачу я давер,/ Толькі слыху верыць я магу цяпер./ Веру моцна ў тое, што сказаў Бог-Сын, / словы вечнай праўды мае Ён адзін.

3. Боскасць утаіў Ты на крыжы сваім, / там было й людское ўкрытае на ім, / Як злачынец з крыжа, з верай вызнаю, / што Ты Бог сапраўдны, збаў душу маю.

4. Як Тамаш няверны не шукаю ран, / я вызнаўца праўды, што Ты Бог і Пан, / Умацуй, о Езу, веру і любоў, / дай жа мне надзею, дай паўстаць з грахоў.

5. Успамін Хрыстовай збаўчай смерці час, / Хлеб жывы – крыніца ласк жыцця для нас. / Асвяці мой розум мудрасцю сваёй, / будзь заўсёды побач і даруй спакой.

6. Ты як Птах ахвярны кроўю поіш люд, / мне вярні нявіннасць, змый грахоўны бруд. / Напаі крывёю, што ад страшных бед / кропляю адною збавіць цэлы свет.

7. Хоць цяпер Ты ўкрыты ў Гостыі Святой, / я малюся шчыра, Божа, прад Табой, / каб у вечнай славе я ўглядацца мог / у Тваё аблічча, Пане мой і Бог. Амэн.



О, ЕЗУ Ў ГОСТЫІ

1. О, Езу ў Гостыі, песню хвалы прымі / і будзь праслаўлены цяпер і на вякі!

2. О Езу, Пане мой, прагну я жыць з Табой, / Езу я твой заўжды – цяпер і на вякі!

3. О Езу, Божа мой, Збаўца душы маёй, / у сэрцы маім жыві цяпер і на вякі!



ХАЙ БУДЗЕ ПАХВАЛЁНЫ

1. Хай будзе пахвалёны Сакрамэнт праслаўлёны, / што пакінуў Езус Хрыстус для абароны.

2. Цела і Кроў Святая да нас дабром палаюць, / як мы годна іх прымаем – мір спасылаюць.

3. Чэсць і хвалу люд верны хай Богу шле бязмерна. / У час вайны, у мор і голад будзь міласэрны!

4. Блаславі, шчыра просім, Хлебе наш, дар нябёсаў. / Барані, лячы, ратуй нас, о Даўца лёсу!

5. Што Ты тут – верым, Пане. Нашае хай прызнанне, / што Табе складаем з сэрца, Ахвярай стане.

6. Розум і веру дорым, сэрцы нясём у пакоры. / Езу Хрысце, мілы Збаўца, будзь нам узорам.

ЕЗУ, У СЭРЦЫ ТЫ МАІМ

1. Езу, у сэрцы Ты маім / радасць збаўлення мне адкрыў, / стаў для мяне крыніцай ласк; / будзь праслаўлёны, Божа наш.

2. Што для Цябе ўчыніць магу, / каб паказаць любоў маю? / Волю Тваю заўжды прымаць / і сэрца чыстым захаваць.

3. Езу, не пакідай мяне, / мая душа Табой жыве. / У час цярпення памажы/ вытрываць у Тваёй любві.



СЛАЎЦЕ, ВУСНЫ

1. Слаўце, вусны, таямніцу / Цела й дарагой Крыві, / Бог яе, як ласк крыніцу, / у часе дзён зямных праліў / Той, Хто Маці меў Дзявіцу, - / Збаўца свету, Пан хвалы.

2. Нарадзіўся з чыстай Дзевы / з мэтай збавіць людскі род. / Ён па свеце, нібы зерне,/ слова кінуў у народ. / Цудам Ён тады бязмерным / скончыў там паслання ход.

3. Ноч апошню пры вячэры / з тымі, што братамі зваў, / здзейсніў чын той, як належыць, / так закон патрабаваў. / Вучням Сам Сябе даверыў / і Хлеб з рук Сваіх ім даў.

4. Слова ўцелаўлёна словам: / Сам змяняе Цела ў Хлеб. / А віно – то Кроў Хрыстова,/ не спасцігне зрок Яе, / толькі вера божай мовай / у сэрцы ўпэўненасць хай шле.

5. Перад велічным Сакрамэнтам / паклонімся шчыра ўсе. / Траціць моц Старое Права,/ бо ўжо Новы Запавет, / што нам розум не тлумачыць, / святло веры прынясе.

6. Богу вечнаму ў Тройцы / праслаўленне і хвала: / і Айцу, і Сыну разам - / Творцу вечнага жыцця, / Духу, што ад іх паходзіць, / даўцу вечнага святла. Амэн.

О, ЗБАЎЧА ГОСТЫЯ

1. О, Збаўча Гостыя, нам брамы неба адчыні, хоць люты вораг грозіць нам, дай моц і сілу нам спашлі.

2. Адзіны ў Тройцы Бог Святы, / Табе хвала ў кожны час, / у Айчыну вечную вядзі, / дары жыццём бясконцым нас.

БУДЗЬ ЗАЎСЁДЫ ПАХВАЛЁНЫ

Будзь заўсёды пахвалёны, усімі намі праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, наш нябесны Тэстамэнт (3 разы).



ХАЙ ЖА БУДЗЕ ПРАСЛАЎЛЁНЫ

Хай жа будзе праслаўлёны, Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста (3 разы).



ХВАЛА І ПРАСЛАЎЛЕННЕ

Хвала і праслаўленне, будзь у кожным моманце! / Езусу ў Найсвяцейшым Божым Сакрамэнце./ Колькі хвілін у гадзіне і гадзін у вечнасці, / столькі разоў будзь славен, Езу, узор міласці (3 разы).



СЛАЎЛЮ ПАНА

Слаўлю Пана ў кожным моманце, о Хлебе наш жывы, у Сакрамэнце, о Хлебе наш жывы, у Сакрамэнце (3 разы).



ЕЗУ, ДА МЯНЕ ПРЫЙДЗІ

1. Езу, да мяне прыйдзі, / сэрца ласкай абудзі. / Сябра простых душ людскіх, / паяднай з Сабой усіх.

2. Сэрца прагне так Цябе, / бо ў самоце цяжка мне. / Клічу з болем: “Езу мой, / Ты заўсёды будзь са мной”.

3. Свет раскошамі заве, / толькі ў сэрцы цяжка мне. / Прагну міласці Тваёй, / што дае ўсім супакой.

4. Я слуга нягодны Твой, / каб схіліўся нада мной. / Толькі слова мне скажы - / паратунак для душы.

5. Дык прыйдзі, чакаю я, / уратуй сваё дзіця. / Не пагардзь маёй душой, / хай жа будзе ўжо Тваёй.



СПЕЎ НА ХРОСТ

1. Што абяцаў я ў час хрышчэння / шчыра ўсё прымаю. / Годна спаўняць Бога настаўленні, / у еднасці быць жадаю. / Богу падзяку ўзнясём, / кліча Ён нас у Божы Дом, з Ім быць заўсёды прагну.

2. Ворага злога, яго загады / я абяцаў адрынуць. / Гнеў і гардыня – раскошы ўлады, / трэба цяжар той скінуць! / Я пазбягаю спраў ліхіх, / бо страх і мукі толькі ў іх, / клічуць да вечнай смерці.

3. Я давяраюся Пану Богу, / буду з грахом змагацца. / Ойча, ратуй нас ад спраў ліхога, / дай нам святымі стацца. / Быць ля Цябе дай, Валадар, / Ты мой адзіны скарб і дар. / Тут, на зямлі і ў небе!



ДАЙ, ДОБРЫ БОЖА

1. Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць. / Тваёю ласкай захавай ад грэху. / К Табе ўздыхае сэрца маё плачыць. / Дай ў Тваёй сіле мне знайсці пацеху.

2. Ты свет уладзіў на людскую службу - / такі карысны і такі прыгожы, / каб мы, увайшоўшы з гэтым светам ў дружбу, / Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа.

3. Табе малюся, Божа міласцівы, / дай мне ўбачыць свет Твой найяснейшы - / Цябе самога і ўсе ў небе дзівы / на векі вечны, Божа наймілейшы!

4. Тваёю моцай і я моцны стану. / Айца і Сына, і Духа Святога - / Тройцу адзіну, у неба калі гляну, / хваліці буду Стварыцеля Бога.

5. Будзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай / і жыватворчай, вечнай назаўсёды, / і непадзельнай, і адзінасутнай, / у Божай моцы знак любові, згоды.



МАГУТНЫ БОЖА

1. Магутны Божа! Уладар сусветаў, / вялікіх сонцаў і сэрц малых. / Над Беларусяй ціхай і ветлай, / рассып праменні свае хвалы.

2. Дай спор у працы штодзённай, шэрай, / на лусту хлеба, на родны край. / Павагу, сілу і веліч веры / у нашу праўду, у прышласць – дай!

3. Дай урадлівасць жытнёвым нівам, / учынкам нашым пашлі ўмалот! / Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай / краіну нашу і наш народ!



ЕЗУСА СЭРЦА

1. Езуса Сэрца, міласць гарача, / мольбы пакорна нашы нясём. / Хоць мы і вельмі грэшны, аднак жа / шчыра Табе мы чэсць аддаём. / Не выпускай жа Ты з ласкі нас, будзь паратункам у кожны час.



Рэфрэн: Езуса Сэрца – найбольшы скарб наш, будзь міласэрным да грэшных нас.

2. Езуса Сэрца, Ты, што за нашы / віны цяжкія з неба зышло, / за чалавецтва церпячы страшна, / дзідай ліхой прабіта было. / Просьбы ласкава ад нас прымі, кары Свае ад нас адхілі! / Езуса Сэрца…

3. Езуса Сэрца смутным да скону / Ты за правіны нашы было, / праз міласэрнасць, з Божага трону / людзям без меры шчасце зышло! / Той, хто дабротаў з верай жадаў, / з Божае ласкі ўсё атрымаў. / Езуса Сэрца…

4. Езуса Сэрца, Бога на небе, / намі кіруй у кожну пару, / хай жа ў працы, у кожнай патрэбе / ўзносім з мальбою сэрцы ўгару. / Дзе шчасце вечна, дзе светлы рай, / Божа, туды патрапіць нам дай! / Езуса Сэрца…

5. Езуса Сэрца, дай жа нам цноты: / веру, надзею, міласць к Табе, / Богу служыць дай верна, з ахвотай - / так мы здабудзем неба сабе. / Хай не забрудзіць душы нам грэх, / бо толькі Божых хочам пацех. / Езуса Сэрца…

6. Езуса Сэрца, будзь праслаўлёна / Ты ад людскога роду ўсяго. / Прагнеш, каб кожны з нас быў збавёны, / прымеш мяне як сына свайго. / Будзь Богу слава ў Тройцы Святой, / а на зямлі ўсім нам супакой. / Езуса Сэрца…



О, БЯСКОНЦАЯ КРЫНІЦА

1. О, бясконцая Крыніца Божай любові, / Скарб сапраўднай асалоды – Сэрца святое./ Месяц, сонца, ясны зоры, неба цэлае, анёлы / з захапленнем спазіраюць, ласкі чакаюць.

2. Быў за грэшных нас ганебна Ты ўкрыжаваны. / Кроў, каб свет абмыць наш грэшны, выцекла з раны. / Чалавекам бічаваны, да крыжа ім прыкаваны, / цернем укаранаваны – так зневажаны.

3. Той Выток Святы, што з Сэрца нам выплывае, / душы грэшныя людскія ўсе абмывае. / І напоўніць іх надзеяй, стануць нібы снег той белы, / у Святой салодкай Ране знойдуць трыванне.

4. О, Надзея ўсіх гаротных, што так смуткуюць, / хай жа словы суцяшэння ў скрусе пачуюць. / Ты пацеха ўсіх журботных, смак раскошаў несмяротных, / Езу, сэрцам праслаўлёны, будзь пахвалёны!

5. Просім ласкі для збаўлення нам абяцанай, / і душой, і целам шчыра так пажаданай. / Хай жа вобраз Твой лагодны аглядаці буду годным / са святымі па-над часам у небе разам.



БЛАСЛАВІ НАС, ДОБРЫ ЕЗУ

1. Блаславі нас, добры Езу, / Сэрца мы Тваё ўслаўляем./ Хай жа гэты скарб каштоўны / ў нашых сэрцах зберагаем.

2. За любоў Тваю прыносім / тое ўсё, што сёння маем. / Сэрца Бога шчыра просім: / хай жа нас не пакідае.

3. О, Святое Сэрца Бога, / неба гімн Табе спявае, / Маці зычыць ласкаў многа, / люд Цябе Твой праслаўляе.

4. Не пакінь нас, шчыра просім, / і не дай з дарогі збіцца. / Сэрцы ў дар Табе прыносім, / ласкі божае Крыніца.

5. Будзь, о любы Езу, з намі, / ззяй нам Сэрца прамянямі, / ззяй Сваёй любові сонцам/ нам у вечнасці бясконца.



ГІМН ДУХУ СВЯТОМУ

1. Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы, / наведай вернікаў сваіх, / напоўні ласкай з вышыні / сэрцы, што створаны Табой.

2. Названы Суцяшыцелем, / Ты – найвышэйшы Бога дар / жыцця крыніца і любоў,/ і узмацненне нашых душ.

3. Ты спасылаеш сем дароў, / бо маеш сілу ад Айца./ Праз Сына абяцаны нам,/ Ты мноствам моваў прамаўляў.

4. Сваёю ласкай асвяці / сэрцы і розум нашыя, / і сэрцы нам аздараві / і нашы цноты ўзмацняй.

5. Ты злога духа адгані / і супакоем адары, / заўсёды за сабой вядзі / і прабачэнне грэшным дай.

6. Дай праз Цябе Айца пазнаць / і шлях да Сына пакажы./ Ты – Дух любові іх дваіх,/ верым Табе ва ўсе часы.

7. Богу Айцу хвала заўжды / і Сыну ўваскрэсламу./ Суцяшыцелю, Табе / хвала на вечныя вякі. Амэн



УПАЎШЫ НА КАЛЕНІ

1. Упаўшы на калені, / Бога спахваляйма, / у кожным сэрц імкненні:/ хвала, хвала, хвала.

2. Спявай, зямля і неба,/ Езусу “Гасанна!”/ Утоенаму ў хлебе: / хвала, хвала, хвала.

3. О, паўтарай, народзе,/ увечары і рана,/ на захадзе і ўсходзе:/ хвала, хвала, хвала.

4. О, збаўчая Ахвяра,/ што ратункам стала,/ будзь вечна праслаўлёна!/ Хвала, хвала, хвала.

ПАНЕ, ДОБРЫ, ЯК ХЛЕБ

Рэфрэн: Пане, добры, як хлеб,/ будзь праслаўлёны паўсюдным Касцёлам, / бо так бязмерна Ты палюбіў нас, / бязмерна Ты палюбіў нас.

1. Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа,/ каб мы ў шляху да неба сілы мелі, / Ты маннай стаў вандроўнікам галодным, / для тых, што вечна быць з Табой хацелі.

2. Жніво настала, радуюцца людзі,/ саспела ніва, пахне свежым хлебам./ Хай алтаром зямля ўся наша будзе,/ а хлеб Камуніяй тым, хто прагне неба.

3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі,/ калі мы зробім, што Ты загадаў нам./ Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане,/ бо Ты для нас – жыццё і спадзяванне.

4. Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных,/ а Сам застаўся Хлебам у святынях./ Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна, / бо як дзяцей Ты, Божа, палюбіў нас.

ЦЯБЕ, БОГА, ПРАСЛАЎЛЯЕМ

1. Цябе, Бога, праслаўляем,/ Табе, Пане, хвала вечна,/ неба і зямля спявае / Табе, Ойча векавечны.

2. Табе, Божа, усе Анёлы,/ з імі Моцы і Нябёсы,/ Хэрубіны, Сэрафіны / гімн хвалы адвечны ўзносяць.

3. Святы, Святы над святымі / Бог Магутны і Ласкавы,/ над зямлёй і небам слыне / неабсяжнасць Тваёй славы!

4. І апосталы, і вучні, / хор прарокаў, поўны хвалы,/ з імі мучанікаў лучнасць / аддаюць Табе пашану.

5. У сугучным хоры льецца / па ўсёй зямлі наўкола / Табе хвала з нашых сэрцаў, / спеў святы Твайго Касцёла.

6. Сына з Духам Суцяшэння / велічы Айца прамністай / Праслаўляе ўсё стварэнне, -/ Валадар хвалы Ты, Хрысце!

7. Праз вякі гучыць няспынна / спеў, што славіць Твае справы / Пане, ад усіх правінаў / захаваць нас будзь ласкавы.

8. Каб жа выбавіць свет цэлы / праз свае святыя раны,/ Сын Айца спрадвечны, цела/ Ты прыняў ва ўлонні Панны.

9. Зруйнаваў Ты брамы смерці./ На крыжы ёй вырваў джала,/ каб усіх, хто ў Цябе верыць,/ радасць вечная заззяла.

10. Праваруч Айца ў славе / Трон Твой, Збаўца наш адзіны,/ прыйдзеш зноў адтуль у яве,/ каб судзіць людскія чыны.

11. Грэшным Ты не дай загінуць,/ будзь нам Збаўцам, не Суддзёю / і абмый нас ад правінаў / дарагой сваёй крывёю.

12. Са Святымі ў бляску моцы / захавай Тваіх абраных,/ Пане, збаў народ Твой, просім, / благаслаў Тваіх падданых.

13. Шляхам нас вядзі бяспечным / у нябесны Ерузалем./ Цябе, Валадар адвечны, / мы штодзённа праслаўляем.

14. Не пакінь жа Свайго люду,/ Божа, без Тваёй апекі./ Пану веру, дык не буду / асаромлены навекі.

БОЖА, НАШ ОЙЧА, ПРОСІМ ПРЫМІ

1. Божа, наш Ойча, просім прымі / гэты хлеб і віно – нашыя дары./ Плён працы рук людскіх і плады зямлі,/ Божа, наш Ойча, просім прымі (2 разы).

2. Божа, наш Ойча, просім прымі / усё, што мы ад Цябе маем у жыцці: / нашую радасць, боль, працу і любоў./ Божа, наш Ойча, просім прымі (2 разы).

ВАЛАДАР НЯБЕСНЫ

1. Валадар нябесны, / Ты свету збаўленне, / пакіруй нас грэшных, / каб жылі сумленна.



Рэфрэн: Ты кіруй, Езу нас, / Валада, Збаўца наш! / Павек вечны час,/ Госпад, Божа наш!

2. Сэрцаў Валадару, / у Ране Твайго Сэрца,/ супакоем дарыш, / хто к Табе імкнецца.

3. За любоў бязмерну / чым аддзячыць можам?/ Толькі шчырай верай / ды жыццём набожным.

ХВАЛА ТАБЕ, ВЯЛІКІ БОГ

Рэфрэн: Хвала, хвала, хвала Табе, вялікі Бог! (2 разы)

Днём і ноччц, Божа, слаўлю я Цябе / і шчаслівы я, што Ты жывеш ўва мне./ І спяваю для Цябе я гімн хвалы, / са мною, Божа, Ты заўжды.



З ТАБОЮ БЫЦЬ ХАЧУ, О ЕЗУ МОЙ

1. З Табою быць хачу, о Езу мой! / З Табою мне лягчэй крыж несці свой./ Да Цябе ўдзячны спеў / я пасылаю свой, / з Табою быць хачу, Госпадзе мой!

2. З Табою быць хачу ў кожны дзень / і за Табой ісці ўсцяж нібы цень./ Тваю прысутнасць чуць / дай мне ў душы маёй./ З Табою быць хачу, Госпадзе мой!

3. Нібы вандроўнік я ў цемры начы,/ дай сілу духа мне, шлях асвяці./ Ты на мяне скіруй / спагадны позірк Свой. / З Табою быць хачу, Госпадзе мой!.



ЛЮБОЎЮ ЖЫЦЬ

1. На развітанне Езус сваім вучням / казаў: “Калі хто верна Мяне любіць / хай захавае праўду Майго слова / і да яго з Айцом мы прыйдзем разам./ І стане нам прытулкам яго сэрца,/ гарыць якое полымем салодкім / і будзе жыць, напоўнены спакоем, / нашай любові, нашай любові”.

2. Любоўю жыць – жыццём Твайму падобным, / о Цар хвалы, выбраных Ты багацце;/ Ты для мяне жывы ў Гостыі белай./ І для Цябе я прагну быць укрытым, / бо прагнуць быць узлюбленыя разам,/ каб дзень і ноч гарнуцца к сэрцу сэрцам./ Твой позірк для мяне раскошай стаўся - / жыву любоўю, жыву любоўю.

3. Любоўю жыць – каштоўны скарб захоўваць/ у сэрцы, нібы ў чашы з крохкай гліны,/ пустыя рукі маю прад Табою. / Слабым бязмерна бачыш мяне, Езу./ Калі я падаю на кожным кроку, / на дапамогу мне прыходзіш, Пане,/ Сваёю ласкай стала надзяляеш - / жыву любоўю, жыву любоўю.

4. Любоўю жыць – сябе даваць без меры,/ калі за гэта платы не чакаеш./ Усё аддаць, не лічачы нічога - / любоў сваёй карысці не шукае. / Божаму Сэрцу, поўнаму пяшчоты, / усё аддаў і з лёгкасцю бягу я, / не маю ўжо нічога, толькі прагну / жыць у любові, жыць у любові!

БУДЗЬ ЗАЎСЁДЫ ПАХВАЛЁНЫ

Будзь заўсёды пахвалёны, / усімі намі праслаўлёны / Найсвяцейшы Сакрамэнт, / наш нябесны Тэстамэнт (3 разы).



О, ДУША ХРЫСТОВА

О, Душа Хрыстова, асвяці мяне./ Цела Хрыстова, захавай мяне./ Кроў Хрыстова, напаі мяне./ О, вада з боку Хрыстова, абмый мяне. / Мука Хрыстова, умацуй мяне./ О, добры Езу, пачуй мяне./ У Сваіх ранах укрый мяне, / не дазволь мне цябе пакінуць./ Ад ворага злога барані мяне./ У гадзіну смерці пакліч мяне./ І дазволь да Цябе прыйсці,/ каб са Святымі хваліць Цябе / на вякі вечныя. Амэн.



ДЗЕ Ж ТЫ, ЕЗУ

1. Дзе ж Ты, Езу, радасць сэрца, / наймілейшы Збавіцель, / дзе жаданая патоля / для душы Суцяшыцель./ Дай мне духа пакаяння, ад граху выратаванне. / Дзе ж Ты, мой найлепшы Езу? / У Табе паратунак.

2. Прагну я Цябе душою, /о жаданы Езусе!/ Мне лягчэй пакуты зносіць, / як са мной Ты, Хрыстусе. / Без Цябе я жыць не зычу; я нямоглы цябе клічу: / спадзяюся на Цябе я,/ бо мая Ты надзея.

3. Ты ж прыйдзі хутчэй да сэрца,/ наймілейшы Езусе! / У таямніцы Найсвяцейшай / я Табой наталюся./ Ты крыніца асалоды, дар ласкавай прахалоды./ Будзь заўсёды ў сэрцы, Божа, / без Цябе жыць нягожа.



БОГ МІЛАСЭРНЫ

1. Бог міласэрны, Ён кліча нас / і спасылае міласці час, / каб нашы душы сталі чысцей, / ідзі, ідзі хутчэй!



Рэфрэн: Грэх спыні і голас той пачуй,/ Божай ласкай душу ўратуй! / На кожным месцы і ў кожны час / Езус чакае нас.

2. Ён абароніць нас ад бяды, / паблагаславіць нашы труды. / Слёзы асушыць з тваіх вачэй - / ідзі, ідзі хутчэй!

3. У Эўхарыстыі сышоў да нас; / ідзі насустрач: Ён – Збаўца наш! / Выбавіць з вечнай цемры начэй - / ідзі, ідзі хутчэй!

НАШ ПАН – ХЛЕБ НЯБЕСНЫ

1. Наш Пан – Хлеб нябесны між намі жыве, / Ён сумным надзею і радасць дае. / Пакорна сыходзіць да нас на алтар, / каб стаць нам Пажывай, дае Сябе ў дар.

2. Наш Пан – Добры Пастыр, прытулак слабым,/ дае літасціва ў Сэрцы Сваім, / любоўю святою лагодзіць нам боль, / і сум раз’ясняе надзеі святлом.

3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд, / прамень з неба шле ў даліну пакут,/ каб шлях чалавеку дабром асвятляць, / у сэрцах па небе тугу абуджаць.

4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе, / нясе супакой, суцяшае ў бядзе. / О, свету Збаўленне, з грахоў нас абмый / і моцай Сваёю ад злога ўкрый.

БУДЗЬ ЖА ПРАСЛАЎЛЁНЫ

1. Будзь жа праслаўлёны, / Езу ў Гостыі, / Ты – наш Адкупіцель, / Ты – наш Хлеб жывы.



Рэфрэн: Слаўся, Хрысце, зараз і навек,/ у Гостыі сакрыты Богачалавек.

2. Будзь жа праслаўлёны, / Езу – Збаўца наш, / як ягнё пакорны / ў свой смяротны час.

3. Будзь жа праслаўлёны / наш Нябесны Хлеб, / чэсць і пакланенне / аддаём Табе.

4. Будзь жа праслаўлёны / за Твой Боскі дар, / наш Айцец Нябесны, / свету Валадар.



ПРЫМІ ПАДЗЯКУ

Рэфрэн: Прымі падзяку, наш Божа Ойча, / О Валадару Магутны ў небе (2 разы).

1. Ты нас паклікаў да веры. / 2. Ты нас любіць навучаеш. / 3. За дар святой Эўхарыстыі. / 4. Ты нам грахі прабачаеш. / 5. Ты ў нас жыццё аднаўляеш. / 6. Божа, Ты з намі заўсёды. / 7. Ты ўчыніў нас братамі. / 8. Радасцю нас напаўняеш.



ЕЗУ, ДА МЯНЕ ПРЫЙДЗІ

1. Езу, да мяне прыйдзі, / сэрца ласкай абудзі. / Сябра простых душ людскіх, / паяднай з Сабой усіх.

2. Сэрца прагне так Цябе, / бо ў самоце цяжка мне. / Клічу з болем: “Езу мой, / ты заўсёды будзь са мной!”

3. Свет раскошамі заве, / толькі ў сэрцы цяжка мне. / Прагну міласці Тваёй, / што дае ўсім супакой.

4. Я слуга нягодны Твой, / каб схіліўся нада мной. / Толькі слова мне скажы - / паратунак для душы.

5. Дык прыйдзі, чакаю я, / уратуй сваё дзіця. / Не пагардзь маёй душой, / хай жа будзе ўжо Тваёй.



ТЫ – МАЯ РАДАСЦЬ

1. Ты – мая радасць, о Езу мой, / Ты – маё шчасце, о Езу мой.



Рэфрэн: Ты – мая радасць, о Езу мой, / Ты – маё шчасце, о Езу мой.

2. Езу, Цябе люблю ўсёй душою, / Ты мне надзеяй і супакоем.

3. Хрысце, к Табе ў думках імкнуся; / на цябе, Пане, я спадзяюся.

4. Езу, Цябе ўсім сэрцам люблю я, / іншай любові і не хачу я.

5. Свету багаццяў я не жадаю, / бо ўсёй душою Бога шукаю.

6. Страціць гатовы я ўсё, што маю / Ты – скарб адзіны, з Табой трываю.

7. Езу, Цябе каб людзі пазналі, / грэхам ніколі б не абражалі.

8. Быць пры Табе заўсёды жадаю, / толькі Табе жыццё давяраю.



ПАНЕ, Я НЕ ВАРТЫ

Рэфрэн: Пане, я не варты, каб прыйшоў да мяне, Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці (2 разы).

1. У хлебе Тваім схаваны Дух, / Яго спажыць не можам. / У віне Тваім плыве агонь, / яго не можам выпіць.

2. Дух у Тваім хлебе, Агонь у Тваім віне - / вялікія цуды прымаюць нашыя вусны. / Пан сышоў на зямлю, учыніў нас новым стварэннем, / няхай на ўзор Анёлаў Агонь і Дух нас напаўняюць.

3. Агонь і Дух былі ў Той, Якая Цябе нарадзіла, Дух і Агонь прыходзяць у хросце - / так у хлебе і келіху ёсць Дух і Агонь. / У Тваім хлебе гіне прагавітасць, Твой келіх знішчае смерць, што нас пагланае. / Спажываем і п’ём Цябе, Пане, не толькі, каб насыціцца, але каб жыць праз Цябе.

4. Сэрца маё, Пане, перапоўненае Тваімі дабрадзействамі, / суціш струмень Сваёй ласкі. / Захавай яе ў скарбніцы Сваёй, / каб калісьці мне зноў удзяліць.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка