Спіс неабходных ведаў для заліка Імператары Расійскай імперыі




Дата канвертавання26.02.2017
Памер46.18 Kb.
Спіс неабходных ведаў для заліка
Імператары Расійскай імперыі:

Кацярына II (1762-1796 гг.), Павел I (1796-1801 гг.), Аляксандр I (1801-1825 гг.), Мікалай I (1825-1855 гг.), Аляксандр II (1855-1881 гг.), Аляксандр III (1881-1894 гг.), Мікалай II (1894-1917 гг.).


Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзелы (1796-1797 гг., 1802 г.), саслоўі (прывілеяваныя, падатковыя, непадатковыя), паланізацыя, русіфікацыя, “Даравальная грамата гарадам” (1785г.), канфесія, Беларуская каталіцкая епархія, ваенныя паселішчы, Камітэт заходніх губерняў (1831 г.), канфіскацыя, “разбор шляхты”, мяжа яўрэйскай аселасці (1794г.), Полацкі царкоўны сабор (1839г.), секулярызацыя, заходнерусізм, рэформы, контррэформы, ваенная рэформа 1862г. (усеагульная воінская павіннасць), судовая рэформа 1872 г. (прысяжныя засядацелі, прысяжныя павераныя, міравыя суды, акруговыя суды), гарадская рэформа 1875 г. (гарадская управа, маёмасны цэнз), школьная рэформа 1864 г. (бессаслоўнасць у адукацыі, класічныя і рэальныя гімназіі), цэнзурная рэформа 1865 г., земская рэформа 1911 г. (земствы), контррэформы Аляксандра III.

Асобы: І. Сямашка, М.Мураўёў, П. Сталыпін.
Асноўныя паняцці, тэрміны вайны 1812 г.: Тыльзіцкі мір, Герцагства Варшаўскае, “план Агінскага”, Камісія Часовага ўрада ВКЛ, Ухалоды, Студзёнка, Жарцы.

Асобы: Напалеон, Аляксандр I, Дамінік Радзівіл, М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, Л. Плятэр, М.Б. Барклай дэ Толі, П.І. Баграціён, А.П. Тармасаў, С. Солтан, Раеўскі, Я.П. Кульнёў, Н. Дурава, М. Маркаў.
Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:

  • студэнцкі рух: Віленская асацыяцыя (1796-1797 гг.), філаматы (1817-1820 гг.), філарэты (1820-1823 гг.), Дэмакратычнае таварыства (1836-1839 гг.), Саюз свабодных братоў.

Асобы: А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, Ф. Савіч.

  • дзекабрысцкі рух: Таварыства ваенных сяброў (1825 г.), Таварыства з’яднаных славян.

Асобы: М. Мураўёў, С. Мураўёў-Апостал, М. Рукевіч, С. Трусаў.

  • шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.: Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, кансерватары і дэмакраты, “За нашу і вашу свабоду”.

Асобы: А. Чартарыйскі, І. Лялевель.

  • паўстанне1863-1864 гг.: Цэнтральны нацыянальны камітэт, Літоўскі правінцыяльны камітэт, Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, “Беларуска-літоўскі чырвоны жонд”, “белыя” і “чырвоныя”, левыя і “правыя”.

Асобы: К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, Р. Гершуні.

  • народнікі: “хаджэнне ў народ”, “Зямля і воля” (1876 -1879 гг.), “Чорны перадзел” (1879-1882 гг.), “Народная воля” (1879 г.), група “Гоман” (1884 г., Пецярбург), ліберальныя народнікі, палітычны тэрор.

Асобы: І. Грынявіцкі, М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоў­ская, Г. Пляханаў, А. Марчанка, Х. Ратнер.

  • марксізм і сацыял-дэмакратычны рух: марксізм, сацыялізм, “Пралетарыят” (1882 г.) “Вызваленне працы” (1883 г.), Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі – Бунд (1897 г., Вільня), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя – РСДРП (1898 г., Мінск), партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў- эсэры (1902 г.).

Асобы: Э. Абрамовіч, І. Гурвіч, С. Трусевіч, Я. Спонцы, В. Сяліцкі, А. Крэмер, У. Ленін, Мартаў.

  • ліберальна-буржуазны рух: кадэты, акцябрысты.

  • манархічны лагер: чарнасоценцы, Рускі ўскраінны саюз, Саюз рускага народа.

  • беларускі нацыянальны рух: беларуская нацыянальная ідэя, Беларуская сацыя­лістычная грамада – БСГ (канец 1902-пач. 1903 гг.).

Асобы: І. і А. Луцкевічы, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі (Ка­русь Каганец), А. Бурбіс.

  • рэвалюцыя 1905-1907 гг.: “крывавая нядзеля”, Булыгінская дума (6 жніўня 1905 г.), Усерасійская Кастрычніцкая палітычная стачка 1905 г., Маніфест Мікалая II ад 17 кастрычніка 1917 г., аўтанамісты, Дзяржаўная Дума, Курлоўскі растрэл (18 кастрычніка 1905 г.), Снежаньскае узброеннае паўстанне 1905 г., Трэцячэрвеньскi дзяржаўны пераварот 1907 г.

Асобы: Г.Гапон, Р. Скірмунт, Курлоў, П. Сталыпін.

  • Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.: адрачэнне ад трону, двоеўладдзе, Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў, Часовы ўрад, Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, грамадскія камітэты парадку, Беларускі нацыянальны камітэт, карнілаўскі мяцеж.

Асобы: Р. Скірмунт, А. Керанскі, Л. Карнілаў, М. Фрунзэ.
Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: феадальна-прыгонніцкая сістэма, аброк, чынш, паншчына, рэкрутчына, інвентарная рэформа, рэформа ў дзяржаўнай вёсцы, люстрацыя, трохпольная сістэма, шматпольны севазварот, Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (1826-1841 гг.), падворнае землекарыстанне, абшчыннае землекарыстанне, дробна-таварная вытворчасць, мануфактура, фабрыка, Хомск, Косава, “гасцінцы”, Зэльва, Бешанковічы, адмена прыгоннага права (Сакрэтны камітэт, губернскія дваранскія камітэты, часоваабавязаныя сяляне, устаўны граматы, “Мясцовыя палажэнні”, выкупная аперацыя, выкупныя плацыжы, дзевяць і сорак дзевяць год, міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з’езды, сельскія і валасныя праўленні, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці, валасны сялянскі суд), капіталізм, прамысловая рэвалюцыя, пралетарыят, буржуазія, прускі”і “амерыканскі” шляхі развіцця капіталізму, цераспалосіца, сервітуты, адпрацовачная сістэма, шматукладнасць эканомікі, манапалітсычныя аб’яднанні, акцыянерныя таварыствы, абшчына, хутар, водруб.

Асобы: П. Кісялёў, Ю. Бакшанскі, В. Пуслоўскі, У. Назімаў, Шарашэўскі, А. Стульгінскі, П. Сталыпін.
Асноўныя паняцці,я кія адносяцца да перыяда Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі:

ваеннае становішча, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага (Баранавічы, Магілёў), Свянцянскі прарыў (27.08-19.09.1915 г.), Двінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск, акупацыя, рэквізіцыі, падушны падатак, Нарачанская аперацыя (5-15.03.1916 г.), Баранавіцкая аперацыя (19.06-16.07.1916 г.), першае выкарыстанне на Усходнім фронце атрутнага газу (Смаргонь), Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (Вільня, 1915 г.; А. і І. Луцкевічы, В. Ластоўскі).


Храналогія падзей:

Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі (1772, 1793, 1795 гг.), вайна з Напалеонам (1812 г.), будаўніцтва першых фабрык на тэрыторыі Беларусі (1820-я гг.), шляхецкае паўстанне (1830-1831 гг.), стварэнне Беларускай навучальнай акругі (1829 г.), закрыццё Віленскага універсітэта (1832 г.), увядзенне расійскага заканадаўства (1831, 1840 гг.), Полацкі царкоўны сабор (1839 г.), правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва у дзяржаўнай вёсцы (1840-1857 гг.), правядзенне інвентарнай рэформы у памешчыцкай вёсцы (1844-1857 гг.), сварэнне Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1848 г.), адмена прыгоннага права (19 студзеня 1861 г.), будаўніцтва першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі (1862 г.), паўстанне 1863-1864 гг., буржуазныя рэформы (60-70-я гг. XIX ст.), стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” (1884 г., Санкт-Пецярбург), стварэнне сацыял-дэмакратычных партый – Бунд, РСДРП, эсэраў (канец XIX – пачатак XX стст.), стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады (зіма 1902-1903 гг.), першая расійская рэвалюцыя (1905-1907 гг.), пачатак аграрнай рэформы П.А. Сталыпіна, 1906 г., увядзенне земстваў у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях (1911 г.), Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.), Лютаўская рэвалюцыя (1917 г.).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка