Справаздача аб дзейнасці літаратурнага клуба “Ветліца” за 2016 2017 навучальны год




Дата канвертавання31.12.2017
Памер48.98 Kb.
Справаздача

аб дзейнасці літаратурнага клуба “Ветліца”

за 2016 - 2017 навучальны год

1. Сустрэча з паэтам Фёдарам Баравым і скульптарам Паўлам Міско ў музеі-студыі скульптара. Дамоўленасць аб правядзенні экскурсіі. (29.08.2016).

2. Адпраўлена творчая праца Значонак Д.А.(4ФПіМ-4) і літаратурна-мастацкі альманах “AVE – 6 ” на Рэспубліканскі конкурс “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” (26.09.2016).

3. Сумеснае канцэртна-прафарыентацыйнае выступленне “Акавіты” і “Ветліцы” на навукова-метадычным семінары для настаўнікаў (27.09.2016, канферэнц-зала БДТУ). Ад клуба выступалі Значонак Дар’я і Савіцкая Н.Я.

4. Сумеснае канцэртна-прафарыентацыйнае выступленне “Акавіты” і “Ветліцы” на навукова-метадычным семінары для настаўнікаў (30.09.2016, канферэнц-зала БДТУ). Ад клуба выступілі Губанава Наталля і Савіцкая Н.Я.

5. Міжуніверсітэцкія сустрэчы. Дамоўленасць з дац.БДЭУ Аксанай Гаравенка аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў з літаратурным клубам. Абмеркаванне прыкладнага плана дзеянняў (28.09.2016).

6. Удзел у выставе ў рамках Фестываля моладзевай вузаўскай навукі “Молодёжь в науке и производстве”. Пададзены матэрыялы літаратурнага клуба, 1 стэнд(20 – 21.10.2016).

7. Удзел у вечарыне-прэзентацыі 4-га зборніка паэзіі Аксаны Гаравенка (дац.кафедры міжнароднай эканомікі БДЭУ). Удзел членаў літаратурнага клуба, выступленне ад “Ветліцы”, уручаны ружы (25.10.2016, гасцініца “Кроўн Плаза”.

8. Сустрэча з карэспандэнтам радыёканала “Культура” Арцюшкевіч Я.С. па яе прапанове. Дамоўленасць аб сустрэчы з членамі літаратурнага клуба з мэтай падрыхтоўкі перадачы. (25.10.2016, “Кроўн Плаза”).

9. Літаратурная гасцёўня.Удзел у прафесійна-арыентаванай сустрэчы з галоўным рэдартарам выдавецтва “Тэхналогія” Зміцерам Санько (1ФІТ-9, аўд.103-4).

10. Прагляд спектакля “Песняры” з членамі літ.клуба. (22.11.2016, Рускі тэатр імя М.Горкага).

11. Удзел у заключным мерапрыемстве (узнагароджанне) па выніках Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. Удзельнікі конкурсу атрымалі ўзнагароды (Значонак Д.А – Дыплом Ш ступені і каштоўны падарунак; Савіцкая Н.Я. – Грамату і каштоўны падарунак. 7.12.2010, Музей Вялікай Айчыннай вайны).

Адзін экземпляр літаратурна-мастацкага альманаха “AVE – 6 ” музей папрасіў для экспазіцыі .

12. Праведзена акцыя “Чытаем разам”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча – сумеснае мерапрыемства членаў клуба і замежных навучэнцаў. Прагучалі вершы паэта на беларускай, рускай, англійскай, французкай, іспанскай, арабскай і кітайскай мовах (9.12.2016. аўд.427-4, інфармацыя пададзена на сайт).

13. Праведена алімпіяда па беларускай мове, прысвечаная М.Багдановічу. Дэвіз: “Думкі з розуму ліюцца, Пачуццё з душы бяжыць”. Пераможцы: студэнты 1ФІТ-9 Грузд Вадзім, Папеня Наталля, Марчанка Арына (16.12.2016, аўд.427-4, інфармацыя пададзена на сайт).

14. Пададзены творы на Рэспубліканскі конкурс маладых літаратараў “Першацвет”: Значонак Дар’я - апавяданне “Леся”, Скок Інэса - верш “Ангелы” (15.12.2016).

15. Удзел членаў клуба ў правядзенні вечарыны з замежнымі навучэнцамі “Рождественские встречи”: чыталі вершы Бахед Хайдэр і Хапі Вако Жуніёр (22.12.2016, аўд. 430-4).

16. За ўдзел у У адкрытым літаратурным конкурсе клуба “Катарсіс” Гроденскага мыдыцынскага ўніверсітэта Значонак Дар’я атрымала Дыплом - першае месца ў намінацыі “Проза”.

17.Урачыстае ўручэнне Дыплома пераможцы Рэспубліканскага конкурса маладых літаратараў “Першацвет” на ХХ1У Мінскай міжнароднай выставе на БелЭкспа 8.02.2017.

18. У рэспубліканскім зборніку “Першацвет” надрукавана апавяданне “Леся” (Значонак Д.А., люты, 2017 ).

19. Удзел у арганізацыі і правядзенні ўніверсітэцкай вечарыны, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы (напісанне сцэнарыя, арганізацыя выступленняў беларускіх і замежных навучэнцаў, выступленняў ад літ.клуба – выступілі: Значонак Д., Грузд В., Скок І., , 21.02, 2017).

20. Удзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі ў Ваеннай Акадэміі. З дакладам “Возрождение слуцкого пояса” выступіла Папеня Наталля, Савіцкая Н.Я. – удзел у складзе журы (21.03.2017).

21. Удзел экспанатаў клуба ў выставе БДТУ, прымеркаванай да дня адчыненых дзвярэй (19.03).

22. Літаратурная гасцёўня. Удел у сутрэчы з паэтам Аксанай Спрынчан. Выступленне аб дзейнасці клуба (24.03).

23.Удзел у арганізацыі і правядзенні студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Няхай гучаць у кожным слове і нашы продкі, і вякі” (19.04). З дакладамі выступілі: Папеня Наталля – “Загадкі слуцкага пояса” (1ФіТ-9); Шчуплянкоў Ілья – “Якуб Колас – вялікі пясняр беларускага народа” (1ФіТ-9); Стэндавыя даклады падрыхтавалі: “Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі” (Крупенька Аляксандра – 1 ФіТ-9); “Каранаваныя і некаранаваныя прадстаўніцы сям’і Радзівілаў” (Марчанка Аляксандра - 1ФіТ-9); “Беларусь і космас” (Грышаева Яўгенія - 1ФіТ-9; “Роль фронтовых писем для солдат” (Папеня Наталля - (1ФіТ-9).

24. У друк БДТУ пададзены два артыкулы Папені Наталлі.

25. Удзел у Рэспубліканскім конкурсе аратарскага майстэрства “Златоуст” у Ваеннай Акадэміі (Папеня Наталля “Фронтовые письма”, Савіцкая Н.Я. дапамога ў прэзентацыі)

26. Удзел у ХУ11 Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў “Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучае маладога пакалення”. Прадстаўлены 7 экспанатаў: 1.Літаратурна-мастацкі альманах “AVE-8”; 2.Праект “Літаратурны клуб “Ветліца” як сродак творчай самарэалізацыі студэнтаў”; 3.Буклет “Акавіта”; Творчыя працы: 4.Значонак Дар’я. “Рэдактар як творчая асоба”; 5.Данілевіч Вольга “В отражении снова вижу другую себя”; 6.Андросава Вераніка “Мне бы звёзды ночные увидеть”; 7.Пашынская Юлія “Мысли вслух” (27.04 – 29.04).

27. Удзел членаў клуба ў рэспубліканскім мерапрыемстве “Ноч бібліятэк”- 6 студэнтаў наведалі бібліятэку БНТУ (21.04).

28. Па просьбе прарэктара Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне Аліны Арлоўскай ёй былі прэзентаваны 9 кніг “AVE” (выпускі 1- 8), буклеты “Літаратурны клуб “Ветліца” і “Акавіта”.

29. Праведзена акцыя “Чытаем разам” і конкурс чытальнікаў вершаў “Бяссмертнае слова, ты роднае слова”, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.Вершы песняра прагучалі на беларускай, рускай, англійскай і арабскай мовах. (Сумеснае мерапрыемства клуба з бібліятэкай і замежнымі навучэнцамі, 17.05).

30. На конкурс БДТУ пададзены творчыя працы: 1.Значонак Дар’я. “Рэдактар як творчая асоба”; 2.Данілевіч Вольга “В отражении снова вижу другую себя”; 3.Андросава Вераніка “Мне бы звёзды ночные увидеть”; 4.Пашынская Юлія “Мысли вслух”.

31.Удзел экспанатаў клуба у выставе БДТУ (16.06).

32. Вычытыны і абмеркаваны творы розных жанраў 17 аўтараў.

33. Праведзена звыш 40 індывідуальных гутарак, літаратурная вучоба.

34. Інфармацыя аб дзейнасці клуба падаецца на сайт БДТУ.

35.За ўдзел у Рэспубліканскім літаратурным конкурсе БрамаМар Значонак Дар’я атрымала Дыплом фіналіста ў намінацыі “Проза”.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я. Савіцкая





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка