Справаздача апякунскага савета гімназіі за 2016/2017 навучальны год




Дата канвертавання19.11.2017
Памер26.89 Kb.
Справаздача апякунскага савета гімназіі

за 2016/2017 навучальны год

Апякунскі савет Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця. У сваей працы кіраваўся Палажэннем аб апякунскім савеце, Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», а таксама планам работы ўстановы адукацыі на 2016/2017 навучальны год. Згодна Палажэння і плана работы праведзена 4 пасяджэнні.

Прыярытэтнай задачай дзейнасці апякунскага савета ў 2016/2017 н.г. было садзейнічанне ўстанове адукацыі ў рэалізацыі не толькі фінансавай і матэрыяльнай дапамогі, але і ў вырашэнні адукацыйных і выхаваўчых задач.

Значная ўвага дзейнасці апякунскага савета надавалася арганізацыі работы па ранняму выяўленню сямейнага недабрабыту (Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах аб дзяржаўнай абароне дзяцей...». Арганізацыя выхаваўчых і культурна-массавых мерапрыемстваў адбывалася пры садзеянні апякунскага савета.

На пасяджэннях апякунскага савета неаднаразова абмяркоўвалася праблема барацьбы з наркапагрозай. У гімназіі праводзіцца шырокая прапаганда сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця і ранняя прафілактыка наркаманіі і таксікаманіі, алкагалізму і тытунекурэння.

Неаднаразова заслухоўваліся пытанні выканання патрабаванняў СанНіП ў адукацыйным працэсе.

Вынікі работы з адоранымі дзецьмі знайшлі таксама свае адлюстраванне ў працы апякунскага савета. Пытанне аб узнагароджанні пераможцаў алімпіяд, навукова-даследчых работ, творчых і спартыўных конкурсаў як раённага, так і абласнога, рэспубліканскага маштабаў вырашалася апякунскім саветам

На пасяджэннях разглядалася пытанне аб удасканаленні сістэмы ўзаемадзеяння апякунскага савета, савета гімназіі і педагагічнага калектыву па рабоце з сям'ей, прадстаўлялася інфармацыя аб паспяховасці навучэнцаў. Майскае пасяджэнне было прысвечана пытанням экзаменацыйных выпрабаванняў, арганізацыі святаў «Апошні званок» і «Выпускны баль”, стварэнню бяспечных умоў летняга адпачынку. Заслухоўваўся план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы гімназіі да новага навучальнага года.

Членамі апякунскага савета былі вызначаны напрамкі, формы, памер і парадак выкарыстання сродкаў апякунскага савета. Рашэнні на сходах прымаліся простай большасцю прысутных членаў апякунскага савета і даводзіліся да ведама ўсіх зацікаўленых асоб. Веўся ўлік паступлення і расходавання сродкаў апякунскага савета і кожную чвэрць прадстаўлена прэзентацыя аб іх выкарыстанні ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу.

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фармаваліся з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, залічваліся на бягучы рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і былі выкарыстаны па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. На дабрачынны разліковы рахунак гімназіі BY28AKBB 36420000013516200000 за перыяд з 01.09.2016 па 31.08.2017г. паступіла 10.363,62 рублёў (2015/2016 н.г. - 5.3.77,74 рублёў) з іх 2.950,00 рублёў (2015/2016 н.г. - 1.600,00 рублёў) спонсарскай дапамогі. Дзякуючы бацькоўскай грамадскасці ў 2016/2017 н.г. было абноўлена халадзільнае тэхналагічнае абсталяванне харчблока: набыты шафа халадзільная нізкатэмпературная “Рапсодыя” (28.11.2016, 2.000,00 рублёў), у ІІ паўгодзі сума 2.540,00 рублёў пайшла на аплату спліт-сістэмы для агароднінасховішча. Пастаўку і мантаж ажыццяўляла кампанія “Юніхолад”. 144,00 рублі былі накіраваны на аплату пахвальных лістоў, грамат і падзяк навучэнцам гімназіі, 1221,00 рублёў накіравана на набыццё пітной вады і аднаразавага посуду для ажыццяўлення пітнога рэжыму. Астача на 01.09.2017г. склала 90,49 рублёў.



Дзейнасць апякунскага савета ўстановы за 2016/2017 навучальны год прызнана здавальняючай.

ДЗЯКУЙ ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка