Стала песняй у народзе (да 140-годдзя з дня нараджэння А. Пашкевіч)




Дата канвертавання24.06.2018
Памер98.27 Kb.
СТАЛА ПЕСНЯЙ У НАРОДЗЕ...

(да 140-годдзя з дня нараджэння А.Пашкевіч)

Напэўна, зусім не выпадкова Год культуры на Беларусі супаў ў годам юбілею нашай знакамітай зямлячкі – Алаізы Пашкевіч. Паэтычнай гасцёўняй “Жыве Алаізы песня” распачалося Свята роднага слова “Стану песняй у народзе” раніцай 15 ліпеня, а затым цэлым вянком мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння паэткі. У раённую бібліятэку з’ехаліся госці з усіх куточкаў Шчучыншчыны, а таксама з абласнога цэнтра. Гасцей запрашала дзяўчына ў вобразе Алаізы. Была аформлена фотавыстава “Шчучынская зямля яе натхняла”.

Падчас паэтычнай гасцёўні паэты і пісьменнікі распавядалі пра сваё першае знаёмства з творчасцю Цёткі, чыталі вершы, дзяліліся ўраджаннямі ад твораў Алаізы Пашкевіч. Нават той, хто не вельмі добра знаёмы з жыццёвым шляхам асветніцы, мог даведацца пра характар і моц думкі Алаізы Сцяпанаўны, а таксама пра выпрабаванні, якія выпалі на яе долю. Пісьменніца і літаратурны крытык Ірына Шатыронак паведаміла прысутным пра штогадовую працу філолага Лідзіі Арабей, якая займалася вывучэннем біяграфіі паэткі.

Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч расказала пра свае ўраджанні ад знаёмства з асобай Алаізы Пашкевіч.

Пра Алаізу Пашкевіч цёпла гаварылі члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Скаржынская-Савіцкая і паэт Уладзімір Руль, бард і мастацкі кіраўнік народнага клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” Аляксандр Закрэўскі.

Тым ранкам у сценах раённай бібліятэкі гучала скрыпка, а Алена Варонік і Людміла Кебіч спявалі песні, створаныя на вершы нашай знакамітай зямлячкі. Лірычны настрой у свята ўнеслі ўдзельнікі тэатральнай студыі “Журавінка”, кіраўніком якой з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі Н.Л. Сыч.

Гучала шмат вершаў і песень, віншаванняў і прамоў. Здавалася, што дух Цёткі лунае дзесьці побач і яна сама неўпрыкмет удзельнічае ў гэтай юбілейнай імпрэзе.

Кульмінацыяй літаратурна-паэтычнай кампазіцыі ля помніка стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчага конкурсу “Песня і кветка роднага краю”, які быў аб’яўлены яшчэ у пачатку юбілейнага года.

Прыгожае свята мела свой працяг у Старым Двары, дзе калісьці мясціўся фальварак бацькоў Алаізы і дзе яна знайшла свой апошні прытулак. Мноства людзей – мясцовых жыхароў, настаўнікаў і школьнікаў, творчай інтэлігенцыі – сабралася на мітынг-рэквіем, які адкрыла старшыня Васілішкаўскага сельвыканкама. А малодшае пакаленне. Вучні Васілішкаўскай СШ, падрыхтавалі цудоўную літаратурную кампазіцыю, артыстычна перавасобіўшыся ў цёткінскія вобразы.



У Астрыне прайшла шматгранная праграма “Жыццё, крылатае, як песня”. Падчас урачыстасці ў гарадскім пасёлку пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая шчыра падзякавала жыхароў раёна за гасціннасць. Пісьменніца выказала, што такія сустрэчы будуць працягвацца і далей. Ганаровых гасцей вельмі кранула крэатыўная, насычаная цікавая інфармацыяй экскурсія па музеі Цёткі.

Л.А.Кебіч падарыла музею ноты кампазітара - цёзкі і цяпер астрынскім рабятам можна будзе не толькі чытаць вершы Цёткі, але і рыхтаваць на іх падставе музычныя творы.



Дарэчы, літаратурная кампазіцыя “Песня сэрца” сабрала на школьным двары ля помніка Цётцы паўмястэчка. Неўзабаве тут разгарнулася вялікае касцюміраванае прадстаўленне па творах юбіляркі. Адчувалася, наколькі моцныя ў Астрыне тэатральныя традыцыі. У імпрэзах былі задзейнічаны юныя артысты ўсіх узростаў – ад малышоў да старшакласнікаў. І зноў ва ўсю моц гучала паэтычнае слова, астрынцы бралі аўтографы ў гасцей, запрашалі на канцэртную праграму мастацкіх калектываў. Гэта незвычайная вечарына з Цёткай запомніцца ўсім надоўга.

Сцэнарый паэтычнай гасцёўні “Жыве Алаізы песня…”

(Мерапрыемства праходзіць у інфармацыйна-выставачнай зале.

На фоне беларускай народнай мелодыі гучыць верш)

Вядучая 2:

Цётачка, Цётка, крынічанька поўная Паэзіі светлай і дабрыні. Дазволь дакрануцца чыстаю думкаю Да сэрца тваёй цеплыні. Каля цябе мы душой саграваемся, Жыць навучаемся паміж людзей. Яшчэ раз у радок усхваляваны ўчытаемся І голавы схілім у твой юбілей
Вядучая 1: Добры дзень, паважаныя сябры, шаноўныя госці!

Вядучая 2: Сардэчна вітаем усіх, хто прыйшоў аддаць даніну павагі і ўдзячнасці нашай славутай зямлячцы, беларускай пісьменніцы і паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч з нагоды яе юбілею – 140-годдзя з дня нараджэння.

Вядучая 1: Хвала таму, хто імкнецца зрабіць свій край вольным і шчаслівым. Гэту хвалу можна аднесці да многіх беларусаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча і Кастуся Каліноўскага – наогул, да ўсіх людзей беларускіх, якія хацелі сваёй роднай зямлі шчасця, свабоды і радасці. Усе гэтыя якасці мела і наша зямлячка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, ці Цётка.
Вядучая 2: Яна не брала ружжо, не брала востры нож, яна змагалася з ворагам сваім словам. Цётка пісала вершы, нарысы, апавяданні. Большая частка яе твораў прысвечана рэвалюцыі, свабодзе, простаму люду.Алаізе Сцяпанаўне ўдалося зачапіць сваім словам усіх.

Гучыць музыка, выходзіць Цётка і чытае верш “Мае думкі”
Вядучая 1: Моцнымі ніцямі звязаны з Гродзеншчынай жыццё і творчасць Алаізы Сцяпанаўны, якая ўсе свае мары і памкненні прысвяціла сваёй радзіме і свайму народу.

Вядучая 2: Шлях Алаізы ў літаратуру пачаўся, калі яна пачала выступаць не толькі за сацыяльнае вызваленне працоўных, але і за нацыянальнае вызваленне Бацькаўшчыны. Увогулле, па складу свайго характару, гэта была натура баявая, поўная творчай энергіі і няўтрымлівай цягі да барацьбы.

Вядучая 1: Шчучыншчына рада вітаць на сваёй зямлі майстроў літаратурнага слова: старшыню Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомую паэтэсу Людмілу Антонаўну Кебіч і членаў аддзялення. Калі ласка Людміла Антонаўна , вам слова…
(выступленне Кебіч Л.А. і пісьменнікаў)
Вядучая 2: Вельмі вялікі адрэзак часу аддзяляе наша пакаленне ад тых часоў, калі жыла і стварала свае таленавітыя творы наша зямлячка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч.

Вядучая 1: Чаму, нягледзячы на гэта, нас хвалюе і цяпер яе творчасць, чаму блізкімі з’яўляюцца яе думкі?

Вядучая 2: Перш за ўсё таму, что мы таксама часцінка беларускага народа, беларускай зямлі. Пра тое, што Цётка стала песняй у народзе, а яе ліра жыве нанова, сведчыць творчасць нашых землякоў. Слова Максімовіч Аліне Баляславаўне.

Вядучая 1: Задумка нашага мерапрыемства ў тым, каб паказаць усяму свету як Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч сваёй творчасцю натхняла і натхняе сучасных паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкантаў на творчасць. Слова Каспер Ганне Віктараўне, загадчыку аддзела пісем Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца”

Вядучая 2: Наша бібліятэка носіць яе імя, ад якога вее ласкай і прыгажосцю слова. Цётка з тых людзей, якія марылі аб шчасці Беларусі і імкнуліся і імкнуліся зрабіць нашу зямлю вольнай, багатай і шчаслівай. Яна імкнулася да гэтага праз усё сваё цяжкое і кароткае жыццё. Аднойчы адыходзячы ад трыбуны, дзе яна выступала ў час мітынгу, Алаіза пачула: Колькі ў вершах Цёткі не проста журбы і тугі, душэўнага болю, якога не развеяць развагай, якой бы мудрай яна не была. Жыхарка вёскі Матылі, супрацоўнік Першамайскага дома культуры Павукова Алена Аляксандраўна раскажа аб сваім творчым шляхе і зачытае верш прысвечаны творчасці Алаізы Сцяпанаўны.

Вядучая 1: У нашай бібліятэцы сабрана вельмі шмат твораў аб Цётцы. Аб ёй пісалі: Я. Колас, Л. Арабей, Коўтун В., Данута Бічэль-Загнетава, Пятрусь Макаль. Гэты спіс можна працягваць бясконца таму, што пішуць аб творчасці Алаізы Сцяпанаўны і сучасныя паэты і пісьменнікі. Вельмі прыемна, што менавіта шчучынцы любяць і паважаюць сваю зямлячку і прысвячаюць ёй свае шматлікія творы. Слова таленавітай паэтцы, якая мае некалькі выдадзеных кніг, настаўніцы Вучэбна-педагагічнага комплекса Скрыбаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Наталле Цвірко.

Жыве Алаізы песня…

Упала ў далоні сонца,

А сэрца цяпло адчула.

І дзе небакрай бясконцы,

Там мары заўжды начуюць.
Жыве Алаізы песня,

Не моўкнуць паэткі словы.

У прасторы гучаць бязмежна

Для ўсіх пакаленняў новых.
І дзе небакрай бясконцы,

Душа там яе вандруе.

Упала ў далоні сонца,

Каб песню зямля пачула. (Наталля Цвірко)

Вядучая 2: Такія людзі, як Цётка, нараджаюцца на святой зямлі і мы ганарымся, што наша шчучыншчына падарыла Беларусі і ўсяму свету вялікую творчую асобу. Слова настаўніцы Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў Бяляўскай Галіне Прохараўне
Цётцы

Зямлячка-паэтка –

Цвіла, нібы, кветка.

Жыла ты сярод людзей.

З людзьмі аб’яднана,

Радзіме аддана

І сведка вялікіх падзей.

Любіла ты дзетак.

Чытать малалетак

Вучыла па кніжках сваіх

Прайшло больш стагоддзя.

А ты ўся ў народзе.

Жывая сярод жывых.

Ты хворых лячыла.

Здароўе і сілу,

Жыццё за людзей аддала.

І я ганаруся:

У маёй Беларусі, Ты ў Шчучыне нашым жыла.

Была ўся у турботах,

Жанчына-пяшчота

І мужны такі чалавек.

Твой талент, натхненне

Жыве ў пакаленнях.

Нажаль, быў кароткім твой век. (Галіна Бяляўская)
Вядучая 1: Маленькай дзяўчынкай яна любавалася хараством лясоў і палёў, збіраючы грыбы і ягады. Яе цікавіла кожная кветачка вакол роднага дома, кожнае дрэўца радавала вока. Яшчэ ў дзяцінстве запала ёй у душу хараство беларускай прыроды, бо любіць прыроду – значыць любіць радзіму. Да нас у гасцёўню завітала жыхарка вёскі Васілішкі Яся Антонава.

Дачку гадавала

Матулька прыгожу

Ёй у думках жадала

Быць паняй заможнай.

Падрастала паненка,

Сама кветкаю стала,

Але шчасця забвенна

Па-свайму пажадала.

Вокам кідала вострым

На лясы, сенажаці,

На народ родны, просты -

Ён і стаў яе шчасцем.

Цётак” песціла сэрцам,



Ім душу адкрывала

І з адкрытым тым сэрцам

Сама Цёткаю стала.

Дзе яна не бывала

З сэрца іх не спускала,

Аб іх долі пісала,

Ім сама песняй стала.

Гады пташкай ляцелі

І мінуў век мінулы,

Колькі часу зляцела,

У вяках не канула.

Жыве з тымі, хто свеціць

Цуд-зямлі нашай пані.

Слава ёй на сталецці,

Так у свой люд закаханай. (Яся Антонава)

……….



Вядучая 2: У гульнях і выдумках Алаіза была вельмі вынаходлівая і эмацыянальная, умела сваім настроем захапіць іншых дзяцей. У дзіцячыя гады ў яе ўжо з’явілася цяга да пісьменнасці , да культуры. Бацька знайшоў хатніх настаўнікаў. Дзяўчынка вучылася з ахвотай.

Вядучая 1: Наша літаратурная гасцёўня аб’яднала творчых людзей рознага ўзросту. Прыемна вызначыць і нашу моладзь, вучаніцу Астрынскай сярэдняй школы імя А.С. Пашкевіч Маркевіч Аліну, якая прачытае свой твор

Песні Цёткі тут лунаюць…

Наш куток слаўны такі –

Знакаміты… Землякі…

Песні Цёткі тут лунаюць.

За душу яны кранаюць.

Заквітнела яркай кветкай

З нашай старонкі паэтка.

Хоць нядоўга расавала,

Песняй у народзе стала.

Бо зямля, пэўна, такая:

Незвычайная, святая.

На ёй легка працаваць,

Сэрцу хочацца спяваць.

І душа так патрабуе:

Ну давай жа, паспрабуем!”



Складаць вершы здольнасць маю,

Толькі вось ці заспяваю?

Як спявала на прыволлі

Цётка аб мужыцкай долі.

Песня сэрца рве на часці…

Я рвала бы аб шчасці!”



Аб сваёй роднай старонцы,

Над якой нам свеціць сонца.

Пра крыштальныя азёры,

Пра палёў нашых прасторы,

І пра гай, і пра дуброву,

І пра матчыную мову,

І пра тое, як у крыніцах

Моц зямлі нашай бруіцца.

Прыгажосць любага краю,

Як умею, апяваю.

Першацветам мае словы

Плятуць вянок адмысловы.

І як прыклад – творчасць Цёткі,

Палымянай патрыйткі.

Яе песні ўвысь узлятаюць.

Юных “талентаў” натхнаюць! (Маркевіч Аліна)

Музычна кампазіцыя на скрыпцы

Вядучая 2: Шлях Алаізы ў літаратуру пачаўся, калі яна пачала выступаць не толькі за сацыяльнае вызваленне працоўных, але і за нацыянальнае вызваленне Бацькоўшчыны. Увогуле, па складу свайго характару, гэта была натура баявая, поўная творчай энергіі і няўрымслівай прагі да барацьбы.

Вядучая 1: Пра тое, што Цётка стала песняй у народзе, а яе ліра жыве нанова, сведчыць творчасць нашых землякоў.

Вядучая 2: Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) пражыла ўсяго сорак гадоў, а пакінула спадчыну на стагоддзі. Яе палымянае слова запаліла сэрцы нашчадкаў святлом высокародных памкненняў.

Зямля тут запраўды для песняў, Зялёна-сіняе раздолле. “Ку-ку” прадбачлівае ў лесе, Жывыя струны па-над полем.


Ці не былі запэўнай ноткай Яны ў дзівочым сэрцы чулым? Ці не таму і голас Цёткі Абдаў душу вясновым гулам?

Яна, змяніўшыся ў прыроду, З уздумным позіркам і сёння Агністы верш свайму народу Чытае з кніжкі на далонях.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка