Стар. Астапенка—Вызваленьне сіл (раман) •. з




старонка1/19
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.62 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

3 Ь М Е С Т

Стар.

Астапенка—Вызваленьне сіл (раман) • . з

Б. Мікліч—Ускраіна {працяг) 43

М. Гельфэр—Агністы шлях (апавяданьне) 73

А. Зарыцкі—3 паэмы „Піліп Анішчанка“ 87

Я. Кохан—Рэйд (верш) 92

Сьц. Нортман—Надыйдзе бой апошні (верш) 97

Гайнрых Гайнэ—Донна Кляра (перак.гад Ю. Гаўбіна) 100

Мэтадалёгія і гісторыя літаратуры



П. Пратасеня—Літаратуразнаўчая спадчына Плеханава 10*

Праф. А. і. Барычэўскі—Песьні Бэранжэ .-Л . . 111

К І Н О

П. Скокаў—Камсамол—на кінофронт 147

Літаратурны фэльетон



С. Шушкевіч Каіалачак з аўтабіаграфіі паэты Рааекі ікі

Бібліаграфія

П. Адешын—Пра ,Марсэль“ Пасьлядовіча


АЛАДНЯК





ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЯ I ГРАМАДЗКА- ПАЛІТЫЧНАЯ ЧАСОПІСЬ — ОРГАН АРГАНІЗАЦЫЙНАГА КАМІТЭТУ САЮЗУ САВЕЦКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ БССР

ГОД ВЫДАНЬНЯ ДЗЕСЯТЫ

М

ЕНСК
19 3 2


ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУСІ


ііадрунавана ў друкарц) „ПАЛЕСДРУК*, Гомель. Зак. 3469—1600 экз. Уіі. Галоўлітбелу й 777


Зьмітрок Астапенка

Вызваленьне сіл

Раман

Частка першан

I

Дужы, агніста-рыжы аранг-утанг біў валасатымі кулакамі сабе ў грудзі.



Ад гэтых удараў плыло гулкае рэха і заціхала ў змроку. Здавалася, нехта б‘е ў вялізны тугі бубен, і гул бубна плыве здалёк праз густы лестрывожны і ўзбуджаны. Так некаторыя дзікія плямёны, 6‘ючы ў волатны бубен, падаюць за некалькі вёрст іншаму племю сыгнал ваеннае трывогі.

Бух... бух... бух...

Гулі рыжыя валасатыя грудзі.

Бух... бух... Гар-р-р... р-р... Ыі-і-і-й-я-а-а!

Рыжая поўсьць стаўбурчылася на дужым загрыўку. Малень- кія яркія вочкі бліскалі пад моцнымі надброўнымі дугамі. А-а-а!.. Р-р-р!.. Гха!.. Кха!.. Мр-р-р!..

3 ікластага чырвонага роту ярасна ірваліся глухія нявыразныя ўскрыкі.

Бух!.. бух!.. бух!..

Рыжы аранг-утанг быў нечым дужа раззлаваны. Яго калматыя ногі спружыніліся, нібы рыхтуючыся скокнуць, рукамі ён біў у грудзі. Гостры зьвярыны пах вісеў у паветры душным і парным. Бух... бух...

Грудзі гулі настойліва і грозна. Недзе ў цёмным кутку палах- ліва ўскрыкнула маленькая малпа. Піскнула нейкая птушка.

Твар аранг-утанга быў скрыўлены ярасьцю. Нос разьюшана чмыхаў. Цякла, пырскала з роту ліпкая сьліна.

Бух... бух... бух...

Зграбная прыгожая дзяўчына з залатымі валасамі тулілася да мужчыны перад клеткаю з аранг-утангам.

%


ЗЬМІТРОК АСТАПЕНКА

Выходзячы з Бэрлінскага заасаду, яны спыніліся перад ім і вось ужо колькі часу глядзелі на рэзьятраную малпу.


  • Чаму ён такі раззлаваны, любы?—запыталася дзяўчына.

  • Нейкі дурань парнуў яго парасонам_праз краты.

Мужчына гаварыу з моцным акцэнтам. Ён няправільна вымаў-

ляў па-нямецку і, гаворачы, падшукваў патрэбных слоў. Відаць, гэта быў чужаземец. Паміж чорных, шэрых гарнітураў наведваль- нікаў заасаду нязвычна бялглася яго вышытая кашуля. Твар быў тонкі, кашчавы. На высокі лоб падалі русыя валасы.

‘Напэўна ў заасад ён пайшоў толькі дзеля дзяўчыны, богзусім ня ціказіўся ім. Ён нецярпліва пазіраў на раззлаванага эранг- утанга 1 гладзіў загарэлаю грубаватаю рукою маленькую дзяў- чыніну ручку, аыглядаючы сам заклапочаным.


  • Ну, пойдзем, Валер!—нарэшце сказала яна.

Яны вышлі разам з натоўпам на шумную вуліцу і пайшлі да вакзалу Зоо.

Па дарозе дзяўчына звонка сьмяялася і вясёла гаварыла са сваім спадарожнікам. Залатыя кучаравыя яе валасы рассыпаліся над лобам і яна лёгкім узмахам галавы папраўляла іх.



  • Я не магла цябе дачакацца, Валер,—гаварыла яна.—Я лі- чыла кожны дзень, які заставаўся да твайго прыезду. А ты нядобры—спазьніўся на цэлы тыдзень!

  • Ня мог, Эльза,—гаварыў мужчына.-—Мяне затрымала віза. Але я таксама імкнуўся ў Бэрлін. Я сумаваў на радзіме па табе.

  • І толькі адзін ліст за ўвесь час ад'езду?

  • Я спадзяваўся хутка цябе ўбачыць, Эльза.

Савецкі інжынэр Валер Богуш, прысланы ў Бэрлін для паглыб- леньня кваліфікацыі, толькі ўчора вярнуўся, адбыўшы кароткі водпуск у СССР. На радзіме, у беларускім калгасе, недзе на самай мяжы з Польшчаю, ён прабыў толькі тры тыдні. За гэты час, ён бадай адвык ад руху, шуму Бэрліну і цяпер з цікавасьцю ўзіраўся ў яго шумныя вуліцы.

Нейкім бязмэтным здаваўся гэты рух.

Горад шалёна імчаўся. Здавалася., вось ён адарвецца ў сваім буйным імгіэце ад зямлі. Але і заўтра і пасьлязаўтра тыя-ж самыя пахмурыя канторы, высокія гагэлі, крыклівыя кафэ шантаны, тэатры будуць стаяць на месцы, як стаялі. Тыя самыя людзі будуць праходзіць, імчацца па вуліцах, нясучы тыя-самыя кло- паты, думкі. Богуш мацней сь'ціскаў Эльзіну руку. Ён ізноў адчуваў сябе самотным на гэтых вуліцах. Эльза нешта звонка расказвала яму. Аўто, пралятаючы па наглянсованым асфальце, заглушалі яе голас. Яна гаварыла галасьней, сьмяялася і Богуш, слухаючы яе, шчасьліва ўсьміхаўся.

Ён успомніў першае спатканьне з Эльзаю. Роўна год таму. Вялікая рабочая дэманстрацыя. Ён ужо ня помніпь, з прычыны чаго яна была, бо трапіў туды выпадкова. Гэткі-ж сьветлы



4


ВЫЗВАЛЕНЬНЕ СІЛ

сонечны дзень, гэткая-ж шырокая шумная вуліца. Але рух вуліцы меў тады інакшы сэнс. Гэта быў сэнс магутнага разьмеранага «оступу.

яц{ 2ііш КатрС,

24 т КагпрП

2цт Катрі зіпсі ■«'іг §еЬогеп...

Праходзілі Нэйкёльнаўскія рабочыя. Іхныя калёны былі густыя, строгія. Былі твары старыя, суровыя. Былі маладыя, узрушаныя, захопленыя рытмам песьні. Песьня ірвалаг.я з сотняў вуснаў, хвалявалася між пахмурых камяніц разам з яркімі чырвонымі сьцягамі.

Аіі^, аііі’ гпт КатрГ, гцт КатрО..

Богуш ня помніў усіх слоў песьні. Ён толькі помніць, што яе рытм і рытм хады цягнуў яго. Хацелася ўвайсьці ў самую гушчу дэманстрацыі, пайсьці разам, крычаць, сьпяваць чужыя і разам з тым блізкія словы суровай песьні:

Аііі', аці 2цт КатрГ,

гіті КатрГ!

2ыт КатрГ 5іп<і \уіг деЬогеп...



1 раптам нешта парушыла хаду шэрагаў. Пярэднія калёны замарудзілі крок. Заднія наперлі, шэрагі згусьціліся, згубілі парадак. Рытм песьні парушыўся. Спачатку Богуш.не разумеў, у чым рэч. Нарасталі абураный крыкі, выгукі. Песьня змаўкала і зноў разрасталася, грозная, гучная. Сьцягі хвлляваліся, зьнікалі ў натоўпе і зноў узьнімаліся над ім. Потым Богуш заўважыў наперадзе калёны, у натоўпе каля шэрагаў частыя фігуркі шуцманаў. Яны былі ўзброены гумавымі дубінкамі. Паліцыя разганяла дэманстрацыю.

Рабочыя адбіваліся, там-сям завязваліся бойкі. I вось Богуш убачыў... На гэты малюнак ён ніколі ня мог забыцца. Прыса- дзісты, з чырвоным ад натугі тварам шупо стараўся адабраць у дзяўчыны сьцяг. Дэманстрантка з залатымі ва іасамі і гнеўным прыгожым тварам распачліва адбівалася, не аддавала сьцягу. Часам натоўп затуляў яе ад Богушава позірку, потым Богуш ізноў бачыў яе ўсё яшчэ са сьцягам у руках.

І раптам Богуш убачыў, як шупо дубінаю з размаху ўдарыў дзяўчыну ў твар. Раз... яшчэ раз... яшчэ... Натоўп на хвіліну



) Паўстань, паўстань на змаганьне,

на змаганьне!

На змаганьне мы народжаны...

(з песьні Рот Фронту).

,5


ЗЬМІТРОК АСТАПЕНКА

затуліў яе, і потым ужо Богуш убачыў, як дзяўчынка з залатымі валасам! выйшла з шэрагаў і прытулілася да зулічнага дрэва. Кроў залівала ёй твар.

I тады Богуш кінуўся да яе. Вуліца грымела крыкамі рос- пачы, злосьці, абурэньня. Яе рытм поступу быў парушаны, абарваны. Людзі прабягалі, падалі, крычалі. А над імі падымаліся гумавыя дубінкі.

Калі Богуш вёз у таксі дзяўчыну з залатымі валасамі, яму ў сэрца стукала гострая радасьць. Можа таму, што ён дапамог гэтай дзяўчыне? Але яна была зусім спакойна. Яна сказала яму свой адрас і ўсю дарогу маўчала, прыціскаючы да галавы хустачку.

У рабочым квартале Нэйкёльну Богуш дапамог дзяўчыне ўзыйсьці па стромкай лесьвіцы да яе кватэры. Там ён разь- вітаўся з ёй і працягнуў руку. Дзяўчына падзякавала за дапа- могу і сказала сваё імя. I калі даведалася, што Богуш савецкі інжынэр, яна моцна паціснула яму руку і проста сказала:



  • Я ўпэўнена, што мы будзем з вамі знаёмымі.

Так пачалося іхнае знаёмства. Дкі Богушавы былі потым аб'ясьнены кароткімі сустрэчамі з ёю. Богуш хутка зразумеў, што пакахаў яе. Зразумела і яна. I недзе ў глыбіні душы Богуш расьціў надзею, што, вяртаючыся ў СССР, ён паедзе не^адзін. Тым часам да ад'езду заставалася мала. Яго навучаньне ў Бэр- ліне ішло да канца.

Ідучы цяпер з ёю, ён хацеў сказаць пра гэта, але прамаўчаў. Хацелася ісьці моўчкі і слухаць жвавую Эльзіну гаворку. Час ад часу ён прасіў яе гаварыць павольней. Ён ня зусідо яшчэ добра валодаў нямецкаю мозаю.

На рагу яны ўзялі таксі і ўліліся ў жывы струмень вуліцы. Паляцелі міма аўто, тргмваі. Замільгаў шумны натоўп.

Горад быў поўны нявыразным глухім гулам.

У кафэ на Кюрфюрстэндам грала музыка. Было поўна людзей.

Богуш ледзь знайшоў вольны столік. Зараз-жа падыйшоў і далікатна схіліўся белагруды кэльнэр.



  • Кава. Шлагзанэ.

  • Гэта табе шлагзанэ, Эльза!

І засьмяяўшыся Богуш сказаў:

  • Здаецца, кожны прыстойны немец, калі ён захоча быць далікатным і шчодрым, заказвае яго для свае дзяўчыны. Што да мяне, дык я не асаблівы прыхільнік гэтых узьбітых сьлівак.

  • Тызанадта ўжо зьдзекуешся з немцаў!—засьмяялася Эльза,

  • І маю рацыю,—адказаў Богуш,—бо Нямеччына стварыла маю паважаную фрау Амалію...

  • Хто гэта?—са сьмехам запыталася Эльза,

  • Гэта мая кватэркая гаспадыня. Калі я выходжу з дому, яна акуратна запытвае: „Куды, калі вярнуся"... і прымушае

6


ВЫЗВАЛЕНЬНЕ СІЛ

вывешваць над дзьвярыма цэтлік: ,Дома няма. Вярнуся а такой зось гадзше“. Ключы павінны заўсёды быць на сваім цьвіку, прычым не на шнурку, а на колцы ключа, бо шнурок пера- трзцца і могуць пагубляцца ключы. Курыць яна мне дазваляе толькі на тым крэсьле, пад якім падасланы лінолеум. У госьці да мяне могуць прыходзіць толькі мужчыны, ды й тое не чась- цей як раз на тыдзень...

Богуш жартаўліва ўздыхнуў.



  • „Расійцы—кажа яна—неакуратныя“. Я ёй казаў, гшто я беларус. Яна памаўчала і гэтак аўтарытэтна сказала: „Гэта ўсё роўна—ці белы, ці проста рус“.

Эльза адкінулася на сьпінку крэсла і залілася сьмехам.

Залатыя кудзеркі вясёла дрыжэлі над яе лобам.

Грала ў канцы залі музыка. Бравурны матыў ліўся, гойсаў і ніяк не запамінаўся.


  • Добры вечар, гэр Богуш!

Да століка падыйшоў высокі, гладка паголены чалавек у шзрым. Ён працягнуў руку Богушу. Богуш стрымана паціснуў яе.

  • Будзьце знаёмы, Эльза,—сказаў Богуш,—гэр Оскар Шталь- ман—мой калега па лябараторных занятках.

  • Эльза Імэрман.

У Эльзы зьмяніўся твар, калі яна пачула прозьвішча Шталь- мана. Яна з няпрыязьню зірнула на ягэ, але Штальман нічога не заўважыў. Ён сеў на прапанованае крэсла і сказаў Богушу:

  • Я тут чакаю аднаго чалавека. Хутка ён павінен прыйсьці Вы даўно прыехалі, гэр Богуш?

  • Толькі ўчора.

Оскар Штальман быў яшчэ зусім малады чалавек. Але твар з падстрыжанымі нагала скронямі быў халодкы, замкнёны. Паміж зьмяістых броў глыбока пралягала складка, і вочы глядзелі холадна, старожка і пільна. Абыякавыя тонкія вусны часта зьбя- галіся ў сваяасаблівую грымасу. У ёй была хцівасьць, захованая насьмешка. I ўвесь ён быў стрыманы, замкнёна далікатны, да нечага падрыхтованц. Эльза стрэлася з ім позіркам і адразу адзяла вочы. Зрабілася няёмка, згубілася роўнавага, вясёласьць.

  • Як прабавілі час, гэр Богуш?—пытаўся тым часам Шталь- ман. Ён круціў у руках тоўсты чорны кій і неаярпліва аглядаў кафэ. Чалавека, якога ён чакаў, усё яшчэ ня было.

Хутка яны рэспачалі гутарку на тэхнічныя тэмы, і Эльзе зрабілася сумна. Яна нічога не разумела ў незнаёмых тэрмінах, лічбах, разьліках. Шпаркі халодны позірк, які час ад часу кідаў на яе Штальман, трывожыў, пакідаў няпрыемныя пачуцьці.

  • Між іншым, гэр Штальман,—раптам успомніў Богуш,— зусім забыўся сказаць вам пра адну рэч. Я прывёз з радзімы адзін цікавы навуковы дакумант. Там трактуецца пра атамы.

7


ЗЬМІТРОК АСТАПЕНКА

Здаедца, вы цікавіцеся гэтым. Сам я там не магу разабрацца, і быў-бы вельмі ўдзячны, калі-б вы дапамаглі.

Штальман зацікаўлена зірнуў на яго.



  • Гэта частка нейкага навуковага трактату,—гаварыў_ далей Богуш,—які мне перрдаў адзін мой таварыш на радзіме. Ён рас- казвае пра яго нязвычайныя рэчы, у якія я, сказаць па-праўдзе, ня веру. Але рукапіс цікавы...

1, раптам наважыўшыся, Богуш прапанаваў:

  • Ведаеце, гэр Штальман, што? Зайдзеце калі-небудзь да мяне, я вам усё раскажу і мы разам разьбярэм рукапіс.

Штальман хвіліну падумаў і сказаў:

  • Добра. Я зайду да вас пятнаццатага ўвечары. Дайце ваш адрас.

Богуш напісаў яму свой адрас і аддаў. Зноў пачалася гутарка нудная і няцікавая для Эльзы. Яна пачынала ўжо злаваць н& Валера.

  • „Чаго ён сябруе з ім?“—думала яна.

Эльза толькі зараз заўважыла ў руках у Штальмана тоўсты, з чорнага дрэва кій, які ён нэрвова круціў тонкімі пальцамі. Кій канчаўся срэбнаю галоўкаю зьмяі. Зьмяіная луска цьмяна бліскала на сьвятле. 3 разяўленае пасткі хціва высоўвалася джела. Блішчэлі ярка-чырвоныя рубінавыя вочкі.

Ёй зусім зрабілася не гіа сабе. Хацелася пайсьці ад халодных зачэй, ад хцівага твару Штальмана.



  • Мне час ісьці, Валер!..—нарэшце сказала яна і ўстала

Штальман абыякава зірнуў на яе і падняўся з крэсла. Богуш

працягнуў яму руку і сказаў, разьвітваючыся:



  • Пятнаццатага а дзевятай я вас чакаю, гэр Шгальман. ‘

Так, я абавязкова прыду.

Шгальман пакланіўся і далікатна паціснуў руку Эльзе.



і

II

На Потсдамэрпляцы, за люстранымі шкламі вялікае вежы, паліцыянт запальваў і тушыў круглыя агні—чырвоныя, сінія, белыя.



Машыны, аўтобусы, трамваі з трохзначнымі нумарамі наплы- валі на плошчу, ціснуліся адзін на адзін/ расштурхоўвалі натоўп. Паліцыянты сыгналізавалі ім пераноснымі сэмафорчыкамі падоб- нымі да чыгуначных. Каля гэтых сэмафорчыкаў шуцманы былі неяк менш грознымі і здаваліся клапатлівымі мірнымі стрэ лачнікамі.

Выліваючыся на Потсдамэрпляц, лавіна машын ‘расплывалася нястрымнаю паводкаю. Здавалася, вось-вось аўтобусы палезуць на ходнікі, людзі заблытаюцца ў колах трамваяў, усё пераблы- таецца, саб'ецца ў клубок, якога да раніцы не. разматаюць стрэ- лачнікі—шуцманы.



8


ВЫЗВАЛЕНЬНЕ СІЛ

Але за люстранымі шкламі вежы міргаюць круглыя агні— :інія, белыя, чырвоныя—і возера машын выліваецца з пляцу ва ўсе бакі—на Потсдамэрштрасэ, на Кёнігрэтцэрштрасэ, на Ляйп- цыгэрштрасэ, коўзаючыся па рэйках, націраючы пнэўматычнымі шынамі бліскучы асфальт.

Бясконцая лавіна калыхалася на кароткай Будапэштштрасз і, дайшоўшы да Брандэнбургскіх брам, рэзка паварочвала—адзін ручай у густую зеляніну Тіргартэну, другі—на Унтэр-дэн-Ліндэн. Там наглянсованы шынамі люстраны асфальт раптам ператва- рыўся ў вэнэцыянскія воды і адлюстраваў у сабе чатыры рады ліп і каштанаў, высокія гатэлі, арсэнал, унівэрсытэт, бызалешнія палацы кайзэра.

На Потсдамэрпляцы за люстранымі вокнамі вежы паліцыянт прымаў шумлівую плынь машын і выліваў яе ў вуліцы, што разыходзіліся з пляцу.

На трамвайных правадох, на дратох, працягнутых на пера- крыжаваньнях вуліц павісьлі даўгаватыя трохкаляровыя ліхта- рыкі з мноствам круглых бліскучых вочак Кожнае вочка зату- лена чорнымі шчыткамі, як даўгімі вейкамі. Дванаццаць агнёў рознымі колерамі ўспыхваюць і гаснуць, падміргваючы натоўпу вячорцых бэрлінскіх вуліц.

Каля Потсдамскага вакзалу Эльза падала Богушу руку, разь- вітваючыся.


  • Ты сёньня быў дужа няўважлівы да мяне,—сказала яна. Мы так доўга ня бачыліся, а ты гэтак заняўся гутаркаю са Штальманам, што забыўся на мяне, там, у кафэ.

  • Ты злуешся?

Богуш шчыльней прыцягнуў яе да сябе і пачаў апраў- двацца:

  • Я маю дужа цікавы навуковы рукапіс, але сам не магу у ім разабрацца. А Штальман у тэй справе, пра якую гаворыць рукапіс, моцны.

  • А ты ведаеш, хто гэты Штальман?

Эльза запыталася сур'ёзна, і Богуш зьдзіўлена зірнуў на яе.

  • Не,—нерашуча сказаў ён,—мы з ім разам прануем і толькі. Звычайна, я ня маю з ім блізкіх адносін і зусім яго ня ведаю.

  • А я ведаю,—нягтрыязна сказала Эльза. —Гэта, калі я не памыляюся, сын Фрыдрыха Шгальмана, аднаго з уладароў заводу, на якім працуе брат. Там цяпер якраз забастоўка.

  • Праўда? Я гэтага ня ведаў!

  • Раю табе быць асьцярожным, Валер,—сказала Эльза.— Навошта ты яго запрасіў да сябе? І што за рукапіс, які ты думаеш з ім разглядаць?

  • Рукапіс гэты, я ўпэўнены, ня мае ніякае важн?сьці,—ска- заў Богуш.—Мне проста было-б цікава разглядзець яго з ім. Ён ыне можа памагчы.

9

~*


ЗЬЛІІТРОК АСТАПЕНКА

Але бывай, любы! Цягнік прыйшоў ужо. Мне трэба а дванацца- тай быць у Нэйкёльне. Брат будзе чакаць.

Богуш затрымаў яе маленькую руку ў сваёй.



  • Чакай. Я маю табе сказаць сёньня нешта дужа важнэе...

Я думаў пра гэта на радзіме ў СССР і наважыў, прыехаўшы, сказаць табе.

Эльза ўся падалася да Богуша, проста зірнула яму ў вочы.

Па залатых валасох, па строга акрэсьленых маленькіх вуснах бегалі зданьнёвыя бляскі вячорных агнёў.


  • Праз тры месяцы я павінен паехаць назаўсёды туды, на радзіму, у Савецкі саюз,—паволі гаварыў Богуш.

Эльза ўздрыгнула і нізка схіліла галаву.

  • Я ведаю гэта...—прашаптала яна,—і ня вырашыла 'яшчэ да канца,як зрабіпь.

  • Ты павінна паехаць! Гэта было-б недарэчна, калі-б ты не паехала!

  • Тут так многа працы, Валер,—ціха сказала Эльза,—я адчу- ваю, што наперадзе будзе яшчэ больш. Ты ня ведаеш, Валер, што робіцца ў рабочых ваколіцах, у нас у Нэйкёльне, у Вэ- дынгу.

I, памаўчаўшы, ціха дадала:

  • Учора фашысты зьбілі Ганса Курта... Я табе забылася сказаць пра гэга. Яны злавілі яго з лістоўкамі. Нам трэба быць напагатове. Як-жа я паеду? Кінуць усіх нашых?

  • У Савецкім саюзе ты ня будзеш чужою, Эльза!—упікнуў Богуш—I мне будзе цяжка без цябе,—цішэй дадаў ён.

  • Ну пось і глупства! У цябе будзе шмат працы. Вам там патрэбны інжынэры. I наогул у нас яшчэ тры месяцы. Яшчэ шмат чаго можа быць...

  • Напрыклад—рэвалюцыя ў Нямеччыне?—засьмяяўся Богуш.

Тады я застаюся тут.

  • Ты гіавінен ехаць. Ты патрэбен там. Гэтак-сама патрэбен, як я тут.

Богуш ласкава ўзяў Эльзіну руку і сьціснуў у сваёй.

  • Ты гаварыла з братам?

  • Не яшчэ. Ён сам даўно ўжо 'ведае.

  • Ну і што?

Эльза, як-бы жартам, сказала:

  • Ён неяк сказаў мне: „Мы тваё вясельле сііравім у чырво- ным клюбе машынабудаўнічага заводу Фройнда. Толькі да таго часу завод будзе ня Фройндзў, а наш“. I дадаў, што ён, Макс Імэрман, пастараецца, каб гэта вясельле адбылося як хутчэй.

Богуш усьміхнуўся.

  • Я даўно ўжо ня бачыў Макса. Перадай яму’ вітаньне

і скажы, што я днямі зайду да яго.

10


ВЫЗВАЛЕНЫіЕ СІЛ

Ярка пыхнуў сыгнал. Каля вакзалу спыніўся электрацягнік. Забегалі людзі. Потсдамскі вакзал зрабіўся яшчэ шумнейшым. Ён напоўніўся да краю жаночым сьмехам, тлумам, гамонкаю.

Эльза, разьвітваючыся, прытулілася да Богуша і адыйшла.

Успыхнулі каляроэыя агні. Прагучэлі званкі. Замітусіўся і пачаў раставаць натоўп. Тоўсты спакойны шуцман стаў пры выхадзе, паважны і нярухомы.

Над Бэрлінам плыў вячорны трывожны гул.

III

На заводзе Штальмана ўжо чацьвёрты дзень ішла за- бастоўка.



Стары Фрыдрьіх Штальман з нецяргілівасьцю чамаў у асаб- няку на Кюрфюстэнштрасэ сына. Ён быў устрывожаны і ўзнэр- зованы. Становішча рабілася ўсё больш небясьпечным.

Стары ІПгальман падыходзіў да тэлефону і пытаўся ў трубку:



  • Ну як?—I трывожна слухэў.

3 трубкі нечы лагодны голас адказваў:

  • Бяз зьмен... Але ёсьць надзеі... Правадыры выяўлены... Мы дзейнічаем... Не хвалюйцеся.

1 Фрыдрых Штальман ізноў пачынаў чакаць сына. Ён адчуваў сябе самотным. Аркуш „Вегііпег Вбгзеп 2еіШпе“ нярухома ляжаў на тоўстых мяккіх каленях. У роце гасла сыгара (Фрыдрых Штальман заўсёды выпісвае іх з Гамбургу).

Ён хацеў бы пагаварыць зараз з сынам. Расказапь пра новыя ўчынкі нахабных Нэйкёльнаўскіх камуністаў. Пахваліць слаўных малайцоў са Штальгольму. Даведацца пра біржавыя навіны. Распытваць пра сынавы навуковыя заняткі.

Калісьці Фрыдрых Штальман быў зусім ня тым, чым ён ёсьць цяпер.

Да 1914 г. ён працаваў нікому невядомым асыстэнтам у хэміч- най лябараторыі ў Нэйкёльне. Чыгуначныя склады, вадакачкі Гляйздрайку, цяжкія сьцены фабрычнага Моабігу праходзілі праз яго жыцьцё. Тады ІІІтальман ня марыў нават пра асфаль- тавае люстра Унтэр-дэн-Ліндэн, пра пыхлівыя віллы і асабнякі. Беднасьць жорстка заціскала сям’ю Штальманаў. Але сын упарта вучыўся, рыхтуючыся ў інжынэры. Фрыдрых Штальман зьбіраў пфэніг да пфэніга і... у чатырнаццатым годзе раптоўнае багацьце, нечаканае шчасьце. Праўда, яно здабыта было ня зусім сумленна, але хто пра гэта ведае?

Фрыдрых Штальман ня любіць успамінаць пра гэты год. А тым часам тады пачаўся ягоны рост. Гады вайны толькі дапа- маглі. Вайну людзі звыклі ўспрымаць як страпіэннае пудзіла, крывавую вакханалію, развал, зьбядненьне. Дарэмна, зусім дарэмна! Праўда, за час вайны Нямеччына згубіла амаль усё. Голад сьці-

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка