Стар М. Багун. Рэволюцыі (верш)




старонка1/17
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.43 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

ЗЬМЕСТ

Стар

М. Багун. Рэволюцыі (верш)

С. Ліхадзіеўскі. Рокаіы дальняй прыстані верш) .

Барыс Мікуліч. Пра'рыў (апавяданьне) , 12

Ул. Хадыка. На варце пільнай і упартай 26

Е. Пфляўмбаўм. * * * (верш) 28

Т. Курбацкі. Часіны ўдарных будняў (верші . 31

Іл. Барашкд. Новеля пра Сьцёпу 33

Арк. Кулншоў. Пагромы (верш) 36

Зьмітро Віталін. Пра сяброўства (верш) 4.2

Язэп Зазека. Бялюга (апавяданьне) 44

Юлі Таўбін. Таўрыда (пачатпк поэмы) 50

Даўгапольскі. Начлег (апавяданьне. пер.. э яўр. мовы) 54

Зьмітро Астапенка. Маё патэтычнае (верш) 62

Н а р ы с ы

Тарас Хадкевіч. Гэроі нашых дзён . бі

К р ы т ы к а

Л. Бэнда, Пра нядаўнае мінулае беларускае контррэволюцыі . 73

С. Куніцкі. „Чужая зямля“ 83

А. Кучар. Пра адну рэакцыйную аповесьць 96

Т э а т р

1л. Гурскі. Клясавая барацьба ў мастацтве (аб беларускім тэатры) . .109

Бібліографія

Бар. Мікуліч. »А заўтра народ увесь паўстане" . . П.6

Ул. Сядура. Пра „Вяршыні жаданьняў" Вал. Маракова 118

С. Куніцкі. В. Сташэўскі „Гаворыць Асінстан імя Сталіна* 122

Хроніка ...124


цРОЛЕТАРЫ Ў С І X К Р А Ё Ў, ЗЛУЧАЙЦЕСЯГ





МАЛАДНЯК

ЛІТАРАТУРНЛ МАСТАЦКАЯ і ГРАМАДЗКА ПОЛІТЫЧ- НАЯ ЧАСОПІСЬ—ОРГАН БКЛЛРУСКАЙ АСОЦЫЯЦЫІ ■ ■ ■ ПРОЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ■ ■ Я



0 А Д Р Э Д А К Ц Ь! Я Й ІЛ БАРАШКІ, II ГАЛАВАЧА, А. ЗВОНАКА,

В. КАВЛЛЯ, Я. ЛІМАНОЎСКАГА, А, УЮРКАЎКі, *. СЯНЬКЕВІЧА

год

МЕНСК Ш БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА Ш 1931





ВЫДАНЬНЯ ДЗЕВЯГЫ


Надрукаванг ^укарві »ПДЛЕСДРУЙа, Гвмель. Зак. № Ш—4000 эхя. Галоулітвея Л 101.


Міхась Багун

Р э в о л ю ц ы і

Гіавеяла


смуродам

разрэзаных скул,

і я

думку праверыць хачу—



на пульс

рэспублікі

кладу руку,

каб сэрца удары чуць.

Пад пальцамі

мускул


дрыжыць струной,

напружаны.

як струна—

гэта мы


ў рэспубліцы

пайшлі вайной

на прарывы

у кожным з нас.

І ўпартасьць

традыцый


ляціць на бок,

з кіпіць,

як зарыва, бой

і адзіная думка:

пераможам,

або


мы нявартыя

быць сабойі



0*

5


МІХАСЬ БАГУН

Ь

Калі сэрца



слабее

у грымотным гудзе,



калі вочы

гасіць


крыло воранава,—

пальцамі

глыбока


прарві грудзі

і там


знайдзі

чалавечка чорнага. Чалавечак чорны сонца

баіцца, чалавечак чорны сутуліць плечы, чалавечак чорны

— гэта той гіцель, што ловіць пятлёю

душу чалавечую.

Вазьмі яго

і зацісьні

ў пальцах,

зубамі

раструшчы



крык ягоны і, калі чалавечак мёртвым

паваліцца,

цьвёрда

труп


прыдушы нагою.

Ф Бо калі рану

пакінуць


нялечанай

і ў шэлест

шэптаў


наставіць вушы—

РЭБОЛЮЦЫІ



чалавечак стане чорнай

чалавечынай

і хваткаю

мёртвай


цябе задушыць.

Рэволюцыі славу у песьні

славу-

калісь

цяпер

выліць,

слова за словам- гнаць:

рэволюцыю

мы зрабілі.



рэволюцыя

робіць нас!

Прэч чалавечкаў!

Давай


людзей нам,

байцоў упартых

рашучай

квадры,


магутных,

вытрыманых

і надзейных:

— рабочыя кадры.

Мацнець пульсацыі ў чаканьні падзей

забароніць

сягоньня

хто?


I ў целе

рэспублікі



кроў гудзе,

як у целе

дынама

— ток.


7

МГХАСЬ БАГУН



ч

Упартаю працай

мы раны

' 32ГОІМ,

вораг


даўно

сквіліць


пад нагою.

Здаровыя людзі!

Здаровыя дні!

Здароваю


лесьняю

сэрца зьвініцьі

Запалам

і радасьцю



сьвецяцца вочы:

я —


рэволюцыі

чорнарабочы!



Сьнежань, 1930 г. Менек.

ЙГ'1




с?

С. Ліхадзіеўскі

Рокаты дальняй прыстані

і

У віхрамётнасьць завей варту лінкор наш выставіў, Рокатам дальняй прыстані нашае сэрца жыве.



Рокатам звоняць у тон гамы мажорна-блізкія.

Цераз імглу і ліхую сутонь вогнішчы зыркія бліскаюць,

Праз мітульгу начы вабныя сьвецяць вырысы.

3 хат нянрыкметных на першы пачын гмахі высокія вырасьлі,

Мускулы тысячных рук сёньня—адзіным дойлідамі А барацьба і падножны хруст сымболем лЗЦяіае долі намі

Чуе істота мая: каркаюць чорныя вораны. Як і другія, ня сьмею стаяць і любавацца створаным.

У будаўнічых баёх важкі, глыбокі зрух насьціг, Сілу і сэрца гартую сваё

працаю, ведамі, рупнасьцю.

Можа таму і ня дам выкручаных

9


С, ЛІХАДЗІЕЎСКІ

манэр вам.

Мой поэтычны узорны майдан поўнядь сузв'оны нэрваў,

Скажа худы малавер:

— Мала мастадтва чыстага! Родзяць.

чаканяць, натхняюць мой верш рокаты

дальняй прыстані!

3 поступу дзён барацьбы, з нашай юнацкай шчырасьці, моц маладая, вырасьці,

сьцены праіюн разьбіі II

Віхрыся, гворчы час! Праходзь, мінай!

І прывітай

нас новымі гадамі!

Мае таварышы, як многа ўспамінаць, і колькі радасьці пакінута ў аддалях!

Дзьве прыстані гараць агнямі маякоў, і хваль марскіх чуцён разгульны рокат,

Адну прайшлі, калі

маністамі лістоў гарэза-восень сыпала здалёку.

Заціх быў белы мур, і калідор маўчаў...

I раптам хлынулі напорыстай паводкай, задорнасьцю хлапцоў. вясёласьцю дзяўчат шугаў адзін

магутна-стройны водклік.



10

РОКАТЫ ДАЛЬНЯЙ ПРЫСТАНІ



Буяла моладасьць пад пераліўны звон, буяла моладасьць у шумах аўдыторый.

Нас творчасьці чакаў спрунжынены развой, нас клікаў лес, нас вабілі прасторы,

I нэрвы мы наструньвалі свае...

О, колькі полымя хаваюць годы тыяі Кагорта нашая вялікі гімн пяе магутнасьці і волі колектыву.

Прайшлі гады.

Агні на маякох яшчэ ярчэй— і вось другая прыстань... Насеньне буйнае. зьбіраем у вякох мы поўнай жменяю з дасьціпна юным рымстам

Бяром, узважваем, абагаціцца чым...

А шырыня— ня бачылі такой мы! Краіна, слухай, голас наш гучыць:

— Гатовы мы!

I твары ўсіх спакойны!



11

V) \т







Ьарыс Мікуліч

0

р а р ы ў

(Апавяданьне)

Ударяікам кардоннай ф-кі імя Сталіна прысьвячаю.

I Тэлеграма прышла раньнем.

Уткес схапіў яе і пабег шукаць дырэктара. У суседнім пакоі яго
ня было, толькі ляжаў на стале портфэль і дыміўся ў попельніцы не
загашаны акурак. Гэта азначала, што Палякоў на фабрыцы.

Уткес прабег панадворкам, узьбіўся на кучу рызьзя, засопся і


вылаяўся:

  • Эх, які недагляд, які недагляд! Трэба будзе Палякову заў-
    важыць. Кінуць акурак і...

Ён махнуў рукой, сутрымаў разважаньні, маляваўшыя ў выабра-
жэньні жахлівыя і крыху неакрэсьленыя ўявы, голасна сказаў сам
сзбе:

  • Эт, стары! Перцу на хвост! Да чаго дадумауся толькі.
    Палякоў ішоў насустрач размашыстай хадой, насьвістваў „Бу-

дзённагав, усьміхаўся ўсімі ласкавымі зморшчынкамі шырокага свайго
твару.

Добры дзень, Карл Дамянікавіч! Вы шукаеце мяне?

Той замахаў на яго рукамі.


  • Вас, вас! Вось гляньце, тэлеграма гэрміновая. Прарыў. Няма
    сыравіны, Кастрычнік стаіць. Неабходна, пішуць, ужыць,—і ён ня
    скончыў, палез па кішэнях шукаць насоўкі.

Палякоў перачытваў тэлеграму. Яна была лёканічная, але за гэ-
тай сьцісласьцю выразна чулася трывога, і чырвань падступіла да
твару Палякова, зморшчынкі зьбегліся каля вачэй.

  • Чччорт! Кастрычнік стаіць. Вы разумееце -стаіць Кастрычнік
    30 вагонаў у дзень паперы—і раптам фыою!

Колькі часу яны стаялі пасярод двара, нярухомыя, адзін супроць
другога.

Лязгацелі ваганеткі. падачы. Зычнымі галасамі пераклікаліся вага-


нетчыкі.

  • Саступі!

  • Не замінай!

п

ПРАРЫЎ


Няспынна пульсавалі гукі дынамо. Бухкалі катлы, дрыгатліва іапаталі дэфібрэры, і гэтае дрыгатаньне палоніла ўвесь корпус фа- брыкі: вось так і здавалася дрыгаціць фабрычны корпус:

  • Пойдам абмяркуем. Трэба ыешта рабіць.

Яны пайшлі ў кантору. На ганку Палякова затрымаў рабочы. Ён кашлянуў і наважыўся быў нешта сказаць. Яго папярэдзіў Палякоў:

  • Што, Максім, да мяне? Зойдам у кантору.

  • Так, таварыш Палякоў, да вас. Вось наконт абутку. Разваль- ваюццаі

I ён разьвёў у зьдзіўленьні рукамі, нібы не разумеючы, з якой прычыны разваліліся боты.

  • Палякоў зхмурнеў.

  • Няма, браток, цяпер. Арцель абяцала гэтымі днямі выканаць наш заказ, трэба пачакаць крыху. Як будуць, дадзім.

  • Тэ-тэ!.. Справа дрэнь, таварыш Палякоў. Хоць на работу не станавіся, цяжка бяз ботаў...

  • Дзівак-чалавек! Дык табе-ж кажуць—-няма. Палякоў свае нк здыме з ног,—умяшаўся ў гаворку Уткес.

Максім пайшоў з ганку, кульгаючы на правую кагу—пэўне застра- міў дзе.

  • Гатовы прагул,—каротка кінуў Палякоў і потым зьвярнуўся да Уткеса:-—Трэба сёньня-ж паехаць у арцель. Душа з іх вон, а абу- так павінен быць!

—■ Я абавязкова паеду, таварыш Палякоў. А цяпер мо‘ паклі- каць Суража? Вырашыць-жа трэба.

  • Ну, ну, жарцеі Тэлеграма патрабуе неадкладных захадаў, А й пайду к сабе. Туды і прыходзьце.

I ўжо праз некалькі хвілін у абоймах цыгаркавага дыму ў габі- нэце Палякова абмяркоўвалі тэлеграму.

# *


%

У часе прамовы Суража было ціха, толькі час-ад-часу беглі пе- рашэпты, галовы нахіляліся адна да аднэй, гэта лётам рабіліся заў- вагі аб словах сэкратара партколектыву



  • Мы абавязкова павінны выканаць вытворчую програму. Вы-ж іобра разумееце, што астаноўка волата папяровай вытворчасьці, якім зьяўляецца Кастрычнік, агромністы прарыў. Гэты прарыў трэба лікві- даваць. Кастрычнік павінен атрымаць папяровую масу. Наша фа- брыка абавязана перайсьці на выпрацоўку белай масы. Мы павялічым тічбы прамфінпляну, мы напружым усе сілы. Ведайце, таварышы, ударнікі павінны быць наперадзе ўдарнай працы фабрыкі. Мы абавя- заны выканаць доўг перад усімі працоўнымі Саюзу, перад соцыялі- стычным будаўніцтвам. Гонар фабрыкі—гонар рабочых!

13

БАРЫС МІКУЛІЧ



Ён скончыў. Хвілінай пенілася цішыня. Потым навала воплескаў з аграмадным імпэтам выйшла з берагоў, панеслася з руйнавальнай, няспыннай, шалёнай хуткасьцю...

  • Дай словаі

Усе захваляваліся. Загаманілі. Зарухаліся. Шчыльней абкружылі сцэну. Шарканьне ног і гамонка запанавалі ў пакоі. А гэты вэрхал пакрыўся прарэзьлівым звонам. I вэрхал сьціх. Толькі ракатаньне не ўхадзілася, і чулася яно праз увесь сход.

  • Дзяркач мае слова.

Вось ён падышоў да стала, за якім сядзеў прззыдыум сходу, згроб з галавы шапку і паклаў, не сьпяшаючыся, яе на стол. Чакаў, покуль сьцішацца. Гамонка пабархацела.

  • Ну, яно ведама, хлопцы, у вір галавой ня нырнеш. Круці ня круці, а перайсьці на выпрацоўку гэтай самай масы трэба. Але вось ёсьць у мяне гваздочак маленечкі. Сураж потым хлопец ніштаваты, толькі гарачы крышку, не раўнуючы, як бычок малады...

Нехта зарагатаў. 3 дальняга кутку пачуліся падбадзёрваючыя словы. Зашыкалі, сьцішаючы бузацёраў.

Ня верна,—працягваў Дзяркач, марудна ніжучы слова за сло- вам,—будзе, калі мы павялічым вытворчую програму. Мы, можна сказаць, на кардоне нарадзіліся, хрысьціліся на кардоне—рабіць кар- дон нам спадручней. Верна?



  • Валі далей!

  • ГІравільна, чаго пытаеш!

Дзяркач пераступіў з нагі на нагу.

  • Дык вось я і кажу... Мы і гак скокнем, мы і гэтак, а трыц- цаць пудоў кардону ня выпрацуеш лішніх. Верна ці не? Гэта таго самага кардону, які з маленства робім. А тутака нейкую масу, якую ніхто ў вочы ня бачыў, рабі! Яшчэ на дзьве тоны больші..

1, паглядзеўшы на Суража, ён раптам скончыў візгляватым фаль- цэтам:

  • Выкусі, харошы чалавек! А нячога ня зробіш... Усё!

Апошнія словы Дзеркача ўзьнялі гамонку. Адзін другога блыта-

ючы, закрычалі некалькі чалавек адразу. Сураж тады ўзвысіўся над сталом простай і роўнай сваёй постацьцю, пастукаў алоўкам аб гра- фін і крыкнуў:



  • Досыць, хлопцы! Па чарзе кажы, калі што якое, а гарміда- рыць потым будзеш.

  • Дай там сказаць!

  • Чаму не даеш, замінаеш!

  • Справу гаворым!

п

ПРАРЫЎ


Палякоў камечыў згаслы акурак, запарошваючы попелам і таба- кзй чырвоную сарвэтку. Сураж нахіліўся дэ яго і ціха сказаў:

  • Бяры слова, іначай ня сьціхнуць

Палякоў узьняўся. Рухам рукі патрабаваў цішыні. І замест звы- чагіных слоў выказваньня, роўным голасам прачытаў з газэты:

  • „Камунізм пачынаецца там, дзе зьяўляецца самаадданая, пе- рамагаючая цяжкую працу турбота радавых рабочых аб павялічэньні продукцыйнасьці працы". Хто гэта сказаў, таварышы?

  • Заля маўчала. I ў гэтай наступіўшай раптам цішыні нехта

гукнуў.

  • Ленін!

Гарачая стаяла цішыня. Яна гатова была кожнай хвілінай даць расьселіну, і тады панеслася-б няспынная навала ўздымных і бунту- ючых, гарачых і хлёсткіх слоў, спрэчак. разважаньняў, пытаньняў, імкненьняў.

Русавы хлапец, карыстаючыся цішынёй, праціскаўся наперад да сцэны і папрасіў:



  • Давай я скажу.

Сураж матануў галавой.

  • Таварышы! Дзяркач нас на квінт хоча ўзяць, ня слухайце яго. Вы чулі словы нашага правадыра. А што мы робім? Мы працуем добра, старанна? Не! Той-жа Дзяркач спазьняецца на зьмену, манкіруе працай, не глядзіць машыны. Што ў нас мала рвачоў? Ёсьць, тава- рышы! Няма абутку, дык яны пушчаюць нямаведама якія весткі. Я ўчора чуў, як адзін казаў: я3а гаспадаром лепш было. А цяпер што— ім мора па калена". І цяпер, калі перад нашай фабрыкай ставяць адказнае заданьне, калі Кастрычнік стаіць без папяровай масы, мы паслухаемся гэтых рвачоў і гультаёў? Ніколі!

  • Верна!

  • Ні-колі!

  • Я прапаную, каб пусьціць фабрыку на тры зьмены. Рабочых з сушкі ўзяць. Масу-ж .ня трэба сушыць?!

Дзяркач хаваўся за сьпінамі рабочых, кроплі поту выступілі на пачырванелым твары. Прыгінаючыся, каб не заўважылі яго, ён вый- шаў на ганак. Там курыў чалавек. Ён яго не пазнаўі наважыўся быў прайсьці міма. Тады чалавек гукнуў яго.

  • Мікіш, ты чаго ўцёк?

Гэта быў Максім.

  • Эт, брагка, галчат ня сунімеш. Пойдам да хаты...

* *

*

Спачатку дзвынкнула цішыня. Потым над полем, якое парасло дробным жоўтым квецьцем, паплыў гуд. І пакуль даплыў гуд гудка да гораду, яагусьцеў ён, сьцішыўся адлегласьцю.



15

БАРЫС МІКУЛІЧ



Ранак ішоў навыперадкі гуду, Трэснула эмаль неба, і пухкія аблокі распаўзьліся ў розныя бакі, а з сіняга калодзежу брызгануў струмень сонечных праменьняў, і—

загуло,


засваволіла,

запенілася

жоўтае квецьце, перапоўніла паветра пахам мядовым, і, здалося, жоў- уазвоннай зрабілася далячынь.

Максім ідзе па дарозе, і яму прыемна адчуваць нагамі халадна- ватую мяккасьць сьвежай зямлі. За плячо перакінута берасьцяная пляцёнка са снеданьнем. Шапка зьехала на вочы, і, мусіць, таму Максім не заўважае хараства ранішняга абуджэньня зямлі,

Максіма хараство ня тычыцца.

Ён ідзе паволі. Ёсьць у ягоным целе маленькія частачкі, якія яшчэ не пасьпелі канчаткова прачнуцца, якія ня зусім яшчэ адпачылі ад учорашняга вечара, якіх шмат у жыцьці Максіма, якія ўспаміна- юцца з прыемным пазяханьнем, якія хочацца як найхутчзй паўта- раць зноў.

Звоніць ранак,

...Вечар... Газоўка цурчыць... Знаёмыя дружацкія твары.. цені ад газоўкі...



  • Яшчэ па чарцы!

  • Каб поўна было...

  • А як іначай, налівай!

...Разьбегліся кругі... Рукі намацалі плечы... Цёплыя... тра- пёткія... яны плывуць з рук... Плыве падлога... Рукі ловяць, лашчаць... Потым вуліца... водырная... Далёка недзе ліхтар. Сьветлякі... паўзуць... паўзуць... нязьлічоным мноствам... Гара чыня перадаецца... сплятае.Л зноў—сьветлякі, сьветлякі,сьветлякі.„

  • Аб чым, атаман, задумаўся?—Чуе раптам Максім кплівае за- пытаньне.

Насустрач сьмяшынкам—суворыя, на‘т, злыя вочы. Паўла на магаецца сьцішыць крокі, трапіць у тахт Максімавай хады.

  • Ідзем хутчэй, апозьнімся.

Максімава нага трапіла на войстры каменчык, разануў боль, а цела напоўнілася няпрыемнасьцю нейкаю.

  • Дзе мне з табой угнацца! Няма чаго бегчы, другі гудзе. Цяжка сутрымаць Паўлу спружыністы поступ свой. Міжволі ён

апярэджвае Максіма і ўжо наперадзе яго кажа:

  • Ну, цягніся сабе, старча-небарача! Глядзі—не апазьніся!

1 ўжо замітусіўся пыл за Паўлам, а постаць зьнікла за збочань- нем дарогі.

16

ПРАРЫЎ


— Цьфу! гучна плюнуў Максім.—Кепікі строіць, ударніцкая ду-

ша твая! гані, гані!

Ён ужо ня мог супакоіцца. Нібы й ня камень пад ногі трапіў, а
лешта іншае—вайстрэйшае і большае войстра працяло цела, мозаг.

Боль прайшоў, а няпрыемнасьць засталася.

I калі ён прыйшоў у контрольную-будку, уботіаў: толькі яго,”

“ Цвнтрапьннй п,”;'

і ЕС

Максімаў, нумар бісіць на дошцы

ГГЛЗ?' V ' -і I.

Бнблкотеіса

Са звонам з розных куткоў фабрыкі сышліся ў курыл

Сонца расквечвала цэмантовую, падлогу, і яна была -і'арачай, а


цыгаркавы дым заткаў паветра,—і здавалася, што дым гэты ад гара-

чай падлогі.

Хто разьмясьціўся на лаве, хто стаў ля сьценкі, хаваючыся яд
гарачых сонечных праменьняў, што імклівілі няспыннай віраплыньню
ў рлсчыненыя дзьверы.


  • Потым ня цяжка рабіць гэтую самую масу,—заўважыў па-
    жылы рабочы, прыкурваючы ў суседа,

  • Ну, вядома, Адзін чорт—што кардон, што маса. Адно—гар-
    мідарылі залішне...

Праз курылку прайшоў Сураж. Выйшаў на сонца, выпрастаў у
бакі рукі, адчуў саладкаватую млявасьць. На асмуглелым твары нара-
дзілася ўсьмешка. Хвіліну ён стаяў нярухомы. Потым адным махам
сьцягнуў кашулю і бліснула цела масёнжам.

3 кім ты дужацца сабраўся?—жартаўліва гукнуў яму адзін з


ваганетчыкаў, якія адпачывалі на бярвеньнях. Бярвеньні салодка
пахлі смалой.

  • 3 кім?-—1 вочы прыжмурыліся, і пругка калыхнуліся муску-
    лы.—Хочаш, з табой возьмемся.

Гэты выклік пачулі ў курылцы і павысыпвалі з падбухторва-
ючым рогатам, з падбухторваючым гоманам.

  • Сып, Цярэш! Суражовы абцугі вышыбуць ахоту задзірацца!

Оё-ё-ё-ё-оо! Братцы, што я бачу? Цярэш біцца зьбіраецца. Фэр-

шала, фэршала гіаклічце! Пульвізатар каб на выпацак быў...



  • Ды каб бюлетэнь не забыў пад пахай...

•— Эгэ-гэ-гэ! 3 комуністычнай партыяй бярэцца Цярэш!

Церах стаяў моўчкі, ашчэрваў вінавата неяк моцныя свае зубы і, здавалася, мераў вокам пругкую Суражову постаць. I тады, як зра- біў Сураж першы крок да Цераха, тады перад ім апынуўся Максім, шырокаплечы, камлюваты.



  • Пачакай, таварыш сэкратар. Давай з табой памерымся. На- конт „ухвалілі-парашылі* я ня скляпаю, а падужацца ахвотнік

7-4

17

БАРЫС МіКУЛІЧ



ПРАРЫЎ

І паволі пачаў здымаць браварку.

Яны разышліся. Церах нейк асабліва весела і ўрачысга нрака- мандваў:

  • Раз, два, тры! Сыходзьцеся...

Першым распачаў бароканьне Максім. Ён сьціснуў рукамі Сура- жову постаць неспадзеўкі, наважыўся прыняць яго да зямлі. Нава- жыўся і адчуў цьвёрдую цяжарынь Суражовага цела. А той вёртка падаўся ў бок. Крутым рухам разарваў ланцуг Максімавых рук, ад- бегся ад супраціўніка.

Навокал маўчалі.

Адным крокам апынуўся Сураж зноў ля Максіма, моцным на- ціскам перагнуў ягонае цела назад і вось яны пакаціліся абодвы па траве.


  • Ну, ну!

  • Не падгадзь, Максім!

  • Порткі трымай,бабы ідуць! выбухнула цішыня жартамі і сьмехам.

  • Гляньце, браткі! Суражу канец надышоў!Ды ты гні яго, цісні.

  • Аа-эх! Недацёпа!

І калі Максім ляжаў пабароканы, Церах нахіліўся надімікпліва заўважыў:

  • Кругом шашнаццаць, грамадзянін!

Максім узьняўся, страсаючы з валасоў ныл. Яго абкружылі кол- цам, хлопалі па плячох, рагагалі, рабілі заўвагі. Як крыху прыціхлі, сказаў Сураж:

  • А цяпер, таварышы, у сталоўку парушым. Сход важны меўся быць.

Усе накіраваліся за ім.

* *


*

Пачуліся шпаркія крокі.

У пакой убёг чарнявы падлетак басанож, у запэцканай і мокрай кашулі.

—- Вас, таварыш Палякоў, ваганетчыкі клікалі. Там здарылася нештачка...—і, выпаліўшы гэтыя словы засаб, ён нырнуў у дзьверы.

На хаду гасячы папяросу, пайшоў Палякоў да падачы разма- шысгай стрыманай хадой. Калі ён абагнуў корпус фабрыкі, што клінам падыходзіў да будынку канцэлярыі, убачыў каля перадачы купку людзей. А звыклае вуха ня ўчула прыглушанае скавытаньне ланцугоў: гэта прымусіла Палякова пасыіяшацца. Насустрач падбёг тэхкіраўнік Сташэня і, не чакаючы запытаньняў дырэктара, засьпя- шаўся, праглынаючы словы:


  • Нйшчасьце! Гэтага даўно чакалі, я вам кажу даўно! Нельга, я вам кажу, нельга перагружаць перадачу. Я вам кажу..

І замоўк. Палякоў сам добра бачыў, у чым справа. Пляцформа перадачы (яе даўно трэба было рамантаваць, але гэта адкладалі на месяцы з большым лікам адпачынкаў) пад цяжарам выпадкова тра- піўшых у адно некалькі ваганетак калыхнулася, а перагніўшае гадамі дрэва дало расьселіну, і пляцформа ледзь не абвалілася.

  • Перагрузка, я вам кажу! Ударна працаваць добра на сьве- жанькім! Тутака-ж вока патрэбна, я вам кажу,—бубнеў Сташэня.

  • Ах!.. — ледзь ня вылаяўся Палякоў. — І трэба-ж было ў такі час!

Справа была відавочная: неабходна рамантаваць перадачу. Гэта можна зрабіць скора і спраўна: суткі напружанай працы, добрая брыгада.

  • Кліч сюды спэцыялістых нашых. Няхай майструюць хутчэй. Прарыў не залатаем так скора.

Далі гудок. Устрывожаныя людзі зьбегліся да перадачы. Сураж узьлез на ваганетку. Натоўп сьціх.

Кастрычнік стаіць. Наша фабрыка павінна даць масу. Напру. жым сілы і выканаем рамонт у дваццаць чатыры гадзіны. Старыя рабочыя, мы заклікаем вас дапамагчы ўдарнікам.

Голас выгукнуў:


  • Майстры павінны стаць. Хто сякеру трымаць ня ўмее, ня зробіць.

  • Правільна!—пачуліся ў адказ галасы з натоўпу.

І тады, расчышчаючы рукамі дарогу, падыйшоў да Палякова Максім.

  • Мая брыгада згодна працаваць, калі нам дадуць тое, што мы захочам.

Натоўн скалынуўся.

  • Якія вашы ўмовы?

Напружаней зрабілася цішыня. Максім усьміхнуўся таемна і хітра. Прыжмурыў вочы.

  • Кожнаму па дзьве нары ботаў. Вось мой сказ.

Загаманілі, затурбаваліся, разьмятнуліся гульлівай паводкай

галасы.


  • Далоў яго!

  • Рвацтвам займаецца!

  • Шкурнікі

  • А потым ён справу кажа, яму і карты ў рукі.

  • Затой дух, драбнатаі

Гэтую цішыню сарваў энэргічным гэстам Сураж.

  • Брыгада! Ваш дзесятнік рвач! Адпор яму!

18

19

БАРЫС МІКУЛІЧ



Каля яго вырас Паўла. Расчырванелы, узбуджаны. Валасы лезьлі ў вочы, раскідаліся ветрам па твары

  • Ня трэба Максіма! Ударнікі самі возьмуцца. Хто на працу— 1 дя мяне.

І не пасьпеў Сураж што хаця сказаць, як лн Гіаўлы сабралася моладзь. Рашучым рыўком скінуў з сябе Палякоў традыцыйную сваю кожанку і зычна, на ўвесь голас крыкнуў:

•— Гайда, хлопцы! Я пакажу, як рабіць.

Гудок гудзеў зьмену. На перадачы кіпела праца. Сур'ёзна, моўчкі выконвалі сваю справу ўдарнікі.

Максім пайшоў да ракі, распрануўся і кінуўся ў хвалі. Дрыгот- кая сьцюдзёнасьць ахапіла цела. Ён паплыў. Плыў доўга, змагаючыся з гонкай рачной плыньню. Несьвндома. Абы ня бачылі людзі. Зьсічіг- неў. Выбіўся на бераг і гэтак сядзеў голы, дрыжучы ўсім целам, аж пакуль не паказала на вечар. Тады ён адчуў голад, хутка апрануўся, наважыўся быў ісьці да хаты ды ўспамянуў, што там чакае яго жон- чын бацька, які прыехаў з вёскі. Апрыклелы. Таксама як і жонка.

Крута павярнуўся і пайшоў у другім напрамку.

* *

*

Ён сядзіць на лаве, шырака раставіў ногі ў глыбокіх ботах, рукі зьвіслі паміж каленамі, рукі набраклі чырваньню. На гэтых руках—вялікіх, з кароткімі таўстымі пальцамі, праз чырвань выгляд- ваюць буйныя жылы—сіняаатыя, яны падобны на сетку галінак.



Ён кажа паволі, расьцягваючы словы, нібы прыслухоўваецца да ўласнае гаворкі, узважвае словы, і, узважыўшы, бачыць іх цаноўнасьць.

  • Дачка потым мая ў выгодзе хадзіла, маё бацькава вока піль- навала яе. Што-ж ты, Максім, сабе думаеш? Я слова не павінен закінуць за дачку сваю родную, ці што? Ты пакінь сваё фанабэрства, яно верна—твая жонка, ты і гаспадар, але-ж бацькава сэрца шчыміць!..

Максім паклаў галаву на рукі і бязудзельна слухае разважаньні старога, толькі час-ад-часу востра рэжа боль ад усхліпваньняў жонкі, якая ляжыць ніцма на ложку, хаваючы свой твар у хустку.

  • Дый што казаць, МаксімІ Калі што-якое, хай Стэфа зноў да мяне едзе, родную дачку заўсёды прыму... А здаваўся ты мне некал* здатным хлопцам, гаспадарскім чалавекам. Вось гэтак і думаў. Дачка з маладым мужам у горад хай едзе, няхай папрацуе муж там, а потым, потым—на гаспядарку... Я-ж старэю, сівею штогод.

і ўжо ня мог стрымацца Максім, ён крута матануў галавой, злокціў рукамі стол.

  • Досыць, стары, сіратой прыкідацца! На гаспадарку я ніколі не пайду, і дачку тваю браў не для гэтага. Разумееш, не для гэтага!

20

ПРАРЫУ


Пайшоў вымяраць пакой блытанымі але моцнымі крокамі. Стэфа мацней заенчыла, а праз плач вырваліся словы, злыя і адчайныя разам з тым словы:

  • Бадзяецца ён па піўнушках, прагульвае апошняе, татачкя. А мяне тутака пакідае калупацца, ля печкі завінацца адну гіакідае...— і потым села на ложку, зьвесіўшы на падлогу босыя ногі.—А я гэта сяджу, татачка, адна аднэй, ванцак ведае, што за дзень у галаве перабяру. Ноч прыдзе, зноў адна, чакаю, чакаю мужыка, а яго і няма. Ссохла, татачка, па жыцьці вясковым!.. Кляну сябе, матулнй-нябожчы- цай—кляну за тую хвіліну, як яго да сябе падпусьціла, Ведала-б—за вярсту б аббягала і рада.

Яна абхапіла рукамі калені і гэтак застыла, няпрыгожая і суро- вая ў сваім невялікім жаночым горы.

Максім супыніў крокі. Чырвань афарбавала скулы.



  • Эх, ты, сука заезжая! а хто гэта з Петрыкам бадзяўся, як ня ты? Хто гэга хаваўся з ім па кустох, пытаюся? Кулаком пастукаў па сваёй грудзіне, і ад гэтага голас задрыжэў, нарадзіліся ў голасе пра* явы сардэчных надцінаў—Праз цябе і піць стаў, жыцьцё нялюдзкае заліваць, праз цябе на фабрыцы ад мяне ўсе адступілі, як ад злодзея таго начнога! Гэта-ж толькі ўявіць трэба—праз боты, праз боты для твайго бацькі—сораму не пазбавіцца навек!—I ён схапіўся за галаву і ён зноў забегаў па пакоі.

Стэфа сядзела і глядзела ў цёмны покут, дзе вісеў стары запэц- каны мухамі абраз сьвятога Юр‘я. Глядзела, а Юр'я глядзеў на яе пустымі, мёртвымі сваімі вачыма, дракон гэтак і ляжаў пад капытамі ягонага каня, ляжаў дракон—рузна размаляваны фарбамі.

  • Ва ўсіх, Максім, грахі ёсьць. А на гаспадарку ўзьбіцца табе патрэбна. Вось маё апошняе слова.

  • Забірай сваю дачку, а ў вёску не паеду, шкурнікі!

Крыкнуў гэтак і сам схамянуўся гэтага слова—шкурнік!

  • Ээх!—застагнаў ён, пабег у сенцы, а там прытуліўся да вушака, скрыгатаў ад бясьсільнай злосьці. I раптам, як праз сон учуў словы:

  • Далоў яго!

  • Рвацтвам займаецца!

  • Шкурнік!

Ён замітусіўся на адным месцы, рваў рукамі валасы, было цяжка дыхаць, цесна было грудзям у картовай кашулі.

Максім выбег на двор.

Шэры дзень павольна канаў, накладаючы блёклыя адценьні на ўсё навакольнае. Толькі недзе далёка заходзіла сонца і ўскрай неба засьцілаўся цынамонавай посьцілкай.

За брамай ляжала пустэльная пясчаная вуліца, з маленькімі хацін- камі, піто заўсёды стаяць так, заўсёды вартуюць цішыню гэтай вуліцы-

Ён мэханічна пакрочыў удоўж яе.

21

БАРЫС МІКУЛІЧ



* * *

У фабкоме сядзелі лгодзі, дымілі цыгаркамі, голасна спрачаліся] абмяркоўвалі важныя пытаньні.

  • Не, неі Я вельмі баюся, каб гэта не пагоршыла працы. Усё-л брыгада Максіма ў цэлым не падтрымала яго, толькі старыя „спэцы. ялісты", як іх Палякоў кліча, не саступілі,—горача абараняў сваі пазыцыю старшыня фабкому.

Сураж не згаджаўся з ім.

  • Такі момант нельга змазаць. Выпадак з Максімам дужа пака-І зальны для таго, каб не разгарнуць навакол яго грамадзкай кампаніі Ты-ж, Алёкса. павінен разумець, што гэта кампанія будзе мець агра- маднае выхаваўчае значэньне.

  • Крый, чаго там! Сураж справу кажа. Трэба грамадзкі тапа рыскі суд наладзіць над Максімам —і ўсё туті

Паўла працягнуў руку да конаўкі, наважыўся быў напіцца, але гзтак і застанавіўся з конаўкай у руках.

  • Не забывай, хлопцы,таго, што вывучыць раней трэба справу. Карэньні знайсьці трэба, прычыну. У нас на фабрьшы ён ня мог зра- біцца рвачом, у нас жа ўсе, як у шкляным каптуры. Адкуль тутаха ўплывам узяцца?

Палякоў падтрымаў яго:

  • Правільна Паўла кажа, трэба ўважлівей падыйсьці да Максі- ма. Зьвера трэба адшукаць у ім, выдаліць гэтага зьвера. А ў асно- ве—ён наш хлопец.

Парашылі заняцца старанным вывучэньнем справы, вылучылі для гэтага некялькі чалавек.

  • Потым, як зьбяпэм матар'ялы, суд усё-ж трэба арганізаваць.

  • Ну, вядома, трэба!

На ганку разышліся ў розныя бакі. Паўла з Суражом накіравп- ліся на фабрыку. 1х абдаў знаёмы грукат фабрычнага корпусу. Як пра- ходзілі каля папмашыны, адна з работніц усьміхнулася Паўлу ласка- вай усьмешкак. Паўла неяк вінавата матануў галавой, павітаўся гэтак.

  • Вось, Паўла, перабудуюць нашу фабрыку неўзабаве, што й не спазнаеш. Уяві сабе: усё мэханізавана будзе, усё будзе новзе!

  • Правільна кажаш, таварыш сэкратар, і будавалі некалі фаб- рыку, катухі дый толькі.

1 момантам у іхных галовах паўсталі ўявы фабрыкі, перабуда- ванай, соцыялістычнай фабрыкі.

Цяпер:


Тупарылы балянс—поўмэтравыя чурбаны—павольна цягнецца на вагонетках перадачы ў вялізарныя ўмястоўныя катлы (гэтыя катлы старыя—навакол макрата заўсёды; пазіраюць рабочыя на стрэлку мо- номэтра—ваганьне яе з заміраючым сэрцам сочаць). Пачмурэўшыя

22

ГіРЛРЫЎ


■урбзны прыгатаваліся сьмерць спаткаць: дэфібрэры перагрызуць, скрышаць іх у пясок, а адтуль паплыве гэтая маса перапранацца ў ізрдон У папкавыя машыны. А потым іх чакае сушка. Роуны глянца- віты кардон будзе адлюстроўваць у сабе сьвятло.

І вось будзе:

Па правадох пабяжыць электраэнэргія з раённай станцыі. Зьме-

іііць аблічча фабрыкі.

Прысьпешыць тэмп. Вызваліць сотні, -.ысячы чалавечых рук. Гэ- тыя рукі скарыстаюць разумней, больш продукцыйней.

І вось будзе:

Савецкая ўлада плюс электрычнасьць—соцыяліам!

іТершы перапыніў цішышо Паўла;

Тады, як звыкнемся, сьмешна будзе ўспомніць пра такі вось пыпадак, як Максімаў. Праўда?

Ну, вядома!

* *

*

Апошняя выпрацоўка кардону была ў сушцы. Ужо рабочых пе- равялі на трэцюю зьмену,—фабрыка дзейна змагалася за выкананьне вытворчай праграмы, складзенаіі паводле запатрабаваньняў нолата папяровай вытворчасьці—„Кастрычніка*.



Плылі ўжо вагоны цяй<кай шэрай папяровай масы на бліжэйшую чыгуначную станцыю, а там сьпешна складаліся цягніковыя саставы— „Кастрычнік" атрымоўваў папяровую масу.

Фабрыка перажывала гарачыя дні. Варушылася рабочая сям'я. А высокі занеў суладнаму гімну працы надавалі ўдарныя брыгады.

Впгонетка—і ўдарнік!

Кацёл—і ўдарнік!

Дэфібрэр—і ўдарнік!

Папмашына—і ўдарнік!

Людзі і машыны—у няспыннай ўдарнай працы, бо:

На папяровым фронце прарыў!

Яшчэ не забыліся пра выпадак з Максімам. Наадварот, вылуча- ныя таварышы рыхтавалі матар'ял да грамадзкага суду, і яго-тэтага суда з аграмаднай цікавасьціо чакалі ўсе рабочыя.

Пакваля зьмяркалася. За палявой адлегласьцю гарэў горад 'V іьліччу сьвятла. Неба пакрылася шэраватай лускай. Ледзь гаманілі рачныя хвалі.'Паветра вільжэла.

Адышоў пякотны дзень. Зямля яшчэ гарэла дзённай гарачынёй. Паветра вільжэла, а зямля пульсавала салодкаю цяплынёю.

Быў ціхі ліпеньскі вечар.

Максім вышаў з сталоўкі. Там сабраліся людзі, стаяў го.ман, было сьпякотна і тлумна. Ды здавалася Максіму, што староняцца

23

БАРЫС МІКУЛІЧ



яго ўсе, што неяк пры гаворцы вочы хаваюць. Дужа баяўся Максі] таго, каб не дазналіся таварышы з фабрыкі аб разрыве з жонкай- было нечага сорамна, было ніякавата.

Ён прайшоў да сушкі. Па ўсходцах узьняўся наверх, прыгін^ ючыся, каб не зачапіцца галавой аб кардон, які густым шэрагам зіЗ мярэжыў памяшканьне, ён прабраўся ў дальні кут, абмацаў там лаау і расьцягнуўся на ёй.

Сьвятла ня было. Пэўне, дзяжурны рабочы пайшоу у сталоўку закурваць і пагасіў электрычнасьць Здалося Максіму, што паветра пахне гарэлым. Але спакойны рып вэнтылятара нарадзіў і спакойныя думкі.

„Пэўне, сёньня пары больш далі, каб кардон хутчэй высушыўся. Кардон мусіць і сьмярдзіць*...

Ён выпрастаўся на лаве і заснуў. Прачнуўся тады, як прышоў дзяжурны але той адпрасіўся пагуляць, і Максім зноў заснуў.

Беглі хвіліны.

Унізе охкалі машыны. Тупацелі людзі. Віўся гоман доўгай кару. най. Гучней за ўсё чуліся галасы ваганетчыкаў.

Беглі хвіліны.

1 раптам Максім усхапіўся. Нібы апантаны, падаўся наперад, але трапіў на кардон і паваліуся. Душыла грудзі. Нельга было ды- хаць. Нылі вочы. Мурашкамі блукаў па целе жах.

Памяшканьне сушкі было напоўнена густым дымам.

Беглі хвіліны.

Максім ляжаў ніцам на падлозе. 3 шалёнай быстрыйёй працаваў мозаг і татахкала сэрца.

Ён закрычаў ад бясьсільля, ад злосьці і болю. Цішыня была адка- зам. Ён папоўз удоўж сьцяны, падняўся на ногі, пачаўабмацваць рукой выключацель. 1 раптам шуганула полымя. Шуганула каля яго. На мо- мант асьвяцілася сушка.Заняліся агнём пераплёты рам, парэнчы ўсходцаў.

Максім закружыў на адным месцы.



  • Пажар!—Нялюдзкім голасам крыкнуў ён.

Пабег да ўсходцаў: сустрэла плойма агню і дыму.

Раптам разанула мозаг: можа прабраццг на пляцоўку. Ён, закры- ваючы рукамі твар, прабраўся да дзьвярэй, што выходзілі на пляцоў- ку—і сілы здрадзілі, упаў.

Беглі хвіліны.

Унізе мітусіўся натоўп. Вёдры плылі з рук у рукі. Прыстаўлялі драТіны.



  • Даеш вады!

| Забірай, забірай вышэй!

А бацюхны! Фабрыку адратаваць каб.

Барвянцам бліскала ноч. Барвяныя адценьні ляжалі на людзкіх тварах.

24

ПРАРЫЎ


  • Братцы, Максім у сушцыі Я і запамятаваўі

Момант.

Гнецца драбіна пад пругкім целам Паўлы.

Вось ён дабраўся да пляцоўкі, якая вісіць над зямлёй (тут не каіі стаяў матор вэнтылятара), вось ён моцным штуршком выламаў дзьверцы. Зьнік у іх. А праз некаторы час зьявіўся перад немым ча- каньнем натоўпу з Максімавым нязграбным целам?

Дружна працавалі пажарнікі. Разгуляцца агню ня было як. Ён

пачаў здаваць.

Запошнімі подыхамі агню—зьвярнулася да Максіма гірытомнасьць



  • Як здарылася?

  • Матор вэнтылятара заіскрыў. Ну а суш-жа!—растлумачыў хлопец

  • Мы думалі, што табе каюк! Паўла выратаваў...

Максім цяжка ўзьняўся з зямлі. Зрабіў некалькі крокаў да Паў лы, і—адвярнуўся ад яго, схаваў у руках твар.

  • Што ты? »

Паўла крануў за плячо.

Ня судзіце, сам ведаю—злачынства зрабіў тады! Мне боты эусім непатрэбны былі... Гэта ўсё неяк сама-сабой атрымалася ..



  • Аб чым казаць,—матануў рукой Сураж.—Добра, што зразу- меў памылку.

Агонь канаў. А насустрэч яму там, далёка, пачынаўся новы па- жар, магутнейшы і зырчэйшы, пачынаўся дзень.

Менск. 1930 г.

25




На варце пільнай і ўпартай

Калі гадзюка ў грудзі лезе, Халодным джалам сэрца строміць,— Жыцьцё муштрую я гар.эзьней, Шукаю ворага у доме.

Уроўнь з высокімі мурамі Я мкну, абвесьнены, па бруку. Находзяць згадкі, каб (часамі')

У зрок абурана пастукаць.

Настрой бруістых слоў наедзе —

Ў аздобе фарб, на цьвёрдай зычнай, Каб на вытворчай быць бясед.че Ударным нумарам музычным.

Увесь ўзнэрвованы да костак,

Я націскаю поўны клявіш...

I ноч, аблітая пакостам,

Крычыць, калі яе аблаеш.

Прыгладжаныя фарб:ій морды Глядзяць, як лялькі з магазыну. Таропкасьць гам кідаюць форды I спэцыфічны пах бэнзыну.

Сьвідруе памяць дальні вобраз, Сузмрок гурчыць забытым гімнам...

3 гарою дум, з усьмешкай добрай, Схіліўся горад тзарам дымным.

Дўшу благое не ачэрніць!..

ІДьвіце ўсход. Дужэе вецер.

Ля ўзьвей буйное ляжа зерне,

I агіадзе ў міжзем'е сьмецьце.

Нікчэмных парасткаў атрускі Сатлеюць ў скібах перагноем.

Ня здасьць зьнямогай дужы мускул,

1 пульс няпэўным перабоем!



20

НА ВАРЦЕ ПІЛЬНАЙ I ЎПАРТАЙ



Ад зор да зор кіпіць работа, Выходзіць сьвет з імглы збурэньняў.

I згубна мрэ, хто плача потай Сьлязьмі забытых пакаленьняў.

Хто ўпоперак дарогі стане,

Брыдой ганебнай не скарыцца Перад гэроікай змаганьня I буйным ростам будаўніцтва.

Мяцежных бур ўзышла ўрачыстасьць, Правы дыктуе чорнай сіле...

Сьмех злобны зжоўк асеньнім лістам. Надзей павяла чорна быльле.

За ўзрыгамі ахвяр і жахаў Глядзяцца (з далечы бяскрайнай) Страі колён фабрычных гмахаў I веліч грозная комбайнаў.

Шлях будучынь кладзецца цягам, Абмыты потам кожны насып...

Н," здужыць збэшчаным бадзягам Імклівы рух ўладарнай клясы!

Час дбае пільна і ўпарта.

3 карэньнем вырве пырнік здрады...

I дзень і ноч трымаюць варту Рэволюцыйныя брыгады.

I дзень і ноч жыцьцём напружным Бурліць зямля ў адзіным русе.

Зарой цьвісьці—з іржы ланцужнай Імкнуць згуртована і мужна Шнуры Заходняй Беларусі.

Імкнуць краі паходным сьпевам Дзікунства меж навекі зьнішчыць. Згараць ў агні людзкога гневу Музыкі воўчага ігрышча.

Пра іх шуршыць, зьвініць праклёнам Дарожны жвір, крывёй прыбіты... ...Зьнікае змрок з крутых адхонаў,

Як цені здраднікаў вучоных, Цівілізованых бандытаў.

27

\1











Вартаўнічаму па м*жы Савецмга сйю*у . тірысцкіх дзяржаў

* *


тьі гнеўна коні ]
закілзаў, ■■
стаіпі пад стромакХ
як грань, /

1 вочы зарывам ]


гараць^ - -
У сьнежнай вод?далі-)
мяжа,

дзе чорным коньнікамА

кажан, ' л

крумкач ўстрывожаных лясоў,1 з рашучым голасам ) у сойм! ]

Там змовай гідкаю-} сусьвет /

ІЛЬСЬЙІЦЦЙ

сокцам ( бляск

/

ляза,1



і зоры плямамі

паставіў чорны свойі
пікет, -У

плямамі \


пайшлі)



зямлі..у
I зоры падаюць \
штодня/
і ня спыніць...
і ня суняць.1.

28

Беляй

пальчаткі *• сыгнм




Е ПФЛЯЎМБАЎМ

сёньня

рабочы


пазнаў,!

Зноўку фапіысці тэрор^ брызгае д

здрадай \ затвор/ Польшча абрала ўрад,

сёньня прымае 'парадЛ сёньня ке габінэт /\

гойстрыць нанова штылет) Прагне

працоўнай \

крыві .)

танхамі


скрышаны \ жвір..^

Сіл разьлюцелых хаўрус \ ‘мкне на Савецкі саюз,^ блізіцца бойні \ пролёг1

каля Румынскіх дарог. ^



Чуеш музыку х

бур і габояў!? >

... Гэта варты ч

прымежнае збдря,) гэта коні баец закілзаў.іл Ільсьніцца

сонцам бляск

ляза!


... Там з гальлём

штось сэймуецца вецер! аб паўночным варожым сакрэце. і вужакай

ішўзе

цішыня... ) і баец не ўтаймуе каня.



У трывозе старожкія трапы.^ Вартаўнічы, нарожасьць ^ •абахіал, \

29

Е. ПФЛЯЎМБАЎМ



ты краіны спакой зьберажы на засьнежанай

здрадай і мяжы! ]

... Гэта здрадная

зноў Д


цішыня.

Вартавы не ўтаймуе каняЛ




Часіны ўдарных будняў

Калі мяцежыць доля Узьнясецца думак змах, Гартукце моц і волю— Прайсьці славуты шлях.

Шліфуйце сэрцы гартам, Паліце веры ўздым: Прайсьці сталёвай вартай Суровыя гады.

Таго, хто йдзе і блудзіць, Сатрэ віхурны час,

Часіны ўдарных будняў У паходы клічуць нас.

Сталецьцяў дьш, нягоды І дні глухой журбы адважна,

зх барацьбы.
г Па ўсёй зямлі птырокай
1 На поле,

^На станкі


Ідуць няспынным крокам
Ударнікаў палкі.

Да працы клічуць будні,

Заве цьвісьці вясна;

У раштаванькях буйных


Мужае старана.

Ідзе... віхурыць доляй


Паўстаўшая зямля:
Гартуйма ж моц і волю —
Прайсьці вялікі шлях.

Часіны ўдарных годаў,

Завуць на шлях зары:




Т. КУРБАЦКІ



У бойках,

У паходах

Юнацтва раздарыць...

Бяз цяжкае трывогі У сонечных шляхох Нясьці цяжар эпохі На маладых плячох.

Ня згасьне думак гордых Віхорны наш уздым,

Мы аддадзім паходні Адважным, маладым.

Па ўсёй зямлі шырокай На поле,

На станкі Ідуць няспынным крокам Ударнікаў палкі.



1930 г. Кодгас .Зьвязда', Кармянскі р-н.

32

Іл. Барашка



Новэля пра Сьцёпу

і.


Шырокая, прасторная вуліца з дзерааянымі тротуарамі, зкашта- Н8вымі прысадамі, з невялічкімі домікамі. 3 аднаго боку расьняг- нуўся тэлефонны дрот на высокіх пачарнелых слупох, а з другога цовая электрычная праводка, узьнятая над вуліцай ужо за апошнія гагы Зімнімі, халоднымі вечарамі ўздоўж вуліцы гпраць электрычныя діхтпрыкі, сваім тусклым сьвятлом асьвятляючы ваколіцу вялікага Іораду. На вуліцы ўдзень даволі вялікае ажыўленьне — сьпяшаюцца рабочыя, служачыя, праяжджаюць падводы і аўтомобілі, развозячы 'цродукты І тавары ў коопэрацыйныя крамы, што зьмянілі сабою Лробны гандаль у бакалейных крамах і латкох сальнікаў, папярось- цікаў. Увечары і асабліва ўначы вуліца замірае, рух сьціхае з нады- ходам поцемкаў. Толькі, калі дзьме вецер, гудзе тэлефонны дрот, гудуць слупы.

На гэтай шырокай, прасторнай вуліцы жыве былы комісар гра- ыадзянскай вайны Платон Гладкі. Домік комісара нічым не вызна- Ііаецца ад суседніх домікаў—у ім тры акны выходзяць на вуліцу і два—у невялічкі дворык з адгароджаным палісаднікам. На вісках Платона Гладкага серабрыцца сяды волас, ня гледзячы на яго мала- дыя гады. У Платона Гладкага ёсьць жонка і двое курчавых дзяцей. Уладзіку—дзесяць, а Ганцы—тры гады. Жонка ў Платона — другая ■ А была ў Платона і першая жонка, жонка-таварыш, жонка— баец. Часта Платон успамінае сваю першую жонку. Сядзе, пачне думаць, успамінаць перажытае—тады бывай усё... Ён ня чуе ні плачу Ганкі, пі слоў сваёй другой жонкі. Толькі, калі тая пачне ўпрошваць яго—- пазбудзься, перастань думаць, супакойся,—тады Платон скалане га- лавою, расчыніць шырэй вочы, уздыхне і, махнуўшы рукою, пачы- нае гутарку. Першыя гады другая жонка Платона не магла зьмірыцца з Платонам. Калі ён успамінаў пра слаўную Сьцёпу, яна злавалася і ўпікала Платона ў тым, што ён ня шчыры да яе., што яму ня трэ- ба бы.іо ёй сьвету завязваць і яна-б выйшла замуж за другога, які-б больш паважаў яе і кахаў.

і іе гады бяруць сваё. Сем пражытых год прызвычаілі яе да такіх адменнасьцяй Платона, да таго-ж ён іх ад другой жонкі не хаваў.





вз

ІЛ. БАРАШКА



  • Ды ты памяркуй сама,—гаварыў ёй часта Плагон, — я быў малады чырвоны баец. Сьцёпа была маё першае каханьне, Сьцёпу я напаткаў у тыя галодныя, халодныя часы, калі сьмерць капала магі- лы маім найблізшым таварышом. Сьцёпа пайшла за мною. Яна ня раз ратавала мяне ад вернай сьмерці. Яна сваімі ласкамі лячыла мае ўзбуджаныя кулямі, гарматамі, калючым дротам, дрэннымі настроямі чырвонаармейцаў і атакамі ворага нэрвы... Я не магу пазбыцца яе. Да яе ў мяне каханьне сваяасаблівае. адменнае і непахіснае...

1 тады жонка змаўкала. Яна сваімі гутаркамі, ласкамі і адносі. намі да Платона старалася замяніць яму яго першую, неадменную, сваяасаблівую Сьцёпу.

  • Ну і што-ж.. Кахаў Платон Сьцёпу... Сьцёпы цяпер няма, і я люблю Платона...

Але ў ласках другой жонкі многага не хапаладля Платона. Яму ўсё-ж такі здавалася, што каб была тут Сьцёпа, ласкі былі-б куды больш палкія, гутаркі куды больш цікавыя і зразумелыя... Ну хоць бы ўзяць іхнія ўспаміны з мінулых дзён... Колькі-б яскравых, сака- вітых, непаўторных момантаў маглі-б яны ўспомніць цяпер, калі гук грамадзянскай вайны адплыў у далячынь часу, і толькі памятныя эпізоды зьвяртаюць назад былыя часы...

Хто-ж такая Сьцёпа, першая жонка комісара Платона?..

II.

У прыфрантовай паласе, у адным з рабочых пасёлкаў напаткаў Платон Сьцёпу. Сьцёпа з малых год нрацавала на фабрыцы, сьпяр- ша падручнай, а пасьля і кваліфікаванай работніцай. Спатканьне бы- ло нязвычайнае. Платон гіакватэраваў у Сьцёпіных бацькоў — хатка іхняя знаходзілася на самай ваколіцы гораду і была штабам М-га палку. Сьцёпы ў хаце ня было. Бацькі скардзіліся маладому комісару Платону на тое, што ў іх была адна адзіная дачурка, дый тяя пашла з дому. Ппказваючы фотографіі Сьцёпы, старыя плакалі. А Платон чалавек такі, што любіў цікавіцца ўсім, што ёсьць на сьвеце. Служ- ба комісарская навучыла яго гэтаму. У кожнай усьмешцы, у кожнай сьлязінцы можна распазнаць нутро людзей, якія абкружаюць цябе,— часта гаварыў сам сабе малады комісар, а адсюль і сумыя ўважлі- выя, самыя зоркія адносіны да акаляючага.



Аднойчы Платон, у вольны ад работы час, снытаў бацьку Сьцёпы.

  • А ўсё-ткі скажыце, дзе ваша Сьцёпа?

Стары бацька, машыністы фабрыкі, які адчуваў да Платона ней- кую прынязнасьць за час яго прабываньня ў яго кватэры, шапнуў на вуха:

НОВЭЛЯ ПРА СЬЦЁПУ



  • Мобілізавана Сьцёпа фабрычнай ячэйкай. Ужо з месяц, як пакінула хату і няма яе...

1 праз вечары тры, позьняй ноччу, у штаб І^-га палку пат- руль даставіў перабежчыка, прамокшую да ніткі дзяўчыну. Быў абу- джаны Платон. Даносы, выведкі аб перагрупоўцы сіл белых прымушалі ў той-жа час у тэрміновым парадку правесьці допыт перабежчыка.

Перад Платонам вырасла тады статная, прыгожая Сьцёпа. Яна расказала яму, што яна дачка машыніста Пархімовіча, гаспадара гэ- тай хаты, што яна на працягу месяца па заданьню павятовай партый- най організацыі праводзіла падпольную работу па організацыі пар- тызанскага руху ў окупаваных прымежных павегах, і што цяпер, выкрытая, высачаная шпікамі, ледзь-ледзь уцякла ад польскай заста- вы, пераплыўшы шырокую, снакойную серабрыста-люстраную рэчку.

У Платона гарэлі вочы моладасьцю. Абмокшая сукенка абліпала стан Сьцёпы, і па ёй выразна выплывалі скрытыя сукенкай рысы жа- ночага цела.

Колькі радасьці, колькі ўцехі, колькі плачу і сьлёз было выліта старэнькай Сьцёпавай матуляй, калі яна назаўтра прыгарнула да сябе сваю дачку:



  • А мая-ж ты, дачурка, а мая-ж ты, галубка...

Бацька аднёсься да звароту Сьцёпы больш стрымана, ведаючы, на што п. сылаў ён разам са сваймі таварышамі з павяткому Сьцёпу...

І малады комісар Платон гіакахаў Сьцёпу. Сьцёпа пакахала Пла- тона неспадзявана. Праз некаторы час полк быў перакінуты на дру- гі фронт, і Сьцёпа пакінула бацькоў. Яна апранула на сябе кожанку, павязала на руку павязку чырвонага крыжу загадам, згодна асабіс- тай заяве,—была залічана сястрой. Паплылі новыя дні, новыя фрон- ты, новыя пакуты і ўцехі з слаўным мужам, статным комісарам Пла- тонам.

На паўночным фронце, калі Платону было даручана прапаўзьці з батальёнам чырвонаарме^цаў у тыл юдэніцкага войска, праз не- праходнае балота Сьцёпа ішла побач...

Калі прыходзілася есьці гіа далёкіх мурманскіх палянах падсмажа- ную на вогнішчы каніну, Сьцёпа ела яе разам з Платонам, разам з байцамі...

Калі прыходзілася пасьля бою разам з санітарамі рабіць пера- вязкі параненым байцом, Сьцёпа, не палохаючыся варожай кулі, ішла з сваёй кашулкай і бінтавала ўзарваныя кулямі раны чырвонаар- мейцам...

Калі пасьля бою, ідучы ў рэзэрву, чырвонаармейцы пачыналі песь- ню, Сьцёпа запявала баявую чырвонаармейскую.

Калі Платон, змучаны, знэрваваны, ў бясьсільлі валіўся з ног, зьяўлялася Сьцёпа, і яе ласкі ачунялі маладога комісара...

Такою была Сьцёпа



35

ІЛ. БАРАШКА



III.

На белапольскім фронце Сьпёпа трапіла ў палон. Партыйны бі- лет, знойдзены ў Сьцёпы, быў лепшым довадам віны СьцёпінаР. Па- сьля катавакьняў, гіасьля збойства, яна была перазезена ў глухую катаржную турму.

Палон разлучыў з ГІлатонам. Доўгімі здаваліся дні, шэраньню і вільгацьцю давілі Сьцёпу турэмныя сьцены.

У турме Сьцёпа была не адна. Разам з ёю у камэры жылі та- кія-ж энэргічныя, такія-ж бязутрымныя Сьцёпы.

Турэмны рэжым, разлука з Платонам уплывалі на Сьцёпу. 3 цьві- тучай, з энэргічнай жанчыны выцьвітаў румянец, жаўцеў твар, і сох- лі рукі. Але затое ўзьнімаўся дух, зьбіралася крыніца энэргіі, праясь- няўся розум.

Па вечарох ў турме праводзіліся сходы. На сходах выносіліся пэтыцыі, патрабаваньні і прапанозы У адказ на зьмяншэньне турэм- нага пайку Сьцёпіна камэра нершай абвясьціла галадоўку. Шэсьць дзён працягвалася галадоўка. На трэці дзень галадоўка была падтры мана ўсёй турмой, і ў выніку страчаныя правы былі зьвернуты.

У турме загаварылі пра замірэньне. Усе зьняволеныя жылі ад- нэй думкай—хутчэй вырвацца з ланцугоў, разам з замірэньнем па- вінен адбыцца абмен палонных...

Спахмурнеў за тыя шэсьць месяцаў разлукі і Платон. Асунуўся. Сваё асабістае „я“ ён ніяк ня мог расплавіць у агульным струмені людзкой сілы. Замірэньне з белай Польшчай нэрвавала яго, але ў той-жа час выплывала надзея зноў сустрэцца з Сьцёпай...

У турэмкай больніцы Сьцёпа нарадзіла сынц. Уся камэра давала сыну Сьцёпы імя. Сыну далі імя Уладзік. Старая комуністка-немка настойвала на сваім. Яна хацела Сьцёпінаму сыну даць імя Карла Лібкнэхта...

Пад вартай праз усю Польшчу праяжджалі цягнікі з палоннымі. У аднэй з цяплушак ехала да Платона Сьцёпа з маленькім Уладзікам. На мяжы праводзіўся абмен палонных. I тут зьдзекі. Колькі едкіх, паскудных слоў пачула Сьцёпа па свайму адрасу з боку польскіх жаўнераў... Але гэта яе ня трывожыла.

— Я еду ў краінаў Саветаў з сынам комісара,—з пагардай гава- рыла Сьцёпа,—я прывязу ГІлатону сябе і сына. А ўсё-ткі хвалява- лася, Бынь можа ён і забыўся пра С^>цёпу...

Трэба было багата гэройства і мужнасьці, каб у людзкім моры адшукаць Платона. I Сьцёпа яго знайшла. Полк стаяў у вялікім го- радзе. Сустрэча была непаўтарымай. Пры сустрэчы мо‘ ўпярдіыню за ўвесь час грамадзянскай вайны заплакаў Платон, з радасьці прытуля- ючы да сябе свайго сына і Сьцёпу.



36

НОВЭЛЯ ПРА СЬЦЁПУ



Па лрыезьдзе да Платона Сьцепа зьлягла ў пасьцель. Здавалася, цянер бы толькі і жыць... Балела горла, балелі грудзі. Сьцёпа пра- студзілася. Тры месяцы Сьцёпа праляжала ў ложку.

Раныіяй вяскою, калі лушчыліся на каштанох вялікія, на арэхі падобныя, смаляністыя почкі, Сьцёпа памерла. Ы-кі полк хаваў свайго байца. Над сьвежай могілкай у гонар Сьцёпы тройчы прагу- чэў залп. Плылі ў неабсяжны прастор акорды міалобнай музыкі.

Платон застаўся з малёнькім Уладзікам. Былі такія моманты, калі ў Платона зусім зьнікала сіла, воля, энэргія... Праз гады два пасьля сьмерці Сьцёпы Платон ажаніўся ў другі раз.

А праз год пасьля Сьцёпінай сьмерці да Платона дайшоў па- жоўклы ліст з выцьвілымі радкамі літар. На конвэрце стаяла пячатка польскай вайсковай цэнзуры. У лісьце з турмы Сьцёпа пісала:

— Дарагі Плагон! Праз некалькі дзён я буду маткай твайго дзі- цяці Жыву ў катаржных умовах. Але гэта мяне не палохае. О, не, ніколі. Я знаю, што прыдзе час, калі мы зноў спаткаемся і будзем разам. Дзіця тваё, і я аддам 'усе свае сілы, каб выгадаваць яго для нашай Савецкай краіны. Ты не падумай, што я адна. Тут у турме разам са мною багата таварышоў. Яны мяне падтрымліваюць. Толькі ня ведаю, калі я вырвуся адсюль. Але ў тое, што вырвуся, веру. А можа ты пра мяне ўжо забыўся? Можа наша ранейшае жыцьцё было вынікам твае слабасьці? Таяы ты мне прабач. Я спагкала цябе не- спадзявана, наша сустрэча, нашы першыя прызнаньні стаяць у мяне ў вушшу. Праз турэмныя сьценкі я чую твой голас і бачу твой любы твар. А можа ўжо і цябе няма на сьвеце, можа ты загінуў, і мой ліст да цябе ня дойдзе? Але я выкарысюўваю мажлівасьць—нам дазво- лілі напісаць па аднаму лісгу—і першую вестку пра сябе насылаю табе, ыой слаўны, дарагі’ Платон. Цалую. Калі табе ня цяжка, паве- дамі аб маім лёсе маім старэнькім бацьком. Яны, відаць, лічаць мяне за пакойніцу. Да сустрэчы.

Твая Сьцёпа.



Шырокая прасторная вуліца з кашганавымі прысадамі. На гэтай шырокай, прасторнай вуліцы жыве былы комісар грамадзянскай вайыы Платон Гладкі. Часта ўспамінае ГІлатон сваю першую жонку Сьцёпу: — Сьцёпа, Сьцёпа. Сазецкай краіне патрэбны такія' жанчыны, як

ты...


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка