Стар М. Багун. Рэволюцыі (верш)




старонка2/17
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.43 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17
§7

А ркадзь



11 а г р о м ы

і

Гаварыла часта маці мне Пра гады, залітыя крывёю,



ІІІто прамчалі ў маладым паўсьне Над маёй дзіцячай галавою.

3 тых гадоў запомніў я крыху Хіба толькі сум таемных песень,—

За вакном далёка на шляху Неба сіняе і жоўты месяц.

* %

Кожны дзень прыходзіла да нас. Маладая нашая суседка.

Гаварыла:

„У палёх вясна®...

1 ззычайна марыла пра лета...

А бацьком казала—

Буду я


Рэволюцыі малодшым сынам,

Будзе доля сьветлая мая У гарматных бойках за краіну.

.. Але

Я ня йшоў праз гром гадоў 3 пераможным сонцам рэволюцый, Кулямёт мой на тугу вякоў Не страчыў сьмяртэльных рэзолюпый...



...3 рэзолюцыяй не жартаваць,

Пішацца яна рукою сталых—

1 прыходзілася мне трываць I сачыць як маладосьць ўзраеіала...




■1 ў

ПЛГРОМЫ

2

Ёй было са много весялей,

Хоць і шкоды я рабіў ня мала—

Міскі біў звычайна на етале,

А яна мяне абараняла.

І часамі песьні пела мне,

Калі ціха надыходзіў вечар,

Аб вялікай вольнай старане ! пакутнай долі чалавечай...

„Дзесьці, дзесьці далёка Наша доля зарыта,

Мы яе не пабачым,

Мы яе ня ўгледзім...

Бродзіць вецер, лайдача,

І пяе як шарманка,

I дрыжыць яго цела ! калоцяцца зубы.

Для нас пішуць законы І цары, і баяры. і па гэтых законах Нас вядуць да магілы.

Дзе-ж набрацца нам сілы,

Дзе-ж набоацца нам гарту,

Каб прышла перамога,

Каб прышла наша доля...

...Але доля прыходзе,

Сьвеціць зоркай чырвонай За сівым перагонам У крывавым змаганьні..."

Я ня ведаў песьні гэтай сэнс.

А ўсяго лічыў яе таемнай,

Пакараўся казачнай красе,.

І імкнуўся не заснуць дарэмна...

У палі імчаў за далягляд Гром званоў таемны вечаровы...

...Над шырокім горадам лягла Зноў туга нацягнутых вяровак.

39


АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ



3

Цёмная вуліца... Ноч.. 1 пагромы...

...Горад стары Вкглядае, як корч. Сёньня агні Не ззпалрць у доме, Сёньня такая Трывожная ьоч.

Чорнай вужаісаю Поўзалі чуткі— Прыдуць і горад Затопяць ў крыві... Закамяяелі Пад месікам суткі, Цемраю сполах Гадзікы спавіў...

1...

Пачалося..

Далёкія шумы Ломяцца ў дзьверы Кварталаў і сьцен...

Ноч на вароты,

На дахі, ка шулы,

На камяніцы Савсю расьце.

Крыкі і енкі За нашай сьцяною...

У коміне круціцца Вецер ліхі...

...Ў горадзе сёньня Паўночнай парою У людзкай крыві Адпалаюць шляхі...

А калі раньне Нясьмела,

Пужліва Кошкай падкралася Ў вуліцы шум,



40

ПАГРОМЫ


Мертвыя вочы Глядзелі тужліва У сіні прастор,

Дзе пустэча і сум...

Сінія вочы У трывозе раскрыты І як заўсёды,

Здаецца, яны Марылі горка Аб долі забытай,

Прагна глядзелі На сонца вясны...

4

I за жоўтай брамаю вакна,



Дзе шугае вецер няпрыветна,

Наўсягды пакрыўджана яна—

Маладая нашая суседка.

У таёмных сховінах грудзей Гэта крыўда моўчкі затаёна.

На жыцьцё,

На долю,


На людзей,

Што прышлі з нажамі патаёмна.

Што прышлі і ворага рукою,

У крывавым гульбішчы сьмяртэльньш, Падарылі пры сустрэчы з ёй У сэрца нож, гарачы і пякельны.

І яе—сьвятлейшае імя,

І яе д/шэўныя трывогі Ўзносічь песьня добрая мая На свае лірычныя парогі!



Сакавік, 1930 г. г. Мсьціслаў

I

41

Зьмітро Віталін



Ора сяброўства

Таварыш, дай руку, сяброўства маё Магутнаю сілай крынічыць...

Я знаю—зьмяняе аблічча жыцьцё,

I людзі зьмяняюць абліччы.

Мы ж будзем, таварыш, такімі, як ёсьць, Мы простымі й шчырымі будзем,

Як песьня мая і твая прыгожасьць,

Як гэтыя бурныя будні!..

Дай руку-ж, таварыш, хутчэй працягні, Я сьцісну яе да болю.

Аднэй немагчьша ў нашыя дні Гарэць, працаваць і свавотіць.

Сяброўстза, таварыш, надзейны шляж, Ён ясны, як сонца, і просты.

I ты ўзьнімаеш руку, нібы сьцяг,

1 мне падаеш—на сяброўства.

* *

*





Калі-ж запалаюць другія агні, Калі загрукоча вайна,

Мая дарагая, мяне не малі,

Я сяду байцом на каня!

I віхрам памчуся ў бойку і дым Краіну будоў бараніць:

I будзе адвага, і будзе ўздым,

I вочы—ня вочы—агні!..

Кялі-ж я загіну ў бойцы ліхой, Аддаўшт,; ўсё барацьбе,

ПРА СЯБРОЎСТВА



Мая дарагая,

сьпеў


мой

Напамяць схавай сабе.

Успомніўшы часам, прашу—ня сумуй, Ня трэба, нашто сумаваць?

Як зараз—зьвіні, як зараз—красуй,

Як зараз—сваволь і сьпявай!

Менск, 30 г.





43

Язэп Зазека



I

Ьял юга



(Апавяданьне)

Сядзіць дзядуля Васіль на струхлелым альховым пні, пазірае старэнькімі, мутнымі вачамі на балота.

Думкі доўгімі істужкамі плывуць у яго галаве. Не пасьпее дзя- дуля адну разгадаць, як мільгатою ў тумане выплывае новая, незра- зумелая.


  • Чаго, дзядуля, так задумаўся?—калупаючы сьпічаком лазовы лапаць, заўважыў малады хлапец Сымон.

  • Ад самага ранку, як толькі выгналі каровы, ўсё думаю.

  • Аб чым дзядуля?

  • Аб трактары, наконт якога сёньня ўвечары будзе гаварыць Мікола. I чаго гэты дзяцюк толькі ня выдумае, малатарню прывёз, якая малоціць і арфуе, а зараз хоча прывесьці трактар, які будзе араць Бялюгу.

  • Няма нічога дзіўнага, што малатарня малоціць і арфуе, ёсьць машына комбайн, якая жне,малоціцьі арфуе і ў насхуткаяна працаваць будзе,—казаў Сымон.

  • А што-ж мы тады рабіць будзем, калі пойдуць на наськім полі такія машыны?

  • Менш працаваць будзем. Паглядзіш, дзядуля, як заўтра рваць куп‘е будзе трактар.

  • Які гэта трахтар, раскажы дзеткі, і колькі патрэбна коняй. каб пацягнуць яго па балоце?

Сымон кінуў заборсаваць лапаць, сьмяяўся, хітра прышчурыўшы вочы.

  • Ды гэтакая машына, якая сама поўзае на жалезных лапах і цягне тры плугі.

  • Тры плугі,—зьдзіўлена паўтараў дзядуля, потым змоўк, спусьціў у зямлю мутныя, старыя вочы, сінія патрэсканыя ад асеньняга ветру і старасьці яго вусны нярухома застылі. Подыхі ветру паслужліва па- ласкалі валасы, што ручайкай рассыпаліся на жоўтым васковым яго твары.





М

г


БЯЛЮГА

  • Утопіцца, як калісьці Хвёдараў конь,—прагаварыў нібы сам

сабе дзядуля.

—■ Ну і сьвет настаў, хітрыя людзі. Здаецца, нядаўна тут,—па- казваючы на сталёвую бліскучую істужку новай канавы,-хлапчукі зьбіралі яйкі журавоў, качак, а ў хмызьняку на ўзгорку панічы лося забілі,—апавядаў роўна, ціха дзядуля.—А зараз думаюць пусьціць машыну.

На поўдні глянула берагам стомленае сонца. Цягнулася доўгімі белымі ніткамі павуціньне. Чаплялася рыштаваньнем на кустох і на сьмяглай траве.

Нябачная сіла кратала жоўтае лісьце, якое шастала ў перапле- ценай ветрам траве.

. — Го! го! го!.. выганяй, Сымон, кароў з балота, пагонім на жыт- нішча,—зашпіляючы зробленыя з бярозавых дубцоў гузікі, хрыпла праказаў дзядуля.

Павароткі, малады, поўны жыцьця і рухавасьці Сымон, заткнуўшы за пояс сьпіцы, спрытна скачучы з купіны на купіну выганяў кароў.



  • Вось ліханька, маюць знароўку наводныя каровы, у балота чортам не загоніш. Але прыдзецца прывыкнуць да травы і наськага сена,—да кароў гаварыў дзядуля.

Падыхаў вільгацьцю захад, шумела асака, дрыжэў спалохана алеш- нік, нябачная сіла ахапкамі гарнула жоўтае лісьце, якое чаплялася сухімі вусікамі, крактала: ках... ках... ках...

Ф *

Вечар...


На зямлю шчыльна прылягла, прытулілася цемень.

Хмары карункамі зьвязалі, скруцілі неба.

Абрыўкамі даносіўся лёскат калёс, на якіх звозілі з поля грэчку.

У хаце Міколы на сход сабраліся колгасьнікі.



  • Ты куды, Ігнась?—затрымаў у варотах Гудовіч.

  • На сход. Ці табе невядома, што Бялюгу заўтра сушыць пой- дзем?—ня спыняючыся, адказаў Ігнась.

  • Нават не хачу слухаць. Я-б табе разам з Міколам горла пе- рагрыз,—сьціснуўшы сківіцы, паціраючы рукі, ядавіта прашаптаў усьлед Гудовіч.

  • Вядома, калі-б узараць Бялюгу, ды засеяць цімафееўкай, та- ды-б на нашую жывёлу корму хапіла,—размаўлялі паміж сабою кол- гасьнікі.

  • Мужчынкі, куды вы?

  • Як куды, на сход.

  • Адносна балота?

45


9

ЯЗЭІІ ЗАЗЕКА

  • Але, вечарам усім загадваў Мікола,—сгіыніўшыся, адказаў Міхневіч.

  • Ня слухайце, мужчынкі, што вам гэты хлюст нагаворыць, дурань ён. Ці па нашым балоце пойдзе трактар? Ён-жа ўгразьне, по- тым век ня выплацім. Колгас Калініна ў зубы нам не паглядзіць. Што яму. Ён голы быў, як бізун, пасьвіў кароў, адносіў на заводы бутэлькі, ён туды і пойдзе, а у нас конікі, кароўкі забяруць.

  • На чорта нам гэтае балота. Няма сенакосу, хай райвыканком дасьць. Ня дасьць,—мы разойдземся працаваць на свае гаспадаркі, лепшы толк будзе, запэўняў Гудовіч.

  • Я даўно дуыаў, што калі-б была-б у нас сенажаць, дык на- прымалі-б усякага зброду, а то адказ кароткі—няма куды прымаць,— хітра сьмяяўся Туміловіч.

  • Напэўна сабраліс*. Перакідваючыся жартлівым вясёлым сьме- хам, ішлі на сход хлапцы, дзяўчаты.

  • Пойдзсм, суседзе, так і скажам.

  • Так і скажам,—адказаў Гудоаіч.

У хаце каля стала натоўпам сабраліся хлапцы і дзяўчаты, гулялі ў шашкі-

  • Маладзец, Каця! Вось гы яго пасадзіла, ня выбрацца яму адтуль, паглядваючы з-за плячэй, сьмяяліся, пільна сочачы за ходам шашак, таварышы.

  • Біта, твой ход,—заўважвалі ігракі.

  • Добры вечар, суседзе,—адчыніўшы дзьверы з парогу прака- заў дзядуля Васіль, сеў на зэдлік, дастаў з-за пазухі з доўгім крывым цыбуком люльку, натаптаў самасаду, прыпаліўшы на комінку шчэпісу закурыў. Горкі дым распоўзься гіа хаце, прыліп да столі.

  • Вось дзядуля таксама скажа, што трактар па нашым балоце ня пойдзе,— вядучы гутарку з колгасьнікамі сказаў Гудовіч.

  • Не, я раней думаў, але кажуць людзі разумныя, што пойдзе і на наськім балоце. Сенажаць тут можна зрабіць добрую, добрую...

  • Таварышы, колгасьнікі,—паглядзеўшы, што сабраліся ўсе, ад- чыніў сход старшыня колгасу. Усім вядома, што ў нас кепская спра- ва з сенажацямі. і'этыя 13 гэктараў прымушаюць нас прымаць абме- жаваную колькасьць жывёлы, вызваліць-жа з гэтага становішча можа нас балота, узараўшы якое, на вясну можна пасеяць каля ІЗгэктараў цімафееўкі, што забясьпечыць нашу жывёлу кормам.

Упэўненыя словы маладога з раскудлычанымі, пацёртымі пад шапкай валасамі, хлопца распаўзьліся ў горкім дыме, стукалі цяжка ў вушох Гудовіча.

46


БЯЛЮГА


  • Ворыва нам нічога каштаваць ня будзе за выключэньнем ра- бочай сілы. Ёсьць наконт гэтага поўная дамоўленасьць з загадчыкам зямельнага аддзелу, што ён прысылае заўтра гідротэхніка, а таксама з колгасам Калініна, які на тры дні дае трактар і трактарыста. Па нашым балоце трактар пойдзе, яго аглядалі спрактыкаваныя людзі.

  • Угразьне!—са злосьцю перабіў Туміловіч. 3 нас Калініна шкуру зьдзярэ. Век пе адкупішся. Сьмяюцца з нас разумныя людзі, што на балоце будзе расьці цімафееўка.

  • Таварышы колгасьнікі,—пачаў комсамолец Ігнась. Думка Мі- колы, гэта думка комсамольскай ячэйкі. Раней гэтае пытаньне раз- глядаў комсамольскі сход. Сход ухваліў ідэю Міколы. Бялюгу ўза- раць трэба, інакш мы будзем мець цяжкасьці з кормам. Баяцца, што ўгразьне трактар, ня прыходзіцца, агроном агледзеў яго, яно прыгодна для распрацоўкі. Кулаком гэта не пажадана, яны імкнуцца, каб ства- рыць цяжкасьці ў колгасе, а потым пайсьці з яго і працаваць на сваёй гаспадарцы.

  • Трэба асушыць балота, а то купленыя каровы травы наськай не ядуць,—нясьмела сказаў дзядуля Васіль, сьціснуўшы моцна кастлявым пальцамі люльку, паглядзеў на Гудовіча і сеў.

  • Таварышы, браткі, ці вам надаела жыць, ці-ж вам хочацца жывым лезьці ў пятлю, браць трактар, які як факт угразьне ў нашьтм балоце, Калініна век па судох нас і нашых дзяцей цягаць будзе. Узяць машыну на нашае балота рызыкоўна. Гэта зрабіць можа толькі той, хто прышоў у колгас бяз нічога.

  • Дазвольце мне,—з натоўпу вышла сярэдніх гадоў кабета Насьця.— Камінскаму, Гудовічу і іншым кулаком ня люба. калі мы па- шыраем спаю плошчу, будуем сваю соцыялістычную гаспадарку, Гу- довіч ён усякімі довадамі імкнецца перашкодзіць нам, ён супроць прыёму ў колгас беднякоў і сераднякоў, ня трэба нам падкулачнікаў, ня хочуць ісьці працаваць на балота, абойдземся бяз іх, Бялюгу ўза- ром, усе сілы аддамо, але пераможам.

  • Узараць, узараць Бялюгу. Калі трактар загразьне, мы яго на плячох вынесем!—пачуўся гоман, спрэчкі, дзелавітая размова кол- гасьнікаў.

* *

*

Раніца...



Ад вечнага сну закалыханая крыкам журавоў і качак і шэптам асакі прабудзілася ад гулу трактара, ад гоману людзей Бялюга.

3 правага боку балота, шырокімі грудзямі разьбіваў трактар густыя, нібы вата, зблудзіўшыя начныя туманы.

Пад цяжкімі шырокімі гусеніцамі дрыжала, калацілася дрыгкая глеба.

47

ЯЗЭП 3 -ЗЕКА



3 клінаватымі нарогамі плугі рэзалі, высьцілалі чорнымі істуж- камі скібы.

*

Вось рухава находзіць трактар на стрыжнявы, з сіняй абалонай хваёвы пень, уперад чым падхапіць яго нарогамі, трактар наступіў на яго, затаптаў гусеніцамі, а потым дружна падхапілі нарогі, кракнуў, усмоктаньд гадамі пень, чапляючыся сваімі махрамі за зямлю, выляцеў уверх пераплеценымі лапамі.



  • Глянь, суседзе,—стукнуўшы па плячу, сьмяяўся, паказваючы Міткевічу дзед Васіль.—Дзесяць коняй ня вырвалі-б яго. Усьлед за плугаміішлі чарадою дзеці, паджылыя мужчыны, кабеты, браліў пальцы зямлю, пераціралі яе, глядзелі.

  • Чаму тут не парасьці цімафееўцы,—казалі адны.

Аднаасобнік Рыгор адрэзаў дубец, зьмераў упоперак і ў глыбіню

баразду, потым зьдзіўлена паказаў:



  • Ён бо за два мае плугі бярэ.

Вось падышоўшы да натоўпу, які сачыў за кожным яго рухам, лязгаючы гусеніцамі, спыніўся трактар. Ігнась хутка напаіў яго „вадою“, ■грактарыст націснуў на пэдалі, зарухаліся гусеніцы, яшчэ мацней за- гуло балота, белымі кавалкамі падала клочча дыму.

Усход іскрыўся блакітам, жменямі пасыпаліся праменьні сонца' ад распранутых суччаў алешніку кратамі паўзьлі худыя цені. Трак- тар, адмерваючы квадратам плошчу, трапіў на гразкую ўздухліну.



  • Угразьнеі— стукнуўшы па плячу Туміловіча, здаволена крык- нуў, аглянуўшыся назакол Гудовіч.

  • Угразьне,—спрытна адчыніўшы партабак, закурыў напяросу Туміловіч.

Угразьне, капут, ня вылезьці,—сьмяяўся Гудовіч. Узышоўшы на гразь, закруціўся на адным месцы гусенічны ланцуг.

  • Мікола, бягом! Дапаможам,—аерапалохаўся дзядуля Васіль.

  • Угразьнеі—выліўшы ваду з вядра, пусьціўся, што мага Іі нась.

Трактарысты падняў плугі, націснуў пэдалі, трывожным, просячым гулам загудзеў матор. Задні ланцуг асядаў усё ніжэй і ніжэй.

  • Угразьне, капут, хай ведаюць,—закурыўшы, задаволена ішоў Туміловіч.

Але трактар сабраў сілы, хапіў на ўсе цягліцы, выскачыў з уз- дыхавіны на сухое месца.

  • Вось маладзец!- пачуліся здаволеныя, са сьмехам, галасы кол- гасьнікаў.

  • Гэта ня Хвёдараў конь,—сьмяяўся дзед.

48

БЯЛЮГА




і ■ I

* *


*

Назаўтра рана, спаткаўшы Міколу, Гудовіч дастаў з жоўтага


партманэту перакладзеную ў некалькі разоў паперку, сунуў яму ў
рукі. Вялізнымі літарамі на ёй напісана было:

3 А Я В А

Прашу ня лічыць нас сябрамі колгасу „Нараджэньне" і вярнуць
нам жывёлу і маёмасьць.


  • Праўленьне разгледзіць,—-палажыўшы ў кішэню, адказаў
    Мікола.

Балота гуло, як учора; дзед сядзеў на альховым пні каля балота, у
вачох мільгацела, мятусілася машына, якая жне, малоціць і арфуе.

  • Курлы, курлы, кр-лы,—зьверху даносіліся доўгія перабойныя
    галасы журавоў, якія, нібы вёсламі, разгортвалі клінаватымі крыль-
    лямі шэрую вадзяністую муць, спускаліся ўсё ніжэй і ніжэй.

  • А-га!.. Успомніў важак, як калісьці адпачываў гасьцём у нас,
    але зараз ты ня госьць, учора прышоў новы госьць, які зьнішчыў
    пні, гразь,—размаўляў з журавамі дзед задраўшы ўгору рэдкую сівую
    бараду.

К вечару правы бераг Бялюгі стаў чорным.

25 кастрычніка 1930 г.

49

-



Юлі Таўбіц

Заіру Азгуру

Старый дож плывет в гондоле с


догарессой молодой".


А. Пушкнн,

I.


У Вэнэдыі месяц-дзюк
Над сям'ёю палацо і хатак...

Романтычным пачуцьцям люк


Адчыняе такі пачатак.

Пачынаецца—

звон мандол,

Лепет лютняў і гоман мэсы...

Пачынаецца—

плёск гондол


3 лёгкім подьшш догарэсы.

1 ў паветра пяшчот устаў


1 пад небам вечнага лета
Дымам дыхае даўні квартал
Романтычна-бруднага „геШУ1.

...Заглушае зьвярыны рык


Клявэсыйнае кволае скерцо,—

Г'эта просіць Шэйлок стары


За дачку—хрысьціянскага сэрца.

...Над фронтонамі пыхкіх віл,

Над тэрцынамі Дантаў узьнёслых
Вее жахам жывых магіл,

Дзікі плач Урыэля Акосгы.

...Лютняў лепет... гітары звон...

...Догарэсы ў клясычных позах...

...Пасылае небу праклён Зжабрачэлы Борух Сьпіноза...

*) Таўрыда—старагрэцкая назва Крыму. ІІоэма апісвае перасяленьне яўрэяў на зямлю ў Крым,

Г аўрыда1)

(пачатак поэмы)





50


Да маркізы на мэнуэт Пасьпяшае гірыдворны поэт.

У царыцы грацый і муз пагасілі агні да пары... Асьвятляюць шляхотны саюз Інквізыцый сьвятых кастры.

Каляровыя цені ляглі На вузорны кітайскі кілім... Дэклямуе прыдворны поэт Паважанай маркізе сонэт...

...А крывавых кастроў сьвятлоі Прабіваецца цераз шкло... /



"Ч ' -* .) а

іауРыда



Н «ІЬсл

# *

У царыцы грацый і муз Апусьцее потым палацо...

Адвядуць можа месца яму У гісторычных вучоных працах...

Потым „Блерыо“ першы ўзьляціць, Потым радыё

гукі зловіць...

1 пракрэсьліць

каналаў

ціш


Дасканалы

моторны


човен.

Але доўгіх стагодзьдзяў лёс—

Ён надоўга адзнакай лёг.

Будзе ў Пушкіна каля дзьвярэй Доўга стукаць „презренный еврей“,

Яшчэ будзе зноў і зноў Захліпацца ў крыві Кішанёў,

Яшчэ будзе на сто гадоў Адчувацца ўшыркі і ўздоўж—

„Бі жыдоў! Бі паганых жыдоў!

Бі жыдоў"!..



*

* *


Вось ён, вось ён—стары ліхвяр, Што трыкутнікам—барада.

Што ў маршчынах рухавы твар I запушчаны лапсардак...



51

ЮЛІ ТАЎБІН



Шмат з тых дзён праплыло вады. Ён зьмяніўся цяпер куды!..

Аблягае прыгожы фрак Непарушна ягоны стан...

Ён ня золатам будзе граць,

Будзе акцыі ён лістаць.

У яго—і тэатр, і бар,

I падлізьнікаў чарада.

Гэта той-жа стары' ліхвяр,

Што трыкутнікам—барада.

Гэта—сьвету старога вар,

Гэта дзікіх стагодзьдзяў дар,

О, агідны стары ліхвяр,

Што трыкутнікам—барада!

ГІрамысловец, ранцье, банкір!..

Вы трымаеце ў лапах сьвет.

Вам поэты плятуць вянкі, Захліпнуўшыся ў харастве.

Залівайце свой жах віном I спраўляйце апошні фэст— Пагражае вайне вайной „КотпшпізіізсНег Мапііезі".

Сьцеражыся, стары банкір!..

...І насустрач варожым сілам Выступае Лекерт Гірш Разам з Ботвінам Самуілам.

* ф

*

Хай ня ўстануць яны з пяску— Чуеш шолах сьмерці ляза?..



Што-ж палохае вас бяз куль Пролетарскі маяк—Масква?

Што-ж ты, гожы мой, залаты,

Ад якіх пасівеў нягод?

Свае важкія малаты Падымае твой-жа завод...

Дык хутчэй-жа канчай свой баль, Баль стагодзьдзяў і скок вякоў... Зачыняй на замок свой банк, Зачыняй на замок яго.

Адсьвяткуй свой апошні фэер*— Па інакшаму вее вэст—



62

ТАЎРЫДА


У апошні жыцьцёвы кон Ён прыносіць табе твой скон 1 шапоча пракляты вэст:

КотггшпізіізсНег Мапііезі;"...

КотпшпізІізсЬ- зсНег

Ма-пі-(е8і“...

16-18/УІІІ-30 г.

Ворша II

Восень...

Сталі рабіны ў нязьменны дазор...

Беларуская восень стаіць за дзьвярыма,

Нехта доўга і пільна, да ранічных зор,

Будзе пальцам вадзіць перад картаю Крыма.

I, аблашчанай сьвежым прыбоем марскім І таемнаю дзеўчынай—дальняй і блізкай, разгартаецца севам шырокім прад ім гонар Генуі, скарбы Эляды—паўвыспа.

Адчыняецца скалаў суровы абрыс,

6‘юць Азоўскія хвалі аб сінія зоры, налятае на бераг абрывісты брыз— гэта хмурыцца цёплае Чорнае мора.

Вось вароты у Крым—тут сінее Сіваш,

Жылка чорная значыць дарогу Салгіра...

Ці ня тут генуэзцы вайстрылі палаш, ці ня гут заціхала атэнская ліра.

Там адрыты з стагодзьдзяў стары Хэрсонвс, там руіны фортэцый стаяць над скалою, а затым туманам узьнімаецца лес над царыцаю Крыма—ўсяўладнай Яйлою.

Чатырдаг—адзінока маўклівы заўжды.

Для Ай-Пэтры—турысты ўлюбёная ноша.

І вядуць гураганы размову тады

над закінутым кратэрам на Роман-Кошы.

Восень...

Варта рабін аздабляе паркан...

Беларуская восень з сваім краявідам...

Нехта думае доўга пра зюйд гураган і пра новую славу пшанічнай Таўрыды.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка