Стар М. Багун. Рэволюцыі (верш)




старонка3/17
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.43 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

Увагі. Салгір—рака ў Крыме. Яйла -горны ланцуг. Чатырдаг, Ай-Пэтрьі, Роман-Кош — найбольшыя горы гэтага ланцугу.

19/УШ-80 г.

Ворша

53

Даўгапольскі



Н а ч л е г

Прадстаў-нік земаддзелу таварыш Гнесін зморана перагортваў таўшчэзную кнігу, больш падобную на старажьггны фоліянт, чым на дзеньнік колгасу, і паціху вымаўляў прозьвішча за прозьвішчам. Калі ён амаль шэптам, нібы са сначуваньнем, вымавіў нрозьвішча Рахін- зона, увесь сход, здавалася, уздрыгануў. Застылі твары ва ўсіх, дзе- сяткі вачэй канфузліва хаваліся, не знаходзячы месца, на чым бы спыніцца. Вядома, усім хацелася ўпіцца поглядам у твар Рахінзона, але людзі паварочвалі галовы ў бок адчыненых, зацягнутых вячэрнім змрокам вакон, сачылі за кружэньнем матылькоў вакол лямпы, спра- бавалі гуляць з дзецьмі старшыні, якіх чацьвёра нралезла ў натоўп дзядзькоў і цётак. Але нават гэтыя чатыры свавольнікі змоўклі, нібы разам са ўсімі чакалі адказу Рахінзона.



  • Чаму-ж ня прыяжджае ваша жонка?—спытаў Гнесін.

  • Я яе чакаю з дня на дзень. Па-першае, яна перанесла жано- чую хваробу... хе-хе-хе... а ў колектыве няма доктара. Па-другое, ёй трэба ліквідаваць сякія-такія справы. Па-трэцяе, я вось чакаю яе Яна прыедзе, можаце быць спакойны.

Тлумачэньне, якое расьцягнулася ад „па-першае“ да „па-трэцяе" нікога не здаволіла і менш за ўсё спадабалася Гнесіну. Рахінзон зра- зумеў, што яму будуць задаваць пытаньні, і, чакаючы іх, ён паважна выцягнуў з кішэні бляшаную з-пад цукеркаў скрыначку з махоркаю, павольна скруціў цыгарку, абтрос яе, двойчы пасьлюніў — але пы- таньняў ніхто не задаваў. Гнесін уткнуўся ў фоліянт і, нечага шу- каючы там, знакам прыцягнуў увагу старшыні колгасу да кнігі.Стар- шыня шырока раскрыў свае вавёрчыныя вочы і пашаптаўся з Гне- сіным на вуха. Пасьля ён пераглянуўся з усімі сябрамі праўленьня, жадаючы гэтым давесьці, што ня мае намеру ўтаіць ад іх што-не- будзь. Яны толькі павінны зразумець, што другога спосабу адказаць прыежджаму партыйцу тут на сходзе—няма.

Праўленцы ўпарта маўчалі. Гнесін дастаў папяросу, накарпаўся Ў кішэнях, але запалкі не знаходзіў. Тады Рахінзон запаліў сваю за- палку, паднёс агонь Гнесіну, сам гірыкурыў і спакойна сеў на месца.



  • Дык вы кажаце, што сёныія—заўтра прыедзе ваша жонка?— перапытаў Гнесін.—А што, калі яна ня прыедзе?

^НАЧЛЕГ


  • Ну ведаеце, можа, памылюся адным днём, але прыехаць то яна прыедзе,— адказаў з месца Рахінзон.

Сход ўсё маўчаў. На задніх лаўках слаўся прыглушаны шэпт Толькі Юдэс, шырокая, поўнагрудая жанчына, якая стаяла каля ста- ла з дзіцьцём на руках, нібы мармынула сама еабе:

  • Заўтра раніцай—добрая раніца. Добрая раніца—добры дзень.

  • Вы, таварыш, таксама сумняваецеся, ці прыедзе яго жонка? цуспрабаваў Гнесін спрапакаваць жанчыну.

  • Мы ўсе сумняваемся,—адказяла яна.

  • Мяне трохі зьдзіўляе адна рэч, — загаварыў вельмі сур'ёзна Гнесін.—Вы, відавочна, лічыце мяне чужым. А маё жаданьне, каб вы выказаліся адчынена, па-таварыску, аб усім набалелым. Толькі дзеля гэтага я і прыехаў да вас.

Некалькі галасоў, перабіваючы адзін аднаго закрычалі:

  • Санраўды трэба пагаварыць.

  • Кожны хоча, каб другі выстуніў.

  • Маўчанка нічога нам ня дасьць.

Колгасьнікі, асабліва жанчыны, паступова рабіліся жвавейшымі.

Таварышы,пачала адна, заткнуўшы рот дзіцяці, Няхайхаця нрыедзе яна на бульбу... Дай божа, каб яна прыехала хаця з перша- путкай •). Будзьце ўпэўнены, мы яе ўбачым у будучым годзе на да- чы з гамаком.



  • А калі вы тут, Юдэс, знаходзіцеся —якую карысьць атрымлі- ваеад вас колектыў?—узьняўся з месца Рахінзон.

' Я выхоўваю для колектыва работніка, а ты?

  • А я працую і кармлю гэтага самага твайго хлапчука.

  • Ты корміш маё дзіцё?—ляснула сябе Юдэс па магутных гру- дзёх. А можа я тваю мадам выкарміла.

  • Ты маю жонку?

  • Была я служкаю ў твайго цесьця ці ня была?

  • А калі і была?

Дык цяпер неяк няма тваей жонкі, каб жыць у адным колек- тыве з ранейшаю служанкаю. Яна чакае таго часу,калімы разбагацеем, ці калі яна зусім зробіцца беднаю... Ой, пя скора, мілы мой, збудзец- ца гэта. Мы яшчэ вельмі далёка ад багацьця, а да тцго, покуль жон- ка абсмокча да канца тлустыя костачкі твайго цесьця, таксама прой дзе не адно лета... Ты лепш скажы партыйнаму таварышу, чаму ня едзе сюды твая Сара Ісаакаўна.

Рахінзон глыбока зацягнуўся дымам, зрабіў некалькі крокаў да печы і, абсьлініўшы недакурак, кінуў яго ў печ, а пасьля жаласьлі- вым тонам загаварыў:



]) Першая санная дарога.

ДАЎГАПОЛЬСКІ



  • Увесь колектыў бачыць, як я працую. ГІраз некалькі дзён колектыў зможа пераканацца ў тым, што жана мая таксама ўмее пра- цаваць. А над Сарай Ісаакаўнай няма чаго сьмяяцца. Маю жонку на- зываюць Сара, а бацьку яе—Іцхок.

  • Мы гэта вельмі добра ведаем. Местачковыя шаўцы могуць што-колечы расказаць пра гэтага ўласьніка скуранага заводу, які драў скуру з жывога і з няжывога.

Сход загаманіў. Праўда Рахінзон меў тут сваіх прыхільнікаў, але і ім ня верылася, каб Сара Ісаакаўна прыехала ў колектыў.

Аднекуль з цемені пачуўся жаночы голас.



  • Гэта матылёк з магнэсам. Хутчэй яна выцягне мужа ў горад, а ня ён яе ў колектыў.

  • Раз так,—заявіў Гнесін,—Рахінзону ўсё адно давядзецца ў горад паехаць. Або ён там зусім астанецца, або вернецца ўжо з сям‘ёю.

Сход колгасьнікаў зацягнуўся. У старшынёвым пакоі стаяла ду- хата і дым. Дзеці, якія раней з цікавасьцю глядзелі на Гнесіна і па- свойму рэагавалі на кожнае выступленьне, цяпер моцна спалі, цесна прытуліўшыся адзін да аднаго. Разам з дзецьмі гірыкарнуў у кутку старык-колгасьнік, адзеты з прычыны прыезду гарадзкога госьця ў чорны суконны сурдут.

А лямпа чадзіла, павольна шумела жаночая частка сходу, і Гнесін раптам успамянуў, што час канчаць. Іначай ён спозьніцца да цягніка, які адыходзіць уранку. Аднак колгасьнікі ніяк не адпускалі Гнесіна, яны знаходзілі ўсё новыя і важныя пытаньні, разблытвалі іх павольна і ўдумліва.

Пасьля сходу працавала комісія. У адносінах да Рахінзона вы- несьлі такую пастанову:

„Ня супярэчачы супроць самога Рахінзона, які падпарадкуецца ўсім рашэньням колектыву, не лянуецца ісьці на работу разам са ўсімі, комісія, аднак, лічыць немагчымым пакінуць Рахінзона ў колек- тыве, бо ён цалкам знаходзіцца пад уплывам свае жонкі. якая пры- яжджае ў колгас як госьця, трымае сябе папанску, што ня можа не раздражаць жанчын колгасу".

Гэтую формулёўку, прапанаваную Гнесіным, комісія прыняла цалкам. Правільна. Яны, члены комісіі, таксама такой думкі. Няхай ужо зусім ня прыяжджае жонка Рахінзона—тым лепш.

Толькі апоўдні падалі Гнесіну брычку. У перадку сядзеў Рахінзон, і гэта Гнесіну не сгіадабалася. Але старшыня ьолгасу ўла- даў добрым чуцьцём.



  • Пастойце, сказаў ён наўмысьля моцна,—мне, аднак, у малочнае таварыства трэба зьезьдзіць. Давайце заадно адвязу вас. Добра. таварыш Гнесін?

Брычка пачала падскакваць па бярвеньнях, што тырчэлі з ледзь асушанага балота. Гнесін успамянуў, што вось ужо трэція суткі не

56

НАЧЛЕГ


адпачывае яго зморанае цела. Два вечары цягнуўся сход колгасьні- каў, удзень яго вадзілі па полі, паказвалі кожны шматочак засеянай зямлі. Ён прылёг быў на гадзіну ў старшынёвым пакоі на шырокай старамоднай канапе, але мухі ня далі заснуць. А на сене спаць ён асьцерагаецца з таго часу, як пасьля аднаго пахучага начлегу пра- вакавенчыўся з вухам некалькі дзён. Нейкая казяўка вельмі над ім пажартавала.

У мястэчка Гнесін прыехаў зусім разьбітым. Ён вырашыў зайсьці на хвіліну ў райком, каб не затрымліваючыся там, выехаць вячэрным цягніком. Дома яго чакала чыстая пасьцеля, электрычнае сьвятло, адчыненае вакно, якое глядзіць на горад з другога паверху. Сапраўды добра ўлетку нават у горадзе.

Вось гэтак раздумваючы, Гнесін падняў галаву і ўбачыў недалёка ад сябе на плоце афішу... „Адбудзецца агульны сход членаў Азэту. Дакладчык тав. Гнесін“.

„Сход членаў Азэту з дакладам таварыша Гнесіна“ скончыўся позна ўночы. Гнесін пацягнуўся ў адзіны ў мястэчку заезны дом. Але там не знайшлося месца.



  • Мы можам вам паслаць на сене,—ласкава прапанавала гаспадыня.

  • М-м, на сене?—ужо хацеў быў згадзіцца Гнесін.

Але ў гэтую хвіліну даволі мэлёдычны голас прамовіў за яго сьпіною:

  • Магу прапанаваць госьцю начлег.

Гнесін павярнуў галаву і ўбачыў тую самую стрыжаную блён- дынку, якая на сходзе сядзела на першай лаўцы і вельмі ахвотна перадавала ў прэзыдыум чужыя запіскі. Ён яе пазнаў па круглых поўных руках, па дзявоцкай сьветлавалосай галаве, якую яна цяпер таксама, як на сходзе, з манерам адкінула назад.

  • Вы, здаецца, былі на сходзе?—больш упэўнена, чым пытаючы, сказаў Гнесін.

  • Так, была... Хадзем, хадзем. Як відаць, вам вельмі спаць хочацца.

  • А куды вы мяне паведзяце?

  • Хадзем. Як бачыце, я вас не баюся, дык і вы мяне не па- лохайцеся.

Гнесін адчуў прыемную дрыготу.

  • А як ваша прозьвішча, можна даведацца?

  • Рахінзон.

Гнесін спыніўся, ня ведаючы што рабіць. Што-б там ні здары- лася, але да нэпманскае дачкі на начлег ён ня пойдзе. Гэта пытаньне такту. Як партыец, ён не павінен гэтага рабіць.

  • А вы ня жонка Рахінзона, які ў колектыве?—спытаў ён на ўсякі выпадак.

57


і

ДАЎГ АПОЛЬСКІ

Калі-б я была жонкай Рахінзона,—адказала дзяўчына,—вы былі-б пазбаўлены начлегу. Жонкі Рахінзона няма ў мястэчку... Чаго-ж вы стаіце? У нас начаваў не адзін адказны работнік. У мяне ў самой дваюрадны брат партыйны, у Маскве працуе.



Дзяўчына засьмяялася.

  • ІНто ў колектыве?.. .У нас палова мясгэчка Рахінзонаў. Па пр-озьвішчу соцыяльнага становішча тут не ўстановіце. Наогул, ня хочаце? Спакойнае ночы!

Гнесін адчуў, што гутарка з дзяўчынаю трохі расьсеяла яго змору. Ён цяпер ішоў побач з ёю на гору, не сьпяшаючы, усё (Зольш супакойваючыся. Над мястэчкам плыў туман ды сьвежасьць. Калі-б дзяўчына не зьяўлялася атожылкам Рахінзонаў, магчыма, Гнесін абняў бы дзяўчыну, прытуліў бы да сябе. Ён быў упэўнены, што яна ня будзе с\праціўляцца. Але гэта жахлівае прозьвішча...

Вось так з ушчэмленым сумленьнем ішоў Гнесін за дзяўчынаю. Пахла агародамі, гноем, выпэцканымі ў гразі сьвіньнямі. Было вельмі цёмн.а, і Гнесіну здавалася, што вось-вось ён наляціць на бервяно ці на камень, або трапіць у якую-небудзь яму. Ён маўчаў. Рахінзон карабаціла яго маўчаньне. Нелыа-ж сапраўды быць грубіянам і маў- чаць будучы адзін-на-адзін з жанчынаю, якая прагіаноўвае габе пась- целю, бязумоўна чыстую.



  • Як працуе ў колектыве Рахінзон? Бадай ні к чорту яго работа? Асьцярожна, тут канава. Яшчэ пасьля давядзецца вас абмываць. Дайце вашу руку. Вось так.

Гнесін адчуў у сваёй кастлявай руцэ чужую, цёплую, жаночую руку. Ён усё маўчаў, хаця разумеў, што гэта нядобра.

Спыніліся ля высокага ганку. Дзяўчына пакінула Гнесіна на вуліцы, а сама пабегла ў двор, каб з сярэдзіны адчыніць госьцю гіарадны ход.



  • А можа зьнікнуць і паблукаць да раніцы па мястэчку,— кальнула думка Гнесіна.—Ці можа на вогзале пасядзець да адпраўкі цягніка? Вельмі ўжо падазроны дом—высокі з шырокімі вокнамі. Мусіць кулацкая аселасьць.

Адчыніліся дзьверы, і Гнесін апынуўсн ў прыгожа мэбляваным пакоі. Каля сьцен стаялі ложак, дыван, трумо. Гнесін убачыў сябе і дзяўчыну ў мутным трумо—яна ўвашла з кучаю сьвежае бялізны.

  • Дзе вам паслаць—на дыване ці на ложку?

  • Мне ўсёроўна,—адказаў Гнесін і запаліў запалку, на хвіліну. асьвятліўшы цёмны пакой.

  • У вас ёсьць запалкі,—распараджалася дзяўчына,—запалеце лямпу^і наогул рабеце, што хочаце.

58

■н

НАЧЛЕГ


Гнесін лёг на ложак, з асалодаю пацягнуўся. Укруціўся ў зялё- нага колеру плюшавую коўдру, узяў з начнога століка кніжку і пачаў чытаць.

  • Чорт з імі,—канчаткова супакоіўся ён.—Усё-ж такі мясцовыя таварышы вялікія сьвіньні. Не адзін з іх не прапанаваў яму начлегу. Пасплю--і марш на вогзал.

Ён адчыніў фортачку, цяплей укруціўея ў коўдру. Мусіць яна адна на ўсю кватэру... Ня чувапь жывога чалавека... Ах, дурань ты, Гнесін.

  • Можна да вас?—спытала за дзьвярмі Рахінзон.

  • Можна,—адказаў Гнесін, адчуваючы, як яго пачынае трасьці.

  • Вы ўжо сыііце? Прабачайце. Памыцца зможаце вось тут. У мяцніцы сьвежая вада. Сьпіце—вас разбудзіць рамізьнік, пастукае ў акно пугаўём. Ён ня спозьніцца. Вы ня супярэчыце супроць таго, што наняла рамізьніка?

На гэты раз Гнесін шчыра падзякаваў дзяўчыне. Галоўнае, ад яго адляцеў сон. Рахінзон стаяла ў дзьвярах з распушчанымі валасамі, вельмі лёгка, па-летняму адзетая, нібы была яна не дзяўчынаю, якая павінна сароміцца, а што-колечы спазнаўшай замужняй жанчынай.

  • Вось прыеду ў горад і абавязкова ажанюся,—засьмяяўся ў думках Гнесін.

Прачнуўся Гнесін не ад удару пугаўём у вакно і не ад пальцаў Рахінзон у дзьверы, а ад дотыку нейкай халоднай мяккай рукі. Ён адчыніў вочы і ўбачыў. У першую хвіліну Гнесін ніяк ня мог успа- мянуць, дзе ён. Густыя паземныя прамені сонца залілі пакой, зра. біўшы яго малінавым, а каля яго, жмурачыся ад гэтага нязвычайнага сьвятла, стаяла Рахінзон, апранутая ў дарогу.

  • Пасьпяшыце, а то яшчэ спозьнімся да цягніка,—сказала яна і вышла.

Наскора памыўшыся і адзеўшыся, Гнесін пакінуў спальню. У вялі- кім пакоі на стале яго чакала сьнеданьне—кава і сьвежыя здобныя булачкі.

  • Можа прапанаваць грошы?,—падумаў ён, але не адважыўся зрабіць гэта.

Сеў за стол і ўзяўся ўплятаць сытнае, гарачае сьнеданьне. Трэба сказаць, згаладаваў такі Гнесін.

  • А Рахінзона вы сапраўды выключаеце з колектыву?—зусім не дарэчы спытала дзяўчына.

  • Хто вас пасьпеў так рана паінформаваць?—нездаволена бурк- нуў Гнесін.

  • Старшыня колектыву.

  • А гэта вас вельмі хвалюе?

  • Пэўна, што хвалюе. .

ДАЎГ АПОЛЬСКІ



  • Пры чым уласна вы тут?

  • А пры тым, што Рахінзон мой муж.

  • Чаму ж учора вы гэта захоўвалі ад мяне?

  • Мне так хацелася.

  • Хай так, але чаму вы ня хочаце працаваць у колектыве ра зам з мужам?

  • Вы зробіце вялікае зло, калі выключыце Рахінзона з колек- тыву—выкручвалася жанчына.—Я з ім усёроўна разьвядуся. Нашто мне быць зьвязанаю з чалавекам, якога нават з арцелі выганяюць. які пазбаўлен выбарчых правоў?

  • А я ня веру, каб вы разьвяліся з вашым Мужам. Між іншым Юдэс служыла ў вашага бацькі?

  • Служыла.

  • Дык калі паедзеце да мужа?—пераскакваў з пытаньня на пы- таньне Гнесін.

  • А права голасу дасьце яму?

  • Не.

  • А я думаю, што дасьце.. Разам з вамі адпраўлюся ў горад і я. На адным рамізьніку паедзем, ці-ж ня праўда... У тумане нас ніхто не заўважыць.

Рамізьнік насьмешліва прывітаўся з партыйным таварышом, вельмі выразна цмокнуў на каня. Ранішняе паветра было напоена багатаю расою. Г'несін адчуваў сябе стрыножаным. 3 аднаго боку, яго калола сырая прахлада раніцы, з другога яго хвалявала цяпло ад прытуленага жаночага цела. Вочы сьляпіла вялізарнае рыжае сонца,

Рахінзон не пераставала лапатаць. Паказала Гнесіну завод, як, некалі належаў яе бацьку—хмуры будынак, што чарнеў у воддалі зьвярнула яго ўвагу на дзядзькаў млын, на крамы, якія калісьці былі ўласнасьцю бязьлікіх родзічаў мужа.



  • Дык чаго-ж вы едзеце ў горад?—спытаў Гнесін, усё больш паддаючыся нейкай дзіўнай расслабленасьці.

  • Ваша пастанова няправільная—вось чаго. Ведаю, ведаю па- станова гэта ў вас у портфэлі.

Нібы для забавы ўзяла ў Гнесіна з рук портфэль. „Толькі па- трымаць крыху"...

Недалёка ад вогзалу яны абмінулі сэкратара райкому. Гнесін з штучнаю вольнасьцю азірнуўся. Сэкратар ня то жартам, ня то ўсур'ёз пагразіў яму пальцам. Гэты гест абразіў Гнесіна.



  • Я вазьму вам білет,—заявіла Рахінзон і свавольна саскочыла з воза.

...Разам з Гнесіным і Рахінзон у вагон увайшло чалавек пяць з мясцовага актыву. Яны за панібрата, як з добразнаёмым і сваім чала- векам, прывіталіся з Рахінзон. Адзін жартам спытаўся, калі яна на- рэшце паедзе да свайго мужа і возьме ў рукі серп.

60


НАЧЛЕГ

м

Такое панібрацтва раздражніла Гнесіна. Калі-б не начлег у доме Рахінзон, дык ён-бы ўцёр морды мясцоваму актыву... I сапраўды, у момант абвостранай клясавай барацьбы... Але тут ён сам павінен прымаць удзел у лёгкім флірце і адказваць на танныя жартачкі ме' стачкоўцаў.

Рахінзон дастала слоік з провізіяй. Актыў вельмі актыўна наля. цеў на слоік, і ён хутка апусьцеў. Рахінзон асабіста паднесла Гнесіну рогалік, і гэты яе гэст быў чамусьці прыемны яму.

  • А, таварыш Гнесін,—не ўціхамірваліся актывістыя. Чужую жонку крадзеце. Глядзеце, пападзе вам.

Гнесін маўчаў. Ён глядзеў на палі, якія беглі паўз цягнік, і ста- раўся вытлумачыць сабе, чаму-ж партыйцы, адказныя работнікі так схіляюць галаву, увіваючыся вакол кулацкае дачкі.

  • Ну, а я?—тут-жа ўзьнікла прыкрае пытаньне,—я таксама пасьлізнуўся.

Цягнік набіраў хуткасьць, імчаўся ўсё наперад, грымелі па рэй- ках калёсы і нязычліва ўтуравалі думкам Гнесіна.

  • Па-сьліз-знуўся! па-сьлі-знуўся! па-сьлізнуўся!

(Перакл. з яўр. мовы).

61






Зьмітрок Астапенка

Маё патэтычнае

і

Як сьцяг

Узьнімаю тваё імя,

У сэрца сваё кладу...

Праз шумныя вёсны Ты йдзеш сама У скляпеньні пахмурых душ.

У дні й гадзіны

Суровых дзей

Гляджу я на воблік твой.

I сэрца ня сэрна, а жмут агней,

Што паляць усё сабой.

3 табою, як лёзунгам,

Моцны я

1 здолен ісьці ізноў...

Мацней сьціскае рука мая Аловак, молат, старно.

I працай поўны,

I слоў жывых,

1 часу мне не стае.

Заданьнямі год суровых тваіх. Адзначу я дні свае.

На нівах тваіх—

Мой паходны стан.

Рука—на тваім старне.

А розум—

Дні ўкладае ў плян Напружаных тваіх падзей.

Твой—

Песень маіх незгасальны касьцёр! Я—твой непадзельна сам.

Ты скажаш,—

62


МАЁ ПАТЭТЫЧНАЕ

%

Аддай мне сягоньня жыцьцё,—

I я без ваганьня Аддам.

Хай дні заціскаюць Суровей, мацней,

Хай людзі ў працы гараць...

Блішчаць шляхаводнаю зоркаю Мне

Твае агнязарныя—

Пяць.

2

Напружаны, ўзрушаны Кожны мускул,

Салютуе думка адна адной.

ГІа карце

Рэспублікі Беларускай Праходзіць вясна за вясной.

Над пушчамі 1 балатамі сівымі,

Дзе аіраў звон і цень,

Яны праплывалі 3 агнямі і дымам,

Каб потым цьвісьці залацей.

Той час адгрымеў Навальніцай нябёснай У крывавай хадзе гадоў...

.. Праходзяць над намі Працоўныя вёсны,

3 суровасьцю думак 1 слоў.

Ідуць

Ня з музыкамі й песьняй вясельнай,

» А з словамі—

  • Праца...

  • Плян

Над топкім балотам,

Сыпучай пустэльняй Становяць свой буйны стан.

Зрабіўся іх дзень Нявыбачна кароткім.

1х рытмы—

Каманда,
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка