Стар М. Багун. Рэволюцыі (верш)




старонка4/17
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.43 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17

63


ЗЬМІТРОК АСТАПЕНКА

—„Плі“...

Іх клікаць Картамі пяцігодкі 3 28-га пачалі.

Напружаны, ўзрушаны Кожны мускул.

Салютуе думка адна адной.

Па карце

Рэспублікі Беларускай Праходзіць вясна за вясной.

3

Устаюць гарады,

Устаюць гарады

Праз дым і агні вечароў.

Над краем ад комінаў Цягнецца дым 1 зарыва льлецца, як кроў-

3 усходу на захад Бягуць цягнікі;

Спакою ім ноччу няма.

Вядуць пераклічу над краем гудкі, Узрываюць халодны туман.

Там сплаўлены людзі Адзінствам падзей.

Іх позіркі гостры, як нож.

Над імі ударны ўзьнімаецца дзень, Зьмяняючы ўдарную ноч.

Над імі халодныя зоры гараць, Уядаецца ночная золь...

Ім можа прыносіць імглістая рань Сумненьні й хвілінны боль.

Але перад тварам шырокіх падзей Узьнімаюцца, рушаць ізноў...

І зноўку ударны ўзьнімаенца дзень, _ мяняючы ўдарную ноч.

V

Устаюць гарады,

Устаюць гарады

Праз муць і агні вечароў.

Над краем ад комінаў Цягнецца дым і зарыва льлецца, як кроў.


МАЁ ПАТЭТЫЧНАЕ

4

Ўсю ноч ля вакзалу стаяў эшалён Пляцформаў, таварных вагонаў.

А пятай у раніцу зрушыўся ён Удалеч на ці^Ія гоні.

Пад сонцам ліпнёвым вясёлай зары Цягнік паімчаўся ўдалечынь.

На шэрых пляцформах яго трактары Узьнялі жалезныя плечы.

Ім выпаў з заводу ня блізкі шлях Па жоўтай жытнёвай краіне.

Іх чорная недзе чакае зямля 3 галоднай тугой па машыне.

Дзе шумны чарнобыль на межы пралёг, Дзе вецер хістаецца, дрэмле,— Сустрэнуць іх недзе ў бяскрайных палёх Колгасаў шырокія землі.

Застылі у марах нямых трактары, Узьнялі жалезныя плечы...

1 з грукатам, гулам, пад бляскі зары, Цягнік парываўся ў далечынь.

5

Як полымем буйным зоймецца рань, Зьмяніўшы ночы спакой,



Я бачу свой вольны шырокі край На тысячы вёрст вакол.

На тысячы вёрст неўгамоннай зямлі Праз хмар дымавых рады,

Устаюць прада мною лагчыны, палі 1 ўздыбленыя гарады.

Шчэ (недзе далёка) цярусіцца змрок,


А тут, пдд мільёны агней,

Ўзьмятаецца ўвысь гаманлівы гудок 1 кліча мацней і мацней.

1 з гэтым гудком машынны нястрым Пачаў свой дзень перамог,

1 недзе далёка пайшлі трактары Араць у вясковых палёх.

Дзе гэтых палёў бяскрайны разгон,

Дзе гоман і рух вятроў,

63


ЗЬМІТРОК АСТАПЕНКА

*

Я чую гарачкавы пульо агонь I вёсак, і гарадоў.

Такім шырокім вось—

3 краю ў край,

На тысячы вёрст вакол—

Я бачу свой творчы вялікі край,

Свой край гарадоў і сёл.

Наперадзе—

Сондаў гарыць мільён.

3 дарогі—

Ні крок назад...

Далёка ад плыньні звычайных слоў Да ўзнесеных знтузыяд.

Ў краіне,

Дзе крочыць на штурмы сталь-,

Пад шолахі ніў і хвой,

Выпроствае песьня свой буйны стан 1 поруч стаіць са мной.

Яна са мною заўжды...

Яна

3 другімі—на штурмы,

Ў бой..

Расьце вялікіх гадоў сьцяна,

Я—толькі муляр на ёй.

Стаю вось... Крочу праз сьветль май, Праз восень і ветраў золь...

І сльлецца ў песьні шырокі край, Край гарадоў і сёл.

І ў гэтай песьні, што б'е сама ,

3 душы і з пахрумых дум—

Як сьцяг Узьнімаю тваё імя І ў сэрца сваё кладу.

Лістапад 1930 г. Менск.


/

Гэроі нашых дзён

Над колгасам імя Сталіка нячутна, паціху апускаецца полаг вячэрняга змроку. Прыземістыя хаціны, ахута- ныя сьнегавымі дыванамі, здаюцца яшчэ бэльш маляўнічымі, яшчэ больш чароўнымі, чым пры асьвятленьні строгага студзеньскага дня. Крывая вузкая вуліца раптоўна робіць зава- рот і таксама раптоўна скручваецца, заканчваецца, нібы ўдарыўшыся аб новыя сьцены дому праўленьня кол- гасу.

Ну вось і канец нашаму ванд- раваньню,—цьвёрдым, упэўненым то- нам заяўляе мне хурман, завароч- ваючы каня да стайні.—Заходзь адразу-ж на кватэру таварыша Антонава, сэкратара партыйнай ячэйкі, там знойдзеш сабе прытулак...


Вобмацкам адшукаўшы клямку, адчыняю першыя папаўшыя пад руку дзьверы. Яіпчэ на парозе прыемна абвейвае хатняя цяплынь, асабліва прыемная пасьля пяцігадзін- нага прабываньня на дваццаціградус- ным марозе. Прыгажэйшым і больш жаданым становіцца подых прытуль- насьці сялянскай хаты.

Мяне сустракае высокі мужчына з худаглявым тварам і шэрымі ўпар- тымі вачыма. 3 яго плячэй зьвісае накінутая насьпех гбветраная скура- ная куртка. Паношаная кепі ссоўва- ецца на патыліцу, і з-пад яе вырыва- юцца пасмы зблытаных цёмна-русых валасоў. Я называю сваё прозьвішча і кажу, чаго прыехаў у колгас імя Сталіна.

Тарас Хадкевіч

Так. Вельмі добра... Антонаў. Дваццаціпяцітысячнік з Сормаўскага заводу,—паціскаючы маю руку, адказ- вае мне новы знаёмы.—Заходзь далей ды прысядзь, пакуль я ўзьніму перад жонкай пытаньне адносна ма- лака ці гарбаты...


ЗасТаўшыся адзін, аглядваю абста- ноўку. Невялічкі пакой, сьцены якога абклеены газэгнай паперай, падобны хутчэй на канцэлярыю, чым на звы- чайную кватэру. Шырокі стол закі- даны газэтамі, блянкамі, ведамась- цямі. Па сьценах, побач з портрэтамі правадыроў рэволюцыі, расклеены антырэлігійныя лёзунгі, плякат пра скарыстаньне торпу на ўгнаеньне, калякдар колгасных сходаў і занят- каў розных гурткоў. І неяк проста ня к месцу каля сталу прытуліліся пуза- тая канапа і крэсла, абітае зялёным аксамітам.

Ня гледзячы на нрастату ўбраньня, пакойчык дыша прытульнасьцю і блізкасьцю. Адчуваецца адразу, што тут займаюцца свае людзі, жывуць такімі-ж, як і ты імкненьнямі і дум- камі...

Зараз вось і гарбата будзе,— перабівае мае назіраньні таварыш Антонаў і папраўляе блакітны абажур на лямпе^ напэўна прывезенай яшчэ ім з заводу.—Значыцца, гаворыш, прыехаў пазнаёміцца з нашым жыць- цём'. Вельмі добра. і табе карысі-.а і нам дапаможаш чым-колечы. Ды і па- дзівіцца тут ёсьць на што. Колгас вялікі, на паўтары тысячы гэктараў.

0

67


ТАРАС ХАДКЕВІЧ

Маёмасьць даволі багатая. Два трак- тары маем, а гэта мала дзе зной- дзеш па другіх колгасах. 1 работа, не хвалячыся скажу, проста аж пе- ніцца. Пазаўчора. вось здалі астат- нія апрацазаныя лішкі ільно-валакна. Раскзіталіся можна, сказаць, са ўсім і бярэмся за падрыхтоўку веснавой сяўбы...

Словы таварыша Антонава гучаць шчырасьцю і любоўю да іхняга зьме- сту. Пры гаворцы лёгка ўзварушва- ецца чарнявая шчаціна вусоў, і зірк іскрыцца ледзь прыкметнай мяккай ухмылкай. Нешта таварыскае, што прыцягвае да сябе, захоўвае гэты чалавек, які прыехаў па загаду баль- шавіцкай партыі з заводу ад станка ў вёску на работу.

  1. Ад варожасьці да ганаровай

граматы

Да позьняе ночы за шклянкамі астыўшае ўжо гарбаты ідзе нашая гутарка. За сьценамі хаты, як рэха адзіночных стрэлаў, чуецца назойлі- вы марозны трэск, і ад гэтага яшчэ больш прытульнай і ветлівай здаецца кватэра сэкратара колгаснай партый- най ячэіікі. 3-пад блакітнага абажура ласкава разьліваецца па пакоі сьвят- ло, а таварыш Антонаў, абмаляваўшы становішча і пэрспэктывы колгасу, апавядае пра сябе, стараючыся як мага скараціцца і пазбавіцца ад выпўкленьня сваіх чыста асабістых рысак.

Прыехаў, разумееш ты, увясну я сюды. Глуш такая, далячынь ад чыгункі. Пасьля прывычнага шумлі- вага жыцьця заводу сумназата стала. Шчыра кажучы, няпрывычным, чужым здалося ўсё наўкола. Толькі рашыў гэта я не паддавацца палахлі- васьці і паніцы, а пільна ўзяцца за работу. Бо падумай сам, што сказа- ла-б бюро завадзкога партколектыву, калі-б даведалася, што я ня выканаў ускладзеных на мяне абавязкаў...


Колгас тізэрны: 9 гаспадарак было ўсяго. Навокал кулаччо зьвіло сабе савінае гняздо і арудуе, настрой-

ваючы на свой лад сераднякоў, хоць ты гвалт крычы. Кулацкія агенть нарат мой прыезд скарысталі для сваіх інтарэсаў. і шалёнай агітацьіі. Па ваколіцах чуткі розныя пусьцілі:

Гарадзкі комуніст прыехаў. Сьце- ражэцеся. Сілай колгасы будзе орга- нізоўваць. Міліцыю на дапамогу па- і заве. АДбяруць усё, абагуляць д
а апошняй кашулі на целе“.

І спачатку ўдалося ім' узьняць сярод сялян варожасьць да мяне. Бывала зайду да якога серадняка купіць масла для сям‘і. Не дае, хоць ты яму трайную цэну вызначай. У час правадзімых сялянскіх сходаў, калі я загавару, маўчаць усе і як загнаныя ваўкі азіраюцца па бакох. Дайшло да таго, што мне пагра- жаючыя пісулькі пачалі падкідваць: „укатывайся, моў, пакуль цэлы, а то мы за сябе ня ручаемся"... Ніякавата, праўда, крыху было, ня то боязна, ня то крыўдна. Але што-ж паробіш. Партыя загадала, і пытаньне вычар- пана...

Здружыўся я тады з дэмобіліза- ваным чырвонаармейцам Міколай Рындзюком і цяперашнім старшынёй колгасу Карчэнкай. Бачу: братва энэргічная, для супольнай работы якраз гадзяцца. Сумесна рашылі дзейнічаць. У дзень першай баразны мобілізавалі свае сілы. Мужчын мала- вата, прышлося браць на ворыва дзяўчат і ўсіх, хто хоць крыху тры маў ручкі плуга па-чалавечаму. На- што ўжо я профан па гэтай справе, а і то выехаў на поле разам з дру- гімі. Якраз была нядзеля. Сабралося каля гасьцінцу, дзе мы аралі, народу з усяе вёскі падзівіцца на колектыў- ную работу. Моладзь, настроеная кулакамі, жартуе, сьмяецца:

  • Гы-гы-гы!.. Га-га-га!.. Глядзіце, вунь гарадзкі комуніст зямлю пера- варачваць выехаў!..

  • Гэй ты, комуніст, ня так плуг трымаеш!..

1 пад градам такога роду кепікаў мы працавалі цэлы дзень. Працавалі, можно сказаць, па ўдарнаму, што называецца. Узьнялі даволі вялікі

08


ГЭРОІ НАШЫХ ДЗЁН

кавалак зямлі, гэтым самым узьняў- ціы сваю бадзёрасьць і выставіўшы кулацкім агентам грандыёзную фігу. 3 першага-ж дню ўбачылі сяляне, што жыць колгас будзе і жыць дружна, колектыўна. Аж дзіву мы даліся, калі на другі дзень прыносіць маламоцны серадняк Марцін Кручка заяву ад пяці гаспадарак: „Хочам з вамі сумесна працаваць. Прыміце да свайго хаўрусу. Заўтра згодны вые- хаць на ворыва"... Прынялі. Сьледам за імі пасыпалася яшчэ больш заяў. Гэты момант мы і скарысталі. У суседніх вёсках пачалі праводзіць сялянскія сходы. Я павёў з сялянамі асабістыя гутаркі адносна колектыві- зацыі. Вынікі, брат, атрымаліся на вялікі палец. Расьлі нашыя колгас- ныя шэрагі ўсёроўна, як грыбы пасьля дажджу.

Ну а далей сам разумееш, пача- лася самая гарачая колгасная рабо- та, правядзеньне ўсялякіх такіх ме- рапрыемстваў. Скончылі веснавую сяўбу, узяліся за будаўніцтва, адбу- давалі гэты самы будынак, дзе зьмясьцілі шэсьць сем'яў. Тым часам падасьпела ўборка, асеньняя пасеў- ная кампанія. Словам, работы хапа- ла па самае горла. І тым часам я урываў час і на культурна-масавае выхаваньне колгасьнікаў. Організа- валі з чатырох членаў і пяці канды- датаў партыйную ячэйку, узварушылі комсамольцаў, абсталяваді хату-чы- тальню. Я сам праводзіў чытку газэт, гутаркі на політычныя тэмы, скары- стоўваючы кожную хвіліну на гэтае.

І вышла ведаеш так* што на веча- ры, прысьвечаньім дню ўраджаю і колектывізацыі, калі прэм'явалі леп- шых ударнікаў колгасу, той самы былы серадняк Рузкевіч, які калісьці не хацеў прадаць мне масла, унёс прапанову вынесьці мне ў якасьці прэміі ганаровую граыату ад колгась- нікаў. І вьінесьлі, ды яшчэ з якім форсам, з якімі вошіескамі. Адносна воплескаў дык напэўна пастараўся Мікола Рындзюк, які ўсюды пасьпя- вае са сваімі шгукамі. Такі ўжо ад прыроды...

...Антонаў змоўк. Скруціў тоўстую махорачную цыгарку&зацягнуўся ды- мам, яшчэ раз паправіў абажур на лямпе і з ухмылкай ізноў зьвярнуўся да мяне:

  • Хіба-ж раскажаш усё! Давай на сёньня скончым ды адпачнем, а заў- тра сам агледзіш тое, што мы нажы- лі сваім колектывам...

  1. Спадчына чырвонай коньніцы

Пра кавалкі жыцьцёвай гісторыі Міколы Рындзюка, дэмобілізаванага чырвонаармейца, расказваў мне сэкра- тар колгаснай комсамольскай ячэйкі, шырокаплечы прыземісты хлопец, пра- званы чамусьці Пяньком.

У чытальні пасьля паседжаньня комсамольскага бюро панавала сьпёр- тае паветра, дым ад дзесяткаў выку- раных цыгарак плаваў цэлымі вобла- камі пад стольлю. Комсамольцы ра- зыходзіліся з такім-жа шумам, як і прыходзілі сюды на паседжаньне. 3 ву- ліцы даносіўся бесьперапынны малады сьмех, гутаркі, жарты. Я-ж і Пянёк, яшчэ больш папаўняючы чытальню клубкамі махорачнага дыму, гутарылі пра комсамольскую работу сярод кол- гаснай моладзі. Пянёк успамінаў гі- сторыю комсамольскай ячэйкі, на- цягнута моршчыў лоб, з цяжкасьцю падбіраў патрэбныя словы...

  • Значыцца, завялася такая буза? Запілі хлопцы?—дапамагаў я Пяньку.

  • Але. Хадзілі на вечарынкі, вер- хаводзілі там, як хацелі, выпіўшы добра. Нават такі выпадак быў, што член бюро Янук Рыгораў набіў хлоп- ца за дзяўчыну, павыбіваў вокны гі‘я- ны, разагнаў вечарынку. Узгрэлі мы яго, але хіба гэтым пытаньне вычэрп- валася? Карацей гаворачы, работа нашай ячэйкі, якая была раней леп- шай па ўсяму раёну, заняпадала, еы- ходзіла з гэраічных традыцый. Вёў я барацьбу з гэтымі ганебнымі хібамі, ды нешта ня пыходзіла як сьлед: ма- лады яшчэ быў і як комсамолец і наогул.

I як на маё шчасьце прыяжджае гэта з арміі Мікола Рындзюк. У шынэлі

69


ТАРАС ХАДКЕВІЧ

з сінімі нашыўкамі, шпем на га- лаве гэткім фасонам трымаецца. Зу- сім не такі Мікола, якім мы яго пра- водзілі два гады таму назад у армію. Вырас, пасталеў, папрыгажэў.—„Кава- лерысты я,—кажа,—будзённавец, гэта вам ня хунт ізюму“. Прагаварылі мы з ім цэлы вечар, ён мне расказаў пра Чырвоную армію, а я яму пра стано- вішча комсамольскай ячэйкі. ГІаслу- хаў ён мяые ды як раззлуецца: „Ну і прахвост-жа ты, Мацей. да чаго да- пусьціў ячэйку. Другія комсамольцы колгасы організоўваюць, гэта значыць ажыцьцяўляюць генэральную лінію партыі, а вы п'янкай займаецеся, самі разлагаецеся і моладзь разлагаеце. Нікуды не гадзіцца такая справа"...

Г'аворыш-то ты, Мікола, добра,— думаю гэта я,—а вось паспрабуй, на- ладзь работу, талы я тваім словам паверу
11. I саараўды ўзяўся Мікола, ды так узяўся, што аж я зьдзівіўся. Склікаем сход комсамольскай ячэйкі. Мікола трымае прамову. Навучыўся гаварыць ліха яго матары так цікава, так жыва, што нават любы гарадзкі- агітатар ня лепш за яго скажа. Як задаў ён нашым хлопцам, як задаў: „Вы,—кажа,—сваімі паводзінамі толь- кі ганьбіце комсамол, падрываеце яго аўторытэт. Даўно ад вас, хлопцы, час было адабраць комсамольскія білеты, бо вы страцілі ранейшую энэргію на танцулькі, на гарэлку, на бойкі. Я стаўлю пытаньне рашуча: альбо да- вайце па-бальшавіцку весьці працу, альбо выключым палову ячэйкі з ком- самолу, Нам б ляст не патрэбен“...

Адразу пацішэлі хлопцы. Пачалі праводзіць рэгулярна комсамольскія сходы, пачалі зьбірацца да Міколы. Доўгімі зімовымі вечарамі супольна абгаварвалі мы плян організацыі кол- гасу. Заняліся падрыхтоўкай. I больш усяго бегаў і клапаціўся Мікола. I вы- ходзіла ўся ягоная работа сапраўды па-кавалерыйску, з націскам, разу- мееш, з хуткасьцю, з упартасьцю. Ня гледзячы на ўсялякія такія пера- шкоды з боку кулацкай гідры, справа з колгасам выйграла. Гісторыю орга- нізацыі колгасу ты напэўна ўжо ве-

даеш, так што ня цікава паўтарацца яшчэ раз.

У колгасе таксама некалі было драмаць. Ад нас, комсамольцау, патра. і бавалася асаблівая энэргія. I органі. затарам гэтай маладой знэргіі зьяў. ляўся Мікола. Прыкладам, раней з нас ніхто ня чуў пра нейкія там ударныя брыгады, пра соцыялістычнае спабор. ніцтва. Мікола-ж сумеў гэтыя мэтады прымяніць сярод колгас нікаў. Спа- чатку організавалі дзьве комсамоль- скія ўдарныя брыгады, заключылі па- між імі дагавор на спаборніцтва, за- вялі спэцыяльную дошку, на якой адзначалі лепшых па рабоце і хужмй- шых комсамольцаў. Потым прыцягну- лі да гэтай справы ўсіх колгасьнікаў. Атрымалася так, што на сёньняшні дзень уЕесь наш колгас складаецца з ударных рабочых брыгад па розных галінах. У насьценгазэце і на дошцьі спаборніцтва ты ўбачыш конкрэтныя вынікі такога разьмеркаваньня.

Фактычна ўсім гэтым кіраваў і кі- руе Мікола. У яго заўсёды справа ідзе па-кавалерыйску. Там, напрыклад, дзе па пляну работа разьлічваецца на тыдзень, Мікола звычайна органі- зоўвае і заканчвае яе за чаіырыдні. Такіх прыкладаў колькі хочаш, і мьі, комсамольцы-колгасьнікі, можам га- нарыцца імі.

Шкада вось толькі, што зараз ня- ма Міколы. Ты сам пагаварыў-бы з ім. Цікавы такі і спрытны хлапчына, кра- са і гонар нашай партыйна-комса- мольскай організацыі. Ён паехаў на курсы трактарыстаў. „Люблю—кажа— трактарызацыю, ліха ведае як люблю. Здаецца, няма на сьвеце лепшых ад- чуваньняў, калі едзеш на трактары і лемяхамі глыбока ўзорваеш межы, зьнішчаючы іх назаўсёды". Цераз пару тыдняў напэўна павінен ён зьвярнуцца з гораду...
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка