Стар М. Багун. Рэволюцыі (верш)




старонка8/17
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.43 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   17

Паміж імі поўнае клясавае адзіна- душша. Паміж імі ў соцыяльнай роў- ніцы поўная згода. Часамі формальна гэта згода парушаецца, але не на со- цыяльнай глебе, а на глебе нацыяналь- най. „Трамбіцкі з Клямкаю розных вер. І гзта адна з галоўных прычын магчымай у іх супярэчнасьці". (ст. 39). Але-ж гэтая супярэчнасьць далей за- ўваг ня ідзе. Гэтая супярзчнасьць разгадваеілда ў суседзкай, сяброўскай развазе. Яны адзін аднаму уступаюць, згаджаюцца. А калі часамі зусім і не згаджаюцца, дык гэта нязгода ня выказваецца, не выкрываецца, яна захоўваецца ў нутры. Але разва- жаньне адносна вер у іх мае месца. Трамбіцкі, зварочваючыся да Клямкі, лісьліва, з нейкай пагардай кажа:

  • Суседзе Макару, як сабе хо- чаце, а наша вера больш далікатней- шая, больш гжэчная. Наша вера ця- нюткая, як далікатны бадзіст".

  • Вашэці Янаку, я аб гэтым на- ват і ня думаю супярэчыць, што яно так, то пэўна-ж так. (А ў сваіх ад- чуваньнях Клямка думаў: „не, восані, ня так“ (ст. ЗУ). На гэтых заўвагах

іх гутарка аб верах канчалася. Яньі абодва з гонарам застаюцца кожнц пры сваёй веры. Кожны лічыць сваі0 веру, сваю нацыянальнасьць вьішэй другой.

Мы бачым, што нацыянальнае разь- лічча іх соцыяльнай дружбы не раз- рывае. Ніяк, напрыклад, Ліпскі ня можа сябраваць з сваімі местачкоў. цамі—яўрэйскай беднатой. Няма ні- якай дружбы ў Клямкі і Трамбіцкага з навакольным вясковым працоўным сялянствам. Іх дружба сыходзіцца на клясавай роўніцы. Складае адзін фронт супроць працоўных.

І калі Баранавых дае аднолькавы вобраз кулака з розных нацыянал3- насьцяй, дык ён, мабыць, гэтым самым толькі хоча падкрэсьліць, што ў кож- най нацыянальнасьці ёсьць і багаты і бедны—эксплёататар і эксплёатуемы. Што эксплёататары, якой бы яны нацыянальнасьці ні былі, складаюць адзін фронт супроць працоўных.

Трэба сказаць, што С. Баранавых вобразы заможнікаў, прадстаўнікоў кулацкай клясы, у данай сваёй апо- весьці прадставіў вельмі поўна, з усёй іх клясавай сутнасьцю. Гэты факт зьяўляецца яркім доказам, у супрацьлегласьць поглядам тых асоб, якія да сёньняшняга дню стаяць на пляцформе Пераверзеаа і крычаць, што пісьменьнік аднэй клясы ня можа давацч об'ектыўна правільна вобразы іншай клясы.

Даны факт востра супярэчыць гэ- тай пляцформе, бо мы ведаем добра з усёй сыстэмы творчасьці пісьмень- ніка С. Баранавых, што ён ні ў якім разе па сваёй псыхоідэолёгіі да кла- сы кулацтва не належыць. Але гэта між іншым.

Мы яшчэ ня скончылі поўнага раз- гляду вобразаў кулацтва. Мы разгле дзелі гэтыя вобразы ў абставінах польска-панскай улады часу окупа- цыі Беларусі. Яны поўнасьцю адпавя- даюць гэтым абставінам. Менавіта, кожны працоўны мог бачыць падобны вобраз падпанка. Кожнаму працоў- наму селяніну прыходзілася здымаць перад ім шапку за скібку хлеба,

86


'

АПОВЕСЬЦЬ СЫМОНА БАРАНАВЫХ „ЧУЖАЯ ЗЯМЛЯ“

аамагаць набіваць яму золатам кішэні. Кожны бачыў, як гэтыя падпанкі, цапоўненыя вясёласьцю, здавальнень- нем, спраўлялі імяніны, ад бязьдзельля раз‘яжджалі на хвэсты, займаліся па- ляваньнем,—што называецца ўпіва- ліся радасьцю жыцьця за крывавы пот працоўных.

На іх-жа баку была панска-поль- ская ўлада. Мы ведаем, што працоў- ны селянін у часы бела-польскай оку- пацыі насіў на сваіх плячох той самы (а ў некаторых выпадках яшчэ боль- шы) соцыяльна-нацыянальны цяжар, што і поы цару. Паны-палякі-окупан- ты для працоўнага селяніна стваралі абставіны пакуты, а для багацеяў, кулацтва—вясёлае жыцьце. Гэта Еясё- лае жыцьцё ня мог ня прыкмеціць і С. Баранавых, паколькі гэтае жыцьцё з усёй цяжкасьцю клалася на плечы таго соцыяльчага пласту, прадстаўні- ком якога зьяўляецца пісьменьнік.

С. Баракавых, ці лепш сказаць яго соцыяльны пласт, гэтае жыцьцё адчуў. Ба^анавых яго здолеў ператварыць у мастацкія вобразы. Гэтыя вобразы яму ўдаліся.

Удаліся таксама і вобразы Ромуся і Лёлі.

Ромусь і Лёля—тыповыя прадстаў- нікі кулацкай моладзі, кулацкага вя- сёлага жыцьця. Калі нават не казаць аб тым, што Лёля дачка кулака Трамбіцкага, а Ромусь сын кулака Клямкі, дык з іх мэтаімкнёнасьці, іх ідэалаў відаць, што гэтыя асобы вы- расьлі ў абставінах моцнай гаспа- даркі, на руках мамак і нянек.

Лёля -гэта тыповая провінцыяльная хутарская мешчанаватая паненка. Яна ўжо дарослая. Фізычнай працай нія- кай не займаецца. Яна толькі заці- каўлена сабой, сваім лёсам, шчасьцем. Яна марьшь аб тым, за кого яна выйдзе замуж, які ў яе будзе муж. Ці ён будзе сярэдняга ўзросту, ці на поўсантымэтра вышэй сярэдняга. Ці будзе з вусамі ці бяз іх. Яе ўяўленьне сконцэнтравана навакол свайго „я“.

Яна пачынае ўяўляць сябе сама- стойнаю жанчынаю. От яна, Лёля, гэткая грузная ўжо. За сталом ся-

дзіць яе муж, а яна накладае на фарфаравы сподак яму ёю зваранае з трускавак варэньне.

  • Мой муж павінен быць сярэд- няго росту,—разважае Лёля.

  • Не, як Ромусь, ці што.

  • I абавязкова з вусікамі. 3 гэт- кімі вусікамі, як у...“ (ст. 17).

Па аднэй вось гэтай развазе можна судзіць, што чалавек жыве бескла- потна, сыта, жыцьцём не ацяжараны.

Такім самым бесклапотным зьяў- ляецца і Ромусь. Таксама шчасьлізы ў жыцьці. Нічым не заняты, толькі марыць пра каханьне, у якім бачыць усё шчасьце жыцьця.

Ромусь, стоячы ў сваім садзе, гле- дзячы на месяцаву гульню, яго жарты, разважаў тады:


  • Пры месяцы, кажуць, большы наплыў каханьня ў маладых асоб. Яны прызнаюцца адно другому ў шчы- расьці, яны палчэй любяцца пры ме- сяцы“ (ст. 17).

Ромусь і Лёля ніколі ня сумуюць. Яны нават не клаіюцяцііа аб тым, шго робіцца на сьвеце, што робіцца па-за межамі панскага ўладзрства, як гэта клапоцяцца і цікавяцца іх бацькі.

Але канец вясельлю-панству наблі- жаецца. Полымя рэволюцыі ўсё ўзра- стае Яно пачынае прыпякаць паноў- окупантаў. Апошнія ня вытрымлі- ваюць. Яны вымушаны пакінуць Бе- лагусь.

Замест панска-польскай эксплёата- тарскай улады над Беларусьсю ўзды- маецца чырвоны сьцяг улады саветаў. Адбываецца зьмена ва ўсім соцыяль- на-экономічным жыцьці краіны. На гісторычную арэну падымаецца новая кляса, кляса пролетарыяту ў злу- чэньні з асноўнай часткай працоў- нага сялянства Канчаткова нацыяна- лізуюцца фабрыкі і заводы. Зямля ўся пераходзіпь у карыстаньне пра- цоўкага селяніна. Кулацтва адпіх- ваецца ад удзелу ў політычна-эконо- мічным жыцьці. Шпаркім тэмпам раз- гортваецца жыцьцё працоўных. Б‘е імпульс новгга жыцьця.

87


С. КУНІЦКІ

Што-ж у гэты час адбываецца з бесклапотнымі, вясёлымі вобразамі кулацтва? Яны ня зьнікаюць. Яны застаюцца і пасьля гэтай політычна- соцьіяльнай зьмены. Але, як мы ба- чым з апокесьці, яны не дапускаюцца ні да якога кіраўніцтяа ў соцыяльным жыцьці. Наадварот, адчуваецца, што пад імі глеба раскладаецца.

Адчузаюць гэта пад сабою і самі кулакі. Яны „мяняюць“ сваю політы- ку. Яны, глыбока затаіўшы сваю варожасьць да новай, савецкай улады, пачынаюць прыстасоўвацца да новых абставін. Аўтар як-бы сочыць за гэтымі вобразамі далей. Ён хоча паказаць, што кулак ні ў якім разе ня можа пераламаць сваю псыхолёгію і здаволіцца ідэямі працоўных, успры- няць гэтыя ідэі. Баранавых у даным выпадку клясазую сутнасьць кулака расчыняе далей.

Мы бачылі, як Клямка, Трамбіцкі і Ліпскі яшчэ ў час свайго панаваньня (пад скрыдлам паноў-окупантаў), у чзс зясёлых імянін Ліпскага хвал :а- ліся аб тым, што там недзе „бунты ў Маскве“, што за панска-польскім уладарствам узрастае полымя рэво- люцьіі, расьце соцыяльная для іх не- бясьпека. Але яны тады былі ахопле- ны вялікай надзеяй на „вялікую поль- скую зямлю“. Яны тады ў аберучкі трымаліся за яе.

Цяпер у іх гэтая надзея паруша-іа сілай працоўных, рэ олюцыяй. Яны сустрэліся з новай рачаіснасьцю, і яны вымушаны, захаваўшы тую-ж на- дзею глыбей, прыстасоўвацца да гэтай новай, для іх зусім чужой, рачаіс- насьці.

Цяпер, як антытэза, вобразам ку- лакоў супроцьстаўляецца вобраз пра- цоўнай масы, партьіі, вобраз загнаных раней сялян. Уздымаецца і пачынае дзейнічаць, мяняць свой вобраз жьіць- ця фігура Клямковаг; батрака Лу- каша Вуцжіна, якого да гэтага часу мы аіналь ня бачылі.

Бурліць новае жыцьцё. Пачынаецца перабудова старой вёскі, тае вёскі, якая ганебна эксплёатасалася пры

цару, якая знаходзілася ўвесь час у беднаце, у гразі і цемры, якую і ,іа далей не пакідалі трымаць у такім--л<а стане, таксама эксплёатаваць паны, палякі і іх спадарожнікі розныя Трам- біцкія, Ліпскія і Клямкі.

Гэты тыповы выгляд старой вёскі падае нам Баранавых.

Хаты крынічнікаў, гледзячы зда- лёк, здаваліся ўрослымі ў зямлю. Яны асуналіся, заплюшчылі свае ; о- чы-вокны, абыралі ад усяго... То там, то сям тырчэлі ўзодраныя ве- трам шчыты; часамі вісела на бок нахіленая вакеніца: гэта вырваўся з сьцяны і даўно, аж ад леташняга яшчэ, згубіўся крук, які яе падтры- мліваў. Вакно,—ані ў аднэй хаце ня было, каб спр. . . цэлыя шыбы, Калі не адна, дзьве тры былі выбіты і „да часу“ заткнугы лапсардаком на кудзелі альбо стаоым вынашаным андараком. Часамі шыбы былі „на- праўлены", гэга з некалькіх кавал- каў шкла складзена была шыба, за- мацованая „казачкамі" (ст. 72).


Гэта ўбогая вёска, уросшая па вокны ў зямвю, цяпер бурліць новым жыцьцём. Пачынае прачынацца ад прадвечнай цемры. Пачынае разбураць спарахнелыя будынкі і на іх месца ставіць новыя, прыгожыя. Адразу 'ад- чуваецца зьмена.

Кожны дзень, што-небудзь пра- бывала новае: то на сднэй будыні- не-зрубе кроквы стаўляліся, і гэта адразу кідалася ў вочы; то страха новая блішчэла пад сонцам, і яе нель- га было не заўважыць; то вочап вы- тыркаў з усяго гэтага і таксама ма- золіў суседзкія вочы. Кожны дзень, а што-небудзь дражнілася з суседзя- мі,—драпежыла зірк то Трамбіцкага, то Клямкі“ (ст. 93).

Адбызаецца разьмерказаньне паміж працоўнага сялянства кулацкай ма- янтковай зямлі. Трамбіцкі і Клямка адчуваюць, што дабяруцца і да іх ва- лск. Іх гэта надзвычайна пужае.

Трамбіцкі расхвалеваны кажа свай- му суседу:

88


АПОВЕСЬЦЬ СЫМОНА БАРАНАВЫХ „ЧУЖАЯ ЗЯМЛЯ“

— „Чуткі ня ладныя, пакуль што. Зямлю зьбіраюцца дзяліць... пана За- вішынскага. Сканчэньне сьзету, даль- бог“ (ст. 81).


Ранейшай кулацкай вясёласьці мы цяпер ужо ня бачым. Яна ператва- рылася ў востры ўнутраны боль, у затоенае агідзтва, у шалёкую затое- ную злосьць да савецкай улады, да разгорнутага савецкага будаўніцтва. Але разам з' гэтым у іх уся надзея, што паны-палякі вернуцца. Яны ніяк ня могуць згадзіцца, што „бязбож- нікі“, „анціхрысты" надоўга абста- лююцца і зьнішчаць іх шляхецтва, аанскае „далікацтва“.

Нашы“—моц, „нашы“,—на адну хвіліну адстугіілі. жНашы“—свае лю- дзі, адна тая кроў і вера.і Адзін ін- тэрэс да „далікацтва" (ст. 80),—так раззажаюць паміж сабою Клямка з Трамбіцкім на другі дзень адсту- пленьня белапалякаў, якіх яны назы- валі „нашы“.

Кулакі ўсякім чынам імкнуцца за- хаваць свае сядзібы, свае валокі ўцал- ку. Бо ў іх надзея, што „гэтая боль- шасьць“ ну кя больш калі яшчэ пару дзён затрымаецца. Ня больш. „А зна- чыць іх ггспздарка застанецца цэлай, як і была“.

У гэты час то сям, то там пачалі зьяўляцца „нейкія пасёлкі". 3 Выкан- кому (земаддзелу) прыяжджзе прад- стаўнік рабіць абрэзку зямлі і ў Трамбіцкага. Трамбіцкі імкнецца як- небудзь абараніцца. Зразумела, тут сілай нельга. Ён пачынае лісічкай круціцца навокал прадстаўніка зем- аддзелу Сініцкага. Яму ўдаецца Сі- ніцкага схіліць на свой бок і яму на некаторы час гэтым самым удаецца адцягнуць абрэзку сваіх валок. Але гэта некаторы час, пакуль партыйная організацыя ня ўскрьша здрадніцкую дзейнасьць Сініцкага, як прадстаўніка земаддзелу. Далей мы бачым, што і Клямкаву і Трамбіцкага зямлю абра- заюць і раздаюць яе батраком, бед- наце. Атрымоўвае сабе вучастак і Заграк Клямкі Лукаш Вушкін.

Гэты пераломны момант вельмі ха- рактэрны для першых дзён савецкай

улады. Але трэба сказаць, што ён не знайшоў поўнага адбіцьця ў аповесьці „Чужая зямля“.

Гэты пераломны момант характэр- ны ня толькі тым, што адбываўся падзел абшарніцкай зямлі, абрэзка кулацкай, адбудоза вёсак, пабудова новых пасёлкаў і г. д. Гэты момант характэрны абвостранай клясавай ба- рацьбой паміж кулацтаам, з аднаго боку, і бяднейшым сялянствам з дру- гога. У гэты момант кулак, акрамя сваёй схаБанай політыкі, акрамя роз- нага падлізваньня, выступаў і адчы- нена. Мы ведаем прыклады з гэтага часу, што кулакі ня толькі імкнуліся падкупіць „прадстаўніка’1 савецкай улады,—гэта таксама мела месцэ, але мы ведаем таксама, што кулакі забі- валі прадстаўнікоў савецкай улады. Забівалі старшынь сельсаветаў, забі- валі старшынь камбедаў, селькораў. Кулак уступаў сваю зямлю ня надта лёгка.

Гзты момант у аповесьці неяк сту- шоўваецца. Тут няма належнай вы- пукленасьці. Рысы, якія аўтар сха- піў з гэтага моман-ку, яны, бязу- моўна, мелі месца, але-ж яны не зьяўлчюцца галоўнымі, характары- зуючьімі гэты момант. А тым часам узесь націск аўтара аповесьці прыпа- дае менавіта на гэты пераломны мо- мант.

Тыя вобраэ:-, якія Баранавых су- процьстаўляе вобразам кулацтва, не паданы ўва ўсёй сваёй шырыні. Яны па сваёй ідэі, па замыслу аўтара ад- павядаюць сваёй аснозе рачаіснасьці, але не паказаны ва ўсіх дзеяньнях, у якіх падобныя вобразы прымалі ўдзел у гэты гісторычны час. 3 боку гэтых вобразаў няма адпаведнай акты- візацыі ў клясавай барацьбе.

Самы бадай галоўны вобраз, які супроцьстаўляецца вобразам кулакоў, гэта вобраз Лукаша Вушкіна.

Вушкіна, як мы ўжо зазначалі, ня відаць амаль было аж да вызвалень- ня Беларусі ад белапалякаў.

Зьяўляецца ён перад намі з усь- мешкай на твары, аачузаэ радасьць, але-ж разам з гэтым нейкі інэртны,

89


С. КУНІЦКІ

бяз выразнай мэтаімкненасьці. Ён ня ў змозе нават агрызнуцца на свайго гаспадара Клямку. У яго як бы зусім няма да кулака Клямкі соцыяльнай нянавісьці. Ён толькі перастае баяц- ца яго як гаспадара. I нават тады, калі кулак Клямка шалеў ад злосьці, што ў яго забяруць зямлю і адда- дуць Лукашу, калі ён падскакваючы да Лукаша на ўсё горла крычаў:

Хто першы ўзыдзе на маю зям- лю, галава вашэці не затрымаецца на карку. Размажджу. Чнару яго не застанецца. Садухі кму ня месцы. Мяне, мяне пазнае жульлё. Далі бог, ня зыці мне з гэтага месца! Алах— кажу! Разумееш, Лукаш? Ты, разу- мееш, пытаю цябе? Ведаеш маю на- туру, га? (ст. 95).


У гэты нават час Лукаш застаецца замкнутым і не дае адпаведнага ад- казу.

Лукаш маўчаў. Ён забыўся на бу- рачную жыжку, якая расплёскалася па голым стале. Глядзеў гаспадару ў за- паленыя вочы і маўчаў. Яму чамусь- ці ня было страшна ад гэтага гаспа- дарскага крыку. Раней ён задрыжаў- бы ад яго. А цяпер усьмешка прасі- лася на вусны“ (ст. 95 96).

Таксама ня бачым вострага супра- ціўленьня да Клямкі і Тра^.біцкага з боку сялян вяскоўцаў. Бачым толькі нейкае загульваньне ў суседзтва.

Крынічнікі, пячуркаўцы, сустрака- ючыся з Клямкам, з Трамбіцкім, ка- залі:

Суседзямі будзем. Абы здароўе. У злагодзе будзем жыць. Знаёмы-ж... (ст. 94).

I гэта ў той час, калі з боку ку- лацтва на кожным кроку праяўляла- ся да працоўнага селяніна варожасьць. Яны на загульваньне ў суседзтва ад- казвалі:

Такія то авадні—падноска што твайго ня варты“. Бязумоўна, вобраз Лукаша Вушкіна ня можа цалкам зьліцца з вобразам батрака нават тады, калі аўтар яго робіць зусім за- бітым, няпісьменным, які нічога ня ведае.

90

Гэты вобраз шмат бліжэй стаіць да серадняка, чым да батрака, таму што батрак у той час адыграваў ў барацьбе з кулацтвам куды большую ролю, як „загульваньне ў суседзтва* з кулаком, як гэта паказана ў апо- весьці. Батрацтва і бедната зьяўля- ліся ў той час адзінай апорай пар. тыі і савецкай ўлады на вёсцы ў ба- рацьбе з кулацтвам, у барацьбе за перабудову старой вёскі. А ў Бара- навых атрымоўваецца нібы загуль- ваньне з кулаком у суседзтва. Хоць яго загульваньне нам Баранавых па- казвае з сарказмам да кулака.

Такім чынам мы разгледзелі вобра- зы кулацтва, як прадстаўнікоў бур- жуазнай клясы. 3 другога боку, мьі паказалі *тыя вобразы, якія аўтар аповесьці так ці іначай супроцьстаў- ляе пасвойму гэтай кулацкай частцы вёскі. Асноўным вобразам з апош- ніх—гэта Лукаш Вушкін і працоўная маса сялян у цэлым—вёска.

Нас яшчэ цікавіць вобраз ,.прад- стаўніка“ мясцовай савецкай ўлады Сініцкага. Сініцкі, як мы бачым з аповесьці, здрадзіў савецкай ўладзе, ідэям працоўных і пайшоў на згод- кіцгва з кулацкай часткай вёскі.

Гэты вобраз у сваім учынку спа- чатку як-бы компромэтуе савецкую ўладу. Сініцкі—прадстаўнік земаддзелу выканкома—замест таго, каб абра- заць кулацкія валокі і раздаваць іх безьзямельнаму сялянству, пачынае об'ектыўна абараняць гэтыя валокі: заводзіць з кулакамі дружбу.

Каго-ж сабой ўяўляе вобраз Сініц- кага ў псыхолёгічным разрэзе? Гіа-пер- шае, гэта чалавек эгоцэнтрык. Яго зусім ня цікавіць „пабочнае", грама- дзкае. Ён выключна сочыць за сваім „я“. Ён кажа:

ІІІто мне да нейкіх пабочных сьпе- ваў! Я павінен мець на ўвазе, што гэта мая пласьцінка сыходзіць. Таму і павінен сачыць за ёк>—не прапусь- ціць аніводнае яе ноты, не раскіцаць мае ўвагі наабопал мяне. Гэта і будзе маё „апрадзяліўся". Я яго па- вінен мець на ўвазе і толькі ў уяўленьні

яшшш


АПОВЕСЬЦЬ СЫМОНА БАРАНАВЫХ „ЧУЖАЯ ЗЯМЛЯ“

лузычным не парушаным. Таму па- вінен мець, што я для яго існую, а яно для мяне“. (ст. 102).

Для яго талоўнае—скласьці ўмовы жыцьця для самога сябе. Праўда, ка- лісьці Сініцкі крычаў: „Н-няхай жы- ве р-рэволюцыя ўва ўсім сьвеце"! Але гэта было калісьці. „Больш рэ- волюцыйнасьці ў Еўстафія Прахора- віча, як да гэтага часу, так і пась- пя—такой заядлай ня было. Магчы- ма таму, што непатрэбна была рэво- люцыйнасьць“ (ст. 101-102).

Баранавых у вобразе Сініцкага вы- соўвае хісткага інтэлігента. Таго ін- тэлігента, праз якіх варожыя проле- летарыяту і ўсім процоўным соцыяль- ныя групоўкі распаўсюджваюць у са- вецкіх установах свае ідэі, праз якіх імкнуцца правесьці сваю політыку.

Фальш Сініцкага, як прадстаўніка мясцовай ўлады, як прадстаўніка (за- гадчыка) земадд?елу выканкому, аўта- рам зусім расчыняецца. I як мы ба- чым пад канец аповесьці, Сініцкі за свае ўчынкі, за здраду працоўным арыштоўваецца.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка