Старшыня – Піваварчык Дзмітрый Вячаслававіч, тэл. 8 (01597) 76610




Дата канвертавання06.06.2018
Памер23.7 Kb.
Старшыня – Піваварчык Дзмітрый Вячаслававіч, тэл. 8 (01597) 76610

Кіраўнік спраў - Федасюк Людміла Аляксандраўна, тэл. 8 (01597) 76723

Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта:

Серада: з 8.00-13.00 і з 16.00-17.00.

Кожную суботу месяца з 9.00 да 12.00 старшынёй сельвыканкама праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі» па мабільным тэлефоне 8 (029) 2555670.

Цэнтр сельсавета - аг.Валеўка

Колькасць населеных пунктаў - 27

Насельніцтва - на 2017/01/01 г.- 1479 чалавек.
Арганізацыі і прадпрыемствы:

сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі з колькасцю працуючых 200 чалавек; аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра» з колькасцю працуючых 43 чалавекі.

Гандаль:

крамы: аг.Валеўка - 2, Ятра, астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінамі.

Паслугі:

аддзяленне філіяла АСБ «Беларусбанк» у аг.Валеўка;

комплексна-прыёмныя пункты: д.Валеўка, д.Ятра;

аддзяленне паштовай сувязі: аг.Валеўка, д.Ятра.

Установы адукацыі:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа";

Установы аховы здароўя:

Санаторый «Свіцязь» - філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі;

дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна;

Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;

Аптэчны пункт у аг.Валеўка;

Фельчарска-акушэрскія пункты: в Богуденка, в.Ятра.

Культура:

сельскія Дамы культуры: аг.Валеўка, в.Заполле;

сельскія бібліятэкі: аг.Валеўка, д.Заполле.

Воінскія пахаванні:

абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: у в. Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава;

стэла Камышаву - камандзіру партызанскага атрада ў в.Ятра;

Брацкая магіла каля школы ў аг.Валеўка

Культавыя будынкі:

функцыянуюць праваслаўныя цэрквы ў в.Валеўка і в.Ятра.

Характарыстыка адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі:

Валеўскі сельскі Савет размешчаны ў паўднёвай частцы Навагрудскага раёна ў 17-ці км ад г. Навагрудка.

Цэнтр сельсавета - аграгарадок Валеўка. Дата заснавання - 1940 год.

З 15 кастрычніка 2008 года да Валеўская сельсавету была далучана тэрыторыя Ятраўскага сельсавета. Агульная плошча тэрыторыі склала 149,8 кв.км.

Сельсавет мяжуе з Ваўковіцкім і Кашалёўскім сельсаветамі Навагрудскага раёна, Райцаўскім сельсаветам Карэліцкага раёна, Круцілавіцкім сельсаветам Дзятлаўскага раёна і Гарадзішчанскім сельсаветам Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка