Старшыня Ярмац Іван Мікалаевіч




Дата канвертавання14.02.2018
Памер20.04 Kb.
Старшыня - Ярмац Іван Мікалаевіч, тэл. 8 (01597) 71147

Кіраўнік спраў - Філон Тамара Іванаўна, тэл. 8 (01597) 71304

Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта:

Серада: з 8.00-13.00 і з 16.00-17.00. Кожную суботу месяца старшынёй выканкама з 9.00 да 12.00 праводзіцца «прамая тэлефонная лінія» па маб.тэлефону 8 (029) 2555879.

Цэнтр сельсавета - г.п.Любча, размешчаны ў 25 км ад раённага цэнтра і ў 50 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі г.п.Наваельня.
Колькасць населеных пунктаў - 24

Насельніцтва на 2017/01/01 г. - 2823 чалавекі.

Арганізацыі:

ААТ «Прынёманскі» - гаспадарка мясамалочнага напрамку з развітым сеяннем буракоў. Колькасць працуючых - 506 чалавек;

лінейна-тэхнічная брыгада;

лясніцтва;

філіял ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» Любчанскі сырцэх;

жыллёва-камунальны ўчастак РУП ЖКГ г. Навагрудка.

Гандаль:

у г.п.Любча: крама «Родны кут», крама «Рытуальныя тавары», 4 крамы ІП, кафэ «Утульны дворык», магазін ААТ «Прынёманскі»

крамы: в. Вераскава, Бор, Купіск, Галынь, Набярэжная, Дзяляцічы;

астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам.

Сфера паслуг:

Лазня: г.п.Любча на 28 наведванняў у змену, в.Галынь, в.Дзяляцічы, в.Купіск, 2 прыватныя цырульні, ветучастак, аддзяленне АСБ «Беларусбанк», АТС,

комплексна-прыёмныя пункты: г.п.Любча;

аддзяленні сувязі: г.п.Любча, д.Вераскава.

Установы адукацыі:

ДУА «Любчанская сярэдняя школа";

ДУА «Любчанскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна».

Установы аховы здароўя:

у г.п.Любча: бальніца, паліклініка, аптэка, зубапратэзная лабараторыя;

ФАП: в.Дзяляцічы, Купіск, Вераскава

Культура:

у г.п.Любча: цэнтральны Дом культуры, бібліятэка, "Народны музей Любчанскага краю";

сельскія клубы: в.Вераскава;

сельскія бібліятэкі: в.Скрышава;

музей-клуб у в.Чарэшля;

дзіцячая школа мастацтваў г.п.Любча.

Воінскія пахаванні:

у г.п. Любча: помнік-абеліск Л.Сечко, 5 брацкіх магіл, індывідуальная магіла на грамадзянскіх могілках, абеліск, мемарыяльная дошка вызваліцелям, стэла-помнік у гонар Любчанскага падпольнага райкама КПБ і партызанскай брыгады імя Дзяржынскага;

Брацкая магіла і 3 індывідуальныя магілы ў в.Чарэшля;

месца партызанскага лагера каля в. Чарэшля;

помнікі воінам-землякам у в. Вераскава, Галынь, Дзяляцічы, Купіск;

стэла ў в.Галынь; помнік М.Белушу ў в.Купіск.

Культавыя будынкі:

- 4 праваслаўныя царквы: г.п.Любча, в.Вераскава, в.Дзяляцічы, в.Купіск;

- Дом малітвы Хрысціян Веры Евангельскай у г.п.Любча,

- капліца ў в.Вераскава.



- культавы будынак у г.п.Любча для правядзення Боскай Літургіі прыходу касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў г. Навагрудку Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка