Стыпендыі падыпломнай адукацыі erp для выпускнікоў вну эканамічных спецыяльнасцей Мэта І тэрміны




Дата канвертавання03.09.2018
Памер52.65 Kb.
Стыпендыі падыпломнай адукацыі ERP для выпускнікоў вну эканамічных спецыяльнасцей

Мэта і тэрміны:

Стыпендыя прызначана для навучання ў сістэме падыпломнай адукацыі па эканамічных спецыяльнасцях у нямецкай вну, што дае магчымасць атрымаць дадатковую кваліфікацыю ("Master") з выдачай нямецкага пасведчання аб вышэйшй адукацыі. Праходжанне навучання магчыма ў любой дзяржаўнай вну ці вну, якая мае дзяржаўную акрэдытацыю.



Мэтавая група:

выпускнікі вну эканамічныхспецыяльнасяў, якія атрымалі дыплом спецыяліста ці бакалаўра не больш за шэсць гадоў таму назад;

Сушукальнікі, якія ужо знаходзяцца ў Германіі, дапушчаюцца да ўдзелу, калі працягласць іх знаходжання на момант падачы заяўкі не перавышае 15 месяцаў, але на момант падачы дакументаў сушукальнікі не павінны быць залічаны ў нямецкую вну на курс навучання.

Моўныя веды і іх адзнака:

Сушукальнікі павінны добра валодаць нямецкай і/ці ангельскай мовамі ў тым аб'ёме, які патрабуецца для навучання па пэўна абранай праграме ў нямецкую вну. Моўныя веды павінны быць пацверджаны моўным сертыфікатам міжнароднага ўзору (напр., ТestDaF, DSH для нямецкай мовы, ці TOEFL, IELTS - для ангельскай). Усе сертыфікаты неабходна падаць да 15.11. разам з астатнімі дакументамі па праграме.



Парадак падачы заяўкі:

Сушукальнік павінен самастойна абраць 3 курсы падыпломнага навучання ў нямецкай вну і прыкласці да камплекту дакументаў адпаведную інфармацыю з сайтаў нямецкіх вну. Матывацыйны ліст (абгрунтаванне) на ўсе тры курсы застаецца адзіным: не варта пісаць на кожны курс асобнае абгрунтаванне! Абраныя курсы ўносяцца ў бланк заяўкі ў парадку прыярытэтнасці. Сушукальніку, якому будзе прызначана стыпендыя DAAD, неабходна самастойна ў вызначаныя нямецкай вну тэрміны падаць дакументы ў дадзеную вну, пры неабходнасці прайсці конкурс і атрымаць пацверджанне пра залічэнне (Zulassungsbescheid). У адваротным выпадку стыпендыя будзе адклікана!

Для пошуку курсу падыпломнага навучання ў Германіі мэтазгодна скарыстацца наступнымі спасылкамі: www.hochschulkompass.de , www.daad.de/idp, www.daad.de/international-programmes, www.study-in.de .

Заяўка падаецца ў электроннай форме на партале DAAD http://www.funding-guide.de . Рэкамендуемыя браўзары: Internet Explorer, Google Chrome, Mozilla Firefox, Safari. Змена мовы партала ажыццяўляецца ў наладах браўзара. Для працы з парталам глядзі частку Handbuch zur Personenförderung / Manual for personal funding: https://www.daad.de/sapportal/hilfe/hb_download/de.html (на нямецкай мове) https://www.daad.de/sapportal/hilfe/hb_download/en.html (на ангельскай мове)


На DAAD-партал павінны быць загружаны:

  • бланк заяўкі (спампоўваецца ў асабістым профілі на партале і пасля запаўнення загружаецца на партал);

  • аўтабіяграфія (у форме CV ці рэзюмэ, макс. 3 стар.);

  • падрабязнае абгрунтаванне (maкс. аб'ём 3 стар.) неабходнасці вучобы ў Германіі і выбару пэўнага навучальнага курсу (карысная інфармацыя https://www.daad.de/deutschland/stipendium/hinweise/de/27351-leitfaeden/#1 на нямецкай і https://www.daad.de/deutschland/stipendium/hinweise/en/27351-guidelines/ на ангельскай мовах);

  • запоўнены фармуляр, у якім Вы паказваеце ўсе неабходныя найважныя параметры абраных Вамі курсаў;

  • копіі пасведчанняў аб адукацыі і іх пераклад на нямецкую ці ангельскую мову:

  • копію дыплома аб вышэйшай адукацыі з прыкладаннем;

  • калі дыплома яшчэ няма, то копію заліковай кніжкі (ці акадэмічную даведку) за ўвесь перыяд навучання, копія дыплома падаецца ў гэтым выпадку не пазней моманту пачатку стыпендыі;

  • копію атэстата аб сярэдняй (поўнай) агульнай адукацыі з табелем выніковых адзнак паспяховасці;

  • сертыфікаты:

  • моўны сертыфікат міжнароднага ўзору (гл. вышэй);

  • сертыфікаты GRE, GMAT і інш., калі яны неабходныя для залічэння ў нямецкую вну;

  • дадатковыя сертыфікаты/ дыпломы і інш. дакументы, якія сведчаць прафесійную кваліфікацыю сушукальніка;


У Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску неабходна прынесці асабіста ці адправіць па пошце:

1) раздрукаваны з DAAD-партала ў двух асобніках pdf-дакумент "Bewerbungszusammenfassung"/ "Application summary"; 2) адзін рэкамендацыйны ліст на бланку, узятым з партала DAAD, падпісаны выкладчыкам профільнай дысцыпліны. Подпіс асобы, якая рэкамендуе, павінен быць запэўнены пячаткай па месцы яго працы. Ліст прыкладаецца да першага пакета дакументаў у зачыненым канверце; 3) "Дадзеныя сушукальніка" на рускай/беларускай мове (1 асобнік), які варта пакласці першым лістом да другога асобніка заяўкі (на партал не загружаць).

Пры падачы заяўкі не змацоўваць дакументы стэплерам ці канцылярскімі сашчэпкамі, не рабіць двухбаковыя копіі дакументаў, а таксама не ўкладваць асобныя лісты заяўкі ў файлы! Пераважным спосабам афармлення дакументаў з'яўляецца прабіванне кожнага камплекта дзіраколам.

Тэрміны і месца падачы заяўкі:

Заяўка падаецца сушукальнікам асабіста ці адпраўляецца па пошце ў Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску да 15 лістапада 2018.

Сушукальнікі, якія прайшлі першы тур адбору, будуць запрошаны на гутарку напачатку снежня ў Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску.
Запоўніце наступны бланк:


Запоўніць і раздрукавать у адным асобніку! На партал не загружаць!

Прозвішча, імя (па-беларуску):
Familienname/Surname (як у пашпарте лацінскімі літарамі):
Назва стыпендияльнай праграммы (па-беларуску):
ДАДЗЕНЫЯ СУШУКАЛЬНІКА
(запаўняецца па-беларуску толькі ў адным асобніку і прыкладваецца першым лістом да апошняга пакета дакументаў)

Прозвішча, імя, імя па бацьку _________________________________________________________
____________________________________________________________________________________
Вышэйшая навучальная установа (поўная назва вну, дзе навучаецца або навучаўся сушукальнік)
____________________________________________________________________________________
Факультэт__________________________________________________________________________
Гады навучання_____________________________________________________________________

Асноўнае месца працы (для скончыўшых вну)
____________________________________________________________________________________
Пасада_____________________________________________________________________________

Хатні адрас:

(просім іншагародніх студэнтаў пісаць адрас найблізкіх сваякоў для надзейнасці паштовых адпраўленняў)


Паштовы індэкс:________________
Горад (раён, вобласць):______________________________________________________________
Назва вуліцы_______________________________________________________________________
дом_________ корп.___________ кв.__________________________
Тэл. :______________ Маб. тэл.:____________________________
E-mail:___________________________________________________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка