Стыпендыяльная праграма імя лэйна кіркланда польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды




Дата канвертавання21.02.2017
Памер80.47 Kb.

log kopia
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА

імя ЛЭЙНА КІРКЛАНДА

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды

Фундатар Праграмы

разам з

Фундацыяй Адукацыя для Дэмакрацыі

Адміністратар Праграмы
абвяшчаюць чарговае выданне адкрытага конкурсу для кандыдатаў

з Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана,

Казахстана і Кыргызстана

на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы



на 2016/2017 навучальны год.
Гэта праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ,


а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах.
Падчас Праграмы абавязвае прынцып узаемнай павагі,

незалежна ад краіны паходжання.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:


  • Эканоміка і кіраванне

  • Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)

  • Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання)

  • Права

  • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)

  • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны

  • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога


Дыпломная праца, якая пішацца падчас Стыпендыі, можа мець характар навуковы ці практычны (у апошним выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2016/2017 навучальным годзе Праграма Кіркланда адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:

  • эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання

  • прадпрымальнікі, мэнэджэры

  • лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы

  • выкладчыкі ВНУ

  • журналісты



ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:

  • Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у аб’яве краін (уладальнікі карты пабыту ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе на стыпендыі Кіркланда)

  • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)

  • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)

  • Стаж працы – не менш двух гадоў

  • Веданне польскай мовы – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы, ці англійскай мовы – у выпадку падання кандыдатам на дакладны курс ва ўніверсітэце, які выкладаецца на англійскай мове (у апошнім выпадку дапушчаецца пачатковае валоданне польскай мовай). Падчас кваліфікацыйнай размовы неабходна валоданне польскай мовай хаця б на ўзроўні В1 (для дыпломнай працы на польскай мове), ці хаця б А1 (для дыпломнай працы на аглійскай мове).



ПЕРАВАГА БУДЗЕ АДДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ, ЯКІЯ:


  • актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,

  • валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці,

  • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.



СПІС НЕАБХОДНЫХ ДАКУМЕНТАЎ:


  1. Запоўненая on-line заява на ўдзел у Праграме:

  • анкета;

  • матывацыйны ліст – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі наконт знаходжання у Польшчы і асабістымі планамі на будучыню (4000-6000 знакаў з прабеламі).

  1. Два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама перспектыў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці англійскай мовах), дасланыя электроннай поштай.

  2. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.



НАБОР КАНДЫДАТАЎ:
Адбор каля 45 найлепшых кандыдатаў адбудзецца ў тры этапы:
I этап – ацэнка адпаведнасці дакументаў фармальным крытэрыям;

II этап – ацэнка ўласна заяваў экспертамі з адзначаных спецыяльнасцей;

III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмовы (плануюцца ў тэрміне 13-30.04.2016).
Кандыдаты, запрошаныя на ІІІ этап, атрымаюць адпаведнае паведамленне аб гэтым электроннай поштай напрыканцы сакавіка. Інфармацыя аб канчатковых выніках конкурсу будзе выслана е-мэйлам у чэрвені 2016.

ПРАЦЭДУРА СКЛАДАННЯ ЗАЯЎ:
Падрабязнае апісанне Праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заяў можна знайсці непасрэдна на сайце: www.kirkland.edu.pl, альбо праз электронную карэспандэнцыю з Праграмай.
Фармуляр-заяву неабходна запоўніць on-line.

Пасля запаўнення фармуляра on-line неабходна раздрукаваць апрацаваную сістэмай старонку з інфармацыяй, што пацвярджае атрыманне заявы, і разам з актуальным фотаздымкам даслаць на паштовы адрас Праграмы Кіркланда.


Два рэкамендацыйныя лісты і копія дыплому павінны быць адсканаваны і высланы на адрас: kirkland@kirkland.edu.pl.

Тэрмін складання заяў кандыдатамі:
Тэрмін складання заяў на стыпендыі Кіркланда 2016/17 заканчваецца:
1 сакавіка 2016
Заявы, атрыманыя пазней 1-га сакавіка, разглядацца не будуць.

ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:
Стыпендыя: складае каля 1800 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы.

ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫІ:


  • Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2016)

  • Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)

  • Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах: Варшава, Кракаў, Познань, Вроцлаў, Люблін

  • Падрыхтоўка семестральных і дыпломных прац

  • Чатыры з’езды ўсіх стыпендыстаў

  • Прафесійная стажыроўка (2-4 тыдні)

  • Урачыстае заканчэнне Праграмы – выданне дыпломаў (канец чэрвеня 2017)

ПАТРОНАМ ПРАГРАМЫ з’яўляецца Лэйн Кіркланд (1922-1999) – шматгадовы кіраўнік амерыканскіх прафсаюзаў (AFL-CIO), член Рады Дырэктараў Польска-Амерыканскай Фундацыі Прадпрымальніцтва, адзін з ініцыятараў стварэння Польска-Амерыканскай Фундацыі Свабоды. У 80-я гады сваім удзелам і аўтарытэтам падтрымліваў польскую “Салідарнасць”, з разуменнем ставіўся і спрыяў памкненням іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы да свабоды і дэмакратыі. Яго дзейнасць была адзначана найвышэйшымі ўзнагародамі, у тым ліку амерыканскім “Медалём Свабоды” і польскім “Ордэнам Белага Арла”.





kirkland_logo png





КАНТАКТЫ:

Фундацыя Адукацыя для Дэмакрацыі

http://www.edudemo.org.pl
Праграма Кіркланда

вул. Хожа 59, п. 1А, 00-681 Варшава

Е-мэйл: kirkland@kirkland.edu.pl

www.kirkland.edu.pl



ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФУНДАЦЫЯ СВАБОДЫ (PAFW) – Фундатар Праграмы
Фундацыя распачала сваю дзейнасць у 2000 годзе. Яе асноўнай мэтай з'яўляецца ўмацаванне дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, гарантаванне роўных магчымасцей для развіцця грамадскіх і індывідуальных ініцыятыў, развіццё рыначнай эканомікі і азнаямленне прадстаўнікоў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з польскім вопытам трансфармацыі грамадства. Крыніцай фінансавання дзейнасці Фундацыі з’яўляюцца сродкі Польска-Амерыканскай Фундацыі Прадпрымальніцтва. Колькасць сродкаў, пералічаных на рахункі Фундацыі Свабоды, складае на дадзены момант 250 млн. USD. Ад 2000 года Фундацыя прызначыла на свае праграмы звыш 100 млн. USD.

Праграмы Фундацыі ажыццяўляюцца рознымі польскімі недзяржаўнымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць згодна з яе прынцыпамі і правіламі.


Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда з’яўляецца доўгатэрміновым праектам PAFW, які быў ініцыяваны ў 2000 годзе і ад 2001 года ажыццяўляецца Камісіяй Фулбрайта ў Варшаве. Дадатковую інфармацыю аб Фундацыі і яе праграмах можна знайсці на сайце http://www.pafw.pl.


c:\users\zermena\documents\0 kirkland\loga\fed nowe\facebook_profil-01.jpg


ФУНДАЦЫЯ АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ДЭМАКРАЦЫІ (FED) – Адміністратар Праграмы
Фундацыя была заснавана ў 1989 годзе па ініцыятыве польскіх апазіцыйных актывістаў і выкладчыкаў з Амерыканскай Федэрацыі Настаўнікаў; з'яўляецца незалежнай, некамерцыйнай няўрадавай арганізацыяй і мае статус грамадска карыснай арганізацыі.
Мэтай FED з'яўляецца ініцыяванне, садзейнічанне і вядзенне адукацыйнай дзейнасці, якая накіравана на распаўсюджванне ідэі дэмакратыі, а таксама якая рыхтуецца да працы у карысць дэмакратыі і да дзейнасці ў дэмакратычных установах. Фундацыя падтрымлівае мясцовае грамадства ў іх намаганнях па стварэнні грамадзянскай супольнасці, а свае праграмы будуе на падмурку мясцовых традыцый і культуры ў супрацоўніцтве з людзьмі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і палітычных перакананняў. Дзейнічае ў Польшчы і за мяжой: у краінах Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе.
Сферы дзейнасці Фундацыі: 1. сацыялізацыя і дэмакратызацыя школы. 2. актыўнасць і адказнасць грамадзян. 3. глабальная салідарнасць.
Дадатковую інфармацыю аб Фундацыі і яе праграмах можна атрымаць у Інтэрнэце: www.edudemo.org.pl


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка