Стратэгія вырашэння праблем пры аналізе сітуацый. Распрацавана амерыканскім навукоўцам Дж. Брэмсфордам




Дата канвертавання27.04.2018
Памер10.62 Kb.
Стратэгія «ІДЭАЛ»

(Стратэгія вырашэння праблем пры аналізе сітуацый. Распрацавана амерыканскім навукоўцам Дж.Брэмсфордам)




І - Ідэнтыфікуйце праблему

Праблема вызначаецца ў самым агульным выглядзе.

Д – Дабярыцеся да яе сутнасці


Фармулюем праблему ў выглядзе пытання. Яно павінна быць як мага больш дакладным, канкрэтным, пачынацца са слова «як».


Э – Эўрыка! Ёсць варыянты рашэння праблемы!

Стварыць як мага большую колькасць варыянтаў рашэння праблемы. (Ажыццяўляецца з дапамогай мазгавога штурму. Любая крытыка тут забаронена. Важна колькасць: чым больш рашэнняў, тым лепш (для графічнай арганізацыі ідэй можна выкарыстоўваць кластар).


А – цяпер - за працу!


Выбар аптымальнага варыянту (аў). Узважыўшы ўсе «за» і «супраць», выбіраюць лепшы (ыя) варыянт (ы) рашэння праблемы.


Л – Лагічныя высновы.


Аналіз дзеянняў, прадпрынятых для вырашэння праблемы, лагічныя высновы. Аналіз праведзенай працы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка