Суквецце талентаў воранаўскага краю




Дата канвертавання15.12.2018
Памер12.83 Kb.
Прадстаўнікі прафсаюза Воранаўшчыны прынялі ўдзел у адкрыцці Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”
Свята творчасці прыжылося на воранаўскай зямлі. Першы яго дзень распачаўся з выстаў. Работы юных мастакоў раёна Ганны Воранавай, Маргарыты Жукоўскай і іх настаўніцы Гражыны Пяцюн можна было ўбачыць у Воранаўскай раённай бібліятэцы. Тут жа былі прадстаўлены і самаробныя кнігі бібліятэкараў раёна, у “выданні” якіх яны выкарысталі фантазію і літаратурны густ. Зборнікі твораў Купалы, Коласа, Багдановіча з вокладкамі, аздобленымі каласкамі, зернем і высушанымі кветкамі. Можна было палістаць старонкі з рукапіснымі тэкстамі і малюнкамі, выкананымі алоўкам і фарбамі. І быць упэўненым: “надрукавана” у адзіным экзэмпляры.

Ва ўрачыстым адкрыцці Тыдня прыняла ўдзел старшыня Воранаўскага раеннага аб’яднання прафсаюзаў Алена Мар’янаўна Ястрэмская. У сваім звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства яна адзначыла, што наша дзяржава надае вялікую увагу развіцці культуры. Як яскравы прыклад, гэта тое, што і па выніках 2016 года было прысуджана пяць прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Вельмі прыемна адзначыць, што гэтай высокай узнагароды была удастоена Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Падчас мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне пераможцы юбілейнага рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” Алены Вітукевіч, загадчыцы Пагародзенскай сельскай бібліятэкі. Цэнны падарунак яна атрымала з рук Віктара Роіка, старшыні раённага Савета дэпутатаў.

У завяршэнне дня гасцей чакала сустрэча з беларускай пісьменніцай, журналісткай, літаратурным крытыкам Ірынай Шатыронак і паэтам Мікалаем Сяровым.







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка