Сустрэча моладзі




Дата канвертавання01.04.2019
Памер42.42 Kb.
ДЫЯЛОГ З МІТРАПАЛІТАМ

СУСТРЭЧА МОЛАДЗІ

7 ЛЮТАГА 2019, МІНСК, КАТЭДРА

ПЫТАННІ


  1. Як можна набліжацца да Хрыста, жывучы ў сучасным свеце?

  2. Почёму руководство Католической церкви Беларуси закрывает глаза на русофобию, которая присутствует не только среди прихожан, но иногда даже в проповедях священников? Падобнае пытанне: Набажэнствы ў архідыяцэзіі служацца пераважна на беларускай мове, аднак немалая колькасць людзей выказвае пажаданне слухаць Божае слована зразумелай мове — рускай. Выкарыстанне Касцёлам рускай мовы ў пераважна рускамоўным асяроддзі таксама выглядае лагічным у кантэксце евангелізацыйнага і катэхетычнага задання. Як, на Вашу думку, у будучыні неабходна вырашыць гэты канфлікт?

  3. Основываясь на Синоде 2018, какие основные проблемы можно выделить среди белорусской молодежи и в работе с ней? Чего не хватает, для построения "правильного" душпастырства?

  4. Ці ёсць перспектыва заснавання клаўзоровага кляштара ў нашай краіне? Калі так, то калі і якому ордэну ён будзе належыць? Калі не, то якія ёсць перашкоды?

  5. Як сваім жыццём набліжаць іншых да Хрыста, асабліва моладзь?

  6. Допустимо ли священнослужителям активно высказывать свою политическую позицию, особенно если она против существующей власти?

  7. Я считаю, что уровень образования в католической церкви очень низок. В колледжах преподают священники, не имеющие достаточных знаний, и абсолютно не имеющие педагогических способностей и знаний. С чем это связано? Планируются ли какие-то "образовательные реформы"?

  8. Что Вас больше всего впечатлило в местной Церкви, по возвращении из России в Беларусь?

  9. Калі ў Мінску з'явіцца Ордэн Прапаведнікаў (айцы-дамініканцы)?

  10. Што паспрыяла Вашаму жаданню стаць святаром?

  11. Я хочу задать вопрос о наболевшем. О «Центре семьи». Упоминая Центр семьи в своем послании как место, где можно получить квалифицированную помощь, знает ли Митрополит о техническом состоянии этого места, и о том, что энтузиазм тех людей, которые готовы делиться знаниями и помогать людям, продлится еще совсем недолго, если не появятся человеческие условия для работы с людьми?

  12. Как бороться с негативными мыслями, переживаниями и волнением в повседневной жизни. Как сохранять настоящую радость христианской жизни и ценить каждую минуту жизни, которую дал нам Пан Бог?

  13. Польскія святары і што робіць беларускі касцёл і асабіста Вы, шаноўны мітрапаліт, каб пытанне высылкі нашых душпастыраў увогулі не падымалася? Зараз усе ведаюць пра высылку пробашча з віцебскай катэдры. Па сутнасці: што могуць зрабіць (робяць) іерархі касцёла, каб абараніць сваіх чальцоў?

  14. Семінарысты. Зараз у Беларусі ёсць 3 месцы, дзе выхоўваюцца семінарысты + Акадэмія імя Святога Яна Паўла 2, якая, нажаль, існуе толькі на паперы. І зараз мы збіраем грошы не толькі на Пінск (Гродна), а яшчэ і Мінск, мне не шкада, але паглядзім праўдзе ў вочы: што у Пінске, што у Гродна, нажаль, выхоўваецца вельмі мала будучых святароў. Па сутнасці: навошта семінарстам па 1-2 чалавекі (і гэта ў лепшым выпадку) вучыцца ў 3 розных мейсцах? Падобнае пытанне: Калі каталіцкая акадэмія зарэгістравана як навучальная ўстанова, што перашкаджае пачаць адукацыю, не чакаючы, пакуль будзе ўзведзены асобны будынак?

  15. Дэлегаванне паўнамоцтваў свецкім: святары робяць шмат працы, якая не з'яўляцца святарскімі. І вельмі смешна глядзець гэтыя ператусоўкі ксяндзоў на католік бай. Так, ксяндзы могуць быць вельмі карыснымі, але яны ў першаю чаргу душпастыры. Чаму бы не аддаць праект сапраўдным, прафесійным журналістам? Бо калі рабіць справу, то рабіць выдатна, прафесійна, а не проста "каб было". І гэта тычыцца шмат якіх сфер. Ёсць прыклад іншых краін, там шмат чаго робяць свецкія. А ў нас свецкія звычайна глядзяць святарам у рот, і чакаюць нешта. Па сутнасці: дэлегацыя спраў свецкім людзям у тых галінах, якія не тычацца "святарскіх абавязкаў". Зрабіце выклік, прапаўце шырокаму колу людзей, а не толькі між "сваімі". Упэўнены, што жадаючыя знойдуцца.

  16. Як вядома, ў апошнія 60 гадоў у Каталіцкім Касцёле з'явіўся цэлы шэраг так званых "новых" рухаў і супольнасцяў, сярофд якіх можна выдзяліць зусім неадназначны неакатэхуменальны рух. Таксама можна пачуць у бок неакатэхумената абвінавачванні ў ерасі. Як мы павінны ставіцца да гэтых "новых" рухаў? Ці не пагражаюць гэтыя "новыя" рухі захаванню традыцыі і веры ў Каталіцкім Касцёле?

  17. Скажыце, калі будуць " начныя чуванні" ? Хателася бы каб 1 раз у месяц ноччу было выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта. Не патрэбна спеваў і таму падобнага- гэта ўсе можна зрабіць да 12 ночы і потым адправіць ксяндза спаць. Дайце паразмаўляць з Езусам кожнаму ў цішы ноччу!

  18. Якая праца вядзецца для таго, каб арганізаваць сістэматычную падрыхтоўку міністрантаў і ўпарадкаваць літургічную практыку ў архідыяцэзіі? Ці варта чакаць адмысловай літаратуры для міністрантаў?

  19. Калі мы можам чакаць рукапалажэння ў нашай архідыяцэзіі святароў, здольных (і жадаючых) цэлебраваць па-лацінску ў традыцыйнай форме?

  20. Ці плануецца даць дазвол на служэнне пры алтары дзяўчат?

  21. Цікавяць выдавецкія планы Касцёла ў Беларусі, у прыватнасці перспектывы выдання Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, Кодэкса кананічнага права, афіцыйнага спеўніка, IV тома Літургіі гадзінаў, скарочанай версіі Літургіі гадзінаў для свецкіх.

  22. Ці не супярэчыць, на Ваш погляд, абарона аўтарскага права ККББ на пераклад Новага Запавету і забарона без дазволу выкарыстоўваць тэксты, падрыхтаваныя камісіяй па перакладах, даручанай Касцёлу місіі абвяшчэння Добрай навіны?

  23. Што Вам больш за ўсё запомнілася з размовы з сятрой Люцыяй Сантуш?

  24. Многія святары ў Беларусі сёння не выкарыстоўваюць духоўную вопратку (нават "кароткі" духоўны строй) па-за будынкам касцёла, як таго патрабуе кананічнае права. Ці не лічыце Вы, што тым самым Касцёл здраджвае сваёй евангелізацыйнай функцыі, што святары сваім знешнім выглядам перастаюць маральна падтрымліваць вернікаў у варожым асяроддзі (а часта і ўвогуле дэмаралізуюць), што бачнасць Касцёла ў свеце памяншаецца і што з гэтым трэба штосьці рабіць?


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка