Сустрэча Утварэнне суполкі




Дата канвертавання27.12.2017
Памер55.42 Kb.
Сустрэча 1. Утварэнне суполкі.

Мы – сужэнствы, якім дапамагае святар. Будзем ствараць суполку – ісці разам да поўні чалавечай і хрысціянскага вымярэння кожнага з нашых сужэнстваў. Імкнучыся да гэтай мэты, мы будуем свет і Касцёл, бо Яны патрабуюць моцных сужэнстваў, у якіх жыве любоў і узаемазгода.


Пошук
Можа здацца, што гэтая мэта занадта амбітная, але гэта амбіцыі Хрыста, які запаведаў нам: “Любіце адзін аднаго так, як Я вас узлюбіў”. Гэтай мэты мы не асягнем хутка, але Езус дапаможа, надаючы сэнс нашай працы і паказваючы нам напрамак, у якім трэба ісці. Такім чынам і будзе жыць наша суполка.

Часта можа здарыцца, што будзем ісці вельмі паволі. Не кожнае сужэнства стартуе з таго самага ўзроўню. Кожны нясе з сабой цяжар свайго характару, свае перажыванні, жыццёвыя здарэнні, праблемы… Але перад усім кожны з нас прыходзіць у суполку несучы ў сваім сэрцы асабістае пакліканне Хрыста. Гэта ўсё ўсведамляе нам, што варта пачаць разам ствараць суполку. Напэўна будуць нейкія канфлікты, праблемы, але мы будзем вучыцца змагацца з імі, пераадольваць, каб супольнасць станавілася сапраўднай, моцнай, каб было ў ёй адзінства, ўзмоцненае любоўю.

Гэткія заданні і планы напэўна перарастаюць усе нашыя сілы і чалавечыя магчымасці. Вось таму мы і збіраемся ў суполкі.
Чыстыя і празрыстыя інтэнцыі
Мы вырашылі сустракацца з розных прычын: каб сустрэцца з іншымі сужэнствамі, каб адказаць на сяброўства іншых, каб навучыцца па-іншаму глядзець на розныя рэчы, здарэнні, каб удзельнічаць разам – муж з жонкаю – у касцёльным руху і г. д.. Але гэтыя пачатковыя повады не такія ўжо істотныя. Самае важнае – усведамляць сабе, што нас тут запрасіў і сабраў вакол сябе Хрыстос. З нашай веры выходзіць упэўненасць у тым, што Ён сярод нас. Нас ажыўляе жаданне лепш пазнаць Бога, каб лепш Яму служыць, мацней Яго любіць. Гэта для Бога мы асноўваем суполку. Гэта асноўны повад, хоць яшчэ не да канца мы яго сабе ўсведамляем.
Сустрэча суполкі
Мы прыходзім на сустрэчу суполкі з усім багажом нашай штодзённасці. Прыходзім сюды без дзяцей і блізкіх, але нясём у нашых сэрцах іх праблемы, перажыванні – усю рэчаіснасць нашага жыцця. Мы збіраемся тут, каб сустрэць іншыя сужэнствы, а святар ідзе з намі разам, каб дапамагаць, так як Езус ішоў з вучнямі ў Эмаўс. Збіраемся ў імя Пана, у імя Хрыста, які прысутнічае ў нашай маленькай суполцы: “Бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там я сярод іх” ( Мц 18, 20 ).

Нашыя сустрэчы будуць складацца з дзяленне жыццём пры ежы, супольнай малітвы і з абмену думкамі на нейкую дадзеную тэму. Паней дойдуць яшчэ іншыя элементы.

Супольная ежа – гэта выразны доказ нашай братняй любові. Падчас ежы мы можам лепш пазнаць іншыя суженствы і святара, які нам дапамагае.

Малітва, якая бярэ свой пачатак у Божым Слове, падцвердзіць тое, што мы сабраліся ў Імя Хрыста.

Пасля гэтага мы, з дапамогаю некалькіх пытанняў, разважым над тэмай гэтай сустрэчы. Пад час гэтай сустрэчы будзем разважаць пра значэнне суполкі.
Пытанні для абмеркавання падчас сустрэчы
- Чаму мы вырашалі увайсці ў суполку? Што мы хочам там знайсці для сябе? Чаго чакаем ад суполкі?

- Ці мы разам – муж і жонка – гэтак сама зацікаўленыя ў тым, каб увайсці ў суполку ( не бойцеся выказваць свае боязі і пытанні, недавер. Суполку трэба будаваць на праўдзе).

- што думаем пра тэкст а. Кафарэля? Што нам падабалася, а што было незразумелым і чаму?
Тэкст
Айцец Кафарэль, заснавальнік Equipes Notr-Dame, у сваім перадапошнім артыкуле ў “Лісце да Суполак” патлумачыў, якая на яго думку павінна быць супольнасць і ў якім духу павінна адбывацца сутрэча суполкі.

Штомесячная сустрэча суполкі не павінна быць акрэсліная толькі яе складам, духам, сяброўствам уваходзячых у яе сужэнстваў і іх жаданнем, каб гэтая сустрэча дапамагала ім шукаць Бога. Апроч гэтага трэба яшчэ памятаць пра надзвычайнае вымярэнне сустрэчы, пра тое , што гэта божая таямніца, містэрыя, бо сустракаюцца не толькі людзі. Добра выражае гэта св. Мацвей: “Бо дзе двое альбо трое сабраныя ў маё Імя, там Я сярод іх” ( Мц 18, 20 ). “…сапраўды кажу вам: калі двое з вас на зямлі ў згодзе пра нешта прасіць будуць, усё дасць ім Айцец Мой, які ў Небе”. ( Мц 18, 19 )

Сярод сабраных сужэнстваў прысутнічае Уваскрослы, жывы, уважлівы, любячы кожнага такім, які ён ёсць. Ён сярод нас і хоча дапамагчы нам стаць такімі, якімі Ён хоча нас бачыць. Езус прысутны сярод нас так, як быў прысутны ў Вячэрніку, калі раптам паказаўся апосталам. Тады Ён звярнуўся да іх : “Вазьміце Духа Святога!”. І яны сталі новымі людзьмі. Езус не перастае даваць Святога Духа сужэнствам. Тыя, хто вучыцца адчыняць сваё сэрца на Божага Духа, пачынаюць жыць паводле гэтага Духа. Тады сустрэча адбываецца пад натхненнем Святога Духа. Тым мужчынам і жанчынам, якія пасля цяжкага тыдня працы прыходзяць, каб сустрэцца ў суполцы, Езус дае жаданне хваліць Бога і ўлівае ў сэрца лагоднае спачуванне тым, хто блукае “як авечкі без пастыра”.

Я кажу не пра тое, як ёсць, як адбываецца заўсёды, але аб тым, як павінна быць. Сустрэча групы, якая не імкнецца перад усім сустрэць Езуса, - гэта ўсё што заўгодна, але не сустрэча Equipes Notr-Dame .

Сустрэць Езуса Хрыста – гэта перш за ўсё выслухаць таго, пра каго ведаем, што Ён сярод нас. Ён прамаўляе да нас у Святым Пісанні, у навуцы Касцёла, якая заўсёды апрацоўваецца на біблейскім фундаманце. Чуем слова Езуса і ў словах брата ці сястры, хоць часта гэтыя словы трэба разумець “з іншага боку”. Падчас сустрэчы Езус прамаўляе, але трэба навучыцца слухаць яго сэрцам, як кажа Біблія. Ён прапануе нам свае натхненні, заахвочвае, каб мы змянялі сваё жыццё, учынкі, каб дапамагалі іншым людзям… Часам здаецца, што ўсё, аб чым гаворыць нам Езус, вельмі цяжка выканаць. Але Езус не толькі заахвочвае, Ён яшчэ і Сам пачынае змяняць тых, хто прыходзіць да Яго, Хто просіць у Яго дапамогі, хто прызнаецца ў сваім бязсільі. Ён дае нам жыццядзейную сілу Святога Духа, тую самую Сілу, якая дзве тысячы год назад са звычайных галілейскіх мужчын зрабіла нястружаных сведкаў Збаўцы.
А. Кафарэль ( Ліст END 03-04 1973 )
Малітва пад час сустрэчы
- выслухаем Божае Слова

- хвілінку памаўчым, каб насыціцца гэтым Словам

- потым кожны, хто хоча, можа гучна разважаць нейкі сказ з прачытанага ўрыўка

- на заканчэнне кожны можа сказаць інтэнцыю, ў якой усе будуць маліцца


Як адно цела мае многа членаў, а ўсе члены цела, хоць іх многа, твораць адно цела, так і Хрыстос. Мы бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці то Юдэі, ці то Грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.

А цела складаецца не з аднаго члена, але з многіх. Калі б нага сказала:”Я не ад цела, бо я не рука”, дык няўжо яна таму і не ад цела? Або калі вуха скажа:”Я не ад цела, бо я не вока”, дык няўжо яно і не ад цела? Калі б усё цела было б слых, дык дзе нюх?

Але цяпер Бог размясціў члены так, што кожны з іх у целе, як Ён захацеў. А калі б усе былі адным членам, дык дзе ж цела? Вось цяпер членаў многа, а цела – адно. Не можа вока сказаць руцэ:”Ты мне непатрэбная!” або галава нагам:”Вы мне не патрэбныя!” Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены. Вы – Цела Хрыстова, а паасобку – члены.

( 1 Кар 12, 12-21; 26-27 )
Дзяленне жыццём
“Дзяленне жыццём” – гэта абмен думкамі на тэму нашага штодзённага жыцця, а асабліва пра тое, як мы будуем Божае Валадарства ў нашых сем’ях і ў свеце. Падчас гэтай часткі сустрэчы мы давяраем суполцы свае радасці, клопаты, цяжкасці і асягненні, просім дапамогі. Размаўляем пра ўсе аспекты нашага жыцця. Добра будзе, калі адну з сустрэч прысвяціць “паглыбленнаму дзяленню”, калі будзем разважаць альбо жыццё асобай пары, альбо на адну акрэслінаю тэму.
Вось некалькі цытатаў, якія датычаць дзялення жыццём:
Дзяленне дазволілі нам паглыблена разважыць нашы праблемы, усвядоміць іх цяжкасць. А лепшае усведамленне – гэта першы крок на дарозе да вырашэння праблемаў”.

Кожны з нас узбагачаецца інтэлектуальна і духова, бо даведваемся, аб чым думаюць нашыя сябры, што чытаюць, перажываюць”.

Дзяленне жыццём дазволіла нам прыблізіцца да сябе, пасябраваць. Верым, што гэта “прыцягвае” ласку Пана, бо ЁН казаў “будзьце ў адзінстве”.
Заданні на наступны месяц:
- Лепш пазнаць адно аднаго ( тэлефанаваць, сустракацца, дапамагаць…)

- старацца чытаць разам у сям’і Божае Слова







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка