Свеціць месяц, Б'ецца сэрца




Дата канвертавання05.12.2018
Памер8.52 Kb.
ТАКОЙ СОН

Свеціць месяц,

Б'ецца сэрца.

Ядка стук і грук у дзверцы:

— Адчыні, мая дзяўчына,

Будзе радасць у начы нам!

Будзе радасць у начы нам!
Маці злосная аблае,

Маці кажа: я малая.

Маці кажа: я малая.

Маці злосная аблае,

Маці кажа: я малая.

Маці кажа: я малая.


Свеціць месяц.

Ён праз вокны

Сцеліць срэбныя валокны.

Янка торгае за клямку:

— Адчыні, мая Маланка!

Адчыні, мая Маланка!


Як жа выйду я на росы —

Ножкі дробныя ужо босы.

Ножкі дробныя ужо босы.

Як жа выйду я на росы —

Ножкі дробныя ужо босы.

Ножкі дробныя ужо босы.


Месяц свеціць,

Лезе ў вочы.

Трачу розум свой дзявочы.

Ціха дзверцы адчыніла.

— Дзе ты, Янка? Дзе ты, мілы?

Дзе ты, Янка? Дзе ты, мілы?


Па расе слядоў не бачу,

Сніла сон такі, няйначай.

Сніла сон такі, няйначай.

Па расе слядоў не бачу,



Сніла сон такі, няйначай.

Сніла сон такі, няйначай.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка