Святочныя ўрачыстасці плануюцца ў Польшчы, Чэхіі, Сербіі і іншых краінах, таму што Францыск Скарына — знакавае імя, якое дапамагае кантактаваць з усёй грамадою свету” -зазначыў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра інфармацыі Аляксандр




Дата канвертавання06.04.2017
Памер11.64 Kb.
Скарына адчыняе бібліятэкі свету
Праекты, прысвечаныя 500-годдзю кнігадрукавання, пройдуць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Святочныя ўрачыстасці плануюцца ў Польшчы, Чэхіі, Сербіі і іншых краінах, таму што Францыск Скарына — знакавае імя, якое дапамагае кантактаваць з усёй грамадою свету” -зазначыў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Адна з падзей — выданне 20-томнага факсіміле кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Нацыянальная бібліятэка, якая разам з партнёрамі здзейсніла маштабную задумку, ішла да гэтай працы не адзін год. І вынік ёсць: друкарская праца ўжо завершана, і зусім хутка кнігі будуць прэзентаваны грамадскасці.

- Гэта сацыяльны праект. Наклад усяго 500 асобнікаў, але калі будуць замовы на тое, каб перавыдаць кнігі, такое таксама магчыма, — падкрэсліў дырэктар Нацыяальнай бібліятэкі Раман Матульскі. — Кнігі будуць перададзены ўстановам, якія аказвалі дапамогу ў падрыхтоўцы. Таксама плануецца, што выданне папоўніць фонды раённых публічных бібліятэк. Дарэчы, ужо сёння першыя экзэмпляры 20-томніка перададзены ў буйнейшыя бібліятэкі свету — Брытанскую ў Лондане, Нью-Ёркскую публічную, Кембрыджскага ўніверсітэта. Прэзентацыі фаліянта адбудуцца ў штаб-кватэрах ААН і ЮНЕСКА, у Германіі і Францыі. Дарэчы, вядома пра існаванне ў свеце 520 кніг Францыска Скарыны, асноўная частка знаходзіцца ў Расіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі. Як распавёў Раман Матульскі, каля 50 краін валодаюць асобнікамі кніг першадрукара.


Таццяна УСКОВА, «СГ»


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка