Сядайце за парту і выконвайце заданне




Дата канвертавання31.12.2017
Памер29.04 Kb.

Мэта: замацаваць вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, паўтарыць асновы геаметрычнага матэрыялу ў цікавай і пазнавальнай форме.


“Матэматычны цягнік” складаецца з трох вагонаў (класных пакояў) мяккага, купэйнага і плацкартнага. На калідоры знаходзіцца зона, пры ўваходзе ў якую вывешваюцца ўмовы ўдзелу.

  • Дзеці, перед пасадкай у “Матэматычны цягнік” уважліва прачытайце правілы атрымання білетаў.

  1. Пры ўваходзе ў касавую залу атрымайце талон (канверт з трыма задачамі і шасцю жэтонамі)

  2. Сядайце за парту і выконвайце заданне

  3. Ідзіце ў касу за білетам

  4. Калі вы не можаце рашыць якую-небудзь задачу ці адказаць на пытанні, звярніцеся за дапамогай у бюро даведак.


Бюро даведак:

  1. Праверка правільнасці рашэння задачы і ўказанне памылак праводзяцца бясплатна.

  2. За пытанне, якое дапамож знайсці ход рашэння задачы, трэба аддаць адзін жэтон.

  3. Плата за падказку - 2 жэтоны

  4. Плата за рашэнне задачы – 3 жэтоны


Умовы атрымання білетаў:

  1. Білет у мяккі вагон даецца пры рашэнні ўсіх задач і прад’яўленні ў касу не менш за тры жэтоны.

  2. Правільнае рашэнне задач і наяўнасць 2 жэтонаў дае магчымасць атрымаць білет у кпэйны вагон.

  3. Для плацкартнага вагона дастаткова мець 1 жэтон пры правільным рашэнні задач.

  4. Білеты паказваюць правадніку вагона.

  5. Касавая зала працуе 20 мінут.

У перапынках паміж прыпынкамі на станцыях гучыць музыка. Стаянка на кожнай са станцый па 10 мін.


Пасажыры дзеляцца на каманды па 2-3 чалавекі. Кожнай камандзе даецца картка-заданне, па якой патрэбна выканаць указаныя дзеянні і набраць не менш за 20 ачкоў (за кожнае вылічэнне – 10 ачкоў)

Праверка правільнасці рашэнняў робіцца праваднікамі вагонаў. Каманда, якая набрала 20 ачкоў, атрымлівае права застацца ў сваім вагоне. Каманда, якая не паспела выканаць заданне, пераходзіць у вагон, на разрад ніжэйшы. Каманда, якая набрала болей за 20 ачкоў, можа перайсці ў вагон, разрадам вышэйшы, ці яе членам выдаюцца жэтоны (па аднаму за кожны рэшаны прыклад)
36-18:6=

75+3*7=


97-7*8=

60-9*4=


45:9+9=

27:3+6=

1. З колькіх розных прамавугольнікаў складзена гэта “акно”?

2. Як расставіць у пакоі 6 крэслаў так, каб каля кожнай сцяны стаяла іх па 2?

3. Скласці з 7 палачак 3 трохвугольнікі
Адказ:

4.3 10 палачак скласці 3 аднолькавыя квадраты


Адказ:

5. Якая з дадзеных фігур лішняя?




Пасажырам трэба купіць латарэйны білет, кошт якога – адказ на гумарыстычнае пытанне ці рашэнне займальнай задачы, якія запісаны на гэтым білеце. Затым адбываецца розыгрыш “шчаслівых білетаў”. Іх уладальнікам даюцца жэтоны.


Заданні:

  1. 6 бульбін зварыліся за 30 мінут. За колькі мінут зварыцца адна бульбіна?

  2. Гарэла 10 свечак. 3 патухлі. Колькі свечак засталося?

  3. Праз 5 гадоў Пеця будзе ў 2 разы старэйшы, чым зараз.

Колькі яму зараз гадоў?

  1. Я быў у бабулі ў панядзелак, аўторак, сераду і чацвер, а мая сястра – у сераду, чацвер, пятніцу і суботу. Колькі ўсяго дзён мы былі ў бабулі?



Падводзяцца вынікі гульні, вызначаюцца пераможцы, якіх узнагароджваюць.


Для правядзення гульні “Матэматычны цягнік” з ліку настаўнікаў і стпршакласнікаў выбіраюцца праваднікі, касіры, дзяжурныя па касавай зале, працаўнікі бюро даведак.

Пасадачныя талоны змяшчаюць наступныя заданні:



  1. 100л

  2. Сева100паль

  3. пі100’алет

  4. пра100ра

  5. ко100’ачка

  6. лі100к


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка