«сям'я І шлюб беларусаў: гісторыя І сучаснасць»




Дата канвертавання03.09.2018
Памер148.06 Kb.


Навукова-метадычная ўстанова

«Нацыянальны інстытут адукацыі»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў


«СЯМ'Я І ШЛЮБ БЕЛАРУСАЎ:

ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ»

для X (XI) класа

ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск
Аўтар-складальнік:

Соркіна І. В., кандыдат гістарычных навук, дацэнт, настаўніца гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 6 г.Гродна”.

Тлумачальная запіска
Актуальнасць факультатыўных заняткаў “Сям’я і шлюб беларусаў: гісторыя і сучаснасць” вызначаецца некалькімі фактарамі. Адным з найважнейшых інстытутаў любога грамадства з’яўляецца сям’я. Паводле Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь сям’я вызначаецца як аб’яднанне асоб, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць са шлюба, блізкай роднасці, усынаўлення (частка 1 артыкула 59). Сям’я – першасная этнадэмаграфічная аснова, адзін з самых старажытных сацыяльных інстытутаў. Менавіта інстытут сям’і з’яўляецца першасным асяродкам узнаўлення народа, сацыялізацыі і этнізацыі малодшых пакаленняў, перадачы соцыякультурнага досведу, гаспадарчай і вытворчай дзейнасці народа.

Пытанні функцыянавання сям’і, сямейна-шлюбных адносін, дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускага грамадства і дзяржавы. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы (частка 1 артыкула 32). Зацверджана Нацыянальная праграма здароўя народа і дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.



Мэта факультатыўных заняткаў – паглыбленне ведаў старшакласнікаў аб гісторыі беларускай сям’і, нацыянальных сямейных традыцыях; фарміраванне ўяўленняў аб сям’і як традыцыйнай каштоўнасці, як асноўнай крыніцы ўзнаўлення і выхавання новых пакаленняў беларусаў, захавання іх нацыянальнай самабытнасці.

Задачы факультатыўных заняткаў:

  • вывучэнне гісторыі сям’і і шлюбу, традыцыйнай сямейнай абраднасці (у тым ліку сямейна-шлюбных традыцый беларускай шляхты, сялян, гараджан) у розных рэгіёнах Беларусі, асноў этнапедагагічнай спадчыны беларускага народа;

  • разгляд сучаснага стан сям’і і сямейна-шлюбных адносін, іх прававой рэгламентацыі, асноўных адаптацыйных стратэгій сучаснай сям’і;

  • фарміраванне зацікаўленасці старшакласнікаў вывучэннем гісторыі і традыцый сваіх уласных сем’яў, азнаямленне з асноўнымі метадамі і прыёмамі такіх даследаванняў;

  • фарміраванне і развіццё ў школьнікаў уменняў і навыкаў праектнай, вучэбна-даследчай працы;

  • спрыянне выхаванню нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызма (павагі да гістарычнага мінулага, культуры і мовы роднай зямлі, любові да родных мясцін, сваіх блізкіх).

Характар пастаўленых мэт і задач прадвызначае наступныя напрамкі і формы работы: тэарэтычную падрыхтоўку на аўдыторных занятках, даследчую працу над праектамі, звязанымі з праблематыкай факультатыўных заняткаў (па жаданні навучэнцаў), прэзентацыю вынікаў індывідуальных і калектыўных праектаў, арганізацыю экскурсій у мясцовыя музеі, сустрэч з цікавымі людзьмі (навукоўцамі, юрыстамі, святарамі ды інш.) па тэматыцы факультатыва.

Праграма разлічана на 35 гадзін (1 гадзіна рэзервовая).


ЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ
У выніку наведвання дадзеных факультатыўных заняткаў старшакласнікі маюць магчымасці:

  • набыць ці паглыбіць веды па гісторыі сям’і і шлюбу ў Беларусі, традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў, асновах этнапедагагічнай спадчыны беларускага народа, сучасным стане сям’і і сямейна-шлюбных адносін;

  • набыць ці развіць уменні і навыкі: арганізоўваць ўласную вучэбна-пазнавальную дзейнасць (фармуляваць задачу, канструяваць спосаб яе вырашэння, выконваць намечаныя дзеянні, кантраляваць і аналізаваць вынікі, рабіць іх прэзентацыю); праводзіць даследаванне па гісторыі ўласнай сям’і (фармуляваць праблему, ажыццяўляць збор, сістэматызацыю і абагульненне факталагічнага матэрыялу, рабіць прэзентацыю вынікаў асабістага пошуку).

Засваенне праграмы факультатыўных заняткаў можа спрыяць фарміраванню ў навучэнцыў наступных сацыяльна-асобасных кампетэнцый:

- кампетэнцыі культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі,

- кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму,

- кампетэнцыі сацыяльнага ўзаемадзеяння,

- кампетэнцыі камунікацыі,

- кампетэнцыі здароўязберажэння,

- кампетэнцыі самаўдасканалення.

Тэматычны план


№ п/п

Тэма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Уводзіны

1

2.

Беларуская сям’я і сямейныя адносіны: гісторыя і сучасны стан

2.1 Гісторыя сям’і і шлюбу ў Беларусі.

2.2 Адносіны ў традыцыйнай беларускай сям’і.

2.3 Беларуская сям’я і сямейныя адносіны ў сучаснасці.



4

4



4

3



Беларуская традыцыйная сямейная абраднасць

3.1 Беларуская традыцыйная радзінная абраднасць.

3.2 Беларуская традыцыйная вясельная абраднасць.

3.3 Беларуская традыцыйная пахавальна-памінальная абраднасць.


4

6



4


4

Этнапедагагічная спадчына беларускага народа

4.1 Уводзіны ў народную педагогіку.

4.2 Сям’я беларусаў як інстытут выхавання.

2

4



5

Выніковае падагульненне

1




Рэзервовая гадзіна

1




Усяго

35


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ


  1. УВОДЗІНЫ (1 г)


Азнаямленне са зместам факультатыўных заняткаў. Тэарэтычныя асновы (1 г). Мэта, задачы, структура факультатыўных заняткаў. Асноўная літаратура. Тэматычны план заняткаў. Размеркаванне індывідуальных і групавых заданняў.

Паняцці і тэрміны: сям’я, шлюб, рытуал і рытуалізаваныя формы паводзінаў, абрадавы тэкст культуры, класіфікацыя абрадаў, рытуал і падзея, структура абрадаў пераходу, штодзённыя паводзіны і іх рытуалізацыя, функцыі рытуалу ў традыцыйным і сучасным грамадстве.


2. БЕЛАРУСКАЯ СЯМ’Я І СЯМЕЙНЫЯ АДНОСІНЫ:

ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНЫ СТАН (12 г)
Гісторыя сям’і і шлюбу ў Беларусі (4 г). Фукцыі сям’і. Формы і віды сям’і. Малая сям’я. Віды малой сям’і: элементарная шлюбная пара, нуклеарная сям’я, ускладнёная малая сям’я. Вялікая сям’я. Віды вялікай сям’і. Вялікая бацькоўская сям’я: адналінейная бацькоўская сям’я; шматлінейная бацькоўская сям’я. Вялікая брацкая сям’я. Сем’і са здольнікамі, сем’і з шурынамі. Іншыя сямейныя аб’яднанні: сямейныя кааперацыі.

Сям’я і сямейны побыт беларусаў у ХІV – першай палове ХVІІ ст. Асаблівасці традыцыйнай беларускай сям’і і сямейнага побыту беларусаў у другой палове ХVІІ – першай палове ХІХ ст. Традыцыйная сялянская сям’я ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Беларуская гарадская сям’я ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Шляхецкая сям’я ў Беларусі



Узаемаадносіны ў традыцыйнай беларускай сям’і (4 г). Маёмаснае становішча мужчын і жанчын у традыцыйнай беларускай сям’і. Права вена. Вена пасажнае, вена адпісное. Залежнасць унутрысямейных адносінаў ад формы сям’і. Сямейныя адносіны ў вялікай бацькоўскай сям’і. Роля і функцыі старэйшай гаспадыні ў вялікай сям’і. Іерархія нявестак у вялікай бацькоўскай сям’і. Размеркаванне відаў працы паміж нявесткамі ў вялікай сям’і. Падзел працы: мужчынскія і жаночыя віды працы, падзел працы ў залежнасці ад пары года і палявога сезона. Традыцыйны распарадак дня. Сямейныя трапезы. Сямейны этыкет. Эвалюцыя унутрысямейных адносінаў.

Беларуская сям’я і сямейныя адносіны ў сучаснасці (4 г.). Мадэрнасць як фактар змянення формаў сям’і. Прававая рэгламентацыя сямейна-шлюбных адносін у Рэспубліцы Беларусь. Адносіны ў беларускай сям’і ў сучаснасці. Некаторыя адаптацыйныя стратэгіі сучаснай сям’і паводле дасдедаванняў беларускіх навукоўцаў: стратэгія зберажэння каштоўнаснай асновы традыцыйнай сям’і; стратэгія сямейнага выхавання на традыцыях народнай педагогікі; стратэгія рэпрадукцыйнага здароўя сям’і і забеспячэння здаровага ўкладу жыцця; стратэгія развіцця сямейнага турызму і краязнаўства.
3. БЕЛАРУСКАЯ ТРАДЫЦЫЙНАЯ СЯМЕЙНАЯ АБРАДНАСЦЬ (14 г)
Беларуская традыцыйная радзінная абраднасць (4 г). Дародавыя абрады і звычаі беларусаў. Забароны падчас цяжарнасці. Статус цяжарнай жанчыны у традыцыйным беларускім грамадстве. Цяжарная жанчына ў традыцыйнай абраднасці.

Абрады, звязаныя з родамі. Сімволіка прадметаў матэрыяльнай культуры ў радзіннай абраднасці. Стол. Ручнік. Пояс. Соль. Вада. Мужчыны ў традыцыйнай радзіннай абраднасці. Абрадавыя дзеянні з пупавінай як сродак канструявання чалавека. Асаблівасці ўспрымання часу і прасторы і іх уплыў на радзінныя звычаі. Фактары вызначэння лёсу чалавека: час нараджэння, надвор’е, фаза месяца, дзень тыдня, месяц, пара года і г.д.

Пасляродавы комплекс звычаяў і рытуалаў. Бабка-павітуха. Наведванне парадзіхі. Кумы. Хрышчэнне дзіцяці. Царкоўнае хрышчэнне як культурнае нараджэнне. Хрэсьбіны. Бабіна каша. Паводзіны парадзіхі на хрэсьбінах. Рытуальныя пераапрананні. Абрадавыя гульны на хрэсьбінах. Абрады ачышчэння парадзіхі і бабкі-павітухі. Муравінкі. Канструяванне чалавека ў радзінных абрадах.

Эвалюцыя традыцыйнай радзіннай абраднасці.



Беларуская традыцыйная вясельная абраднасць (6 г.). Шлюбныя стратэгіі ў традыцыным беларускім грамадстве. Віды шлюбаў. Шлюбны ўзрост. Бязшлюбнасць і адносіны да несямейных у традыцыйным беларускім грамадстве.

Давясельны комплекс звычаяў і абрадаў. Падрыхтоўчы этап беларускага вяселля. Выбар нявесты. Гаданні пра поспех сватаўства. Перапросіны. Свахі. Сватанне. Рытуальныя паводзіны сватоў; нявесты; бацькоў нявесты. Мова гандлю як сродак перамоваў падчас сватання. Барыш. Рытуальныя стравы ў давясельнай абраднасці. Заручыны ці вялікія запоіны. Абмен падарункамі. Заручальныя пярсцёнкі. Шлюбная дамова. Суборная субота. Абрадавае шлюбнае дрэўца (гільца). Вясельны вянок. Вясельныя ўпрыгожванні. Хлапечнік. Каравайная абраднасць. Абрадавыя чыны ў каравайных рытуалах. Каравайніцы. Каравайныя песні. Сімволіка каравая. Упрыгожванне каравая. Гускі і гусарніцы.

Стаўбавы вясельны абрад. Лакалізацыя, асаблівасці стаўбавога абраду.

Пасад маладых. Ад’езд жаніха за нявестай. Выкуп нявесты. Блаславленне маладых бацькамі. Вянчанне. Прыкметы падчас вянчання. Магія ўрадлівасці падчас вяселля.

Вяселле ў доме нявесты. Сустрэча маладых. Выкуп месцаў. Падзел каравая. Сімволіка падзела каравая і яго асобных частак. Адорванне маладых.

Вяселле ў доме жаніха. Засвойванне новай прасторы маладой. Перамена прычоскі маладой. Праверка здольнасцяў і ўменняў маладой. Абрадавае пераапрананне. Запарожцы.

Паслявясельная абраднасць. Пярэзвы (адозвы). Маладыя ў каляндарнай абраднасці беларусаў.

Эвалюцыя традыцыйнай вясельнай абраднасці.



Беларуская традыцыйная пахавальна-памінальная абраднасць (4 г). Уяўленні аб смерці ў беларускім традыцыйным грамадстве. Уяўленні пра адыход душы.

Традыцыі падрыхтоўкі да пахавання. Абраднасць пахавання. Правілы паводзінаў блізкіх. Дапамога грамады ў пахавальнай абраднасці.

Памінкі. Паняцце Долі ў традыцыйнай пахавальна-памінальнай абраднасці. Рытуальныя даты: 1 дзень, 3 дні, 9 дзён, 40 (30) дзён, 1 год пасля пахавання. Памінальны стол. Абрадавыя стравы.

Традыцыі памінання продкаў у беларускай культуры. Дзяды. Калядныя дзяды, Радуніца, Траецкія дзяды, асяніны, задушны дзень.

Эвалюцыя традыцыйнай пахавальна-памінальнай абраднасці.
4. ЭТНАПЕДАГАГІЧНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА (6 г)
Уводзіны ў народную педагогіку (2 г). Што такое народная педагогіка? Асноўныя сродкі народнай педагогікі. Асноўныя ідэі этнапедагагічнай спадчыны беларусаў (працоўнае, разумовае, маральнае, рэлігійнае, эстэтычнае, патрыятычнае, фізічнае выхаванне).

Сям’я беларусаў як інстытут выхавання (4 г). Полаўзроставыя ступені дзяцінства, сімвалічныя межы ўзроставай перыядызацыі і абрады пераходу. Традыцыйныя формы і метады, спосабы і прыёмы сямейнага выхавання, роднасна-сваяцкія адносіны беларусаў у кантэксце народнай педагогікі, дзіцячы побыт, гульні і забавы, дзеці ў вераваннях і абрадах. Выхаваўчыя традыцыі шляхты, сялян, гараджан. Традыцыі дашлюбных зносін і падрыхтоўкі да шлюбу. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання дзяцей у беларусаў.
5. Выніковае падагульненне (1 г.)
Роля сям’і ў жыцці чалавека і грамадстава. Інстытут сям’і як першасны асяродак узнаўлення народа, сацыялізацыі і этнізацыі малодшых пакаленняў, перадачы соцыякультурнага досведу.

ТВОРЧЫЯ ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ І ГРУПАВЫЯ ЗАДАННІ



(па жаданню навучэнцаў)


  • конкурс малюнкаў «Дрэва сямейных каштоўнасцей»;

  • праект «Адкуль мой род» (праца над радаводам);

  • праект «Сямейны фотаальбом» (праца над ўпарадкаваннем сямейных фотаздымкаў);

  • праект «Сямейныя гісторыі» (збор вусных успамінаў);

  • праект “Мае продкі, якімі я ганаруся”;

  • праект «Гульні і забавы ў культуры правядзення вольнага часу дзяцей і моладзі: традыцыі і навацыі» (паведамленні, майстар-класы, спартландыя).

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ НАСТАЎНІКА

Асноўная:


  1. Арлова, Г.П. Беларуская народная педагогіка / Г.П.Арлова. – Мінск: Народная асвета, 1993 . – 120 с.

  2. Беларусы: у 8 т. – Т.5: Сям’я / В.К.Бандарчык [і інш.]; рэдкал.: В.К.Бандарчык [і інш.]; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. акад. Беларусі.– Мінск: Бел. навука, 2001. – 375 с.

  3. Вяселле: Абрад / уклад., уступны арт. і камент. К. Цвіркі; муз. дадатак З.Я. Мажэйка; рэд. тома В.К. Бандарчык, А.С. Фядосік. – Мн.: Беларуская навука, 2004.–683 с.

  4. Казакова, І.В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 151 с.

  5. Калачова, І.І. Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэці ХХ – пачатку ХХІ ст. / І.І.Калачова. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – 266 с.

  6. Калачова, І.І. Сям'я і шлюб беларусаў у гістарычнай рэтраспектыве і перспектыве / І.І.Калачова. – Мінск : РІВШ, 2012. – 124 с.

  7. Крук, Я. Колесо времени: традиции и современность / Я.Крук, О.Котович. – Минск: Беларусь, 2010. – 350 с.

  8. Лакотка, А.І, Барыс, С.В. Дзядоўскімі сцежкамі: Этнаграфічныя нарысы. Кніга для вучняў. – Мінск: Народная асвета, 1985. – 175 с.

  9. Народная педагогіка беларусаў: метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.ВАранецкая, У.В.Пашкевіч. – Мінск: Выд. Ул.Скакун, 1999. – 256 с.

  10. Народная педагогіка беларусаў: вуч. дапаможнік / У.М. Конан [і інш.]; рэд. В.К. Бандарчык [і інш.] – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 1996.

  11. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – 615 с.

  12. Радзіны: Абрад. Песні. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – 637 с.

  13. Ракава, Л.В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст. – Мінск : Беларуская навука, 2009. – 311 с.

  14. Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л.В. Ракава . – Мінск: Ураджай, 2000. –111 с.

  15. Семья: прошлое, настоящее и перспективы: Пособие для педагогов / А.К. Воднева, Л.И.Смагина, А.С.Карнейчик.–Минск: Маст. літ., 2000.–166 с.

  16. Сям’я i сямейны быт беларусаў/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Л.В.Ракава і інш. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 256 с.

  17. Федароўскі, М. Люд беларускі. Вяселле. – Мінск: Полымя, 1991. – 142 с.

  18. Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.А.Навагродскі [і іншыя].– Мінск: БДУ, 2009. – 335 с.

Дадатковая:


  1. Болбас, В.С. Сям’я і выхаванне дзяцей у феадальнай Беларусі //http://www.p-shkola.by/ru/psh?art_id=1138

  2. Варфоломеева, Т.Б. Северо-белорусская свадьба. – Мн.: Наука и техника, 1988. – 156 с.

  3. Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А.Ю. Лозка. – 2-е выд. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – 534 с.

  4. Даніловіч, М.А., Памецька, Н.К., Піваварчык, І.В. Беларускае вяселле. Абрад. Зычэнні. Тосты. Прыказкі. Фразеалагізмы (на матэрыяле Гродзеншчыны). – Гродна: Таварыства беларускай мовы, 2000

  5. Дзербіна, Г. Права і сям’я эпохі Рэнесансу. Мн., 1997.

  6. Жлоба, С.П. Народная педагогика Полесья. (По материалам этнографических исследований). – Брест: Изд-во Брестского ун-та, 2002. – 328 с.

  7. Казакова, І.В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры. – Мн.: БОФФ, 1997. – 119 с.

  8. Калачова, І.І. Ад добрага кораня – добры парастак: этнапед. традыцыі беларусаў у выхаванні дзяцей : дапам. для педагогаў дашк. устаноў / І.І. Калачова. – Мінск : НМЦэнтр, 1999. – 124 с.
  9. Калачова, І.І. Дынаміка этнакультурных працэсаў у беларускай сям’і маніторынг і перспектыўныя напрамкі развіцця // http://inbelhist.org/?p=4407


  10. Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: этнапед. спадчына народаў Беларусі / І.І. Калачова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 1999. – 179 с.

  11. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн.: Ураджай, 2000.

  12. Кухаронак, Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX-XXст. – Мн., 1993.

  13. Маленка, Л. І. Беларускі народны касцюм. – Мн., 2001.

  14. Мальдзіс, А. В. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. – Мн., 2001.

  15. Навагродскі, Т. А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў.–Мн., 2000.

  16. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнiк. – Мн., 2002.

  17. Раманюк М. Беларускія народныя строі. – М., 2003.

  18. Сліж, Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст./ Н.Сліж. – Смаленск: Інбелкульт, 2015. – 672 с.

  19. Сліж Н.У. Тэрміналогія па гісторыі шляхецкай сям’і ВКЛ у XVI – XVII ст. // Гістарычны альманах. – Т. 9. – 2004. // http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/almanach/09/08.htm

  20. Словік, С. Шляхецкая сям’я ў першай палове ХІХ ст. // http://www.elib.grsu.by/katalog/150143-346909.pdf

  21. Сысоў, У.М. Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння. Мн.: Навука і тэхніка, 1995.

  22. Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр / А.С. Фядосік, А.С. Емяльянаў, У.М. Сысоў, М.А. Каладзінскі; навук. рэд. К.П. Кабашнікаў. – Мн.: Бел. навука, 2001.

  23. Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання: мат-лы IV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, г.п. Акцябрскі, 2—3 мая 2008 г. Вып. 3 /Мін-ва культуры РБ, УА “Бел.дзярж. ін-т праблем культуры; аўт. праекта і ўклад. М.А. Козенка. – Мінск : БелДІПК, 2008.

  24. Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гiсторыка-культаралагiчны аспект: Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01 “Гісторыя” / склад. i агул. рэд. В.I. Мiшынай. – Наваполацк: ПДУ, 2007. – 219 с.

  25. Улашчык, М. Была такая вёска / М.Улашчык // Выбранае. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – С. 21 – 127.

  26. Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура: Вучэб.-метад. дапам. – Мн., 1997.

  27. Чарнякевіч, І. Вясковая сям’я на Палессі як носьбіт традыцыйнай духоўнай культуры (другая палова ХІХ – першая палова ХХ ст.) // Шлях да ўзаемнасці: матэрыялы ХІІ Міжнар. навук. канф., Гродна, 11-12 лістапада 2004 г. / пад рэд. С. Мусіенкі, П. Скрабко; Гродзенскі аблвыканкам. – Гродна: ГрДУ, 2006. – С. 273-280.

  28. Чарнякевіч, І.С. Вясельны абрад на Беларускім Палессі ў першай палове ХХ стагоддзя // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. – 2002. – №3. – С. 83-89.

  29. Шарая О.Н. Ценностно-нормативная природа почитания предков. – Мн., 2002.

  30. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мн., 1989.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ВУЧНЯЎ

Асноўная:


  1. Беларусы: у 8 т. – Т.5: Сям’я / В.К.Бандарчык [і інш.]; рэдкал.: В.К.Бандарчык [і інш.]; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. акад. Беларусі.– Мінск: Бел. навука, 2001. – 375 с.

  2. Калачова, І.І. Сям'я і шлюб беларусаў у гістарычнай рэтраспектыве і перспектыве / І.І.Калачова. – Мінск : РІВШ, 2012. – 124 с.

  3. Лакотка, А.І, Барыс, С.В. Дзядоўскімі сцежкамі: Этнаграфічныя нарысы. Кніга для вучняў. – Мінск: Народная асвета, 1985. – 175 с.

  4. Народная педагогіка беларусаў: вуч. дапаможнік / У.М. Конан [і інш.]; рэд. В.К. Бандарчык [і інш.] – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 1996.

  5. Ракава, Л.В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст. – Мінск : Беларуская навука, 2009. – 311 с.

  6. Сям’я i сямейны быт беларусаў/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Л.В.Ракава і інш. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 256 с.


Дадатковая:


  1. Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А.Ю. Лозка. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – 534 с.

  2. Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: этнапед. спадчына народаў Беларусі / І.І. Калачова. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 1999. – 179 с.

  3. Мальдзіс А. В. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. – Мн., 2001.

  4. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнiк. – Мн., 2002.

  5. Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.А.Навагродскі [і іншыя].– Мінск: БДУ, 2009. – 335 с.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка