Сярэдняя школа №10 г. Жлобiна




Дата канвертавання18.11.2017
Памер172.8 Kb.


Аддзел адукацыi, спорту i турызму Жлобiнскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №10 г. Жлобiна”


Секцыя «Беларуская мова»

Навукова-даследчая работа

«Лексiка традыцыйных беларускiх страẏ»
Падрыхтавала

Хаткевiч Лiлiя Сяргееẏна,

вучанiца 11 «В» класа

Кiраẏнiк‒Астапенка Iрына

Генадзьеẏна, настаẏнiк беларускай ­­­ мовы


Жлобiн, 2016
Змест

1. Уводзіны с. 2 2. Асноўная частка

2.1. Этымалогія як навука с. 4

2.2. Лексіка паводле паходжання с. 4

2.3. Адбор i вывучэнне лексiкi ẏ месцах харчавання i адпачынку с. 7

3. Заключэнне с. 12

4. Спіс літаратуры с.13

5. Дадаткі



Дадатак 1. Мясцiны, выбраныя для аналiзу, на карце Жлобiна

Дадатак 2. Iнтэрвꞌю з афiцыянтам рэстарана «МХ» Сазонавай Таццянай Iванаẏнай

Дадатак 3 Дыяграма выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання ẏ рэстаране «МХ»

Дадатак 4 Анкета i аналiз апыту студэнтаẏ у «Café Kontinent»

Дадатак 5. Дыяграма выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання ẏ «Café Kontinent»

Дадатак 6. Дыяграма выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання ẏ кафэ «Дняпроẏская жамчужына»

Дадатак 7. Дыяграма выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання ẏ рэстаране i кафэ горада Жлобiна

Уводзiны

Для развіцця любой мовы ўласціва з'яўленне новых слоў. Чалавек пазнае свет, робіць адкрыццi – усе гэта адлюстроẏваецца ў лексічным складзе мовы. У тых выпадках, калі ў адной мове не паказаны нейкія рэаліі навакольнага свету, адбываецца запазычванне лексікі з іншых моў. Зразумела, што мова, як i народ, не можа жыць iзалявана ад iншых моẏ, пагэтаму без запазычванняẏ нельга абысцiся, але ẏсё ж перавагу патрэбна аддаваць свайму, роднаму.

Неад'емнай часткай культуры кожнага народа з'яўляецца кухня. Нездарма этнографы пачынаюць даследаванне жыцця любога народа з вывучэння яго кухні, бо ẏ ёй у канцэнтраваным выглядзе адлюстроўваецца гісторыя, побыт і звычаi народа. Беларуская кухня ў гэтым сэнсе не выключэнне, яна таксама з'яўляецца часткай нашай культуры, нашай гісторыі.

Беларуская кухня прайшла доўгі шлях свайго развіцця. На гэтым этапе былі перыяды станаўлення, удасканалення і росквіту, але былі і перыяды заняпаду, былі яркія самабытныя знаходкі, удалыя запазычанні, але былі і страты. Са шкадаваннем даводзіцца адзначыць, што беларуская кухня перажывае цяпер не лепшую сваю пару. Зніклі так званыя далікатэсы: вэндлянiна, жур, кiндзюк, а часам не хапае і самых звычайных, традыцыйных для Беларусi прадуктаў харчавання. Хатнім гаспадыням і прадпрыемствам грамадскага харчавання прыходзіцца ў асноўным гатаваць з «дастатковай сыравіны». Аднак святочны беларускi стол па-ранейшаму адрозніваецца багаццем, безумоўна, не такім, як у даўніну, а беларускі дом славiцца гасціннасцю.



Аб'ектам даследавання навуковай работы стануць меню некалькіх рэстаранаў i кафэ горада Жлобiна.

Прадмет даследавання – назвы беларускiх нацыянальных страў, якiя можна сустрэць у меню рэстаранаẏ горада Жлобiна.

Гіпотэза:

  • мяркуем, што лексiка традыцыйных беларускiх страẏ ужываецца недастаткова;

  • вяртанне да вытокаẏ традыцыйнай кухнi будзе актыўна ўдзельнічаць у развіцці турызму.

Мэта работы: аналіз паходжання назваў розных страў.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна выканаць наступныя задачы:

-вывучыць лiтаратуру па тэме даследавання;
- разгледзець паходжанне лексікі беларускай мовы з пункту гледжання этымалогii;

- прааналізаваць меню розных рэстаранаў, ахарактарызаваць відавы склад нацыянальных страў і тым самым высветліць асаблівасці культуры харчавання беларусаў на прыкладзе жыхароў горада Жлобiна;

-разгледзець уплыў беларускай кухні на развіццё турызму;

Метады даследавання: аналіз літаратуры па праблеме даследавання, параўнальны аналіз,супастаўленне, назіранне, статыстычныя метады.

Актуальнасць абранай тэмы ў тым, што беларуская традыцыйная кухня ўнікальна. Яна складае адну з галоўных частак матэрыяльнай культурыі і з’яўляецца адной з галоўных задач у вывучэнні беларускай этнаграфічнай навукі. Даследванне і вывучэнне неабходна для адраджэння, захавання і далейшага развіцця беларускіх кулінарных традыцый. Беларуская кухня павінна не проста існаваць, а актыўна ўдзельнічаць у развіцці турызму і іншых культурных працэсах, якія адбываюцца на Беларусі. Менавіта кулінарныя традыцыі, а таксама экалагічныя прадукты харчавання, спосабы іх апрацоўкі і прыгатавання прыманьваюць патэнцыяльных турыстаў у Беларусь. Наша краіна цікавая для тых турыстаў, якія прытрымліваюцца прынцыпу “экалагічна чыстае і здаровае харчаванне”.

2. Асноўная частка

2.1 Этымалогія як навука

Навука, якая вывучае паходжанне слоў, называецца этымалогіяй. Супастаўляючы факты розных моў, аналізуючы структуру слова, этымолагі шукаюць адказ на пытанне, адкуль гэтае слова з’явілася. Часам гэта зрабіць вельмі складана, асабліва, калі перад намі вельмі старажытныя словы і сувязь паміж абалонкай слова і яго значэннем сучасным носьбітам мовы незразумелая, як, напрыклад,  у словах брат, дом, кот, брыво, вада, снег, холад, біць, легчы …. Можна заўважыць, што такія словы сустракаюцца ў цэлым шэрагу славянскіх, а часта і не толькі славянскіх моваў. Гэта сведчыць пра тое, што перад намі індаеўрапейская або праславянская лексіка. У такіх выпадках вучоныя  супастаўляюць факты розных моваў, каб зрабіць рэканструкцыю старажытнага слова, якое стаяла ў вытокаў. Часта нават у вучоных няма адназначнага адказу, адкуль паходзіць слова, у такім выпадку слоўнікі прапануюць некалькі гіпотэз.

Многія словы, якія мы лічым спрадвечна беларускімі, на самай сраве з’яўляюцца старымі запазычанні. Напрыклад, бульба (дарэчы, з’явілася ў нас толькі ў 18 ст.) – з лац. Bulve ‘цыбуліна’. У сваю чаргу слова цыбуліна паходзіць ад нямецкага Zwiebel. З нямецкай таксама пайшлі словы цукар, абцас, дах і многія іншыя.

У мове таксама існуе вялікая колькасць слоў, пра паходжанне якіх можна здагадацца, нават не з’яўляючыя спецыялістам. Гэта словы з так званай празрыстай матывацыяй.



2.2 Лексіка паводле паходжання

Аснова нашай мовы – гэта словы спрадвечна беларускія. У іх адлюстравана гісторыя станаўлення беларускага народа і яго продкаў.



Індаеўрапейскія словы найбольш старажытныя, дайшлі да нас з часоў індаеўрапейскай агульнасці (да IV тысячагоддзя да н.э.): маці, нос, сын, брат, сястра, сонца, два, ноч, снег, тры. Яны захоўваюць аддаленае падабенства гучання і напісання ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах – беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, літоўскай, грэчаскай і Напрыклад: бел. маці,рус. мать,англ. mother, нем. Die Mutter, исп. la madre, фр. la mere;

Агульнаславянская лексіка фарміравалася ў перыяд існавання славянскага адзінства (IV тыс. да н.э.–VI ст.н.э.), калі славяне вылучыліся з індаеўрапейскай супольнасці, але яшчэ не падзяліліся на асобныя групы. Агульнаславянскія словы з некаторымі фанетычнымі адрозненнямі ўжываюцца ва ўсіх славянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, сербска-харвацкай і інш.: бел. хлеб,рус. хлеб,укр. хліб,польск. сhleb, чэшск. сhleb, балг. хляб;

Усходнеславянская лексіка захавалася з часоў гістарычнага падзелу славян на тры групы – усходнюю, заходнюю і паўднёвую (VI–XII ст.н.э.). Да ўсходняй групы адносіліся продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў, таму ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца агульнымі для гэтых трох моў: дзядзька, пляменнік, сям’я, куст, вяроўка, галка, снягір, жаваранак, ластаўка, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы.

Уласнабеларускія словы ўзніклі тады, калі беларуская мова ўжо існавала ў якасці самастойнай славянскай мовы (з XIV ст. н.э.). Гэтыя словы адсутнічаюць у іншых мовах і выяўляюць нацыянальную адметнасць мовы беларускага народа: асілак, волат, дрыгва, каліва, журавіны, вусень, змрок, жаданне, касавіца, палетак, хмызняк, вясёлка, золак, мілагучны, шурпаты

Запазычаныя словы трапілі ў беларускую мову ў выніку эканамічных, палітычных, гандлевых, культурных сувязей, якія існуюць паміж народамі.

У сучаснай беларускай мове існуюць запазычанні

- са славянскіх моў (рускай: подзвіг, буквар, вопыт, вобыск, бальшавік, ветфельчар, вінтоўка, вяшчанне, мясарубка, чарцёж, частотнасць, ураўненне і інш.; украінскай: бадзёры, боршч, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына, прыгадаць, лунаць, чубаты і інш.; польскай: моц, скарб, гузік, скарга, палац, хцівы, блакітны, агрэст, бяспечны, братэрскі, відэлец, вяндліна, вільгаць, дранцвець, зброя, здрада, кабета, літасць, лямант, маёнтак, млын, тлусты, халява, цалкам і інш.; са стараславянскай (словы, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанні): воблака, неба, дрэва, малітва, улада, храм, храбры, шлем і інш.)

- з неславянскіх моў (англійскай: байкот, бар, баскетбол, біфштэкс, блакада, боінг, бокс, вульгарны, долар, джэм, імпарт, снайпер, спорт, старт, танк, трап, матч, трэнер, хакей, тэніс, чэк, клуб, фільм, джаз, трамвай, бізнес і інш.; нямецкай: жабрак, маляр, майстар, слесар, фурман, швагер, варта, вахта, куля, рота, штурм, бухгалтар, вага, кошт, крама, рахунак, пуд, ланцуг, лямпа, труна, фура, шафа, шуфляда, шыба, бровар, дах, кухня, фальварак, крэйда, цукар, цэгла, цыбуля, футра, фартух і інш.; французскай: абажур, абсурд, авангард, адэкалон, акварэль, акрабат, апарат, ас, асамблея, атэлье, афіцыянт, афіша, бардзюр, берэт, вадэвіль, вестыбюль, ветэран, вітраж, ваза, парасон, пісталет, эгаіст і інш.; літоўскай: азярод, свіран, гірса, намітка, рэзгіны, капшук і інш.; лацінскай: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, камісар, прафесар, гумар, сатыра, нота, тэрмін, цэнтр, канстытуцыя, камісія, сесія, акт, аркуш, метрыка, атэстат і інш.; грэчаскай: акадэмія, алегорыя, геаметрыя, дыялектыка, кафедра, камедыя, космас, логіка, матэматыка, педагогіка, стыхія, фантазія, храналогія, бібліятэка, дыялект, параграф, арфаграфія і інш.; цюркскай: аркан, дыван, капкан, тапчан, торба, атаман, кандалы, каравул, гарбуз, качан, баран, барсук, бугай, таракан, кафтан, сярмяга, халат, шапка, буланы, буран, туман і інш.

Іншамоўнымі словамі нельга злоўжываць. Няма ніякай патрэбы запазычваць словы, калі ёсць свае для назвы пэўных прадметаў ці з'яў.

2.3 Адбор i вывучэнне лексiкi месцах харчавання i адпачынку

Перад тым, як пачаць сваю даследчую работу, мы вырашылi адабраць для аналiзу больш значымыя, на наш погляд, месцы адпачынку жыхароẏ нашага горада i яго гасцей. Сёння ẏ Жлобiне налічваецца больш за 25 кафэ, бараў і рэстаранаў. Пасля геаграфiчнага агляду ẏвагу прыцягнулi такiя мясцiны як рэстаран «МХ», «Café Kontinent» i кафэ гасцiнiцы «Дняпроẏская жамчужына». (Дадатак 1)

Рэстаран «МХ» быẏ адкрыты адным з першых у Жлобiне. Яго наведваюць у асноẏным карэнныя жлабiнчанне. Пры наведваннi правялi апыт афiцыянтаẏ i ẏзялi iнтэрвꞌю ẏ адмiнiстратара пра гастранамiчныя перавагi нашых землякоẏ. (Дадатак 2)

Пры даследваннi паходжання лексiкi меню рэстарана высветлiлi, што ẏ рэстаране «МХ» яно складаецца з традыцыйных частак: халодныя стравы, салаты, гарачыя стравы, гарніры, гарачыя напоі, дэсерты. Калi прааналiзаваць назвы страẏ, то можна ẏбачыць:



Халодныя закускі :

1. Капусна-гурковы разнасол, уласнабеларускае слова.

2. Канапэ «Вікторыя», слова запазычана з французскай мовы.

3. Селядзец бачкавы з бульбай і льняным алеем, слова адносiццада агульнаславянскай лексікi.



Салаты:
1.«Цэзар» , запазычана з iспанскай мовы.

2.«Папараць-кветка», уласнабеларускае слова.

3. «Палескi», уласнабеларускае слова.

4.Салат з вяндлінай і сырам, уласнабеларускае слова.

5.«Версаль» (вяндліна, каўбаса, памідор, агурок , кукуруза, салата Рамэн, маянэз) прадукты, якiя ẏваходзяць у склад гэтай стравы вырошчваюцца на Беларусi, але назву страве прыдумалi ẏ Францыi.
6.«Вежа», уласнабеларускае слова.

7.«Пяшчота» (вяндліна, ананас, капуста пекінская, маянэз), уласнабеларускае слова.



Гарачыя стравы :
1.Пяльменi фірмовыя з маслам, слова запазычана з рускай мовы.

2.Пяльменi фірмовыя са смятанай, слова запазычана з рускай мовы.

3.Мяса па-французску з бульбай, слова запазычана з французскай мовы.

4.Катлеты па-кіеўску, слова запазычана з французскай мовы.


Супы:

Салянка зборная, слова запазычана з рускай мовы.

Халаднік з хрэнам, слова запазычана з рускай мовы.

Зялёны боршч са шчаўем і яйкам, уласнабеларускае слова.

Гарачыя напоі, якiя ẏ асноẏным складаюцца з кавы, гарбаты, какавы з рознымi дабаẏкамi прыйшлi да нас з Афрыкi, Паўднёвай Амерыкі, Кiтая, бо ẏ адрозненне ад іншых славянскіх кухняў у беларускай кухнi не ẏжывалiся малочныя стравы і прысмакi. Прысмакі замянялі розныя салодкія напоі — у якасці дэсерту часта служаць розныя віды студзянiстых кісялеў (аўсяны, ягадны), ягадныя пірагі, таксама розная выпечка. Працэнт выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання адлюстравалi (Дадатку 3)

Наступным пунктам вывучэння вырашылi абраць «Café Kontinent», так як яно зꞌяẏляецца адным з самых модных сярод моладзi. Звычайна ẏ выхадны дзень тут збiраюцца на адпачынак студэнты i падлеткi. Нам было цiкава, якiм жа традыцыйным беларускiм стравам аддаюць перавагу мае аднагодкi. Правёẏшы апыт, высветлiлi: лексiчныя пазнаннi не вельмi вялiкiя. Анкету i аналiз апыту мы змясцiлi ẏ (Дадатку 4). Пры аналiзе меню «Café Kontinent» адзначылi, што ẏ адрозненне ад рэстарана «МХ» у асобны раздзел вынесены назвы беларускiх страẏ. Астатнiя раздзелы засталiся такiмi ж.



Халодныя закускі

1. Карпача з сёмгі , слова запазычана з iтальянскай мовы;

2. Асарці з лясных грыбоў, слова запазычана з французскай мовы.

3. Асарці з прысмакаў, уласнабеларускае слова.



Салаты:

1. «Грэцкi», слова запазычана з грэчаскай мовы.

2. «Цэзар», слова запазычана з іспанскай мовы.

3. «Мясны», слова запазычана з рускай мовы.



Супы:

1. «Суп-пюрэ са шпінатам і крэветкамі» , слова запазычана з французскай мовы.

2. «Салянка зборная мясная», слова запазычана з рускай мовы.

Гарачыя закускі:

«Жульен з птушкі з грыбамі», слова запазычана з французскай мовы.

Другія стравы:

1. «Шашлык з індычкі з гароднінай», смажанае мяса ẏжываецца ва ẏсiх краінах свету, але само слова “шашлык” прыйшло да нас з цюркскай моўнай групы ‒ крымска-татарскае слова.

2. «Люля-Кебаб з ялавічыны з бульбай ў беконе», запазычана з цюркскай моўнай групы .

3. «Стэйк з ялавічыны, фаршаваны грыбамі на падушцы з бульбы з журавінавым соусам», запазычана з англійскай мовы.



Стравы беларускай кухні:

1. Блінцы з грыбамі і мяккім сырам , слова належыць да агульнаславянскай лексікi.

2.Пяльмені, адварныя са свініны, слова запазычана з рускай мовы.

3.Аладкі бульбяныя, фаршаваныя мясам, уласнабеларускае слова.

4.Дранікі з мачанкай, стараславянскае слова.

5.Каўбаса хатняя курыная , уласнабеларускае слова.



Паста:

Спагеці карбанарыя, Фарфале з ласосем, слова запазычана з італьянскай мовы.

Гарніры:

1.Бульба -фры, слова запазычана з нямецкай мовы.

2.Капуста брокалі, запечаная, слова запазычана з італьянскай мовы.

Працэнт выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання адлюстравалi (Дадатку 5)

Апошнiм пунктам для свайго аналiзу мы выбралi гасцiнiчны комплекс

"Дняпроўская жамчужына", а дакладней, кафэ пры iм. У гэтым месцы знаходзiцца цэнтр спартыẏнага турызму, пагэтаму тут вельмi часта прымаюць гасцей. Дзе як не ẏ гэтым кафэ паказваць багацце кухнi нашага народа. Пры вывучэннi меню нас уразiла багацце страẏ, прапанаванае нашымi кулiнарамi.
Салаты і закускі


  1. Мясны "Дняпроўская жамчужына", слова агульнаславянскай лексікi.

  2. Класічны салат "Цэзар", слова запазычана з iспанскай мовы.

  3. Салат "Цэзар" з ласосем, слова запазычана з iспанскай мовы.

  4. Салат "Цэзар" з курыцай, слова запазычана з iспанскай мовы.

  5. Салат "Цэзар" з крэветкамі, слова запазычана з iспанскай мовы.

  6. Рукала з вяленымі таматамі, слова запазычана з англiйскай мовы.

  7. Зялёны дачны салат, словы запазычаны з грэчаскай мовы.

  8. Салат "Грэцкі", слова запазычана з грэчаскай мовы.

  9. Салат "Грэцкі" з тунцом, слова запазычана з грэчаскай мовы.

  10. Тартар з ласося, слова запазычана з французскай мовы.

  11. Карпача з ялавічыны, слова запазычана з iтальянскай мовы.

  12. Карпача з ласося, слова запазычана з iтальянскай мовы.

  13. Стэйк "Рыбай", слова запазычана з англiйскай мовы.

Класічныя гарачыя стравы:

  1. Ласось у ікорным соусе, слова запазычана з французскай мовы.

  2. Курынае фрыкасэ, слова запазычана з французскай мовы.

  3. Печаная свіная рулька, уласнабеларускае слова.

Дамашні суп і хлеб:

  1. Салянка, слова запазычана з рускай мовы.

  2. Халаднік па-прыбалтыйскі, iндаеўрапейскае слова.

  3. Крупеня грыбная са свінной галяшкай, уласнабеларускае слова.

  4. Хлеб Факача, запазычана з iтальянскай мовы.

Піца і паста, словы запазычаны з iтальянскай мовы

  1. Маргарыта, названа ў гонар жонкі італьянскага караля Умберта I Маргарыты Савойскай.

  2. Кватра фармаджына.

  3. Прашута фунгi.

  4. Баланьеза.

  5. Піпероне.

  6. Спагеці Карбанарыя.

  7. Спагеці Фруцi- дзi-Марэ.

Працэнт выкарыстання лекciкi, розных крынiц паходжання адлюстравалi ẏ (Дадатку 5)

  1. Заключэнне

У Жлобiне, як i ẏ кожным рэгіёне Беларусі, ёсць свае звычаі і традыцыі, з якiх і складаецца асаблівасць і ўнікальнасць беларускай зямлi. Гэтыя набыткi неабходна захаваць, зберагчы i данесці да будучага пакалення.

Дадзеная работа цікавая і актуальная. Мала хто з нас задумваецца аб ролі стравы ў сваім жыцці i ẏ жыццi сваёй краiны. Прааналiзаваẏшы кулiнарную лексiку нашага горада, высветлiлi, што мы не ẏ дастатковай меры выкарыстоẏваем сваю спадчыну. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы, якiя нашы продкi збiралi стагоддзямi, i нам патрэбна толькi ẏмела iх выкарыстаць.

Мэта работы дасягнута: зроблены аналіз паходжання назваў розных страў. Агульныя звесткi вынесены ẏ дыяграму (Дадатак 6). Статыстычныя дадзеныя заẏсёды вельмi красамоẏныя. З аналiзу мы бачым, што толькi 30% уласнабеларускай лексiкi мы ẏжываем у кулiнарыi, астатнiя словы запазычаныя. З упэẏненасцю можна сказаць, што для краiны, ẏ якой захаваны нацыянальныя кулiнарныя традыцыі, гэта вельмi мала. Шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі дранікі, пячысты, халаднік, зацірка, мачанка, жур могуць пачэсна сустракаць нашых гасцей.

Самым балючым пытаннем зꞌяẏляецца пытанне амаль страчанай культуры. Перавага аддаецца стравам, якi прыйшлi да нас з-за мяжы, а хацелася, каб не толькi ẏ нашым горадзе, а i ва ẏсёй Беларусi было як мага болей рэстаранаẏ нацыянальнай кухнi. Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць чым пачаставаць гасцей. У час развiцця турызму, мы павiнны несцi сваё, адметнае, iстотнае, беларускае, зрабiць нашу Радзiму цiкавай для ẏсяго свету.

Атрыманыя вынікі можна прапанаваць шырокаму колу чытачоў, усім тым, хто цікавіцца роднай мовай і гісторыяй слоў, гісторыяй прыгатавання шматлiкiх страẏ і ўсім жадаючым. Таксама матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны пры складаннi меню.

Спіс крыніц і літаратуры

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c. 

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с. 
3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. –330с. 
4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10. 

Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с. 


5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с. 
6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с. 

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: у 6 вып. / рэдкал.: А. Г. Алфёрава. – Мінск: Ін-т мастацтвазнаўства, этналогіі і фальклору імя К. Крапівы.- Вып. 5: Традыцыі народнага харчавання беларусаў у Заходнім Палессі / Т.А. Навагродскі. – 2008. – 591с.; Вып. 6: Напоі ў традыцыйнай культуры харчавання беларусаў / Т.А. Навагродскі. – 2009. – 646с.;



  1.  Ревтович, Т.В. Кухня народов СССР / Т.В. Ревтович. – Минск: Полымя, 1987. – 270с.

8.Рэўтовіч, Т.У Пакаштуйце – смачна / Т.У. Рэўтовіч. – Мінск: Полымя, 1993. – 320с.;

 9. Суслова, Н.В. “Мотальскіе прысмакі” – людскасць і прымус / Н.В. Суслова // Туризм и отдых. – 2008. – 14 августа. – С.6






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка