Сярэдняя школа №2 г. Маладзечна




Дата канвертавання13.03.2017
Памер105.86 Kb.
Мiндзiбекава Зоя Уладзiмiраӯна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна”.



ПРАБЛЕМНАЯ СІТУАЦЫЯ НА ЎРОКУ-ПАЧАТАК МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ
Кожная праблема мае рашэнне.

Адзiная цяжкасць заключаецца ӯ тым, каб яго знайсцi.

Эвi Нэф, журналiст
Праз выкарыстанне праблемнага навучання, накiраванага перш за ӯсё на развiццё асобы з самастойным мысленнем, уменнем свядома авалодваць ведамi, фармiруецца высокаразвiтая асоба са сваiмi моӯнымi здольнасцямi, iнтэлектам, маральным вопытам, а таксама на прыкладзе лiтаратурных герояӯ фармiруецца характар i актыӯнае стаӯленне да жыцця. Краiне патрэбны маладыя людзi, якiя з'яӯлялiся б сапраӯднымi творцамi, грамадзянамi i забяспечвалi прагрэс сваёй Радзiмы.

Як пабудаваць урок найбольш рацыянальна i цiкава для развiцця навучальных уменняӯ? Няма, напэӯна, такога настаӯнiка, якi б рана цi пазней не задаваӯ сабе такое пытанне. Часта хвалюе гэтае пытанне i мяне. Чым заӯтра ӯразiць сваiх вучняӯ, як данесцi да iх «разумнае, добрае, вечнае», каб на ӯроку не было суму i руцiннай работы? I заӯседы ӯспамiнаю сваю школу, вучобу ӯ далёкiя 70-ыя гады. Любiлi мы, дзецi вёскi, настаӯнiка беларускай мовы i лiтаратуры за тое, што ён пачынаӯ свой урок не надакучлiвымi словамi: «Адкрыйце падручнiкi, чытаем правiла, пiшам наступнае практыкаванне». На кожным уроку ён ставiӯ перад намi нейкае пытанне, ствараӯ пэӯную сiтуацыю, выкарыстоӯваӯ прымаӯкi i прыказкi. I матэрыял урока мы засвойвалi хутка, не баялiся цяжкасцей, iмкнулiся адказаць поӯна, змястоӯна i нават творча. У далейшым, сама працуючы ӯ школе, я зразумела, што гэта i былi ӯрокi з так званым праблемным навучаннем. Ведаӯ ён пра гэта цi не, але навучыӯ нас самастойна iмкнуцца да засваення ведаӯ, шукаць свой шлях навуковага пазнання, абараняцца ад стрэсавых сiтуацый.

Iдуць гады. Нямала адукацыйных тэхналогiй было вывучана i прыменена на практыцы. Але тэхналогiя праблемнага навучання застаецца блiзкай, любiмай, бо яна вучыць прыдумляць, адкрываць i вынаходзiць самому, прымаць самастойнае рашэнне. Я лiчу, што пры стварэннi праблемных сiтуацый працэс запамiнання найбольш эфектыӯны, роля праблемных сiтуацый звязваецца з псiхалогiяй памяцi. Таму невыпадкова, што на семiнары Савета Еӯропы складзены спiс ключавых кампетэнцый выпускнiка навучальнай установы. Сярод iх вылучана галоӯнае – уменне вырашаць праблемы, прымаць самастойныя рашэннi, супрацьстаяць няӯпэӯненасцi ӯ сабе.

Якiя ж метадычныя спосабы стварэння праблемнай сiтуацыi выкарыстоӯваю я?

Каб «уключыць» пазнавальную дзейнасць вучняӯ i накiраваць яе на вырашэнне ӯзнiкшай праблемы, шукаю штосьцi вядомае, нейкiя адпраӯныя пункты для роздуму, для творчага пошуку. Праблемная сiтуацыя павiнна ӯтрымлiваць нейкi псiхалагiчны элемент, якi нясе ӯ сабе навiзну, яркасць фактаӯ i незвычайную пазнавальную задачу. Праблемную сiтуацыю ствараю шляхам пастаноӯкi праблемнага пытання. Яно павiнна быць дастаткова складаным, каб вучнi адчулi, што адразу яго яны вырашыць не могуць, бо для гэтага iм не хапае ведаӯ.

Аналiзуючы апавяданне З. Бядулi «На каляды к сыну» разам з дзецьмi высвятляем, што галоӯная бяда старой Тэклi не столькi ӯ матэрыяльнай беднасцi ды галечы, а ӯ нечым зусiм iншым. У чым? Характарызуючы героя па яго паводзiнах i ӯчынках, мы паступова падыходзiм да праблемы бацькоӯ i дзяцей, да праблемы маральнасцi, гуманнасцi, вернасцi свайму народу. I ӯжо пры абагульненнi вучнi адказваюць на праблемнае пытанне: У чым?

Гэта i нечуваная жорсткасць сына, гэта i парушэнне сынам усякiх чалавечых норм i ӯяӯленняӯ, гэта i найвялiкае прынiжэнне мацярынскай годнасцi.

Вывучаючы раман «Людзi на балоце» I. Мележа, цэлы ӯрок прысвячаю праблеме чалавечага шчасця. Чаму? Тэма кахання i шчасця вельмi актуальная для вучняӯ 10 класа, бо яны самi пачынаюць будаваць сваё жыццё. I таму трэба быць вельмi абачлiвымi ӯ прыняццi важных рашэнняӯ. Трэба памятаць, што чалавек жыве ӯ грамадстве, i яго лёс так цi iнакш звязаны з лёсамi iншых людзей. Таму выношу на ӯрок наступныя праблемныя пытаннi:

- Чаму героi не змаглi зберагчы сваё каханне?

- Цi магчыма шчасце без кахання?

- Цi дастаткова кахання, каб быць шчаслiвым?

- Што ӯ сюжэтнай лiнii рамана трэба памяняць, каб героi сталi шчаслiвымi?

На наступным уроку прапаную параӯнаць ацэнкi розных крытыкаӯ аднаго i таго ж лiтаратурнага героя – Яӯхiма i выбраць адну альбо даказаць, што супярэчнасцi тут няма:

- Янка Брыль у рэцэнзii на раман «Людзi на балоце» называе Яӯхiма вылюдкам, а Вiктар Кавалевiч лiчыць, што малады Корч не пазбаӯлены i прываблiвых рыс. Чыя ацэнка i чаму здаецца вам найбольш праӯдзiвай? Цiкава, што многiя ӯ гэтай сiтуацыi становяцца на бок Яӯхiма, убачыӯшы ӯ iм i працаӯнiка, i нядрэннага бацьку, i чалавека, якi ӯмее кахаць, хоць па-свойму жорсткаi настойлiва. Але хто навучыӯ яго гэтаму? Можа, бацька, якiсам усё жыццё пражыӯ з нялюбай, затое багатай, паслухмянай i пакорлiвай жонкай?

А колькi праблемных сiтуацый можна стварыць на ӯроках, вывучаючы творчасць Васiля Быкава! Гэта i трагедыя сейбiта Хведара Роӯбы ӯ аповесцi «Аблава» з пытаннем: «У чым сэнс жыцця?» Выконваючы рад рознаӯзроӯневых заданняӯ, знаходзячы адказы на iх у тэксце аповесцi, вучнi ӯ канцы ӯрока абавязкова павiнны адказаць i на праблемнае пытанне:

- Хто цi што вiнаваты ӯ трагедыi сям'i Роӯбы?

Творы гэтага аӯтара дапамагаюць адказаць i на пытанне:

- Чаму творы пра вайну неабходна вывучаць i сёння, у мiрны час?

Так у творы «Сваякi» вучнi супастаӯляюць вобразы палiцаяӯ з вобразамi Сёмкi i Алеся, вызначаюць кантрастныя якасцi адных i другiх. I пачынаюць разумець, што ӯ жаццi заӯсёды ёсць месца выбару - заставацца Чалавекам цi стаць здраднiкам, маральным уродам.

Менавiта ӯ творах В. Быкава вайна стварала такiя сiтуацыi, такiя канфлiкты, так закручвала – паварочвала падзеi, выпрабоӯвала чалавека, што дае магчымасць i зараз нам, настаӯнiкам, не толькi ӯзнавiць «ваенны матэрыял», але i зрабiць розны падыход, даць сваю ацэнку, сваё разуменне мiнуламу. Аналiзуючы аповесць «Сотнiкаӯ», спрабую раскрыць не толькi вытокi подзвiгу i вытокi здраднiцтва, а засяроджваю ӯвагу i на маральных момантах:

- Што такое чалавек перад знiшчальнай сiлай бесчалавечных абставiн? На што чалавек здольны, калi магчымасцi абаранiць жыццё вычарпаны iм да канца i прадухiлiць смерць немагчыма? I толькi ӯ канцы ӯрока падводжу да асноӯнай праблемы – быкаӯскай iсцiны: «Ад кожнага залежыць усё!» Я спадзяюся, што героi твораӯ В. Быкава дапамогуць вучням у многiх жыццёвых сiтуацыях, дапамогуць не разгубiцца, не страцiць у сабе чалавечае.

Пры вывучэннi бiяграфii I. Шамякiна i яго рамана «Сэрца на далонi» дамашняе заданне ӯ 11 класе можа быць скiравана на пошук адказу на пытанне:

- Што вы ведаеце з ваеннага жыцця салдата I. Шамякiна? Як узнiкла ӯ яго задума напiсання рамана «Сэрца на далонi»?

Такое заданне ставiць перад вучнямi задачу: аргументавана раскрыць вобраз аӯтара, зрабiць вывад, даць ацэнку пiсьменнiку i яго «Сэрцу на далонi». Вывучэнне драматычных твораӯ мае свае асаблiвасцi. На мой погляд, складанасць вывучэння п'есы заключаецца не столькi ӯ цяжкасцi праблематыкi, колькi ӯ захаванай аӯтарскай ацэнцы, у тым, што вельмi шмат застаецца за сцэнай. Погэтаму так цяжка разабрацца школьнiкам у характарыстыцы герояӯ. I тут на дапамогу зноӯ прыходзiць выкарыстанне праблемных сiтуацый.

Пры вывучэннi камедыi А. Макаёнка «Зацюканы апостал» я прапанавала классу падзялiцца на дзве группы, якiя будуць адпаведна апраӯдваць цi асуджаць учынкi вундэркiнда Малыша. У час праслухоӯвання выступленняӯ вучняӯ падыходзiм да праблемы – канфлiкту Малыша з роднымi, а значыць i канфлiкту з грамадствам.

- Наколькi актуальны разважаннi будучага палiтыка ӯ сучасным грамадстве? Што хацеӯ падкрэслiць аӯтар смерцю Малыша? Праблемныя пытаннi i творчыя заданнi спрыялi актыӯнасцi i зацiкаӯленасцi на ӯроку, дапамаглi падлеткам асэнсаваць вобраз галоӯнага героя i аӯтарскую iдэю твора.

Эфектыӯнасць тэхналогii праблемнага навучання ӯ тым, што яна спрыяе развiццю пазнавальнай, камунiкатыӯнай, практычнай, творчай дзейнасцi вучняӯ. Нездарма псiхолагi лiчаць, што праблемная сiтуацыя, стымулюючы разумовую дзейнасць вучняӯ у працэсе навучання, дапамагае забяспечыць той рабочы стан, якi з'яӯляецца неабходнай умовай для стварэння новых сувязей. Праблемная сiтуацыя, цi «сiтуацыя цяжкасцi», «канфлiктная сiтуацыя», разглядаецца як адна з галоӯных умоӯ узнiкнення пазнавальнай патрэбнасцi.

У наш час думка, што вучань- не пасудзiна, якую трэба напоӯнiць, а факел, якi трэба запалiць, заваёӯвае ӯсё больш шырокае прызнанне. Як арганiзаваць на ӯроку праблемную сiтуацыю, якiя выбраць прыёмы i метады- гэта найбольш складанае пытанне, момант творчасцi настаӯнiка. «Як нiхто не можа даць iншаму таго, што не мае сам, так i не можа развiваць, утвараць i выхоӯваць iншых той, хто не з'яӯляецца сам развiтым, выхываным i адукаваным», - пiсаӯ некалi вучоны А. Дзiсцервег. Таму ӯ аснове дзейнасцi кожнага павiнна прысутнiчаць навучанне поспеху, прывядзенне вучня да поспеху, каб кожны наступны ӯрок стаӯ для вучня яго чарговай прыступкай у авалоданнi родным словам.


Лiтаратура

  1. Ланічэнкава, Р. Ул. Актыўныя формы выкладання беларускай мовы і літаратуры / Р. Ул. Ланічэнкава. – Мінск: Аверсэв, 2002. - 68 с.

  2. Ляшук В. Методыка выкладання беларускай лiтаратуры. / В.Я. Ляшук.- Мiнск: Аверсэв,2006- 198с.

  3. Ганжына, В. Ул.Праблемнае навучанне на ӯроках беларускай лiтаратуры 5-11 клас/ Ул. В.А. Ганжына. - Выдавецкi дом «Белы вецер», 2002-47с.

  4. Цыбульская, С.І. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / С.І. Цыбульская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2006.- 90 с.

  5. Валочка, Г.М. Асноўныя характарыстыкі сучаснага ўрока беларускай мовы / Г.М. Валочка // Беларуская мова і літаратура. – 2012. - № 12. – С. 12

  6. Жуковіч, М.В. Дыдактычныя мадэлі ўрокаў па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення / М.В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2012. - № 12. – С. 26-28





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка