«сюжэт сьужэт»; б пасля галос




Дата канвертавання21.02.2017
Памер283.18 Kb.


Ю, нескл., н. Трыццаць першая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «у» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «людзі — льудзі»,

«сюжэт сьужэт»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «у», напрыклад: «спяшаюся — спяшайуся», «саўю —

16*

Юань

484

Юкагіры
саўйу», «лью — льйу», «праб'ю — прабйу», «юнак — йунак».

ЮАНЬ, -я, м. Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі, роўная 100 фыням.

ЮБЁЯ, -і, ж. Дрэва сямейства пальмавых, што дае ядомыя плады, з соку якіх вырабляюць віно; слановая пальма.

ЮБІЛЕЙ, -ю, м. Гадавіна дзейнасці каго-н. або існавання чаго-н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Юбілей вучонага. 900-гадовы юбілей Мінска. Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае. Астрэйка. // Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

[Ад лац. íííЫІаенз аптíз — юбілейны год.]



ЮБІЛЕЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юбілею. Юбілейная дата. Юбілейныя дні. ІІ Які ўстанаўліваецца, праводзіцца ў гонар юбілею, з выпадку юбілею. Юбілейны медаль. Юбілейная сесія.

ЮБІЛЯР, -а, м. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца. Горад-юбіляр. Віншаванне юбіляра. Плылі юбіляру кветкі. Ракою лілося віно. І рукі яму націскалі. І гаварылі прамовы. Кірэенка.

ЮБІЛЯРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да юбіляр.

ЮБКА, -і, ДМ юбцы; Р мн. юбак; ж. Спец. Бакавыя сценкі (ці ніжняя частка іх) якога-н. цыліндрычнага вырабу. Юбка поршня.

ЮВЕЛÍР, -а, м. і. Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі. Па звычцы або па традыцыі самай дакладнай лічаць працу ювеліра, гадзіннікавага майстра, аптэкара. Матрунёнак.

2. Прадавец такіх прадметаў, упрыгожанняў.

[Гал. іíпгеíіег.]



ЮВЕЛІРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад. Ювелірныя вырабы. Ювелірная майстэрня. Ювелірны магазін.

2. перан. Тонкі, дасканалы; такі, як у ювеліра. Ювелірная работа. Ювелірная дасканаласць. Ц Умела і старанна апрацаваны (пра часткі, дэталі чаго-н. і пад.).

О Ювелірнае мастацтва — від дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва, звязанага з вырабам ўпрыгожанняў, прадметаў быту з каштоўных металаў у спалучэнні з каштоўнымі камянямі.

ЮВЕНАЛОПЯ, -і, ж. Навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу даўгалетняга жыцця.

[Ад лац. зшгепіз — гоны, малады.]



ЮВЕНÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Непалаваспелы.

[Лац. .іцуепаíізюны.]



ЮГАСЛАВЫ, -аў; адз. югаслáў, -лáва, м.; югаслáўка, -і, ДМ аўцы; мн. югаслáўкі, -лавак; ж. Насельніцтва Югаславіі.

ЮГАСЛÁЎ гл. югаславы.

ЮГАСЛÁУКА гл. югаславы.



ЮГАСЛÁЎСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Югаславіі, югаславаў, які належыць, уласцівы ім. Югаслаўскі звычай.

ЮГЕР, -а, м. У старажытным Рыме — зямельная мера паверхні, роўная 2942 м2.

[Лац. ]ц§егшп.]



ЮДА', -ы, м. Пагард., лаянк. Здраднік. [Паддубны:] Я юдам не стану. Ад мяне вы звестак не атрымаеце. М. Ткачоў.

[Ад імені аднаго з вучняў Ісуса Хрыста, які, па евангельскай легендзе, прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў.]

ЮДА2, -а, н. У выразе: цуда-юда гл. цуда.

ЮДАІЗМ, і -у, м. 1. -у. Уст. Тое, што і і у д а і з м.

2. -а. Моўны зварот, выраз, якія ўласцівы яўрэйскай мове.

ЮДАФ1Л, -а, м. Прыхільна; усяго яўрэйскага.

[Ад лац. ішіаеш — яўрэй і грэч. рЫІоз — сябра.]

ЮДАФÍЛЬСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юдафіла, юдафільства. Юдафільская палітыка.

ЮДАФІЛЬСТВА, -а, н. Прыхільнасць да ўсяго яўрэйскага.

ЮДАФОБ, -а, м. Ненавіснік яўрэяў; антысеміт.

[Ад лац. ітíáаеííз — яўрэй і грэч. рЬоЬоз — страх, боязь.]



ЮДАФОБСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юдафоба, юдафобства; антысеміцкі.

ЮДАФОБСТВА, -а, к. Ненавісніцтва да ўсяго яўрэйскага; антысемітызм.

ЮДОЛЬ, -і, ж. Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдольí Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі і смуткам. [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».

ЮЗ ', -а, м. Спец. Літарадрукавальны тэлеграфны апарат. Перадаць дэпешу па юзу.

[Ад уласн, імя.]



ЮЗ2, -а, м. Спец. Закліньванне колаў пры руху транспартных сродкаў (аўтамабіля, трамвая, чыгуначнага саставу), у выніку чаго колы слізгаюцца па апорнай паверхні і не круцяцца (блакіруюцца).

ЮЗАМ, прысл. Спец. 1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.). Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з'ездве ідуць юзам, а пры пад'ёме буксуюць машыны, мае сваю назвуРазок. Сіпакоў.

2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу. Перасунуць кантэйнер юзам.



ЮЗІРАВАЦЬ, -рую, -руеш, -руе; незак. Спец. Перадаваць інфармацыю па юзу1.

ЮЗІСТ, -а, М -сце, м. Спец. Тэлеграфіст, які працуе на юзе.

ЮЗІСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Спец. Жан. да юзіст.

ЮКА, -і, ДМ юцы, ж. 1. Паўднёвая вечназялёная дрэвавая расліна сямейства агававых, што разводзіцца як дэкаратыўная.

2. Валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канатьг, рагожы і пад.

[Ісп. уííса з мовы паўднёваамерыканскіх індзейцаў.]

ЮКАГІР гл. юкагіры.

ЮКАГІРКА гл. юкагіры.

ЮКАГІРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юкагіраў, які належыць, ўласцівы ім. Юкагірскія песні. Юкагірская мова.

ЮКАГІРЫ, -аў; адз. юкагíр, -а, м.; юкагíрка, -і, ДМ -рцы; мн. юкагíркі, -рак; ж. Народ, які жыве ў Якуцкай АССР і Магаданскай вобласці.

Юкала

485


Юны
ЮКАЛА, -ы, ж. Вяленая рыба, якая нарыхтоўваецца ў запас жыхарамі Поўначы і Далёкага Усходу. [Мансійскае, хантыйскае.]

ЮЛІЯНСКІ, -ая, -ае. Звязаны з сістэмай летазлічэння, якую ўвёў у 46 г. да н. э. рымскі імператар Юлій Цэзар. Юліянскі каляндар.

[Лац. ІííНаíшз.]

ЮМБРЫК, -а, м. Круглае пірожнае з заварнога цеста з тварожна-крэмавай начынкай.

ЮНАК, -á, м. Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец. Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец. Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка. // перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў. Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.



ЮНÁЦКАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць юнацкага; маладосць. Юнацкасць душы.

ЮНАЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнака, юнацтва, уласцівы ім. Юнацкае захапленне. Юнацкая мара. А працы многа, дзе ні глянь, Прастор юнацкаму запалу. Чарот. Кроў маю доўга пілі каты, сілы юнацкія нішчыў астрог. Таўлай.

ЮНАЦТВА, -а, н. 1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці; ранняя маладосць. Гады юнацтва, Напярэдадні юбілею маёй творчасці мне захацелася ўспомніць свой шлях і ўсё сваё жыццё. Я імкнуўся аднавіць усе драбніцы гэтага жыцця сваё маленства, юнацтва, .. светлыя гадзіны творчасці, сваю сталасць. Купала.

2. зб. Юнакі. // Маладыя людзі абодвух полаў. Юнацтва планет ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. «Маладосць». Цябе, юнацтва, я люблю. Загартаванае ў вайну, Цану ты знала мазалю І хлебу ведала цану. Хведаровіч.

ЮНÁЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Асоба жаночага полу, якая не дасягнула сталасці, маладая дзяўчына.



ЮНАЧЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і юнацкі. Юначы запал. Арлы маладыя, Юначая кроў, І радасць вы наша, І наша любоў. Колас. Дай жа, сынку, наглядзецца На юначы воблік твой. Прыходзька.

ЮНГА, -і, м. Падлетак на судне, які рыхтуецца стаць матросам і вывучае марскую справу, а таксама малодшы матрос у некаторых замежных флотах.

[Ням. Ішí§е — хлопчык.]



ЮНГШТУРМ, -а, м. Арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам (з 1926 г. стала называцца «Чырвоны фронт моладзі»).

[Ням. ІнпдзІштп.]



ЮНГШТУРМАУКА, -і, ДМ -маўцы; Р мн. -мавак; ж. Форма ваеннага ўзору, якую насілі члены юнгштурма, а таксама савецкая моладзь у 20-х — пачатку 30-х гадоў.

ЮНГШТУРМАУСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнгштурма. Юнгштурмаўская форма.

ЮНЁСКА, нескл., н. Спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

[ІШЕЗСО скарочанае ад англ. ІМіеá Каíіопз ЕáчсаІіопаІ ЗсіепШіс апá СííІШгаІ ОгеапігаІіоп.]

ЮНЕЦ, юнцá, м. Разм. пагард. Пра нявопытнага юнака, падлетка. [Андрэй:] Падыдзе камандзір аддзялення, юнец зялёны, з чарговага прызыву. Надзьме губы. Кулакоўскі.

ЮНÉЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Станавіцца больш юным; маладзець. Сталелі ў твары пакалення рысы, А я юнеў душою адтаго. Гаўрусёў. / у перан. ужыв. У вачах тваіх Юнее летні дзень. Са смугі Сукенку лёгкую Надзень. Барадулін.



ЮНІЁР, -а, м. Малады спартсмен, дасягненні якога ацэньваюцца па асобаму ўзроставаму разраду.

[Лац. піог — малодшы.]



ЮНІЁРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да юніёр.

ЮНКЕР, -а, м. 1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60-х гг. 19 ст.— вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.

У царскай Расіі — выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.

Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.

[Ням. Інпкег.]



...-ЮНКЕР, -а, м. Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначалі некаторыя званні ў дарэвалюцыйнай Расіі, пераважна ваенныя, напрыклад: камер-юнкер, штыкюнкер.

ЮНКЕРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнкера, належыць яму. Юнкерскі мундзір. ІІ Прызначаны для падрыхтоўкі афіцэраў у дарэвалюцыйнай арміі. Юнкерскае вучылішча.

ЮНКЕРСТВА, -а, н. 1. зб. Юнкеры. Прывілеі юнкерства.

2. Званне юнкера (у 1, 2 знач.), а таксама прабыванне ў юнкерах.



ЮНКОР, -а, м. Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім-н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.

ЮНКОРАЎСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнкора, належыць яму. Юнкораўскі доніс. Юнкораўскі пост.

ЮНКОРКА, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да юнкор.

ЮННАТ, -а, М аце, м. ЮнЫ натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды, З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ужо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.

ІОННÁТАУСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юнната, належыць яму. Юннатаўскі гурток.

ЮННÁТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. да юннат.

ЮННАЦКІ, -ая, -ае. Разм. Тое. што і юннатаўскі. Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. Праўда, развіваліся ікрынкі надта марудна.. А потым ікрынкі сталі мяняць сваю форму выцягвацца ў даўжыню. Якімовіч.

ЮНЫ, -ая, -ае. Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія

Юпітэр 486 Юрыдычны

бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Малапетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх-н. гурткоў, аматараў якога-н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст. // перан. Які толькі што з'явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі. Грахоўскі.

О Юны ленінец гл. ленінец. Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).

ЮШТЭР, -а, м. 1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.

(з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.

(з вялікай літары). У старажытнай рьшскай міфалогіі — вярхоўны бог.

[Ад лац. іíííріíег.]

ЮР, -у, м. Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна ашукаць. Колас.

ЮР А, -ы, ж. Спец. Тое, што і юрскі перыяд (гл. юрскі).

ЮРАГА, -і, ДМ азе, ж. Разм. Падонкі кашаплянага алею. Алей кончыўся, засталася адна юрага.

ЮРАЧКА, -і, м. Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

ІОРГШЯ, -і, ж. Разм. Тое, што і в я р г і н я.

ЮР'ЕУ, -ева. У выразе: Юр'еў дзень — у старажытнай Русі да канца 16 ст.— права пераходу сялян ад аднаго памешчыка да другога адзін раз у год, пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ, у дзень святога Георгія (Юрыя).

О Вось табе, бабка, і Юр'еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, сныненне свабоды дзеянняў і пад.

ЮРК, выкл. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл, юркнуць. Юрк [ваўчыца] ў кару. Ермаловіч.

ЮРКІ, -ая, -ае. Разм. Быстры, вёрткі, спрытны ў рухах. Андрэй жа глядзеў, як над гнёздамі махалі лёгенькімі крылцамі юркія ластавачкі і так лагодна шчабяталі. Колас. Сцёпка Хадун, юркі, каратканогі і дапыт[лів]ы, яв сарока, угледзеўшы Максіма за цяжкай работаю, чуць не на [пальчыках] падышоў да яго. Каваль. // Які вырашае бойкасць, скрытнасць, жывасць (пра вочы, позірк і пад.).— Ага, штучку. Паленца, што ля паветкі і цяпер ляжыць,растлумачыла старая, страляючы юркім позіркам то ў вочы Пятра, то Адама. Ракітны.

ЮРКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Разм. Імклівым спрытным рухам пранікнуць куды-н., схавацца дзе-н.; шмыгнуць. У норку ля ракігы юркнула палявая мышка. Даніленка. Валодзя па баразне, каля градак, падышоў да хаты, пераступіў невысокі плоцік і юркнуў у сенцы. Федасеенка.

ЮРЛІВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць юрлівага. Заўсёды вясёлая, гаваркая — .. [Тацяна] ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у вначнай меры падагрэты вострым аганьком юрлівасці. Зарэцкі.

ЮРЛІВЕЦ, -лíўца, м. Чалавек, якому ўласціва павышанае імкненне да задавальнення

палавых пачуццяў. Неспадзявана для Смілгаса ў Зыгмунты знайшлося столькі сілы, што ад яе штуршка стары юрлівец адляцеў, як мех, бразнуўся вобзем і аж заенчыў. Сабаленка.

ЮРЛ1ВЫ, -ая, -ае. Пажадлівы, поўны юру. Паны ўсе на адзін твар: гультаяватыя, фанабэрыстыя, .. разбэшчаныя, юрлівыя. Навуменка. // Які выражае юр. Сулкоўскі зірнуў на .. [Алёну] ласа, як кот на смятану, і твар яго расплыўся ў юрлівай усмешцы. Чарнышэвіч.

ЮРОДЗІВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць юродзівага.

ЮРОДЗІВЫ, -ая, -ае. 1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва. Юродзівы хлопец.

2. у знач. наз. юродзівы, -ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей — вар'ят, які валодае дарам прадказання. Распаўсюджвалі розныя небыліцы багамольцы, юродзівыя, а ў першую чаргу духавенства. «Звязда».

ЮРÓДСТВА, -а, к. 1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва.

2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.

ЮРОДСТВАВАЦЬ, -твую, -твуеш, -твуе; незак. 1. Быць юродзівым (у 2 знач.).

2. Рабіць недарэчныя ўчынкі, неразумна паводзіць сябе.

ЮРОК', -ркá, м. Птушка атрада вераб'іных, якая жыве ў хваёвых лясах Еўропы і Азіі; уюрок.

ЮРОК2, -ркá, м. Разм. Прыстасаванне для звівання нітак; вірок (у 2 знач.).

ЮРСКІ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй. Юрскі вапняк. Юрская флора.

О Юрскі перыяд (юрская сістэма) — другі (сярэдні) перыяд мезазойскай эры ў гісторыі Зямлі.

[Ад геагр. назвы.]

ЮРТ. -а, М юрце, м. Гіст. Сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў. Крымскі юрт. Сібірскі юрт.

[Цюрк.]

ЮРТА, -ы, ДМ юрце, ж. Пераноснае, крытае шнурамі або лямцам з конусападобным дахам жыллё з жэрдак у некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. Па пясках можна было ехаць сотні кіламетраў і не сустрэць ніводнага кішлака, ніводнай юрты. Васілевіч. У неба бялюткія выспачкі юрт Стрэшкамі вострымі цэляцца. Калачынскі.

[Ад цюрк. іш-і.]

ЮРЫДЫЗÁЦЫЯ, -і, ж. Спец. Наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; пераболыпанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання.

ЮРЫДЫЧНЫ, -ая, -ае. 1. Звязаны з заканадаўствам, прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем. Юрыдычнае пытанне. Юрыдычны доказ. Юрыдычная практыка. Пакуль школа не была яшчэ здадзена, Лабановіч адчуваў пад нагамі нейкі юрыдычны грунт, меў законную падставу заставацца там. Колас. // Звязаны з вывучэннем і навуковай распрацоўкай правазнаўства, юрыспрудэнцыі. Юрыдычная адукацыя. Юрыдычны факультэт. Юрыдычная тэрміналогія.

Такі, які мае афіцыйнае, фармальнае права на што-н. Юрыдычны ўладальнік.

Які мае адносіны да юрыста, складаецца з юрыстаў. Юрыдычная грамадскасць.



Юрысдыкцыя 487 Юшка

О Юрыдычная асоба гл. асоба. Юрыдычная кансультацыя — установа з калегіі адвакатаў для аказання юрыдычнай дапамогі насельніцтву і растлумачэння дзеючага заканадаўства. Юрыдычны акт — рашэнне дзяржаўнага органа, якое ўстанаўлівае пэўныя правы і абавязкі грамадзян, калектываў, арганізацыі!, ажыццяўленне якіх забяспечваецца дзейнасцю дзяржаўнага апарату і судоў.

[Ад лац. ітíгіáісííз — судовы.]

ЮРЫСДЫКЦЫЯ, -і, ж. 1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа. Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.

[Лац. іш-ізáісíіо — судаводства, вядзенне суда.]

ЮРЫСКОНСУЛЬТ, -а, М -льце, м. Службовая асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам пры якой-н. установе па практычных пытаннях права, заканадаўства і абаронцам інтарэсаў гэтай установы ў юрыдычных арганізацыях: судзе, арбітражы і пад.

[Лац. іпгізсопзцШíз.]

ЮРЫСКОНСУЛЬЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юрысконсулыа; уласцівы юрысконсульту, належыць яму. Юрысконсульцкая пасада. Юрысконсульцкая работа.

ЮРЫСКОНСУЛЬЦТВА, -а, н. Пасада, дзейнасць юрысконсульта.

ЮРЫСПРУДЗНЦЫЯ, -і, ж. Сукупнасць навук аб праве; правазнаўства. Алеся гэта ўзлавала, бо па пытаннях дзяржавы і права палемізаваў не спецыяліст ад юрыспрудэнцыі, а звычайная настаўніца. Скрыган. // Практычная дзейнасць юрыста.

[Лац. ішізргííáепíіа.]

ЮРЫСТ, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі. Лынькоў. [Бабка:] Закон і права ва мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад. Вышынскі.

ІНям. ІгíгізІ ад лац. ]іі5, ]іігіз — права.]

ЮРЫСТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Жан. да юрыст.

ЮРБІЦЬ, юрý, юрыш, юрыць; незак. Разм. Заігрываць, заляцацца. Бычкі юраць, вясну чуюць. І у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч. // Пра рыбу — нераставадь. Вясною рыба юрыць.

ЮС, юса, м. Спец. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.

О Юс вялікі — літара Ж стараславянскага алфавіта, якая абазначала «о» насавое. Юс малы — літара Д стараславянскага алфавіта, якая абазначала «е» насавое.

ЮСАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юса, напісаны з юсамі. Юсавае пісьмо.

ЮСТЫЦЫЯ, -і, ж. 1. Правасуддзе, судаводства. Савецкая юстыцыя. Буржуазная юстыцыя.

2. Сукупнасць дзяржаўны» органаў, якія займаюцца судаводствам; сістэма судовых устаноў. Міністэрства юстыцыі.

[Лац. іцзШіа — справядлівасць.]

ЮСЦІРАВÁЛЬНЫ, -ая, -ае. Спец. Прызначаны для юсціравання. Юсціравальны станок.



ЮСЦІРАВÁННЕ, -я, н. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл, юсціраваць і юсціравацца,

ЮСЦІРАВÁЦЦА, -рýецца; незак. Спец. 1. Рэгулявацца, вывярацца (пра механізмы, прыборы).

2. Зал. да юсціраваць.

ЮСЦІРАВАЦЬ, -рýю, -рýеш, -рýе; зак. і незак., што. Спец. Дакладна падагнаць (падганяць), адрэгуляваць (рэгуляваць), выверыць (вывяраць) механізм, прыбор і пад. Юсціраваць мікраскоп. Юсціраваць інструмент.

[Ад ням. ічзíіегеп — вывяраць ад лац. Ішіцз — правільны.]

ЮСЦІРОУКА, -і, ДМ -рóуцы, ж. Спец. Праверка і наладка прыбораў і механізмаў (звычайна оптыка-механічных вымяральных прыбораў). Юсціроўка аптычных прыбораў.

ЮСЦІРОУШЧЫК, -а, м. Спец. Спецыяліст па юсціроўцы.

ЮТ, -а, М юце, м. Кармавая надбудова судна, дзе размяшчаюць жылыя, службовыя, а часам і грузавыя памяшканні.

[Гал. Ьш..]

ЮТАВЫ, -ая, -ае. Які знаходзіцца на юце. Ютавы тэнт.



ЮТРАНЬ, -і, ж. Раніпшяя царкоўная служба. Плакала маці ў ютрані стоячы: А не тым я саграшыла, Што сваіх дзяцей я спарадзіла. З нар.

ЮТЫ, -аў. Гіст. Германскае племя, якое жыло ў пачатку 1-га тысячагоддзя н. э. на Ютландскім паўвостраве.

[Ням. ІііІеп.]

ЮФБРС, -а, м. Спец. Круглы драўляны блок без шківа для нацягвання снасцей стаячага такелажу на невялікіх прамысловых суднах.

[Гал. ííегз.]

ЮХА, -і, ДМ юсе, ж. Разм. Тое, што і ю шка2 (у 1, 4 знач.). Тым часам каля шалаша Віктар., гатаваў над агнём юху. Краўчанка. Па карку Баба так дала, Што Пеўню вочы засланіла І юха з Пеўня пацякла. Колас.



<> Юху спусціць гл. спусціць.

ЮХТ, -у, М юхце, м. Сорт скуры са спецыяльна апрацаваных конскіх, каровіных і свіных шкур. Боты з юхту.

ЮХТОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да юхту. Юхтовы цэх. І) Зроблены з юхту. Юхтовыя боты.

ЮШКА >, -і, ДМ іóíпцы; Р мн. юшак; ж. Металічны кружок, якім закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра. Маці., стаяла ля прыпечка і зачыняла ў коміне юшкі, каб пайшоў дух на выстуджаную за ноч хату. Капыловіч. Каб не здарылася бяда, вокны і юшкі ў коміне перад навальніцай зачыняюць. Грамовіч.

ЮШКА 2, -і, ДМ юшцы, ж. 1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар. Увечары, калі прыехаў з горада Шыковіч, яны палілі свой касцёр і на агні варылі юшку; Яраш з сынам паспелі налавіць рыбы. Шамякін.

Поліўка (у 1 знач.). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.



Жыжка ва усякай страве. Сёрбай юшку, на дне гушча! З нар.

Ююба 488 Ява

4. перан. Разм. Кроў. [Чалавек:] Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.



0 Пусціць юшку гл. пусціць.

ЮЮБА, -ы, ж. Калючы хмызняк сямейства крушынавых з дробнымі кветкамі, зубчастым лісцем і ядомымі пладамі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка