Такім чынам, сінтаксіс цесна звязаны з




Дата канвертавання14.02.2017
Памер445 b.



СІНТАКСІС мовы – гэта адзін з яе ўзроўняў, на якім паводле пэўных заканамернасцей арганізуюцца сінтаксічныя адзінкі для перадачы паведамленняў, выяўляюцца функцыі розных граматычных адзінак.



Сінтаксіс – самы высокі ўзровень у сістэме мовы, асноўная адзінка якога (сказ) выконвае выключна важную ролю – выступае сродкам фармавання і перадачы звязных паведамленняў, сродкам ажыццяўлення зносін паміж людзьмі. Аднак сказ як адзінка найвышэйшага сінтаксічнага ўзроўню мовы выконвае сваю асноўную камунікацыйную функцыю толькі ў цеснай сувязі з адзінкамі ніжэйшых узроўняў. Так, фармальна сказы будуюцца з улікам граматычнай спалучальнасці словаформ. Інфармацыйны змест сказаў фармуецца іх граматычнай структурай і лексічным напаўненнем. Спалучальнасць слоў (а часам сінтаксічная роля словаформы і тып сказа) залежаць і ад іх лексічнага значэння.



  • Такім чынам, сінтаксіс цесна звязаны з:

    • марфалогіяй;
    • лексікалогіяй;
    • фанетыкай.






СІНТАКСІЧНАЯ СУВЯЗЬ – гэта фармальнае выражэнне адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі. Асноўныя віды сувязі адпавядаюць характару адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі: граматычна раўназначныя адзінкі або кампаненты звязваюцца паратаксіснай, ці злучальнай, сувяззю, а граматычна нераўназначныя адзінкі або кампаненты – гіпатаксіснай, ці падпарадкавальнай, сувяззю.







СІНТАКСЕМА гэта мінімальная, далей непадзельная семантыка-сінтаксічная адзінка мовы, якая адначасова выступае як носьбіт элементарнага сэнсу і як канструкцыйны кампанент больш скла­даных сінтаксічных пабудоў (словазлучэння, сказа, тэксту): словаформы са злосці, спрасоння маюць значэнне прычыны, для шчасця, сумыслу – значэнне мэты і г.д.







Паводле віду сувязі паміж кампанентамі непрэдыкатыўныя словазлучэнні падзяляюцца на: ПАРАТАКСІСНЫЯ: летам і зімою; не толькі сёння, а і заўтра; ГІПАТАКСІСНЫЯ: клапаціцца пра дзяцей; ісці асцярожна. У залежнасці ад характару сувязі паміж кампанентамі словазлучэнні дзеляцца на: 1) СВАБОДНЫЯ: карысны дапаможнік; чырвоны яблык; 2) НЕСВАБОДНЫЯ: а) сінтаксічныя: дзеці школьнага ўзросту; тры вучні; б) фразеалагічныя: (правялі) разведку боем; трымаць сябе ў руках.



Паводле выражэння галоўнага кампанента гіпатаксісныя словазлучэнні бываюць: ІМЕННЫЯ: субстантыўныя: чорная хмара; прыезд гасцей; ад’ектыўныя: мокры ад дажджу; пранамінальныя: нешта новае, нехта са знаёмых; нумаратыўныя: дваццаць крокаў; трое сутак; ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ: дабіцца поспехаў; напалоханы стрэлам; затрымаўшы дыханне.



Паводле сэнсава-граматычных адносін паміж кампанентамі сярод гіпатаксісных словазлучэнняў вылучаюцца: 1) з АБ’ЕКТНЫМІ адносінамі: цікавіцца мастацтвам; 2) словазлучэнні з АТРЫБУТЫЎНЫМІ адносінамі: сіняе неба; 3) словазлучэнні з АКАЛІЧНАСНЫМІ адносінамі: ускочыць ад нечаканасці; паўтарыць двойчы; 4) словазлучэнні з СУБ’ЕКТНЫМІ адносінамі: загад камандзіра; сінь неба; прамова старшыні; 5) словазлучэнні з КАМПЛЕТЫЎНЫМІ адносінамі: куча саломы; тры бярозы; стаць героем.



Паводле разнавіднасцей сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі сярод гіпатаксісных словазлучэнняў вылучаюцца: 1) ДАПАСАВАННЕ: апошнія паведамленні, горад Брэст, чатыры дубы; 2) КІРАВАННЕ: сустракацца з каляжанкай, хвалявацца ад невядомага, дзівіцца з яе, 3) ПРЫМЫКАННЕ: ісці напяваючы; жаданне маляваць; гаворка па-беларуску.



ДАПАСАВАННЕ  – від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнае слова мае тыя ж самыя граматычныя формы, што і галоўны кампанент.



КІРАВАННЕ  – від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежны кампанент ставіцца ў пэўнай склонавай форме, абумоўленай значэннем галоўнага кампанента або сэнсам выказвання.



ПРЫМЫКАННЕ  – від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнасць падпарадкаванага кампанента выражаецца толькі сэнсава.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка