Тапонімы в. Крупейкі, Лоеўскага раёна, Гомельскай вобласці”




Дата канвертавання25.02.2017
Памер163.8 Kb.
bad3db402ef8

Аддзел адукацыі Лоеўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“ Крупейскі дзіцячы сад – базавая школа”



Краязнаўчая алімпіяда, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Тапонімы в. Крупейкі,



Лоеўскага раёна, Гомельскай вобласці”

Аўтар работы: Верамеенка Мікалай.

Кіраўнік: Коваль Марыя Паўлаўна.

2014


*****
Маё сэрца шчыміць ад пякучага болю,

Бо ў юнацтве пакінуў, забыў гэты кут.

Я паехаў у горад шукаць сваю долю,

Але думкі мае заставаліся тут.
Усё другое тут: роднае, мілае, блізкае.

Шум высокіх бяроз, пахі скошаных траў.

І старая вярба, што схілілася нізка

Над малым азярцом, што завецца Застаў.


Парк, што ўзімку абсыпаны снегам пушыстым,

А вясною ўкрыты лістом маладым.

Дзе гулялі ў дзяцінстве пад голлем цяністым,

Пад дубамі шукалі ў траве жалуды.


Тут акацыі нізка галовы схілілі

Над магіламі згінуўшых у пекле вайны.

Побач помнік стаіць, каб і мы не забылі,

Што ляжаць у магілах чыесці сыны.


Часта бачу ў сне, як сяджу ў цёплай хаце.

На патэльні цыбуля і сала сквірчыць.

Каля печы стаіць і ўсміхаецца маці,

За сталом нешта бацька ў вусы бурчыць.


Многа вёсак у свеце ёсць – Холмеч, Малейкі.

Ды ніводная душу маю не кране.

Мае сэрца грукоча: “Крупейкі! Крупейкі!!!”

Мая родная вёска чакае мяне.


А. Бундзелева

(настаўніца пачатковых класаў

Крупейскага дзіцячага сада-базавай школы)

Змест.


  1. Мова зямлі-памятка гісторыі.

  2. Гісторыя ўзнікнення і паходжанне назвы вёскі Крупейкі.

3. Паходжанне назваў вуліц вёскі.

4. Паходжанне назваў вулачак вёскі.

5. Паходжанне назваў наваколляў вёскі Крупейкі.

6. Сучасныя назвы вясковых вуліц.

7. І з’явіляся людзям ікона ( паданне аб узнікненні мясцовай капліцы).






Мова зямлі-памятка гісторыі.
На зямлі Беларусі зараз бадай што не знойдзецца аніводнай геаграфіннай назвы, якая б узнікла выпадкова, без дай прычыны. Кожны населены пункт, кожны куточак прыроды: луг, лес, вялікая рака і маленькі ручай маюць у народзе сваю назву, сваё часам непаўторнае моўнае абазначэнне. У сувязі з гэтым вядомы беларускі тапограф, прафесар, доктар геаграфічных навук В.А. Жучкевіч які, дарэчы, нарадзіўся ў Лоеве ў 1915 годзе, сцвярджаў, што тапанімічнае імя заўсёды мае канкрэтны сэнс. У ім выяўляюцца якія-небудзь прыкметы, намёк на паходжанне, характэрная рыса мясцовасці, або якая-небудзь акалічнасць, больш-менш цікавая для роздуму і фантазіі. I якіх толькі назваў мы тут ні сустрэнем, з якімі дзіўнымі легендамі і паданнямі ні пазнаёмімся. Часам яны вельмі даўнія, перадаваліся з пакалення ў пакаленне і дайшлі да нашых часоў.

Гэта пацвярджаюць і назвы 80 вёсак нашага раёна.

Працавіты беларускі народ даволі часта месцы свайго пражывання называў словамі, якія ўвасаблялі від вытворча-гаспадарчай дзейнасці, якім пераважна займаліся жыхары гэтага паселішча. Каштоўнасць гэтай катэгорыі назваў у тым, што мы можам меркаваць, чым займаліся нашы далёкія прашчуры. Ёсць такая група і на Лоеўшчыне: Будзішча, Буда-Петрыцкая, Бушацін-

населеныя пункты, якія некалі былі звязаны са смалакурэннем, гонкай дзёгцю або выпальваннем драўлянага вугалю, Дзяражычы — вартай шляхоў зносін (дзяржаць і жыць), Кашовае - лазапляценнем, Крупейкі — мукамольнай вытворчасцю, Лутава — вытворчасцю лыка, Нова- кузнечная —-кавальскай справай, Сяўкі — земляробствам, Трасцянец — апрацоўкай ільну.



Гісторыя ўзнікнення і назвы вёскі Крупейкі.

Вёска Крупейкі багатая на тапанімічныя назвы. Нават беглае знаёмства з тапанімічнымі назвамі дае ўяўленне пра характар паступовага засялення тэрыторыі сучаснай вёскі ад глыбокай старажытнасці і да нашых часоў, пра тыя прыродна-геаграфічныя ўмовы, сацыяльна- эканамічныя этапы развіцця, якія перажылі нашы продкі, пра сувязі і ўзаемаадносіны беларусаў з суседнімі народамі, іх культурамі і інш.



Крупейкі - вёска каля Краснай гары.

Вёска Крупейкі ўзнікла не раней ХVІ стагоддзя вакол вадзянога млына,

што быў пабудаваны на рачулцы-ручаі, які выцякаў з Каўпенскага возера і ўпадаў у Дняпро. Менавіта ў XVI стагоддзі на Беларусі з’явіліся першыя вадзяныя млыны. Непадалёку ад р. Днепр праходзіла старажытная дарога - Гудніцкі, або Дняпроўскі шлях на Лоеў, па якім ездзілі купцы з Кіева ў Ноўгарад. Месца, дзе размешчана в. Крупейкі, было пакрыта лесам. На пагорку (каля домаўладання Лысенкі Рыгора Лазаравіча, па мясцовай мянушцы ” Грышан”) была пабудавана жандармская старожка. Гэта была першая пабудова будучых Крупеек.( 1690 – 1700 гг.) Каля старожкі для жандармаў і праезжых купцоў быў пабудаваны “шынок” – піўная. Зараз гэты завулак носіць назву Зашынкаўшчына.

Убачыўшы тут зручнасці, на беразе Дняпра пасяліўся купец. Ён наладзіў вытворчасць шкляных вырабаў. Яго рабочыя і іншыя купцы пачынаюць сяліцца вакол рова, па якім бег раўчак з Каўпенскага возера да Дняпра. У цэнтры быў пабудаваны вадзяны млын – крупадзёрня. Праязжаючыя купцы пыталіся:” Дзе вашы крупкі?” Ад слова” крупкі” стала называцца і вёска Крупейкі. Гаспадара крупадзёрні называлі Крупчык, а затым Крупейчанка . Паданне свярджае, што ад яго і пайшоў мясцовы род Крупейчанкаў і назва вёскі.

Доўгі час каля сучаснага месцазнаходжання мясцовага ФАПа ляжаў круглы адшліфаваны камень з былой крупадзёрні, у сярэдзіне з круглай адтулінай.

Паступова гэта мясцовасць пачала засяляцца сялянамі і работнымі людзьмі

У1795 годзе ў вёсцы налічвалася 55 двароў, больш за 300 жыхароў, яна адносілася да Лоеўскага маёнтка і знаходзілася ва ўласнасці князёў Юдзіцкіх. Сяляне займаліся земляроствам, рыбнай лоўляй, лясным промыслам. Сялянская абшчына вёскі ўвесь час адчувала недахоп зямлі, таму што землі лоеўскай абшчыны распасціраліся аж да самай вёскі.Гэта знайшло адлюстраванне ў забудове Крупеек: вузкія, крывыя вуліцы, хаціны, пакрытыя саломай, як правіла, з трымя невялікімі аконцамі цясніліся адна каля адной.

Па пісьмовых крыніцах вёска Крупейкі вядома з канца XVIII стагоддзя. У кнізе “ Волости и важнейшие селения Европейской России. Выд. цск., Санкт-Петербург,1886г.” на старонцы 112 ёсць указанні, што ў вёсцы налічвалася 120 двароў, тры ветраныя млыны, царкоўна- прыхадская школа, і 750 жыхароў.

У кнізе “ Спіс населеных месцаў Мінскай губерніі” сказана, што ў 1919г. у вёсцы Крупейкі налічвалася 273 двары, 1542 чалавекі жыхароў. ( Дадатак 1.)

Тапонімы вёскі Крупейкі.
Паніжэнне ў цэнтры вёскі, дзе была крупадзёрня, мясцовыя жыхары называюць ”Застаў”. Першыя пасяленцы рабілі свае забудовы каля гэтага паніжэння, якое пазней стала цэнтрам вёскі і да цяперашняга часу мясцовыя жыхары у размове аб тым, дзя яны жывуць, указваюць :” На Заставе”. Межы вёскі пашыраліся і пасяленні вышэй Застава размяшчаліся паабапал Раўчака, а ніжэй- бліжэй да Дняпра- на Рэчцы. Так і да нашай сучаснасці забудовы вёскі падзяляюцца на Раўчак, Застаў, Рэчку.

Вясной у Заставе збіраецца многа вады. Доўгі час гэты вадаём выкарыстоўваўся жыхарамі для мыцця бялізы. Кладачкі, на якіх адбівалі пранікамі (прыстасаванні для мыцця бялізны), былі прытуленыя ў дварах тых жыхароў, хаты якіх былі размешчаны побач. Кожны, хто прыходзіў на Застаў, карыстаўся гэтымі дошчачкамі. Пазней, калі вада прагравалася, тут з задавальненнем купаліся малыя дзеці,так як бацькі яшчэ не адпускалі іх на раку.

Людзі, якія жылі побач з Заставам, звычайна трымалі гусей і качак. Зімою вясковыя дзеці з задавальненнем каталіся на каньках і гулялі ў розныя зімовыя гульні. Была такая гульня: у лёдзе прасвідроўвалі дзірку, туды ўстаўлялася кола з воза, да якога прымацоўвалася доўгая жэрдка. Да жэрдкі прычапляліся санкі. Кола круцілі некалькі чалавек, а астатнія каталіся на санках, нібыта на каруселі.

З цягам часу, дзякуючы працы цякучых вод, Застаў змялеў, зарос вербалозам, і толькі адкрытымі засталіся два невялікія ўчасткі, дзе вясковыя дзеці летам ловяць рыбу, а зімой гуляюць у хакей. ( Дадатак 2.)



Мясцовыя назвы вуліц.
Да гэтага часу ў вёсцы ёсць такія тапонімы, як Куцяроўшчына.

Назва вуліцы сведчыць аб тым, што яна знаходзілася на краю вёскі, у кутку. Падцверджаннем назвы з’яўляецца тое, што непадалёку былі старыя могілкі. А могілкі заўсёды размяшчаюцца воддаль ад населеных пунктаў.

Відаць,калі толькі вёска забудоўвалася ,то яна складалася з асобных хутароў. а назву некаторым з іх далі хатнія жывёлы, якіх трымалі гаспадары на сваіх падворках. Сабаччы хутар і Казлоўшчына даўно ўжо ператварыліся ў самыя сапраўдныя вуліцы, але гэтыя тапонімы перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Хмялёўшчына- так называецца самая доўгая вуліца вёскі. Так як старажылы вёскі сцвярджаюць, што ніколі такую культуру як хмель не вырошчвалі, то застаецца адно тлумачэнне. Наву вуліцы далі жыхары, якія, мабыць, часта знаходзіліся” пад хмяльком”. І не дзіва, бо ў вёсцы размяшчаўся шынок, ад якога і пайшлі назвы Хмялёўшчына і Зашынкаўшчына.

Пасляваенныя назвы.

Праходзіў час. Насельніцтва вёскі расло.Будаваліся новыя вуліцы. Могілкі перанеслі далёка за межы вёскі. А на месцы старых- захаваліся векавыя дубы. Гэта месца было агароджана . Пасля вызвалення вёскі ад немецка-фашыстскіх захопнікаў тут пахавалі загінуўшых салдат . Парк з’яўляецца зараз месцам адпачынку вяскоўцаў. ( Дадатак 3.)


Паходжанне назваў вясковых вулачак.

Крупейкі, ў адрозненне ад іншых вёсак раёна, маюць шмат вулачак, якія былі выгараджаныя для зручнасці пераходу жыхароў з Застава на Хмялёўшчыну, і з Казлоўшчыны на Раўчак і інш. Усяго ў вёсцы налічваецца больш 20 вулачак. Назвы вулачкам даваліся ў залежнасці ад імя або прозвішча таго чалавека, які там жыў. Гэтых людзей даўно ўжо няма ў жывых, а назвы вулачак захаваліся. Гускава вулачка ( названая ў гонар дзеда Пятра па мянушцы” Гуска”) звязвала яго падвор’е з Казлоўшчынай. Раманенкава вулачка давала праход на Ракіту. У савецкі час тут была пабудавана новая вуліца.



Лямешкава вулачка- названая ў гонар Вераб’я Пятра Іванавіча па мянушчы

”Лямешка”.



Пракопава вулачка- названая у гонар гаспадара ( Куцарэнкі Пракопа Міхайлавіча), яго хата была пабудаваная ў гэтым месцы. Доўгі час у гэтай хаце размяшчаўся і мясцовы фельдшарска-акушэрскі пункт, пакуль для яго не быў зроблены спецыяльны будынак.

Праходзяць гады. Змяняюцца ўладальнікі пабудоў, размешчаных у вулачках. Але толькі не змяняюцца назвы саміх вулачак.



Туркава, Кордзікава, Раманава, Хімчукова, Мужыкова, Драконава , Кундалева, Зайцава, Банедава - вулачкі да цяперашняга часу служаць для праходу жыхароў, прагону жывёлы, праезду і г.д. ( Дадатак 4.)


Сучасныя тапонімы вёскі.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны з’явілася новая вуліцыа з такой назвай, як Прыгарад. Гэта вуліца была забудавана ў бок бліжэйшага населенага пункта гарадскога пасёлка Лоеў. Адсюль і назва-Прыгарад. Мясцовыя ўлады ў гэтым месцы давалі надзелы зямлі аж да 50 сотак. У дадатак, гэтыя ўчасткі вясной заліваліся вадой і былі вельмі ўрадлівымі нават у спякотныя гады. Пагэтаму Прыгарад быстра ператварыўся ў сучасную вуліцу.

Зусім нядаўна , на месцы былой Ракіты, з’явілася новая вуліца, якую жыхары так і называюць:” Новая вуліца”.

Цэнтральная вуліца, якая размешчана паабапал шашы складаецца з Прыгарада, асабіста Цэнтральнай ( да Застава) і Зашынкаўшчыны. З развіццём сферы паслуг, якія прадстаўляюцца вясковым жыхарам, узнікла неабходнасць пераходу ад трывіяльных назваў да афіцыйных. Зараз раённыя службы аказваюць самыя разнастайныя паслугі вясковым жыхарам. Службы хуткай дапамогі, міліцыі, пажарнай, гаргаза, гартопа аказваюць дапамогу толькі па дакладнаму адрасу пражывання.

Мясцовымі ўладамі было прынята рашэнне даць назвы вуліцам у гонар Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі за вызваленне вёскі і пахаваныя на брацкіх могілках у парку.

Так Казлоўшчына і Куцяроўшчына былі названыя ў гонар Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Фёдаравіча Латышава, Хмялёўшчына- ў гонар Героя Савецкага Саюза Мясаедава Рыгора Паўлавіча. Новая вуліца і Ракіта былі названыя ў гонар Баннікава Барыса Фёдаравіча.

Але імёны яшчэ двух герояў у назвах вуліц не адлюстраваліся. Гэта не прайшло не заўважаным жыхарамі вёскі. Па хадатайству жыхаркі вёскі Верабей Марыі Мінаўны і загадчыцы сельскай бібліятэкі Лысянок Валянціны Аляксандраўны вуліца Сонечная ( Раўчак, Застаў) атрымалі назву ў гонар Савецкага Саюза Мікалая Фёдаравіча Смірнова, а былая Працоўная

( Сабаччы хутар) - у гонар Бруханава Аляксея Іванавіча.

Прыгарад, Цэнтральная вуліца, частка Зашынкаўшчыны атрымалі назву – Савецкая.( Дадатак5.)



Тапонімы наваколляў вёскі.

У наваколлі вёскі захаваліся назвы, якія пайшлі ад прозвішча мясцовых жыхароў.



Лес за Міронам, лес за Сідарэнкам – гэтыя назвы ўказваюць вяскоўцам кірунак у вёсцы. Названыя лясныя масівы ў гонар імёнаў і прозвішчаў людзей, за чыімі пасяленнямі размяшчаюцца лясныя масівы.

Алёхаў сенакос, Алёхаў лес. Пасля вайны доўгі час лесніком у вёсцы працаваў Крамар Аляксандр Іванавіч. Леснікам выдзяляліся надзелы сенакосу. Тое месца вяскоўцы да цяперашняга часу так і называюць:” Алёхаў сенакос”, а лес, які садзіў і даглядаў гэты чалавек: “Алёхаў лес”.

На ўчастку ракі каля вёскі, акрамя гістарычных назваў, такіх як



Чырвоная гара, Амлінок,замацаваліся і сучасныя назвы: Маканова будка (ад прозвішча мясцовага рыбака Лысянка Фёдара Маркіянавіча, які доўгі час працаваў у рыбарцелі і маў на беразе ракі сваю будачку з рыбалоўнымі прыналежнасцямі).

Востраў, які зараз належыць украінцам, крупейцы завуць Пасярод. На ім ( да падзелу межаў з суседняй Украінай) многія рвалі на зіму шчавель.

Ёсць каля ракі і тапонімы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю людзей.Замацаваліся такія назвы, як Першы мосцік, Другі мосцік на лузе каля Дняпра. Гэтыя назвы засталіся з часоў меліярацыі, якая праводзілася па ўсёй краіне. Калі мясцовыя жыхары пасвяць кароў або косяць траву, то так і кажуць. :”Пасвіў кароў каля Другога мосціка”.

Ёсць каля вёскі і два ірвы. Адзін з іх носіць назву “Воўчы роў”, а другі Папоў, і яшчэ адзін роў “Кольбаў роў “пад Шчытцамі.

І кожная мясціна вакол вёскі мае таксама свае назвы. Азёры Сантанава, Бічова, Навінск,Тапіла, Старык. Аб паходжанні іх назваў можна толькі здагадвацца.

Месца, дзе зараз размешчаны будынак школы здаўна называецца Ракіта. Гэты ўчастак каля вёскі самы ніжэйшы і заўсёды вясной тут збіралася бясконцае мора вады. Засяваўся ён аж толькі ў першых днях чэрвеня. На гэтым месцы зараз пабудавана шмат жылых домікаў. І хаця было праведзена асушэнне гэтай мясціны, але веснавое разводдзе час ад часу дае аб сабе ведаць. ( Дадатак 6.)



Капліца.
Па паданню, ў канцы XVIII стагодззя паміж вёскамі Крупейкі і Шчытцы аднойчы ноччу на сасне з’явілася ікона Святой Параскевы. Ікону знайшлі і аднеслі ў бліжэйшую царкву, якая і да цяперашняга часу знаходзіцца ў Лоеве. Але ікона назаўтра зноў апынулася сярод лесу. Вернікі зноў прынеслі ікону ў храм. Але ікона настойліва вярталася на першапачатковае месца. Людзі зразумелі, што ікона павінна знаходзіцца там, дзе з’явілася і пабудавалі на тым месцы ў лесе каплічку. І да Вялікай Айчыннай вайны ікона святой Параскевы знаходзілася, менавіта, там. А пасля вайны яе перанеслі ў Лоеў, у Свята-Троіцкі сабор, дзе яна знаходзіцца і сёння.
З тых даўніх часоў у гэтым месцы існавала крынічка са святой вадой і капліца. Капліца была пабудавана ў гонар святой Параскевы. Існуе паданне, што каля крынічкі са святой вадой некалі была знойдзена на сасне ікона святой Параскевы. Гэта паслужыла падставай для будаўніцтва вернікамі на гэтым месцы капліцы. У XIX стагоддзі каля крыніцы са святой вадой вёскі Крупейкі на Дзесятуху адбываліся набажэнствы, гулянні і двухдзённы, па пятніцах і суботах, кірмаш. Вядома, што ў 1863 годзе на кірмаш было прывезена тавараў на суму 3200 рублёў, прададзена - на 1550, у 1864 годзе адпаведна на3600 і 2000 рублёў. На Дзесятуху да капліцы прыходзілі многія паломнікі з Расіі і іншых месц. У дзесятую нядзелю пасля Вялікадня прыходзяць да яе з надзеяй і старыя і малыя, каб дакрануцца да вытокаў народнай духоўнасці, спадчыны, прызджаюць святары з розных куткоў Беларусі, каб пакланіцца цудадзейнай іконе.

Тое ж паданне гаворыць, што побач з месцам, дзе з’явілася ікона, пачала бруіцца крынічка, быццам бы святая Параскева ступіла на зямлю і з адбітка яе нагі з’явіўся струменьчык вады. Вада мела цудадзейную сілу, магла дапамагчы чалавеку пры розных захворваннях. Каб напіцца з незвычайнай крынічкі, людзі прыходзілі здалек: з Расіі, з Украіны, з усіз куточкаў Беларусі. Яшчэ не так даўно, гадоў 40 таму, крынічка была жывая, дапамагала чалавеку, пазбаўляла ад хвароб. Зараз яна перасохла. На дне глыбокага яру, у гушчары, сярод травы і кустоў, можна знайсці месца, дзе калісь струменілася вада.

У цяперашні час людзі хацелі аднавіць цудадзейную крынічку, але вада так і не з’явілася. ( Дадатак 7.)


Дадатак 1. Гісторыя ўзнікнення і назвы вёскі Крупейкі.
d:\фотографии\вёска крупейкі\img_1517.jpgАгульны выгляд вёскі Крупейкі зімой. img_4279.jpg

Агульны выгляд вёскі Крупейкі летам



Дадатак 2. Тапонімы вёскі Крупейкі.
d:\фотографии\жураўлі на палессе ляцяць\img_6942.jpg

Застаў летам. d:\фотографии\вёска крупейкі\img_7032.jpg


Застаў у час разводдзя.

Дадатак 3. Мясцовыя назвы вуліц.
img_7895.jpg

Куцяроўшчына.



img_7853.jpg

Сабаччы хутар.




img_2295.jpg

Казлоўшчына.


img_1315.jpg

Зашынкаўшчына.



d:\фотографии\вёска крупейкі\img_1317.jpg

Цэнтральная вуліца.




d:\фотографии\зима\img_8124.jpg
Хмялёўшчына зімой.

Дадатак 4. Паходжанне назваў вясковых вулачак .

img_8558.jpg

d:\фотографии\аднавяскоўцы\img_0752.jpg

Пракопава вулачка.



img_2170.jpg

Лямешкава вулачка.



d:\фотографии\вёска крупейкі\img_5578.jpg

Кордзікава вулачка.


Су

Дадатак 5. Сучасныя назвы вуліц.


img_1127.jpg

Прыгарад.



d:\фотографии\вёска крупейкі\img_4287.jpg

Новая вуліца.



Дадатак 6. Тапонімы наваколляў вёскі.
img_6801.jpg

Раўчак
.



img_2344.jpg
Лес за Сідарэнкам.
img_5570.jpg

Лес за Міронам.



d:\фотографии\подыхіі вясны\img_7834.jpg Ракіта.

Дадатак 7. Капліца.

img_2349.jpg
d:\фотографии\вёска крупейкі\img_2352.jpg





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка