Тарас на Парнасе




Дата канвертавання10.04.2017
Памер15.68 Kb.
Тэст па беларускай літаратуры

Тарас на Парнасе”



  1. Што паслужыла асновай для літаратуразнаўцаў пры вызначэнні часу напісання паэмы:

а) галоўны герой твора ў першай частцы паэмы звяртае на гэта ўвагу;

б) час напісання прыраўноўваецца да часу з’яўлення паэмы ў друку;

в) час напісання вызначаецца па фактычных падзеях, якія прыгадваюцца

ў творы.


  1. Калі і дзе была ўпершыню надрукавана паэма “Тарас на Парнасе”:

а) 23 лістапада 1906 года ў газеце “Наша ніва”;

б) у 1912 годзе на старонках газеты “Маладая Беларусь”;

в) у 1889 годзе ў газеце “Минский листок”.


  1. Каго даследчыкі называюць верагодным аўтарам паэмы:

а) В. Дуніна- Марцінкевіча; б) Я.Баршчэўскага; в) Я.Чачота;

г) К.Вераніцына; д) Ф.Багушэвіча; е) В.Равінскага;

ё) Т.Манькоўскага; ж) Я.Крупеньку.


  1. Якая асноўная задума твора:

а) аўтар імкнуўся паказаць у творы багаты фальклор беларускага народа і

параўнаць яго са старажытнай грэчаскай міфалогіяй;

б) аўтар пастараўся раскрыць адносіны беларускага народа да рэлігіі;

в) аўтар выказвае свае адносіны да двух супрацьлеглых накірункаў у

рускай літаратуры сяр.ХІХ ст., а таксама паэтызуе беларускага мужыка,

узвышаючы яго да вяршынь славутых пісьменнікаў і нябесных

гаспадароў.


  1. У якой форме вядзецца ў паэме апавяданне:

а) ад імя аўтара; б) у форме эпічнага апавядання;

в) ад імя галоўнага героя ў ліра- эпічнай форме.



  1. Якія рысы беларускага сялянства ўвасобіў аўтар у вобразе Тараса:

а) працавітасць; б) высокі інтэлект; в) дасціпнасць; г) гасціннасць;

д) гумар; е) удзячнасць; ё) гуманнасць; ж) добразычлівасць;



з) беражлівасць; і) падазронасць.

  1. Які з жанраў вуснай народнай творчасці нагадвае паэма:

а) легенду; б) казку; в) быліну; г) песню.

  1. Якую кампазіцыю мае паэма:

а) прамую; б) інверсійную; в) вяршынную.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка