Тэарэтычны раздзел Тэма Крыніцы і літаратура па гісторыі архіўнай справы ў Беларусі




Дата канвертавання19.05.2018
Памер263.6 Kb.

Тэарэтычны раздзел




Тэма 1. Крыніцы і літаратура па гісторыі архіўнай справы ў Беларусі


План

  1. Крыніцы па розных этапах развіцця архіўнай справы на беларускіх землях.

  2. Гістарыяграфія гісторыі архіўнай справы.

  3. Абагульняючыя працы па гісторыі архіўнай справы.

  4. Асноўныя навукова-даследчыя цэнтры па распрацоўцы праблем гісторыі архіўнай справы.

Архівазнаўства абапіраецца на крыніцы, якія можна падзяліць на наступныя групы: аб гісторыі архіваў у Беларусі са старажытнасці да сённяшняга часу (летапісы, “Акты Виленской археографической комиссии” і інш); дакументы нарматыўнага прававога і метадычнага характару, якія раней служылі асновай для практычнай дзейнасці архіваў (Статут Яна Альберта 1496 г., Канстытуцыя ВКЛ, Закон “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь” (1994) і інш.); неапублікаваныя архіўныя дакументы і захаваны навукова-даведачны апарат (інвентары, вопісы і інш.).

Гістарыяграфія архівазнаўства налічвае шмат даследаванняў у форме манаграфій, дысертацый, артыкулаў, матэрыялаў тэматычных навуковых канферэнцый, круглых сталоў, семінараў і інш. Да яе таксама можна аднесці і прадмовы да архіўных даведнікаў, зборнікаў дакументаў, падрыхтаваных на аснове архіўных матэрыялаў. Па тэматыцы вылучаюцца навуковыя працы, аўтарамі якіх прасочваецца станаўленне арганізацыі і методыкі архіўнай справы або гісторыя асобных архіўных устаноў. Сярод іх да ліку абагульняючых можна аднесці працы А.І. Азарава “Архіўная справа ў БССР” і калектыўню манаграфію С.У. Жумара, Д.У. Карава і М.Ф. Шумейка “Очерки истории архивного дела в Беларуси (ХV в. – 1991 г.)”. Сёння вывучэнне гісторыі архіўнай справы працягваецца пераважна супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.

Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А.М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М.Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 18–31.


Асноўная літаратура

  1. Азаров, А. И. Архивное дело в БССР : автореф. дис. … канд. ист. наук / А. И. Азаров ; Моск. ист.-арх. ин-т. – М., 1955. – 15 с.

  2. Архіварыус: зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. – Вып. 1–15. – 1998–2017.

  3. Беларускі археаграфічны штогоднік. – Вып. 1–15. – 2000–2017.

  4. Жумарь, С. В. Архивное дело в Республике Беларусь. 1991–2008 гг. : библиогр. справ. / С. В. Жумарь, М. Ф. Шумейко. – Минск : БелНИИДАД, 2009. – 227 с.

  5. Жумарь, С.В. Очерки истории архивного дела в Беларуси (XV в. – 1991 г.) / С.В. Жумарь, Д.В. Карев, М.Ф. Шумейко; науч. ред. А.Н. Михальченко. – Минск: БелНИИДАД, 1999. – 294 с.


Дадатковая літаратура

Архивы Беларуси [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://archives.gov.by. – Дата доступа: 16.06.2017.

Архивное дело в БССР (1918–1968) : cб. законодат. и руководящих док. / под ред. А. И. Азарова [и др.]. – Минск : Тип. ГАУ при СМ СССР, 1972. – 141 с.

Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921–1995) / Камітэт па арх. і справаводству Рэсп. Беларусь, БелНДІДАС ; склад.: С. У. Жумар [і інш.]. – Мінск : БелНДІДАС, 1996. – 177 с.

Дубонис, А. Литовская метрика: исследования и публикации в Литве / A. Дубонис // Балты и Великое княжество Литовское: историко-лингвистический взгляд. Памяти Эгидиюса Банёниса / ИВИ РАН, Посольство Литовской Республики в Москве, Дом Юргиса Балтрушайтиса ; отв. ред. Е. Л. Назарова. – М. : Нов. изд-во, 2007. – С. 18–27.

Metriciana : даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага / рэдкал.: С. Абросімава [і інш.]. – Мінск : Athenaeum, Ін-т гісторыі НАН Беларусі, 2004. – Т. 3. – 298 с.

Правила работы государственных архивов Республики Беларусь (утв. постановлением Комитета по арх. и делопроизводству при Совете Министров Респ. Беларусь от 25 нояб. 2005 г. № 7) / Комитет по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, БелНИИДАД ; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск : БелНИИДАД, 2006. – 256 с.

Рыбакоў, А. Е. Арганізацыя дзяржаўнага архіва Вялікага княcтва Літоўскага ў XVI ст. / А. Е. Рыбакоў // Архівы і справаводства. – 1999. – № 2. – С. 70–76.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 : Тэксты. Даведнік. Каментарыі / Беларус. сав. энцыкл. ; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелCЭ, 1989. – 570 с.

Mienicki, R. Archiwum Murawjowski w Wilnie / R. Mienicki. – Warszawa : Wyd-wo archiwów Państwowych, 1937. – 84 s.

Mienicki, R. Archiwum akt dawnych w Witebsku (Centralne Archiwum Witebskie) 1852–1903 / R. Mienicki. – Warszawa : Wyd_wo archiwów Państwowych, 1939. – 107 s.

Volumina legum. Т. 1–8. – S. Petersburg, 1859–1860.

Тэма 2. Узнікненне архіваў на беларускіх землях у Х – пачатку XIV ст.


План

  1. Звесткi аб месцах захоўвання каштоўнасцей, кнiг i актаў старажытных беларускiх княстваў (Полацкага, Турава-Пiнскага, Мiнскага).

  2. Сховiшчы дакументаў органаў улады, прыватных асоб, канфесіянальных устаноў.

  3. Асноўныя віды дакументаў. Спосабы iх захоўвання.

Склад дакументаў, тыповых для пэўных фондаўтваральнікаў (устаноў, аб’яднанняў, асоб і інш.), а таксама характар рэтраспектыўнай дакументальнай інфармацыі вызначаюцца гістарычным этапам у развіцці таго ці іншага народа. У перыяд складання дзяржаўнасці на беларускіх землях былі сховішчы княжацкія (дзяржаўныя), храмавыя або манастырскія, а таксама сховішчы дакументальных матэрыялаў духоўных і свецкіх асоб.

Першым месцам канцэнтрацыі пісьмовых крыніц на Беларусі з’яўляецца Полацк, у якім дакументальныя матэрыялы канцэнтраваліся ў князя, цівуна, пасаднікаў, баяр і дружыннікаў. Асноўнымі месцамі захоўвання дакументальных крыніц акрамя Полацка з’яўляліся з X ст. Віцебск, Тураў, Гродна, з XI ст. – Брэст, Навагрудак, Браслаў, Мінск, Друцк, Копысь, Лагойск, Лукомль, Пінск, з XII ст. – Слуцк, Клецк, Заслаўе і інш. Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі былі манастыры, у многіх з якіх дзейнічалі скрыпторыі. Значна спрыяла павелічэнню колькасці пісьмовых дакументаў стварэнне ў 992 г. Полацкай епархіі. Дакументальныя матэрыялы захоўваліся ў рызніцах сабораў або казне ў рэзыдэнцыі князя.

Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А.М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М.Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 32–36.


Асноўная літаратура

  1. Беларускі археаграфічны штогоднік. – Вып. 1–15. – 2000–2017.

  2. Жумарь, С.В. Очерки истории архивного дела в Беларуси (XV в. – 1991 г.) / С.В. Жумарь, Д.В. Карев, М.Ф. Шумейко; науч. ред. А.Н. Михальченко. – Минск: БелНИИДАД, 1999. – 294 с.

  3. Самошенко, В. Н. История архивного дела в дореволюционной России : учеб. пособие для вузов по спец. «Историко-архивоведение» / В. Н. Самошенко. – М. : Высш. шк., 1989. – 214 с.


Дадатковая літаратура

Архивные документы Республики Беларусь – сокровищница социальной памяти государства: справочник / cост. Т.И. Седляревич. – Минск: НАРБ, 2005. – 143 с.

Улащик, Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / Н. Н. Улащик. – М. : Наука, 1973. – 303 с.

Архівознавство : підручник для студентів вищих навчальних закладів України / редкол.: Я. С. Калакура (гол. ред.) [та ін.]. – Київ, 1998. – 316 с.



Тэма 3. Архіўная справа ў Вялікім Княстве Літоўскім (XIV – другая палова XVIII ст.)


План

  1. Метрыка ВКЛ. Гiсторыя ўтварэння архiва, яго структура, арганiзацыя працы і захоўвання дакументаў.

  2. Заканадаўчыя дакументы, якімі рэгламентавалася арганізацыя захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў.

  3. Характарыстыка асноўных груп дакументаў, што ўваходзiлi ў склад Метрыкi ВКЛ.

  4. Гісторыя перамяшчэння Метрыкі ВКЛ і яе даследаванне.

  5. Структура мясцовых органаў улады ВКЛ і Рэчы Паспалітай i iх архiвы.

У ВКЛ у XV–XVIII стст. найважнейшым з’яўляўся архіў гаспадарскай (вялікакняжацкай) канцылярыі. Метрыка складалася з дакументаў, якія выходзілі з канцылярыі вялікага князя, і тых, якія атрымлівала канцылярыя, а таксама з кніг, у якія ўносіліся копіі грамат, што выдаваліся канцылярыяй, заканадаўчых актаў, зацвярджэнняў зямельных пагадненняў, адпісных распараджэнняў, наданняў зямельных уладанняў, судовых прысудаў, копій дакументаў, якія атрымліваў урад ВКЛ як з уласных земляў, так і з-за мяжы. Разам з гэтымі дакументамі архіў уключаў у свой склад і матэрыялы іншага паходжання, не звязаныя з дзейнасцю цэнтральных органаў улады (напрыклад, прыватны архіў А.М. Гаштольда, 1544 г.).

Арганізацыя захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў рэгламентавалася на ўсіх узроўнях кіравання ад пастаноў мясцовых соймікаў да Статутаў 1566 г. і 1588 г. Першапачаткова скончаныя кнігі Метрыкі, як і асобныя дакументы, захоўваліся ў казне (“скарбе”) у Трокскім замку пад наглядам скарбніка. Перапіска старых кніг цягнулася з 1594 па 1607 г., а потым новыя кнігі былі пераплецены, забяспечаны рэестрамі (унутранымі вопісамі). Да сярэдзіны 40-х гг. XVIII ст. Метрыка ВКЛ была перавезена ў Варшаву, дзе матэрыялы былі перасістэматызаваны па двух вялікіх раздзелах у адпаведнасці з падзелам канцылярыі ВКЛ, які адбыўся ў 1566 г., на “Вялікую” і “Малую”. У 70-я гг. XVIII ст. па распараджэнні ўрада Рэчы Паспалітай 66 найбольш ранніх кніг-копій за 1386–1511 гг., напісаных кірыліцай, зноў былі перапісаны, але лацінскімі літарамі. У 1794 г. Метрыка ВКЛ перададзена на захоўванне ў Санкт-Пецярбург.

У склад сеткі органаў мясцовага адміністрацыйна-судовага апарату ВКЛ уваходзілі шматлікія мясцовыя князі, ваяводы, старасты як органы дзяржаўнай улады; намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, падцівуны як агенты вялікага князя ва ўладаннях, якія належалі яму; замкавыя суды, якія судзілі на месцах імем вялікага князя. Архівы ствараліся таксама і пры іншых органах мясцовага кіравання: пры войтах, бурмістрах (у гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права), земскіх, падкаморскіх судах і г.д. Акрамя актавых кніг гродскіх і земскіх у гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, вяліся магдэбургіі (кнігі актаў і судовых рашэнняў, якія выносіліся мясцовымі магістратамі, войтамі, бурмістрамі, дарадцамі, лаўнікамі (прысяжнымі) і інш.). Дзейнасць царкоўных і манастырскіх прадстаўніцтваў таксама дакументавалася.



Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А.М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М.Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 37–45, 160–163.


Асноўная літаратура

  1. Бережков, Н. Г. Литовская метрика как исторический источник / Н. Г. Бережков. – М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1946. – Ч. 1 : О первоначальном составе книг Литовской метрики по 1522 г. – 179 с.

  2. Груша, А. І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV – першай паловы XVI ст. / A. І. Груша. – Мінск : Беларус. навука, 2006. – 215 с.

  3. Жумарь, С.В. Очерки истории архивного дела в Беларуси (XV в. – 1991 г.) / С.В. Жумарь, Д.В. Карев, М.Ф. Шумейко; науч. ред. А.Н. Михальченко. – Минск: БелНИИДАД, 1999. – 294 с.

  4. Пташицкий, С. Л. Описание книг и актов Литовской метрики / С. Л. Пташицкий. – СПб. : Тип. Правительствующего сената, 1887. – 279 с.

  5. Рыбакоў, А. Е. Арганізацыя дзяржаўнага архіва Вялікага княcтва Літоўскага ў XVI ст. / А. Е. Рыбакоў // Архівы і справаводства. –1999. – № 2. – С. 70–76.


Дадатковая літаратура

Азаров, А. И. Архивное дело в БССР : автореф. дис. … канд. ист. наук / А. И. Азаров ; Моск. ист.-арх. ин-т. – М., 1955. – 15 с.

Второе совещание архивных работников Беларуси, 19–24 декабря 1927 г. : док. и материалы / сост. М. Ф. Шумейко. – Минск : БелНИИДАД, 2001. – 73 с.

Гельман-Виноградов, К. Б. Перспективное направление развития архивоведения / К. Б. Гельман-Виноградов // Вестн. архивиста. – 1991. – № 5. – С. 58–65.

Груша, А.И. Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV – первая треть XVI в.) / А.И. Груша. – Минск: Бел. навука, 2015. – 465 с.

Дубонис, А. Литовская метрика: исследования и публикации в Литве / A. Дубонис // Балты и Великое княжество Литовское: историко-лингвистический взгляд. Памяти Эгидиюса Банёниса / ИВИ РАН, Посольство Литовской Республики в Москве, Дом Юргиса Балтрушайтиса ; отв. ред. Е. Л. Назарова. – М. : Нов. изд-во, 2007. – С. 18–27.

Илизаров, Б. С. Актуальные теоретические и методические проблемы современного архивоведения : учеб. пособие / Б. С. Илизаров. – М. : МГИАИ, 1984. – 107 с.

Кніга магістрата места Полацка 1727 г. / падрыхт. да публ. А. М. Латушкін, М. Д. Макараў. – Беласток : Беларус. навук. т-ва; Вільня : Ін-т беларусістыкі, 2012. – 406 с.

Козлов, В. П. Российское архивное дело. Архивно-источниковедческие исследования / В. П. Козлов. – М. : РОССПЭН, 1999. – 335 с.

Литовская метрика : тезисы докл. межресп. науч. конф., Вильнюс, апр. 1988 г. / Ин-т истории АН Литвы. – Вильнюс, 1988. – 67 с.

Мацяш, І. Б. Архівознавство: методологічні засади та історія розвитку / І. Б. Мацяш. – Київ, 2012. – 515 с.

Metriciana : даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага / рэдкал.: С. Абросімава [і інш.]. – Мінск : Athenaeum, Ін-т гісторыі НАН Беларусі, 2004. – Т. 3. – 298 с.

Самоквасов, Д. Я. Архивное дело в России: современное русское архивное нестроение : в 2 кн. / Д. Я. Самоквасов. – М. : МАМЮ, 1902. – Кн. 1. – 131 с.

Старостин, Е. В. Зарубежное архивоведение: проблемы истории, теории и методологии / Е. В. Старостин. – М. : Информ.-изд. агентство «Русский мир», 1997. – 332 с.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 : Тэксты. Даведнік. Каментарыі / Беларус. сав. энцыкл. ; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелCЭ, 1989. – 570 с.

Volumina legum. Т. 1–8. – S. Petersburg, 1859–1860.



Тэма 4. Беларускiя архiвы ў канцы XVIII – пачатку XX ст.


План

  1. Асноўныя вiды архiваў у беларускiх губернях i склад дакументаў, якiя захоўвалiся ў iх. Вайна 1812 г. i лёс беларускiх архiваў.

  2. Вiленскi i Вiцебскi цэнтральныя архiвы старажытных актавых кнiг: асноўныя напрамкi iх дзейнасцi, склад дакументаў.

  3. Спробы рэарганізацыі архіўнай справы ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Стварэнне Вiцебскай вучонай архiўнай камiсiі і Вiцебскага аддзялення Маскоўскага археалагiчнага iнстытута і іх дзейнасць.

  4. Канфесіянальныя і прыватнаўласніцкія архівы.

  5. Архівы ў перыяд Першай сусветнай вайны, Часовага ўрада.

Пачынаючы з ХIХ ст. дзейнасць архіўных устаноў на тэрыторыі беларускіх губерняў, што ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, рэгламентуецца агульнарасійскімі законамі (рэгламент 1720 г., указ Сената 1736 г. і інш.). Упраўленне архівамі ў беларускіх, як і ва ўласна расійскіх губернях, знаходзілася ў падпарадкаванні губернатараў, кіраўнікоў палат, папячыцеляў навучальных акруг, епархіяльных архірэяў і іншых адміністратараў. У першую чаргу падчас вайны 1812 г. з-за неналежнага запеспячэння захоўвання пацярпелі старажытныя дакументы, якія пакідаліся на месцах у адрозненне ад архіваў Новага ці Навейшага часоў, якія мелі палітычны ці маёмасны характар, а таму былі эвакуіраваны.

У губернях Расійскай імперыі архівы ўтвараліся пры канцылярыях губернскага праўлення, казённай палаты, упраўлення дзяржаўнай маёмасці, кансісторыі, паліцэйскага ўпраўлення, упраўлення шляхоў зносін, навучальных устаноў, дваранскага дэпутацкага збору, гарадскога, земскага ўпраўленняў, канторы дзяржбанка, ваеннага, судовага ведамстваў і інш. У кожным павятовым горадзе архівы ствараліся абавязкова пры канцылярыях 10 устаноў, у тым ліку: паліцэйскага ўпраўлення, казначэйства, духоўнага, навучальнага ведамстваў і інш.

У архівах дзеючых судовых устаноў захоўваліся справы ХIХ ст. За аснову сістэматызацыі матэрыялаў у іх была ўзята прыкмета паходжання. У першай палове XIX ст. некаторыя ведамствы (Міністэрства ўнутраных спраў і інш.) распрацавалі правілы і інструкцыі, мэтай якіх з’яўлялася спроба вызначыць каштоўнасць розных катэгорый дакументаў і ўстанавіць тэрміны іх захоўвання. Навукова-даведачны апарат фарміруецца з сярэдзіны ХІХ ст. Было прызнана мэтазгодным існаванне апісанняў трох ступеняў. Асноўным відам архіўнага даведніка заставаўся вопіс спраў.

Згодна ўказу Сената “Аб заснаванні ў Кіеве, Віцебску і Вільні цэнтральных архіваў для актавых кніг заходніх губерняў” ад 2 красавіка 1852 г. былі ўтвораны адпаведныя архівы. Пры гэтым Віцебскі архіў здолеў пачаць працу толькі з 1862 г. Супрацоўнікі архіваў разабралі, сістэматызавалі і адрэстаўравалі кнігі, што паступілі на захоўванне, выдавалі выпісы з актавых кніг, даведкі і паведамленні па патрабаваннях прысутных месцаў і прашэннях прыватных асоб, распрацоўвалі навукова-даведачны апарат (вопісы дакументаў і паказальнікаў да іх). Архівы актыўна займаліся таксама публікацыйнай дзейнасцю.

Губернскія вучоныя архіўныя камісіі (ГВАК) з’явіліся ў адпаведнасці з палажэннем Камітэта міністраў Расійскай імперыі “Аб утварэнні гістарычных архіваў і вучоных архіўных камісій”, якое было зацверджана 13 красавіка 1884 г. Перад камісіямі былі пастаўлены задачы разбору і ўпарадкавання старых спраў губернскіх і павятовых устаноў з мэтай выдзялення каштоўных гістарычных дакументаў, для стварэння на іх аснове гістарычных архіваў. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919 г. Беларускай ССР і перадачы тэрыторыі Віцебскай губерні ў склад РСФСР мясцовая архіўная камісія была ліквідавана, а замест яе створана архіўнае ўпраўленне Віцебскага губвыканкама.



Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А.М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М.Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 46–76, 159–160, 163–172


Асноўная літаратура

  1. Из истории архивов в Беларуси (1860-е гг.–1960 г.): документы и материалы / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, БелНИИДАД; [составители: С. В. Жумарь, М. Ф. Шумейко]. – Минск: БелНИИДАД, 2015. – 437 с.

  2. Самошенко, В. Н. История архивного дела в дореволюционной России : учеб. пособие для вузов по спец. «Историко-архивоведение» / В. Н. Самошенко. – М. : Высш. шк., 1989. – 214 с.


Дадатковая літаратура

Горбачевский, Н. И. Каталог древним актовым книгам губерний Виленской, Гродненской, Минской, Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне / Н. И. Горбачевский. – Вильно, 1872. – 861 с.

Самоквасов, Д. Я. Архивное дело в России: современное русское архивное нестроение : в 2 кн. / Д. Я. Самоквасов. – М. : МАМЮ, 1902. – Кн. 1. – 131 с.

Сборник материалов, относящихся до архивной части в России. – Т. 1–2. – Пг., 1916–1917.

Шумейко, М. Ф. Архивист и археограф Дмитрий Иванович Довгялло / М. Ф. Шумейко ; БелНИИДАД. – Мінск : БелНИИДАД, 2002. – 165 с.

Mienicki, R. Archiwum akt dawnich w Wilnie / R. Mienicki. – Warszawa : Wyd-wo archiwów Państwowych, 1923. – 138 s.

Mienicki, R. Archiwum Murawjowski w Wilnie / R. Mienicki. – Warszawa : Wyd-wo archiwów Państwowych, 1937. – 84 s.

Mienicki, R. Archiwum akt dawnych w Witebsku (Centralne Archiwum Witebskie) 1852–1903 / R. Mienicki. – Warszawa : Wyd-wo archiwów Państwowych, 1939. – 107 s.


Тэма 5. Архіўная справа ў Беларусі 1920-я гг.-1945 г.


План

  1. Архiвы Беларусi ў перыяд рэвалюцыйных падзей і ваенных дзеянняў 1917–1921 гг. Архiў Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР).

  2. Дэкрэт СНК РСФСР ад 1 чэрвеня 1918 г. “Аб рэарганiзацыi i цэнтралiзацыi архiўнай справы ў РСФСР” i яго значэнне. Рэарганiзацыя архiўнай справы згодна Палажэнню СНК РСФСР ад 31 сакавiка 1919 г. “Аб губернскiх архiўных фондах”.

  3. Стварэнне Цэнтрархiва Беларусi і яго дзейнасць.

  4. Першая Ўсебеларуская канферэнцыя архiўных работнiкаў (май 1924 г.). Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii (студзень 1926 г.).

  5. Дзейнасць камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры пры ЦК КП(б)Б.

Змяненне палітычнай сітуацыі ў 1917 г. не прыпыніла гібель архіваў Беларусі. Губернскім, павятовым і валасным Саветам было прапанавана паклапаціцца аб захаванні архіваў устаноў царскага і Часовага ўрадаў, расфарміраваных пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. У ходзе экспрапрыяцыі прыватнай уласнасці, нацыяналізацыі буйных прадпрыемстваў пад ахову браліся дакументы прыватнаўласніцкіх прадпрыемстваў.

1 чэрвеня 1918 г. быў прыняты дэкрэт СНК РСФСР “Аб рэарганізацыі і цэнтралізацыі архіўнай справы ў РСФСР”. Дэкрэт паклаў пачатак арганізацыі Адзінага дзяржаўнага архіўнага фонду. У 1919–1921 гг. ажыццяўляўся шэраг макулатурных кампаній, падчас якіх знішчаліся архіўныя дакументы. Унёсак у развіццё архіўнай справы належыць таксама пастанове Прэзідыума ЦВК БССР “Аб архіве” ад 4 жніўня 1922 г. У верасні гэтага ж года было зацверджана Палажэнне аб Цэнтральным архіве Беларусі (Цэнтрархіве), якое вызначыла яго ролю ў фарміраванні Дзяржаўнага архіўнага фонду.

Значнай падзеяй у гісторыі архіўнага будаўніцтва ў Беларусі стала Першая Усебеларуская канферэнцыя архіўных работнікаў, на якой, у прыватнасці, абмяркоўваліся даклады У.І. Пічэты, М.В. Мялешка, Д.І. Даўгяла, І.А. Сербава, У.Г. Краснянскага. Архівазнаўства і архіўная справа таксама сталі прадметам абмеркавання на Першым з’ездзе беларускіх археолагаў і археографаў.

Сетка архіўных устаноў была зацверджана Палажэннем аб Дзяржаўным архіўным фондзе Саюза ССР ад 29 сакавіка 1941 г. Згодна з ім у рэспубліцы дзейнічалі тры цэнтральныя (ЦДАКР БССР у г. Магілёве, ЦДГА БССР і яго філіял у г. Гродне) і 10 абласных дзяржархіваў, у якіх захоўвалася па розных падліках каля 7,5–8 млн спраў.

Архівы значна пацярпелі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Камісія па гісторыі Айчыннай вайны, што была створана рашэннем ЦК КП(б)Б ад 2 чэрвеня 1942 г., пачала сваю дзейнасць у Маскве і працавала на правах структурнага падраздзялення ЦК КП(б)Б. Яна ажыццяўляла ўлік і захаванне збіраемых матэрыялаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Увосень 1943 г. у вызваленыя раёны Беларусі былі накіраваны аператыўныя групы архівістаў, якія перасоўваючыся разам з Чырвонай Арміяй, займаліся пошукамі вывезеных акупантамі з Беларусі архіваў.



Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А. М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М. Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 76–121.


Асноўная літаратура

  1. Архівы і справаводства. – 1999–2017.

  2. Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921–1995) / Кам. па арх. і справ. Рэсп. Беларусь, БелНДІДАС; склад. С.У. Жумар [і інш.]. – Мінск: БелНДІДАС, 1996. – 177 с.

  3. Працы Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, 17–18 студз. 1926 г. / Ін-т беларус. культуры ; Гіст.-археалаг. камісія. – Менск : Інбелкульт, 1926. – 86 с.


Дадатковая літаратура

Архивное дело в БССР (1918–1968): Сб. законодательных и руководящих документов / под ред. А.И. Азарова [и др.]. – Минск: Тип. ГАУ при СМ СССР, 1972. – 141 с.

Второе совещание архивных работников Беларуси, 19–24 декабря 1927 г. : док. и материалы / сост. М. Ф. Шумейко. – Минск : БелНИИДАД, 2001. – 73 с.

Максаков, В. В. История и организация архивного дела в СССР (1917–1941) / В. В. Максаков ; предисл. Ю. Ф. Кононова. – М. : Наука, 1969. – 431 с.

Маяковский, И. Л. Очерки по истории архивного дела в СССР / И. Л. Маяковский; испр. и доп. для 2-го изд. Н. В. Бржостовской [и др.]. – М. : МГИАИ, 1960. – 338 с.

Основные декреты и постановления Советского правительства по архивному делу 1918–1982 гг. / Гл. арх. упр. при Совете Министров СССР. – М. : ГАУ, 1985. – 76 c.

Пшеничный, А. П. Архивы на оккупированной территории в годы Великой Отечественной войны / А. П. Пшеничный // Отечеств. архивы. – 1992. – № 4. – С. 90–98.

Цаплин, В. В. Об ущербе, нанесенном государственным архивам Белоруссии в годы войны / В. В. Цаплин // Отечеств. архивы. – 2000. – № 2. – С. 17–26.


Тэма 6. Архiўная справа ў БССР у 1945–1990 гг.


План

  1. Рээвакуацыя архiваў. Дзейнасць па навукова-тэхнiчнай апрацоўцы і выкарыстанні дакументаў. Стан архiўных кадраў.

  2. Узнаўленне дзейнасці сеткі архіўных устаноў.

  3. Перадача архіўнага ўпраўлення БССР у падпарадкаванне Савета Міністраў. Навуковая дзейнасць архіўных устаноў у 1960–80-я гг.

  4. Удасканаленне нарматыўнай прававой базы дзейнасцi архiваў.

У 1945–1950-я гг. першачарговай задачай з’яўлялася забеспячэнне нарматыўных умоў захоўвання дакументаў, апісанне і распрацоўка навукова-даведачнага апарату, папаўненне архівасховішчаў профільнымі дакументальнымі матэрыяламі. Удасканаленне дзейнасці архіўнай службы рэспублікі адбывалася ў сувязі з рэарганізацыяй яе структуры. Са скасаваннем Баранавіцкай, Бабруйскай, Пінскай, Палескай і Полацкай абласцей іх абласныя архівы з 1954 г. былі пераўтвораны ў гарадскія дзяржархівы з пастаянным складам архіўных фондаў. Больш буйны архіў Пінскай вобласці рэарганізаваны ў філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці. У 1957–1959 гг. былі створаны рэспубліканскія сховішчы мікрафотадакументаў і лабараторыя па рэстаўрацыі і мікрафотакапіраванні найважнейшых дакументальных матэрыялаў, а таксама аналагічныя лабараторыі ў ЦДГА БССР і яго філіяле, шэрагу абласных архіваў.

Пастановай ЦК КПБ і СМ БССР архіўнае кіраванне рэспублікі было выведзена з падпарадкавання МУС і пераўтворана ў архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў. Сетку дзяржаўных архіваў склалі 5 цэнтральных архіваў: ЦДАКР (Мінск), ЦДАФФКД БССР (Мінск), ЦДГА БССР (Магілёў), ЦДГА БССР (Гродна), Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва БССР, створаны 9 чэрвеня 1960 г. у г. Мінску (ЦДАЛМ БССР), шэсць дзяржархіваў і два іх філіялы ў гарадах Пінску і Маладзечне (9 лютага 1960 г. Дзяржархіў Маладзечанскай вобласці рашэннем выканкама Мінскага абласнога Савета пераўтвораны ў філіял Дзяржархіва Мінскай вобласці ў г. Маладзечна). 11 лістапада 1963 г. была прынята пастанова СМ БССР “Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР”. У ёй былі ўнесены змены ў існуючую структуру архіўнай службы шляхам ліквідацыі гарадскіх і раённых архіваў і стварэння на іх базе шэрагу філіялаў абласных дзяржархіваў з пастаянным складам дакументаў.

У азначаны перыяд узрасла колькасць тэматыных, сацыяльна-прававых запытаў, павялічылася колькасць даследчыкаў у чытальных залах. Найбольш шырока асвятляліся пытанні гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі, сацыялістычнага будаўніцтва. Пры непасрэдным удзеле цэнтральных і мясцовых архіваў былі падрыхтаваны і выдадзены даведнікі. Яны ўтрымлівалі кароткую інфармацыю практычна ўсіх цэнтральных і абласных архіваў аб складзе і змесце фондаў за даваенны перыяд. Значна была пашырана тэматыка дакументальных выданняў па гісторыі Беларусі XX ст.



Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А.М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М.Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 122–142.


Асноўная літаратура

  1. Архивное дело в БССР (1918–1968) : cб. законодат. и руководящих док. / под ред. А. И. Азарова [и др.]. – Минск : Тип. ГАУ при СМ СССР, 1972. – 141 с.

  2. Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921–1995) / Кам. па арх. і справ. Рэсп. Беларусь, БелНДІДАС; склад. С.У. Жумар [і інш.]. – Мінск: БелНДІДАС, 1996. – 177 с.


Дадатковая літаратура

Архівісты Беларусі : бібліягр. давед. / Камітэт па арх. і справаводству пры Савеце Міністраў Рэсп. Беларусь, БелНДІДАС ; склад.: С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка ; навук. рэд.: У. І. Адамушка, В. У. Бірукова. – Мінск : БелНДІДАС, 2006. – 253 с.

Архівознавство : підручник для студентів вищих навчальних закладів України / редкол.: Я. С. Калакура (гол. ред.) [та ін.]. – Київ, 1998. – 316 с

Гельман-Виноградов, К. Б. Перспективное направление развития архивоведения / К. Б. Гельман-Виноградов // Вестн. архивиста. – 1991. – № 5. – С. 58–65.

Илизаров, Б. С. Актуальные теоретические и методические проблемы современного архивоведения : учеб. пособие / Б. С. Илизаров. – М. : МГИАИ, 1984. – 107 с.

Козлов, В. П. Российское архивное дело. Архивно-источниковедческие исследования / В. П. Козлов. – М. : РОССПЭН, 1999. – 335 с.

Максаков, В. В. История и организация архивного дела в СССР (1917–1941) / В. В. Максаков ; предисл. Ю. Ф. Кононова. – М. : Наука, 1969. – 431 с.

Маяковский, И. Л. Очерки по истории архивного дела в СССР / И. Л. Маяковский ; испр. и доп. для 2-го изд. Н. В. Бржостовской [и др.]. – М. : МГИАИ, 1960. – 338 с.

Хорхордина, Т. И. Российская наука об архивах: История. Теория. Люди / Т. И. Хорхордина. – М. : РГГУ, 2003. – 525 с.

Тэма 7. Развіццё архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь


План

  1. Удасканаленне нарматыўнай прававой базы дзейнасцi архiваў.

  2. Сучасная сетка архiўных устаноў.

  3. Выдавецкая дзейнасць архіўных устаноў.

  4. Дзейнасць Беларускага таварыства архiвiстаў.

  5. Мiжнародныя архiўныя сувязi і праекты.

Пасля ўтварэння Рэспублікі Беларусь змены, якія адбываліся ў эканамічных адносінах і сістэме кіравання, досыць хутка выявілі слабы бок функцыянальнага метаду экспертызы, на якім было пабудавана камплектаванне архіваў, – яго арыентаванасць на стабільны відавы склад дакументаў. З’яўленне новых відаў дакументаў, выкліканае новымі відамі дзейнасці, а таксама змены ў змесце некаторых раней існаваўшых відаў ускладнялі іх адбор на дзяржаўнае захоўванне, што патрабавала зменаў у нарматыўнай прававой базе дзейнасці архіваў. Сярод іх адным з найбольш значных дасягненняў было прыняцце Закона “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь” (1994 г.).

У 1992 г. Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў было пераўтворана ў Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў (з 1994 г. – Камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь (Белкамархіў, з падпарадкаваннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)). У 2006 г. Белкамархіў быў пераўтвораны ў Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Створаны таксама галіновыя даследчыцкія ўстановы: Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі (1991 г.; з 1994 – Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы (БелНДЦДААС); з 1996 г. – Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы) і Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (1998). З сярэдзіны 1993 г. у часопісе «Беларуская мінуўшчына» публікаваліся артыкулы і падборкі дакументаў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі архіўных устаноў. Пазней быў наладжаны выпуск спецыяльнага галіновага часопіса «Архівы і справаводства». У 1992 г. на гістарычным факультэце БДУ адкрыта спецыяльнасць «гісторыка-архівазнаўства».

З 1956 г. беларускія архівы ўдзельнічаюць у дзейнасці Міжнароднага савета архіваў. У 2000 г. на падставе рашэння XIV сесіі Генеральнай асамблеі было створанае Еўраазіяцкае рэгіянальнае аддзяленне МСА (ЕУРАЗІКА), што аб’ядноўвае ў асноўным краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама Еўрапейскае рэгіянальнае аддзяленне (ЕУРБІКА). Беларускія архівісты прынялі ўдзел у рэалізацыі праграмы ЮНЭСКА «Памяць свету».



Вучэбны матэрыял

Архівазнаўства: дапаможнік / А.М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М.Ф. Шумейкі. – Мінск: БДУ, 2013. – С. 143–154.



Асноўная літаратура

  1. Жумарь, С.В. Ведомственные архивы и отраслевые фонды Республики Беларусь / С.В. Жумарь. – Мінск : БелНИИДАД, 2005. – 152 с.

  2. Об архивном деле и делопроизводстве в Республике Беларусь: Закон Респ. Беларусь, 25 нояб. 2011 г., № 323-З // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2011. – № 136. – 2/1875.

  3. Правила работы архивов государственных органов и иных организаций: утв. постановлением М-ва юстиции Респ. Беларусь, 24 мая 2012 г. № 143 // Консультант: Беларусь. [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2017.


Дадатковая літаратура

Адамушко, В. И. Итоги работы XV Международного конгресса архивов / В. И. Адамушко // Архивы и делопроизводство. – 2004. – № 5. – С. 8–12.

Архівісты Беларусі : бібліягр. давед. / Камітэт па арх. і справаводству пры Савеце Міністраў Рэсп. Беларусь, БелНДІДАС ; склад.: С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка ; навук. рэд.: У. І. Адамушка, В. У. Бірукова. – Мінск : БелНДІДАС, 2006. – 253 с.

Дакументальная спадчына Беларусі XIVXX стагоддзяў : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 26 чэрвеня 2013 г.) / [рэдкалегія: У. І. Адамушка (старшыня) і інш.] Мінск : А. М. Вараксін, 2014. – 266 с.

Жумарь, С. В. Архивное дело в Республике Беларусь. 1991–2008 гг. : библиогр. справ. / С. В. Жумарь, М. Ф. Шумейко. – Минск : БелНИИДАД, 2009. – 227 с.

Жумарь, С. В. Начало международного сотрудничества белорусских архивистов / C. В. Жумарь // Архивы и делопроизводство. – 2005. – № 3. – С. 83–87.

Жумарь, С. В. Чернобыльская катастрофа и белорусские архивы / C. В. Жумарь, E. Тарасевич // Архивы и делопроизводство. – 2002. – № 6. – С. 75–84.

Жумарь, С.В., Архивное дело в Республике Беларусь. 1991–2008 гг. Библиографический справочник. / С.В. Жумарь, М.Ф. Шумейко. – Минск: БелНИИДАД, 2009. – 227 с.

Историческое наследие Беларуси: выявление, сохранение и изучение: материалы Международной научной конференции, посвященной 90-летию Государственной архивной службы Республики Беларусь, 85-летию Национального архива Республики Беларусь и 20-летию кафедры источниковедения БГУ (г. Минск, 1718 мая 2012 г.) : в 2 ч. / [редколлегия: В.И. Адамушко и др.] Минск : БелНИИДАД, 2013.

История и архивы: документальное наследие Республики Беларусь XX-XXI вв.: материалы Республиканской научно-практической конференции, посвященной 75-летию Государственного архива Минской области, 14 ноября 2013 г. / [редколлегия: Е.А. Гребень и др.] – Минск: Экспресс Принт, 2014. – 162 с.

Міхальчанка, А. М. Ад Бруселя да Пекіна [о XIII Международном конгрессе архивистов в Пекине] / A. М. Міхальчанка // Беларус. мінуўшчына. – 1996. – №6. – С. 18–22.

Наша история : Национальный архив Республики Беларусь, 1927–2007 гг. / сост.: В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]. – Минск : НАРБ, 2007. – 178 с.

О Национальном архивном фонде и архивах в Республике Беларусь : Закон Респ. Беларусь, 6 окт. 1994 г. (в ред. Закона Респ. Беларусь от 6 янв. 1999 г., от 7 мая 2007 г.) // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэсп. Беларусь. – 1994. – № 29. – Ст. 507; Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 1999. – № 4. – 2/11; 2007. – № 118. – 2/1309.

Основные правила работы государственных архивов СССР / под ред. Ф. М. Ваганова [и др.]. – М. : ГАУ при СМ СССР, 1984. – 240 с.

Хорхордина, Т. И. Российская наука об архивах: История. Теория. Люди / Т. И. Хорхордина. – М. : РГГУ, 2003. – 525 с.



Шумейко, М. Ф. Собрать рассеянное. О реституции белорусских архивов в прошлом и настоящем / М. Ф. Шумейко. – Минск : БелНИИДАД, 1997. – 155 с.

Шумейко, М.Ф. Исторические и правовые аспекты реституции белорусских архивов/ М.Ф.Шумейко. – Мн.: БелНИИДАД,2013.–270 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка