Тэма: “ Сыночак мой, дзе ж ты?” – па апавяданні В. Быкава “Незагойная рана” Мэта




Дата канвертавання02.01.2017
Памер85.71 Kb.
Тэма: “ Сыночак мой, дзе ж ты?” – па апавяданні В. Быкава “Незагойная рана”

Мэта: раскрыць душэўны стан маці, якая чакае з вайны сына; вызначыць ролю бытавых дэталяў, успамінаў, эпізадычных вобразаў апавядання (пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні) у раскрыцці драматызму становішча старой Тэклі; спыніцца на мастацкіх прыёмах, якія дапамагаюць аўтару паказаць амаль усё жыццё гераіні за адны суткі.

Абсталяванне: эпіграф, партрэт В. Быкава, выстава яго кніг, малюнкі маці, мультымедыа.

Эпіграф: «Бываюць раны большыя i меншыя. Меншыя — гояцца i па iх знаку няма. Большыя гояцца, але па iх астаюцца рубцы.

Гэтак на целе.

Бываюць раны большыя i меншыя. Меншыя — гояцца, па iх астаюцца рубцы. Большыя заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны большыя i меншыя. Меншыя — заўсёды крывавяцца. Большыя — залечвае толькi... смерць.

Гэтак на душы».  Ядвігін Ш.

Ход урока



1. Арганізацыйна-матывацыйны момант.

Прывітанне, абвяшчэнне тэмы і мэты ўрока.

-- Добры дзень, сядайце. Азірніцеся, рабяты, мы сёння не адны, у нас сёння госці. Госці заўсёды радасць.А ў нас урок літаратуры. Давайце парадуем нашых гасцей, так як на ўроку літаратуры няма няведуючых, няведуючы той, хто маўчыць. А я спадзяюся, што маўчуноў у нас не будзе. І вельмі хочацца, каб тое, пра што сёння будзем гаварыць, засталося надоўга ў вашай памяці.

Праслухоўванне выступлення вучня. ( пад музыку)

Слушайте, люди, слушайте

Слушайте скорбный рассказ

О тех, кого больше нет.

Помните, люди, помните

Павших за вас.

Не позабудьте их. (смотрит в окно)

Смотрит в окошко старая мать

Прошло уже много лет

Как это трудно матери ждать (повышение тона)

Тех, кого больше нет.

Минута молчанья.

( Звуки метронома, все встают)

Минута молчанья

И только скорбных знамён качанье

Минута молчанья –

Павших вечное величанье…


  • Якая сувязь праслуханага верша з творам, які мы пачалі вывучаць на мінулым уроку?(Гэтыя два творы на тэму вайны)

  • Мы вайны не бачылі. Але яна паўстае перад намі з карцін, кінафільмаў, кніг, шматлікіх помнікаў. Што ж такое вайна ў вашым разуменні? Якія асацыяцыі выклікае ў вас гэтае слова?

(Складаецца вусна асацыятыўны ланцужок да слова “вайна” : страх, боль, смерць, страты, сіроцтва, нянавісць, голад, бежанства, слёзы, адчай …і пазначаецца настаўнікам на дошцы: хмарка і кропелькі)

  • Звернемся да тэмы ўрока (зачыт. і запішыце ў сшыткі) і паспрабуем паставіць перад сабою мэту і задачы, якіх павінны будзем дасягнуць.

  • Я нездарма за тэму ўзяла цытату з твора. Гэта будзе нашым праблемным пытаннем, на якое мы зможам знайсці адказ у канцы ўрока.


2.Праца па тэме ўрока.

- Хто галоўны герой апавядання? (маці)

Паглядзіце, перад намі вобразы вашых матуль. Якія яны прыгожыя, маладыя. А ў кожнай маці ёсць сэрца. Яно маленькае, з кулачок. А колькі любові, пяшчоты яно ўмяшчае. А як яно перажывае, чакае, спачувае нам,дзецям. Часам сумысля ці не мы наносім раны сваім матулям. Дзеці, а якія бываюць раны? Давайце звернемся да эпіграфа.

Зварот да эпіграфа (чытае настаўнік на памяць)

  • Дзе бываюць раны? Якія бываюць раны? (на целе, на сэрцы і на душы; вялікія і малыя)

  • А якія з іх больш балючыя?

  • Якая рана ў нашай гераіні? (незагойная, г.зн. душэўная)

  • Хто ж нанёс ёй гэтую рану? (вайна, якая адабрала ў яе сына)

3. Праверка д/з

- Дома вы павінны былі дачытаць апавяданне і скласці яго план. Давайце праслухаем некалькі варыянтаў.

3. Аналіз з элементамі характарыстыкі галоўнай гераіні.

♦ Зачытайце радкі пра першую сустрэчу з Тэкляй. Якой уяўляецца вам гэтая жанчына?

(Вучні адзначаць, што гэта старая, стомленая жанчына, якая не столькі сячэ дровы, колькі «кагосьці чакае, і гэтае чаканне балючым адбіткам тугі і надзеі свеціцца ў яе слязлівых вачах”).

♦ Знайдзіце ў тэксце апавядання бытавыя дэталі, якія характарызуюць стан гаспадаркі і сам лад жыцця Тэклі.

(Дзеці адшукаюць «вышчарбленую сякеру», «незагароджаны двор», «абшкрэбаную закураную печ», «заткнутую шыбу» ў адным з акенцаў, тое, што «быў некалі кот, ды і той звёўся чамусьці»).



  • Аб чым гавораць гэтыя дэталі?

  • Чым жа жыве гераіня? У чым, на вашу думку, сэнс яе жыцця? (У чаканні сыночка Васілька. Надзея на яго вяртанне трымае старую на свеце.)

  • Знайдзіце і зачытайце радкі, у якіх аўтар гаворыць, як пражыла Тэкля гэтыя гады? («Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзінным болем адмералі свой лік у матчыным сэрцы. Шаснаццаць год чакання, надзеі, незабыўнага трывожнага спадзявання.»)

4. Фізкульхвілінка (відэаролік)

- Сядзьце ўтульна, паглядзіце і паслухайце.

- Што вы адчувалі, калі слухалі песню? (трывогу, сум, жаль, боль)

♦ Дзеянне твора ахоплівае адны суткі, але мы даведваемся амаль пра ўсё жыццё старой Тэклі і яе сям'і. Якім чынам гэта дасягаецца?

( твор мае дзве часткі: цяперашняе жыццё і ўспаміны)


  • З апавядання мы даведаліся, што кожны дзень ужо 16 год яна падоўгу стаіць на дварэ і чакае калгаснага пісьманосца. Для чаго?

  • Перакажыце сустрэчу Тэклі з пісьманосцам.

  • Ці спадабаўся вам гэты чалавек?

  • Чаму пісьманосец груба папракае старую?

(Пісьманосец быў падрыхтаваны да гэтай сустрэчы – столькі гадоў яна нязменна чакала яго. За гады сустрэч, трэба думаць, і ён гаварыў словы спачування і суцяшэння. За гэтыя гады ён перабраў усе аргументы. Але ці магчыма пераканаць маці, якая чакае сына?!)

  • Што хаваецца за гэтай грубасцю?

( Шчырае шкадаванне і разуменне сваёй бездапаможнасці, каб нешта выправіць у лёсе жанчыны.)


  • Напрыканцы твора Тэкля ідзе па той дарозе, па якой калісьці пайшоў на вайну яе сын. Што падштурхнула Тэклю выправіцца ў дарогу?

  • Знайдзіце ў тэксце апавяданця і зачытайце радкі, якія дапамогуць зразумець, як душэўныя пакуты і стома перапляліся, каб адняць апошнія сілы ў Тэклі.

(«Сэрца яе ледзь не разрывалася ад гора і напружання»; «Яна, захліпваючыся ад стомы і хвалявання, узлезла на пагорак»; «Сілы пачалі слабець»; «знемагла ўжо»; «задыхалася ад стомы»).

Адкуль у Тэклі браліся сілы ісці далей?

У нейкі момант беспадстаўная вера жанчыны сустрэць сына пачала марнець. Якое з’явілася жаданне ? (с.45,5-ы абзац) Зачытайце.

Як вы разумееце выраз: «... шчасце не спаткае яе на гэтай дарозе»?



Работа ў парах па картках

  • У левым слупку табліцы знаходзяцца азначэнні, якія характарызуюць душэўны стан Тэклі. Падбярыце патрэбныя назоўнікі з правага слупка.

  • Хто хутчэй справіцца, падыміце руку.

прыметнікі

назоўнікі

нясцерпная,

пакутнае,

працяглы,

благое,

невясёлыя,

страшнае,

туга

чаканне

боль

прадчуванне,

думы

здарэнне.





  • Апошні эпізод апавядання сімвалічны - Тэкля стаіць ля абеліска і чытае імёны пахаваных байцоў.

  • Што такое абеліск? (праца са слоўнікам) на слайдзе абеліск і помнік

( Тысячы абеліскаў і помнікаў стаяць на нашай зямлі, як памяць аб тых, хто не вярнуўся звайны)


  • У спісе пахаваных не было прозвішча яе сына. Але было там нешта, што асабліва кранула маці, гэта «і іншыя».

Хто меўся на ўвазе пад гэтым словам «і іншыя»?

(Сярод усіх мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў асноўнае месца належыць магіле Невядомага салдата)( на слайдзе).

Як вы лічыце, чаму ўсе кіраўнікі дзяржаў, дэлегацыі прыносяць кветкі да магілы Невядомага салдата? Увогуле, чаму ва ўсім свеце такое стаўленне да такіх помнікаў?( слайд)



(Таму што невядомых не павінна быць. Усе, хто аддалі жыццё за Радзіму, нечыя сыны, браты, бацькі. Іх імёнаў няма на абелісках, але яны засталіся ў людской удзячнай памяці).

  • Вобраз галоўнай гераіні напісаны псіхалагічна тонка, дакладна. Толькі з мацярынскага сэрца праз 16 год пакутлівага чакання можа вырвацца «страшнае пытанне: «Сыночак мой, дзе ж ты?»

  • Як вы думаеце, дзе яе сынок, ці вернецца ён? Дзе тысячы такіх дзяцей?

Чаму, на вашу думку, аўтар пакідае гераіню ля помніка-абеліска?

(Усе помнікі - гэта ўшанаванне памяці і напамін. Пра вайну трэба памятаць, каб яна ніколі не паўтарылася, шанаваць памяць пра тых, хто цаной уласнага жыцця здабыў для нас мір).

5.Рэфлексія
Складанне сінквейна (вусна)

Тэкля


Пакутлівая, добрая.

Перажывае, турбуецца, чакае.

Вайна забрала ў яе сына.

Маці


6. Дамашняе заданне(рознаўзроўневае на слайдзе).

5-6 балаў – пераказаць эпізод, які найбольш спадабаўся

7-8 балаў – прадоўжыць апавяданне, развіваючы сюжэт

9-10 балаў – напісаць сачыненне на тэму “ Імя на абеліску”



7. Выстаўленне адзнак

Вучні працуюць з лістом самаацэнкі (ляжаць на партах), здаюць. Настаўнік каменціруе.

Ліст самаацэнкі

  1. Выразна чытаў – 1,2 балы

  2. Выказваў асабістую думку – 1, 2 балы

  3. Быў актыўным на ўроку – 1, 2 балы

  4. Намаляваў малюнак – 1,2 балы

  5. Складаў план – 1,2 балы




1 бал – выконваў часткова

2 балы – выконваў добра


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка