Тэма: Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет ласкавы І пакорны форма правядзення




Дата канвертавання19.11.2017
Памер83.65 Kb.
ТЭМА: Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет ласкавы і пакорны ...
ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ: літаратурна-музычнай кампазіцыя
МЭТА: стварыць адзіную станоўча эмацыйна афарбаваную выхаваўчую сераду, якая забяспечвае інтэграцыю і творчае ўзаемадзеянне педагогаў, студэнтаў і іх бацькоў.
ЗАДАЧЫ:

1) стварэнне ў студэнтаў уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні жанчыны ў сучасным грамадстве;

2) выхаванне каштоўнасных адносін да мацярынства;

3) развіццё творчых і камунікатыўных здольнасцяў.


УДЗЕЛЬНIКI МЕРАПРЫЕМСТВА: куратары , студэнцкія групы , бацькі.

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: актавая зала
АФАРМЛЕННЕ: упрыгожаная кветкамі зала, дэкарацыі, сталы, стулы, свечы і падсвечнік, свяцільнікі, стэнд з фотаздымкамі мам. Над сцэнай прымацаваны плакат са словамі Янкі Сіпакова “Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх пачаўся свет ласкавы і пакорны...”. Каля сцэны змешчаны плакат “Пакроўскай Боскай маці”.

АБСТАЛЯВАННЕ: музычнае суправаджэнне: фанаграма калыханкі, музыка Вівальдзі, група "Арыя", фанаграмы музычных кампазіцый.
ПАДРЫХТОУЧЫ ЭТАП: напісанне сачыненняў-мініяцюр “Ліст да маці”, выказванні пра маці для конкурсу, урыўкі з якіх уключаны ў сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі. Таксама для сцэнарыя выбраны вершы беларускіх паэтаў пра маці (Г.Каржанеўскай, С.Грахоўскага, Я.Сіпакова, Я.Крупенькі, М.Танка, Н.Мацяш) і музычныя кампазіцыі (калыханка, класічная музыка, “Улица роз” групы “Арыя”). Аформлены стэнд з фотаздымкамі мам “Нашы мамачкі-прыгажуні”. Падпісаны віншавальныя паштоўкі мамам.

ХОД МЕРАПРЫМСТВА
Гучыць музыка Вівальдзі (пакуль займаюцца месцы ў зале)...

Гучыць калыханка...

Словы з сачынення студэнта:

1 Пісьмо

Мілая мамачка!

Мне вельмі цябе не хапае. Даруй, што так доўга не пісала. Усё ніяк не магла сабраць думак у адно і напісаць табе першае пісьмо з универсітэта. Гэта не так ад ляноты, як ад боязні сказаць не тое і не так, як хацелася б. Каб напісаць сапраўднае пісьмо, трэба хоць крыху душэўнай настроенасці. А гэтага ў мяне зусім няма. Вельмі цяжка даюцца навукі. I толькі думкі аб табе робяць мяне крыху вясёлай, паяўляецца нейкая радасць. Успамінаюцца дні, праведзеныя разам, як заплятала косы, рэчка, дзе мы адпачывалі, лес, дзе мы збіралі ягады, і ўсе мясціны, дзе мы бывалі. I дзе б я ні знаходзілася, куды б мяне ні закінула жыццё, я ўсюды буду ўспамінаць твае шчырыя рукі, твой ласкавы позірк. Мне так хочацца ўбачыць цябе, моцна абняць і пацалаваць. Родненькая мая! Даруй мне за ўсе крыўды, за слёзы твае і бяссонныя ночы, за тое, што так доўга табе не пісала. Я вельмі люблю цябе, мая даражэнькая. Да хуткай сустрэчы.

Вядучы (за сталом ля сцэны ўключае свяцільнік):

Вам маці песень не спявала?

Вы не сядзелі ля акна,

Пакуль на захадзе памалу Гусцела чырвань, а яна—

Такая блізкая, як сёння,— Цішком выводзіла матыў,

Які сплятаўся з познім промнем

I па-над вамі ў змроку плыў.

Вы не былі зачараваны Чысцюткім голасам яе?

...Не заўважаю, ноч ці ранак—

бо мама ў памяці пяе.

Г. Каржанеўская. Вам маці песень не спявала?
Урывак з сачынення студэнта:

Даўно хацела сказаць табе мамачка, але ўсё неяк не было то часу, то не хапала слоў, каб выказаць мае самыя лепшыя думкі пра цябе...Я вельмі ўдзячна табе, што ты выхавала мяне, за то, што ты не спала начамі, хадзіла ў школу па выкліках настаўнікаў, што даравала ўсе мае праступкі і што заўсёды мяне разумееш і падтрымліваеш у цяжкіх сітуацыях. Мамачка, я вельмі цябе люблю.



Урывак з сачынення студэнта:

Маці - гэта самае дарагое, што ёсць у мяне на свеце. Яна з самага маленства клапоціцца пра мяне, заўсёды можа выслухаць, даць добрую параду, дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Яна бывае злуецца на мяне за дрэнныя паводзіны, але ўсё даруе. Я вельмі шчаслівая, што ў мяне такая мама.


Чытальнік 1-шы ( на сцэне з правага боку за сталом):

Усё, што маю,

Усё ад маці — Усмешка,

Першы боль да слез,

I асцярожны крок

Па хаце,


I мой круты,

Няроўны лёс.


Ад мацi —

Першыя барозны

На гэтай любае зямлi,

I вочы ясныя,

Як вёсны,

I на далонях мазалi.

Ад мацi

Уся мая навука,

А ўсё астатняе—

Пасля.


Ад мацi—

Радасцi i мука,

Ад мацi—

Родная зямля.

С. Грахоўскi. Усё ад мацi
Чытальнік 2-гі (сядзіць на стуле на задняй частцы сцэны, чытае паварочваючыся):

Дачку мы не стамляемся гушкаць,

З сястрой – супольнасць шчырая за звычай,

Мілуем жонку, носім на руках,

А маму, калі дужа цяжка, клічам.

Я.Сіпакоў. Жанчына


(Чытальнікі з розных куткоў залы чытаюць радкі з вершаў.)

1-шы чытальнiк:

Так, як мацi, на свеце нiхто не ўмее

За дзяцей хвалявацца i перажываць.


4-ты чытальнiк:

Так, як мацi, нiхто не ўмее на свеце

Немаўлят сваiх песцiць, калыханку спяваць.
3-цi чытальнiк:

Так, як мацi, нiхто цябе не разумее,

Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.
2-гi чытальнiк:

Ад матулiных слоў цэлы свет харашэе,

Не, нiхто не заменiць, матуля, цябе…

Я. Крупенька. Мама.


Вядучы:

Мацi не спяць начамi

Iх думы пра нас, дзяцей…
Чытальнік 3-ці (нібы выглядаючы ў акно):

Калі пушок прабіўся над губою

І ў сны

прыйшло


дзявочае імя,

Я ні аб чым не раіўся з табою,

Матуля адзінокая мая.
Мне сорамна здавалася часамі

Сярод хлапцоў – цыбатых забіяк –

Назваць цябе, як у маленстве, “мама”,

Таму часцей не называў ніяк.


Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,

І, мабыць, крыўдна мне не аднаму,

Што гэтае святое слова – “мама”

Цяпер сказаць ужо няма каму.

С.Грахоўскі. Мама
Гучыць песня “Мама” ў выкананні студэнта.

Урывак з сачынення студэнта:

Добры дзень, мамачка!

Піша табе ліст твая дачка. Ужо цэлы тыдзень прайшоў з моманту нашай апошняй сустрэчы. Мы з табой ўбачымся яшчэ няхутка, і ад гэтай думкі на душы становіцца горка. Дарагая мамачка, я сумую без тваіх пяшчотных, ласкавых рук, без твайго пявучага голасу. Мама, даруй мне увесь боль, што я табе прынесла. Я цяпер зразумела, што шмат рабіла памылак, за якія не несла адказу, а ты мяне заўсёды падтрымлівала. 3 любоўю, твая дачка Таня.

Чытальнік 2-гі (пераварочвае стул да залы):
Яе ўсе шкадавалі,

Як шкадуюць кожнага,

Хто выняньчыў дзяцей,

Іх працу, будучыню, хлеб.


І, можа, ўсё спакойна абышлося б,

Але перад апошняю дарогай

Ніяк яе адмыць рук не маглі

Ад скіб зямлі,

Ад каласоў і сонца,

Ад пялёнак і ануч,

Ад чорных і распаленых гаршкоў

З бацвіннем, з бульбай,

Што больш паўсотні год

Яна стаўляла і выцягвала з печы.


Глядзяць усе на рукі гэтыя,

Пасівераныя, парэпаныя,

І заходзяцца плачам:

Бо як рукамі гэткімі

Ды ў дзверы раю

Грукаць.


М.Танк. Мыццё бабкі Уляны
Пасля паўхвілінай паўзы гучыць музычная кампазіцыя групы “Арыя” “Улица роз”. Высвечваецца стэнд з фотаздымкамі мам і выявай "Боскай маці".
Урывак з сачынення студэнта:

Ты зноў мне сёння сказала,

Што старэеш не па днях, а па гадзінах.

Сівізны мне пасму паказала,

Гэту месячну дарожку ў валасінах.

Толькі я табе кажу упарта:

“Цяжкасць год мінулых, вер, не ўлік...

Дзякую табе, радная мама,

Мільён разоў... і зноў... і зноў...

Урывак з сачынення студэнта:

Матуля – самы дарагі чалавек у жыцці кожнага з нас. Я хачу ад імя ўсіх людзей і дзяцей сказаць усім матулям – прабачце нам.


Чытальнік 4-ты (пад павольную музыку ці калыханку запальвае свечкі, садзіцца звешваючы ногі са сцэны):
Быць разам выпадае нам так мала.

Забудзь трывогу вечную сваю.

Прыляж, мая натомленая мама,

Як некалi ты мне, табе спяю.


Задрэмлюць веi над вачыма карымi—

Не дам упасцi парушынцы я.

Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,

З вясной сваёю, любая мая.


Хоць кропля з абяцанага нам маем

Збываецца праз мулкiя гады.

Прыляж, мая даверлiвая мама,

Спяю табе, як мне спявала ты…


Любоў нябёсы над табой трымае,

Любоўю зораць днi ў тваiм акне.

Прыляж, мая ўсмешлiвая мама,

Спяю табе, як ты спявала мне.


Задрэмлюць веi над вачыма карымi—

Не дам упасцi парушынцы я.

Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,

З вясной сваёю, любая мая.



Н.Мацяш. Калыханка маме
Гучыць музыка Вівальдзі. Студэнты дораць віншвальныя паштоўкі сваім маці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка