Тэма. Аўстралія: геаграфічнае становішча. Даследаванні. Геалагічная будова і рэльеф. Мэта




Дата канвертавання20.03.2017
Памер68.86 Kb.
Тэма. Аўстралія: геаграфічнае становішча. Даследаванні. Геалагічная будова і рэльеф.
Мэта. Знаёмства навучэнцаў з асноўнымі пытаннямі тэмы, фарміраванне ў іх уяўлення аб геаграфічным становішчы, геалогіі, рэльефе, карысных выкапнях Аўстраліі.
Задачы:

  • стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў ведаў па асноўным пытаннях тэмы;

  • садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў пазнавальнага інтарэсу, навыкаў работы з асноўнымі крыніцамі геаграфічнай інфармацыі;

  • працягваць работу па стварэнню атмасферы, якая распалагае да фарміравання ў навучэнцаў умення зносін, уважліва слухаць субяседніка, крытычна адносіцца да сваіх слоў і выказванняў навакольных.



Тып урока: урок атрымання новых ведаў.
Абсталяванне: фізічная карта Аўстраліі, атласы, праектар.

Ход урока


І. Уводная частка.

1. Уступнае слова настаўніка.

У рэальным жыцці не кожнаму ўдаецца стаць удзельнікам экспедыцый, адкрыццяў. Сёння ў кожнага з вас будзе магчымасць зрабіць невялікае адкрыццё. Мы адправімся ў завочнае падарожжа па аднаму з унікальных кантынентаў.

Она располагается под нами

Там, очевидно, ходят вверх ногами,

Там наизнанку вывернутый год

Там расцветают в октябре сады,

Там в октябре, а не в июле лето,

Там протекают реки без воды

(Они в пустыне пропадают где-то),

Там в зарослях следы бескрылых птиц,

Там кошкам в пищу достаются змеи,

Рождаются зверята из яиц,

И там собаки лаять не умеют,

Деревья сами лезут из коры,

Там кролики страшней, чем наводнение

(Г. Усова)

Гэты кантынент называецца Аўстралія. Запішыце ў сшытак тэму сённяшняга ўрока: “Аўстралія: геаграфічнае становішча. Даследаванні. Геалагічная будова і рэльеф”. СЛАЙД 1

2. Пастаноўка задач.

Давайце з вамі падумаем, якія задачы мы павінны вырашыць сёння на ўроку. (адказы дзяцей) СЛАЙД 2

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.Я зачытаю вам словы Жака Паганэля – героя рамана Ж.Верна “Дзеці капітана Гранта” – для таго, каб на сённяшнім і наступных уроках мы змаглі б абмеркаваць даставернасць прыведзеных Паганэлем прыкладаў і фактаў.

“А я клянусь вам, что этот край – самый любопытный на всем земном шаре! Его возникновение, природа, растения, животные, климат, его грядущее исчезновение – все это удивляло, удивляет и еще удивит ученых всего мира. Представьте себе, друзья мои, материк, который, образовываясь, поднимался из морских волн не своей центральной частью, а краями как какое-то гигантское кольцо; материк, в середине которого есть наполовину испарившееся внутреннее море; где реки с каждым днем все больше и больше высыхают; где нет влаги ни в воздухе, ни в почве; где деревья ежегодно теряют не листья, а кору; где листья обращены к солнцу не поверхностью, а ребром и не дают тени; где растут огнестойкие леса; где каменные плиты тают от дождя; где деревья низкорослы, а травы гигантской вышины; где животные необычны; где у четвероногих имеются клювы, например у ехидны и утконоса, что заставило ученых выделить их в особый класс птицезверей; где у прыгуна кенгуру лапы разной длины”.

Аб усім гэтым мы з вамі даведаемся на працягу некалькіх урокаў вывучэння Аўстраліі.

Ітак пачынаем. Першая наша задача: ахарактарызаваць геаграфічнае становішча мацерыка. Як заўсёды, працуем па плану, які знаходзіцца перад вамі, знаходзім адказы на пункты і наносім на контурную карту.



План апісання геаграфічнага становішча

  1. Плошча тэрыторыі

  2. Становішча адносна экватара (у якіх паўшар’ях?), нулявога мерыдыяна, тропікаў, палярных кругоў.

  3. Крайнія пункты мацерыка.

  4. Акіяны, якія амываюць мацярык.

  5. Моры, якія амываюць мацярык.

  6. Астравы

  7. Паўастравы

  8. Мацерыкі – суседзі.

-А зараз адзін вучань абагуліць ваш матэрыял.


-Другая наша задача – пазнаёміцца з даследаваннямі мацерыка. Перад вамі ляжаць табліцы, адкрываем падручнік на с. 134. Самастойна чытаем пункт “Адкрыццё і вывучэнне Аўстраліі” і запаўняем табліцу, якая ляжыць у вас на стале.

Адкрыццё і вывучэнне Аўстраліі


Дата

Падарожнікі

Адкрыцці

1606 г


Галандзец Вілем Янсзан

Першым з еўрапейцаў дасягнуў берагоў Аўстраліі

1642-1643гг


Галандзец

Абель Тасман



Даследаваў паўночныя і паўночна-заходнія берагі Аўстраліі

Канец XYIII


Англічанін

Джэймс Кук



Паўторна “адкрыў” Аўстралію і астравы Новая Зеландыя і абвясціў іх калоніямі Англіі

1840 г


Эдуард Эйр

Даследаваў паўднёвае ўзбярэжжа

Пачатак XIX


Англічане Роберт Берк і Джон Сцюарт

Даследавалі Цэнтральныя пустыні



Фізкультхвілінка

  • А зараз крышку адпачнём. Адправімся з вамі на бераг Каралавага мора. Заплюшчыце вочы і ўявіце, што мы плывём, плывём і вось ужо апынуліся на беразе прыгожага чыстага мора. Тут вельмі ціха, чутна, як плёскаецца аб бераг вада. Мы ідзём па мяккім цёплым пяску, радуемся сонечнаму дню. Набяром вады ў далоні і памыем твар. Як хораша! Бачыце прыгожыя каменьчыкі на беразе? Возьмем іх. Якія яны гладкія, як прыемна трымаць іх у руках. Добра на беразе мора, але час вяртацца ў клас.




  • Крочым далей. Наступная наша задача – пазнаёміцца з геалагічнай будовай і рэльефам мацерыка.




  • Адкрываем тэктанічную карту. Адкажыце калі ласка на пытанні:

  1. Якія структуры ляжаць у аснове мацерыка?

  2. Якія формы рэльефу адпавядаюць платформе? Складкаватым паясам?

Складаем схему

Рэльеф Аўстраліі


Заходняя горная частка усходняя раўнінная частка

(Вялікі Водападзельны хрыбет, (Вялікая пустыня Вікторыя)

Г.Касцюшка , 2230м)

Улуру-сфарміраваўшаяся каля 680 млн гадоў назад у Аўстраліі масіўная аранжава-карычневая скала авальнай формы. Даўжыня Улуру складае 3,6 км, шырыня каля 3 км, вышыня – 348 метраў. Некалі ў цэнтры кантынента ўзвышаўся горны масіў, які ўяўляў сабой востраў пасярод возера Амадыус. Прадукты разбурэння горных парод адкладваліся на дне вадаёма, сфарміраваўшы скалу, якая па знашняму выгляду нагадвае ляжачага на баку гіганцкага слана.

- Нам засталося пазнаёміцца з карыснымі выкапнямі Аўстраліі.

Перад вамі ляжаць знакі карысных выкапняў, вам неабходная даследаваць фізічную карту Аўстраліі і наклеіць на контурную карту неабходныя знакі карысных выкапняў.


Забяспечанасць Аўстраліі прыродна-рэсурсным патэнцыялам у 20 разоў вышэй сярэднесусветнага. Краіна займае:

1-е месца ў свеце па запасам баксітаў (алюмініевая руда), цынку, алмазаў;

2-е месца ў свеце па запасам урану, жалезнай руды, свінцу;

3-е месца па здабычы нікелю і золата



-Работа па мал. с.135

ІІІ. Замацаванне

Тэст
Рэфлексія


  • Як вы ацэньваеце работу сваіх сяброў на ўроку?

  • Смайлік з якім настроем падаруеце свайму аднакласніку. Чаму?


Дамашняе заданне

Параграф 36, устанавіце, у якіх часавых паясах ляжыць Аўстралія. Вылічыце, які час у Канберы, калі ў Мінску 12.00

Тэст

1.Плошча Аўстраліі:



А) 7,6 млн км кв

Б) 12 тыс км кв

В) 1 млн км кв
2.Як называецца буйнейшы каралавы востраў каля ўсходніх берагоў Аўстраліі:

А) Маршалавы астравы;

Б) Вялікі Водападзельны хрыбет;

В) Вялікі Бар’ерны рыф


3.Асноўную частку мацерыка займае:

А) Аўстралійская платформа;

Б) Складкаваты пояс;

В) Індыйская пліта


4.Які даследчык даследаваў паўночныя і паўночна-заходнія берагі Аўстраліі:

А) Вілем Янсзан

Б) Джэймс Кук

В) Абель Тасман


5. Самы высокі пункт Аўстраліі:

А) г.Касцюшка;

Б) г.Джамалунгма;

В) влк.Кіліманджара.




  1. Аўстралія займае першае месца ў свеце па здабычы :

А) золата;

Б)алмазаў

В) жалезнай руды


  1. Самая нізкая кропка Аўстраліі:

А) раён возера Эйр-Норт;

Б) Вялікі водападзельны хрыбет;

В) паўвостраў Кейп-Ёрк


  1. На мацерыку знаходзіцца паўвостраў:

А) Індастан;

Б) Аравійскі;

В) Кеп-Ёрк


  1. Аўстралію амываюць воды акіянаў:

А) Ціхага і Атлантычнага;

Б) Ціхага і Індыйскага;



В) Атлантычнага і Індыйскага


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка