Тэма: “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы




Дата канвертавання24.11.2017
Памер30.37 Kb.
Тэма: “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”

Асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы
Мэты:

- прасачыць асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы;

-даць паняцце жыція як жанра старажытнай літаратуры;

- пашырыць уяўленні вучняў аб значэнні дзейнасці асветніцы;

- выхоўваць любоў і павагу да гісторыі роднага краю
Ход урока

Эпіграф

Ёсць у вас, як і ў іншых, святыня…

Не давайце з яе глуміцца…

І святы ізумруд заімгліцца

У пярсцёнку тваім, Беларусь

У.Караткевіч



I - У Евангеллі ёсць цудоўная прытча пра сейбіта, які вясной выйшаў у поле, каб даверыць зямлі каштоўнае зерне будучага жніва. Ідзе сейбіт па свежых барознах і старанна рассейвае насенне. Частка зерня падае пры дарозе, частка – на амяністую глебу ці ў зямлю, зарослую калючкамі. Але тое, што ўпала на добрую глебу, дасць у сто разоў багацейшы ўраджай.

Вось такім першым вялікім сейбітам духоўнага насення – сярэднявечнай духоўнай культуры, хрысціянскай веры, дасягненняў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі на стсрабеларускіх землях – была наша славутая асветніца князёўна Прадслава са славутага горада Полацка, якая на заранку нашай гісторыі , у дванаццатым стагоддзі, зразумела вялікую ролю асветы ў жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.



II. Задачы:

1. Прасачыць асноўныя этапы біяграфіі Еўфрасінні Полацкай

2. Высветліць асаблівасці жыція як жанру старажытнай літаратуры

3. Пашырыць уяўленні аб значэнні дзейнасці беларускай асветніцы



III 1. Давайце ўспомнім, што ж нам вядома пра Еўфрасінню Полацкую?
Паведамленні вучняў :

1. Гістарычныя звесткі пра свецкае жыццё Прадславы.

2. Жыццё Еўфрасінні ў манастыры.

Е. Полацкую малявалі на абразах

Асноўныя звесткі пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы былі ўзяты з выдатнага ўзору айчыннай літаратуры XII ст. – “Аповесць жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні” або “Жыція Е. полацкай”, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці падаецца жыццепісанне Е. Полацкай – першай беларускай жанчыны-асветніцы.


  • Што ж гэта за жанр Жыціе? (стар.44 падручніка)

  • Якую схему звычайна мелі жыціі?

  • Якія жыціі вам вядомы?

IV. Дома вы чыталі “Жыціе Е.Полацкай” і выконвалі заданні па групах.

Першая група (навукоўцы-даследчыкі) павінна бала вызначыць асаблівасці будовы твора, яго кампазіцыйна-структурныя часткі.(Паведамленні групы)

Другая група (літаратуразнаўцы ) павінна была вызначыць мастацкія асаблівасці твора; знайсці тыя мастацкія сроді, якія выкарыстоўвае аўтар, каб стварыць вобраз Е. Полацкай. (паведамленне групы)

  • Прыгажосць Е.Полацай услаўлялі ўсваіх творах пісьменнікі, паэты, мастакі Гучыць верш Навума Гальпяровіча .

  • Вобраз Еўфрасінні жыве ў творах пісьменнікаў, на мастацкіх палотнах. Чым жа праславілася Еўфрасіння сярод суайчыннікаў?

Трэцяя група ( гісторыкі-даследчыкі ) раскажа пра духоныя подзвігі Еўфрасінні Полацкай, апісаныя ў “Жыціі”

V. – Ці ўсе духоўныя подзвігі Е. Полацкай пералічаны ў “Жыціі”?

- Што вам вядома пра крыж, які заказала Е.Полацкая Лазару Богшы?



Данута Бічэль-Загнетава напісала верш “Наш крыж” (гучыць верш).

  • Мноства твораў прысвяцілі выдатнай асветніцы і сучасныя паэты і пісьменнікі, гэта і раман Т. Бондар “Спакуса”, і аповесць В.Іпатавай “Прадслава”, і апавяданне С.Тарасава “Фрэскі”, вершы А.Мінкіна, Л.Геніюш, Л.Тарасюк і інш. Паслухайце верш В.Лукшы “Фрэскі святой Еўфрасінні”

VI. Падагульненне.

  • Ці можна лічыць, што жыццё Еўфрасінні Полацкай – гэта подзвіг?

  • Ці можна сказаць, што без Е.Полацкай асвета на Беларусі замарудзіла б сваё развіццё?

  • Мне хацелася б, каб вы зразумелі і ўсвядомілі значнасць асобы асветніцы, каб вам захацелася пазнаёміцца з іншымі творамі, прысвечанымі Е. Полацкай. А завяршыць нашу сённяшнюю размову я хацела б новым вершам М.Мацюкевіч “Маналог Еўфрасінні Полацкай”.

VII. Дамашняе заданне. Пытанні да раздзела Літаратура Сярэднявечча. Стар. 81. Пяты ўзровень паведамленне “Эпоха Адраджэння”

VIII. Адзнакі за ўрок


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка