Тэма “Колеравае рэдагаванне” Заданне Павялічыць рэзкасць і кантраст відарыса. Адкрыць файл Z2 02. jpg




Дата канвертавання18.01.2017
Памер30.33 Kb.
Тэма “Колеравае рэдагаванне”

Заданне 1. Павялічыць рэзкасць і кантраст відарыса.

  1. Адкрыць файл Z2_02.jpg.

  2. Павялічыць кантраст відарыса. Для гэтага выкарыстаць каманду Изображение → Регулировка → Яркость/Контраст і ўстанавіць наступныя параметры: ў полі Яркость – 2, а ў полі Контраст – 25. Націснуць кнопку Ok.

  3. Захаваць файл пад імем way.jpg.


Заданне 2. Адкарэкціраваць тонавы дыяпазон відарыса.

  1. Адкрыць файл Z2_03.jpg. Звярнуць увагу, што зыходны фотаздымак тусклы.

  2. Выканаць настройку тонаў на відарысе. Для гэтага выканаць каманду Изображение → Регулировка → Автовыбор уровней.

  3. Захаваць файл пад імем flowers.psd.


Заданне 3. Адкарэкціраваць тонавы дыяпазон відарыса.

  1. Адкрыць файл Z2_04.jpg. Звярнуць увагу, што зыходны фотаздымак тусклы.

  2. Паглядзець тонавыя інтэрвалы відарыса. Для гэтага выканаць каманду Изображение → Регулировка → Слои…. На гістаграме бачна, што на відарысе адсутнічаюць самыя цёмныя тоны, што надае відарысу блеклы выгляд.

  3. Убраць з відарыса вобласць цёмных тонаў. Для гэтага перамясціць паўзунок чорнага колеру да мяжы, дзе ўжо маюцца пікселы. Націснуць кнопку Ok. Звярніце ўвагу, як змяніўся выгляд дыяграмы. На гістаграме бачна, што некаторыя тоны цяпер зусім адсутнічаюць на відарысе. Гэта вынік расцягвання тонавага інтэрвалу.

  4. Захаваць файл пад імем gamers.jpg.


Заданне 4. Адкарэкціраваць тонавы дыяпазон відарыса.

  1. Адкрыць файл Z2_05.jpg.

  2. Паглядзець гістаграму гэтага відарыса. На гістаграме бачна, што ў відарысе адсутнічаюць самыя цёмныя і самыя светлыя тоны.

  3. Змяніць тонавы дыяпазон відарыса.

  4. Захаваць файл пад імем rollers.jpg.


Заданне 5. Адкарэкціраваць тонавы дыяпазон відарыса.

  1. Выкарыстаць для работы файлы Z2_06.jpg, Z2_07.jpg.


Заданне 6. Змяніць тонавы дыяпазон відарыса, павялічыць яркасць.

  1. Выкарыстаць для работы файл Z2_08.jpg.



Заданне 7. Адкарэкціраваць колеры ў відарысе.

  1. Адкрыць файл Z2_09.jpg.

  1. Адкарэкаціраваць колеры. Для гэтага выканаць каманду Изображение → Регулировка → Автовыбор цвета.

  2. Захаваць файл пад імем Город.jpg.


Заданне 8. Адкарэкціраваць колеры ў відарысе.

  1. Адкрыць файл Z2_10.jpg.

  2. Павялічыць кантраст відарыса. Для гэтага выканаць каманду Изображение → Регулировка → Автовыбор контраста.

  3. Зрабіць банан і дыню больш жоўтымі, а зялёны яблык – больш зялёным. Для гэтага выканаць каманду Изображение → Регулировка → Тон/Насыщение…. У адкрыўшымся дыялогавым акне ў полі Правка выбраць варыянт Желтый і ўстанавіць паўзунок Насыщение на значэнне +23; пры гэтым жоўты колер на відарысе стане больш насычаным.
    У полі Правка выбраць варыянт Зеленый і ўстанавіць паўзунок Насыщение на значэнне +30. Пры гэтым зялёны колер на відарысе стане больш насычаным. Націснуць кнопку Ok.

  4. Захаваць файл пад імем Фрукты.jpg.


Заданне 9. Адкарэкціраваць колеры ў відарысе.

  1. Адкрыць файл Z2_11.jpg.

  2. Змяніць тонавы дыяпазон відарыса. Для гэтага выкарыстаць каманду Изображение → Регулировка → Автовыбор уровней.

  3. Адкарэкціраваць колеры на відарысе. Для гэтага выканаць каманду Изображение → Регулировка → Цветовой баланс…. Устанавіце паўзунок циановый на -20, паўзунок фуксин на +10, а паўзунок желтый на -20. Націснуць кнопку Ok.

  4. Захаваць файл пад імем Дерево.jpg.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка