Тэма медыя (сродкі масавай інфармацыі, кнігі, кіно, выяўленчае мастацтва, музыка усё камунікатыўныя каналы, па якіх мы атрымліваем інфармацыю) знаходзіцца на піку актуальнасці. Маштаб ўплыву медыя на ўсе сферы жыцця ўзрастае з кожным днём




Дата канвертавання15.11.2017
Памер17.07 Kb.
Тэма МЕДЫЯ (сродкі масавай інфармацыі, кнігі, кіно, выяўленчае мастацтва, музыка - усё камунікатыўныя каналы, па якіх мы атрымліваем інфармацыю) знаходзіцца на піку актуальнасці. Маштаб ўплыву МЕДЫЯ на ўсе сферы жыцця ўзрастае з кожным днём. Любы чалавек павінен не толькі ведаць сучасныя тэхнічныя прылады і ўмець з імі працаваць, але і валодаць крытычным мысленнем (здольнасцю інтэрпрэтаваць сродкі масавай інфармацыі і разумець медыятэксты). Менавіта таму сёння варта надаць як мага больш увагі тэме МЕДЫЯадукацыі.

У рамках праекта «Медыяадукацыя для дэмакратыі» падрыхтаваны два дыстанцыйных курса па медыяадукацыі: «Медыяэкспрес» і «Урок & медыя».

Навучальны курс «Медыяэкспрэс» дапаможа вам больш даведацца пра сучасныя медыя і іх ролі ў жыцці сучаснага чалавека, пра «мову» медыя, спосабы маніпуляцыі СМІ, аўтарскім праве.

На курсе «Урок & медыя» вы зможаце пашырыць свае ўяўленні аб адукацыйных магчымасцях медыяінфармацыі (медыятэксты), сэрвісаў WEB 2.0; атрымаць рэкамендацыі практычнага характару аб выкарыстанні эфектыўных метадаў і прыёмаў навучання, накіраваных на развіццё крытычнага мыслення навучэнцаў ва ўмовах інфармацыйнага грамадства.

Курсы прызначаны для выхавацеляў, настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, а таксама студэнтаў педагагічных ВНУ.

Навучанне плануем пачаць:

«Медыяэкспрэс» - 6 красавіка 2015 года

«Урок & медыя» - 13 красавік 2015 года

Навучанне праводзіцца на дыстанцыйнай платформе civicportal.org.

Працягласць навучання - 5-6 тыдняў.

Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў Інтэрнэце ў пэўны час.

Пры ўмове паспяховага праходжання курса і выкананні фінальнай работы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат.

Скарыстайцеся магчымасцю паўдзельнічаюць у курсах па медыяадукацыі!

Для рэгістрацыі прайдзіце па спасылцы: http://e-learning.civicportal.org/login/signup.php



У выпадку пытанняў пішыце на e-mail: mediakurs15@gmail.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка