Тэма: Мінойскі Крыт і яго культура. Мэта




Дата канвертавання08.12.2017
Памер17.07 Kb.
Сусветная гісторыя

5 клас

Тэма: Мінойскі Крыт і яго культура.
Мэта: Стварыць спрыяльныя ўмовы для работы вучняў на ўроку па засваенню новых ведаў.

Вучні павінны ведаць: крыцкая цывілізацыя, фрэска.

Вучні павінны ўмець: характарызаваць крыцкую цывілізацыю, карыстацца гістарычным атласам і картай.
Новае паняцце: фрэска.

Абсталяванне ўрока: вучэбны дапаможнік па сусветнай гісторыі 5 клас, частка2, гістарычны атлас “Старажытная гісторыя”, гістарычная карта “Старажытная Грэцыя”



Вучэбная задача: вызначыць месцазнаходжанне і даць характарыстыку крыцкай цывілізацыі.
План

  1. Фарміраванне Крыцкай цывілізацыі

  2. Росквіт і гібель Крыцкай цывілізацыі

  3. Культура і рэлігія Крыта


Самастойнае чытанне вучнямі матэрыялу параграфа ( 5 хв.)
Пытанні для актуалізацыі ведаў вучняў:

  1. Якую краіну мы вувучаем?

  2. Пакажыце на карце Старажытную Грэцыю і апішыце яе месцазнаходжанне

  3. Пералічыце не менш трох асноўных заняткаў грэкаў.

  4. Пакажыце на карце і растлумачце паняцці: Алімп, Пелапанес, Афіны, Спарта, Крыт.


Расказ настаўніка аб зараджэнні цывілізацыі на востраве Крыт.
1.Работа ў сшытку: Трэцяе тысячагоддзе да н.э.- узнікненне дзяржаў на Крыце

2.Работа з дадатковым матэрыялам падручніка: Міф пра Тэсея (с.10, што ў міфе можна лічыць дакладным, а што вымыслам?)



Фізкультмінутка
3.Работа з мініяцюрамі падручніка: с.8-9 ( разгледце крыцкія мініяцюры і пастарайцеся саставіць сваю кропку погляду аб развіцці уцльтуры на Крыце)

4. Работа ў сшытку: фрэска- карціна намаляваная на сырой тынкоўцы вадзяністымі фарбамі



Пытанні для засваення новага матэрыялу

1.Дз і калі ў Грэцыі ўзніклі першыя дзяржавы?

2.Як такія дзяржавы называліся?

3.Што ўяўляў сабою Кноскі палац? Чаму ў ім было лёгка заблудзіцца?

4.Якая пачвара жыла ў Лабірынце Кноскага палаца?

5.У сувязі з якімі падзеямі адбыўся заняпад крыцкай цывілізацыі?


Рэфлексія

1.Што новага вы даведаліся на ўроку?

2.Што вас здзівіла ці ўразіла?

3.Ці адчуваеце вы цяжкасці пры вувучэнні і засваенні гістарычнага матэрыялу?



4. Як вы ацэньваеце сваю работу на ўроку?
Паведамленне д/з §2, с.6-10.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка