Тэма: Насельніцтва Еўразіі. Дэмаграфічныя кантрасты




Дата канвертавання01.01.2017
Памер86.05 Kb.


Тэма: Насельніцтва Еўразіі. Дэмаграфічныя кантрасты .

Мэта : дапамагчы вучням атрымаць веды аб насельніцтве Еўразіі, дэмаграфічных кантрастах.

Задачы:

  • садзейнічаць атрыманню і паглыбленню ведаў аб насельніцтве мацерыка Еўразія, дэмаграфічных кантрастах, дэмаграфічнай праблеме розных рэгіёнаў, праз пошук і атрыманне дадатковага матэрыялу з розных крыніц інфармацыі;

  • ствараць атмасферу творчасці, камунікабельнасці, уменню весці дыялог, выказваці і аргументаваць свае меркаванні і прапановы;

  • арганізаваць дзейнасць вучняў на работу з электронным падручнікам, са статыстычным матэрыялам, работай з картай, рашэннем задач

Абсталяванне: электронны падручнік, атласы, сшыткі, мультымедыяпраектар

Эпіграф



«Гэты свет дабрэйшым не стане, пакуль кожны чалавек на Зямлі не стане дабрэйшы»

План факультатыўнага занятку

  1. Насельніцтва мацерыка Еўразія

а) колькасць і шчыльнасць;

б) расавы і рэлігійны склад;

в) дэмаграфічныя кантрасты,

г) дэмаграфічная палітыка ў розных рэгіёнах мацерыка

д) у Беларусі, у сваёй мясцовасці

Уступнае слова настаўніка.

З тэмай насельніцтва нашай планеты мы пачалі знаёміцца і вывучаць у 7 класе, затым папаўнялі свае веды аб насельніцтве мацерыкоў, рэгіёнаў і краін Паўднёвых мацерыкоў і Паўночнай Амерыкі у 8класе, з насельніцтвам сваёй рэспублікі мы пазнаёміліся ў 10 класе. І як вы думаеце, якая задача сёняшняга нашага ўрока. Так, сапраўды, мы сёння на ўроку павінны атрымаць веды аб насельніцтве самага вялікага мацерыка нашай планеты Еўразіі, яго дэмаграфічных кантрастах, праблемах, дэмаграфічнай палітыцы, якая праводіцца ў розных рэгіёнах і краінах і прывесці свае веды ў сістэму, дзякуючы атрыманым дадатковым ведам з розных крыніц інфармацыі.

Заданне 1. Праверка вывучанага матэрыялу. Работа з электронным падручнікам (практычныя заданні № 1,2,3 - выконваюць вучні)

Заданне 2. Папрацаваць з электронным падручнікам і атрымаць веды аб насельніцтве мацерыка Еўразія. Спалучыць атрыманыя веды з ведамі, якія вы папярэдне атрымалі з дадатковых крыніц інфармацыі і пазнаёміць з імі прысутных (вучні працуюць з электронным падручнікам)

Заданне 3. Работа з паняццямі (паняцці на слайдзе)


  • З якімі паняццямі, тэрмінамі мы пазнаёміліся ў папаярэдніх класах, я прасіла паўтарыць іх да сёняшняга ўрока. ( Вучні павінны назваць :

дэмас, дэмаграфічная палітыка, натуральны прырост, узнаўленне і яго віды, пажадана растлумачыць тыпы ўзнаўлення, назваць рэгіёны 1 і 11 тыпу, дэмаграфічны выбух, дэмаграфічны крызіс, міграцыя, працоўныя рэсурсы, мегалаполіс, урбанізацыя, агламерацыя, і г д. (слайд)

Пытанне: чаму колькасць насельніцтва з’яўляецца адным з галоўных фактараў развіцця любой краіны, рэгіёна?.

Таму што насельніцтва з’яўляецца галоўнай прадукцыйнай сілай грамадства, стварае разнастайныя матэрыяльныя даброты, пастаянна ўзаемадзейнічае з прыродай, геаграфічным асяроддзем, адыгрывае вялікую ролю ў яго пераўтварэнні, і ў той жа час, насельніцтва выступае і ў ролі галоўнага спажыўца матэрыяльных даброт.



Вучань знаёміць прысутных з атрыманай інфармацыяй, карыстаючыся картамі на слайдзе (палітычная карта Еўразіі, шчыльнасць насельніцтва Еўразіі, тыпы узнаўлення насельніцтва, колькасць насельніцтва)

Можна дапаўняць цікавай інфармацыяй.

Зараз вы ўважліва прагледзіце прапанаваныя вам слайды. Я думаю, яны дапамогуць вам адказаць на многія пытанні нашай тэмы. Глядзім слайды (ідуць слайды) . Якія ўражанні засталіся ў вас і якую заканамернасць вы заўважылі пры паказе слайдаў?

Сапраўды, слайды чарадуюцца і вылучаюцца кантраснасцю – дабрабытам і галечай, рэспектабельным жыллём і трушчобамі, развіцццём адукацыі і непісьменнасцю, атлушчэннем і голадам, розным узроўнем медыцыны, дэмаграфічным выбухам і дэмаграфічным крызісам.



Пытанне:

  • Якія слайды, або паказаныя падзеі тычацца краін незалежна ад іх эканамічнага развіцця?

  • Прыродныя катаклізмы - землятрасенні, цунамі, эпідэміі, войны, тэрарыстычныя акты.

(Першая і Другая Сусветныя войны забралі жыцці 100 млн. чалавек, ваенныя дзеянні ў Лівіі, Егіпце, на Блізкім Усходзе, дзе кожны дзень гінуць людзі, землятрасенне і цунамі ў Японіі, аварыі на станцыях Чарнобыля, Фукусімы, тэрарыстычныя акты Маскве, Мінску і іншых краінах і гарадах). Жыццё – гэта самае каштоўнае, што ёсць на нашай планеце і кожны чалавек, які нарадзіўся павінен жыць дастойна.

  • Няўжо наша планета не зможа пракарміць 7 млрд.чалавек? Зможа нават і больш за 10 млрд., дык у чым жа заключаецца складанасць дэмаграфічнай праблемы ?

  • Складанасць дэмаграфічнай праблемы заключаецца не столькі ў колькасці насельніцтва, колькі ў нераўнамернасці яго прыросту ў розных краінах. (слайд – карта узнаўлення насельніцтва)

Пытанне:

- Якія яшчэ праблемы цесна звязаныя з дэмаграфічнай?

Харчовая, энергетычная, сыравінная. Харчовая?!

Асаблівасцю харчовай праблемы з’яўляецца, з аднаго боку недахоп прадуктаў харчавання ў многіх краін свету, якія развіваюцца, з другога - іх якасная непаўнацэннасць. “ Схаваны голад “ як вы гэта разумееце?



Рашэнне задач

У краіне 20 млн. чалавек.

Нарадзілася за год - 600тысяч чалавек, памерла 200 тысяч чалавек

Выехала з краіны 30 тыс.чал., прыехала – 15 тыс. чал.

Якія ў краіне: натуральны прырост, агульны прырост, якое эканамічнае развіццё?


  1. 600 тыс.ч. -200 тыс.ч = 400тыс.ч. + 15 тыс чал. Натуральны прырост 400 тыс .чалавек. Агульны прырост 20 415 тыс. чалавек

Краіна адносіцца да другога тыпу узнаўлення: нараджальнасць у тры разы перавышае смяротнасць, выехала з краіны 30 тысяч чалавек, прыехала 15 тысяч.

Інфармацыя паводле артыкула «Колькі нас у Беларусі»

На 1-га лютага ў краіне пражывала 9 млн.479 тыс. чалавек. За месяц (са студзеня па люты) нас стала меньш на 2,5 тысячы чалавек, так як колькасць памерлых перавысіла народжаных на 3 тысячы 389 чалавек, у нас назіраецца дадатковы міграцыйны прырост 932 чалавекі ( прыбылі ў нашу краіну 1473 чалавекі а выбылі- 541 чалавек ) За месяц толькі ў Мінску назіраўся прырост у гэты час на 500 чалавек. 1 864,1 - 1 864 ,6 чалавек У астатніх рэгіёнах колькасць жыхароў зменшылася. Ярка выражаны 1 тып узнаўлення насельніцтва. Краіна з пераходнай эканомікай.



  • Дайце азначэнне паняццю дэмаграфічная палітыка. Прывядзіце прыклады дэмаграфічнай палітыкі ў высокаразвітых краінах і краінах, якія развіваюцца

Дэмаграфічная палітыка Індыі, Кітая, мусульманскіх краін

Дэмаграфічная палітыка Германіі, Францыі, Швецыі і інш.

Дэмаграфічная палітыка Беларусі.

Аб тым, што беларускіх жыхароў павінна станавіцца больш, гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь на чацвёртым народным сходзе і ў апошнім пасланні беларускаму народу і нацыянальнаму сходу. Для Беларусі мінімальная колькасць нас-ва 20 млн., а аптымальная 30. Дзяржава зможа пракарміць такую колькасць насельніцтва і забяспечыць дастойную будучыню кожнаму грамадзяніну краіны. Будуць і далей павялічвацца выплаты сем’ям у якіх нараджаюцца дзеці і ў бліжэйшы час яны будуць павялічаны. Двое дзяцей ў сям’і гэта мінімум, неабходнак каб сем’і мелі 3-4 х і больш дзяцей. І на далей будзе павышацца статус шматдзетнай сям’і і жанчыны маці.

Скажыце калі ласка, ці можна на сёняшні дзень падарыць шчасце мацярынства і бацькоўства тым дюдзям, якія па тых ці іншых прычынах не могуць мець дзяцей . На жаль па апошніх данных толькі ў Беларусі на сёняшні дзень больш за 15 тысяч людей не могуць мець дзяцей, а колькі па усім свеце ?

Інфармацыя пра ЭКА ( экстракарпаральнае апладненне, у сусветнай практыцы выкарыстоўваецца з 1978 года, у Беларусі з 1995 года) (Слайд Наталлі з Новаколасава)



Замацаванне тэмы.(застаўка)

  1. Д Э М А Г Р А Ф І Я на кожную літару прыдумайце паняцце, можна некалькі, патлумачце іх

  • дэмас , дэпапуляцыя

  • этнас, эмігрант ( выезд з краіны)

  • міграцыя, мегалаполіс

  • агламерацыя,

  • гарадское насельніцтва

  • рэурбанізацыя ( сельская урбанізацыя, аграгарадкі )

  • Азія

  • Францыя, краіна якая адна з першых у Еўропе яшчэ ў 18 ст. пачала праводзіць дэмаграфічную палітыку на павялічэнне нас-ва.

  • іміграцыя уезд у краіну , Індыя з 1951 года планаванне.

  • Японія , краіна, якая пацярпела тэхгнагенную і прыродную катастрофу.



  1. Кожны вучань па ланцужку называе краіну , а вызваны да дошкі павінен яе паказаць і сказаць, як яна звязана з нашай тэмай.

  • Кітай- самая вялікая колькасць насельніцтва, Кітай –краіна без братоў і сясцёр, “Нас двое- нам адно дзіця.”

  • Індыя- першая краіна, якая ў 1951 годзе пачала планаванне сям’і, лозунг “ нас двое і нам дваіх”

  • Швецыя, Японія, Швейцарыя – чакаемая працягласць жыцця каля 80 гадоў.

  • Афганістан – высокая дзіцячая смяротнасць

  • Англія - першая ў свеце дзяўчынка Ліза Браўн, якая нарадзілася, дзякуючы ЭКА -1979 год

  • Францыя - першая краіна, якая яшчэ ў 18 ст. звярнула ўвагу на павелічэнне насельніцтва сваёй краіны.

  • Партугалія – самы нізкі узрост працоўных рэсурсаў - з 12 гадоў да 65.

  • Расія – з 6 меца перамясцілася на 8 па колькасці насельніцтва

Рэлаксацыя

  1. Што новага даведалісяна ўроку?

  2. Ці была магчымасць выказаць на ўроку свае меркаванні?

  3. Дзе можна прымяніць атрыманыя веды на ўроку ?

Праз некаторы час, гадоў праз 3-4, вы самі станеце перад выбарам, колькі мець дзяцей 1-2, ці 3-4. І колькі б іх не было, галоўнае, каб сям’я была дружная, клапатлівая.

І закончыць урок мне хочацца прытчай:

“Бог зляпіў чалавека з гліны, і застаўся ў яго невялікі нявыкарыстаны кавалак гліны

-Што яшчэ зляпіць табе? Спытаў Бог

- Зляпі мне шчасце, - папрасіў чалавек. Нічога не адказаўБог, толькі паклаў чалавеку ў далонь кавалак гліны.”

Выснова - усё залежыць ад самога чалавека

Рашэнне задач

1.У краіне 20 млн. чалавек.

Нарадзілася за год - 600тысяч чалавек, памерла 200 тысяч чалавек

Выехала з краіны 30 тыс.чал., прыехала – 15 тыс. чал.

Якія ў краіне : натуральны прырост, агульны прырост, якое эканамічнае развіццё?

600 тыс.ч. -200 тыс.ч = 400тыс.ч. + 15 тыс чал Натуральны прырост 400 тыс .чалавек Агульны прырост 20 415 тыс. чалавек

Краіна адносіцца да другога тыпу узнаўлення нараджальнасць у тры разы перавышае смяротнасць, выехала з краіны 30 тысяч чалавек, прыехала 15 тысяч. Краіна, якая развіваецца

2. У краіне 10 млн. чалавек. Нарадзілася за год 400 тысяч чалавек, памерла 500тысяч чалавек. Выехала з краіны 20 тысяч,, прыехала 5тысяч.

Якія у краіне: натуральны прырост, агульльны прырост, якое эканамічнае развіццё?

400тыс.ч – 500тыс. ч.= -100тыс ч. -20 тыс.ч. + 5тыс.ч.= - 120 тыс.ч. – натуральны прырост адмоўны. У краіне пражывае – 9млн.880 тыс.ч.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка