Тэма: неабсяжны свет загадак




Дата канвертавання25.12.2016
Памер491 b.


Тэма: НЕАБСЯЖНЫ СВЕТ ЗАГАДАК




Загадкі пра неба, зямлю, з’явы прыроды.



І ўначы і ўдзень бясконца Ён усю зіму ляжыць. Як вясной прыгрэе сонца, Аж да мора пабяжыць. Вось які бярэ разбег! Адгадалі? Гэта – …



СНЕГ



Мяне ўсе просяць, Мяне чакаюць, А як толькі з’яўлюся, Хавацца пачынаюць.



ДОЖДЖ



Загадкі пра ваду, рэкі, ручаі



Зімой расце коранем угару, а вясной памірае – хто адгадае?



ЛЯДЗЯШ



Загадкі пра насякомыя



Каля сосен, каля ёлак Збудаваны дом з іголак. Можа, вам знаёмы ён? Жыхароў у ім мільён. Усе працуюць урачыста, Вось чаму навокал чыста.



МУРАВЕЙНІК



Не пытайся ў мамы — Сам гавары: Хто бегае над намі Нагамі Дагары?



МУХА



Загадкі пра птушак



Не кароль, а ў кароне, не гусар, а пры шпорах, на часа не глядзіць, а час ведае



ПЕВЕНЬ



Загадкі пра жывёл



Невялікая, рыжаватая, А хвост доўгі і калматы, На дрэве жыве і шышкі грызе.



ВАВЁРКА



Маленькі шарык пад лаўкай шарыць.



МЫШ



ЗАГАДКІ ПРА ЛЮДЗЕЙ



За сцяной касцяной салавей шчабеча.

ЯЗЫК

Кожны мае з вас, рабяты, Верных сябраў па дзесятку, Яны кормяць, апранаюць, Працаваць дапамагаюць.

ПАЛЬЦЫ



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка