Тэма: Параўнанне даўжынь прадметаў “на вока” і з дапамогай разліноўкі ў клетку Мэта




Дата канвертавання30.04.2017
Памер47.74 Kb.
Тэма: Параўнанне даўжынь прадметаў “на вока” і з дапамогай разліноўкі ў клетку

Мэта:

  • Пазнаёміць вучняў з параўнаннем прадметаў па даўжыні “на вока”, з дапамогай разліноўкі ў клеткук; вучыць устанаўліваць адносіны “больш”, “менш”, “роўна” ў мностве даўжынь прадметаў;

  • адпрацоўваць вылічальныя навыкі ў межах 20; удасканальваць уменні рашаць простыя задачы;

  • выхоўваць увагу, актыўнасць; развіваць уменне працаваць у пары.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Рэлаксацыйная гульня “Дрэва”

Дзеці ўстаюць, ногі – на шырыне плеч, рукі – свабодныя ўздоўж тулава, вочы закрытыя.



  • Уявіце сябе магутным дубам або стройнай бярозкай.

  • Вашы ногі- гэта карані дрэва. Яны моцныя і ўстойлівыя, глыбока ўваходзяць у зямлю і вы адчуваеце сябе вельмі добра. Тулава – ствол, ён роўны і гнуткі, хістаецца, але не ламаецца. Веткі – гэта рукі, свабодна гойдаюцца ўздоўж ствала, лісты – пальцы, лёгка шавеляцца, злёгку дакранаючыся адзін аднаго. Крона – галава чыстая і свежая. Вы – цудоўнае магутнае дрэва. У вас усё атрымаецца!

  • Дэвіз нашага ўрока “ У нас усё атрымаецца!”

  • Я жадаю вам поспехаў у працы.

  • У мяне на дошцы чароўная кветачка, але яна яшчэ ў бутоне. Дапамагчы ёй раскрыцца мы можам, выканаўшы сем заданняў урока.

ІІ. Вусны лік

Рабяты, мы добра вывучылі лікі першага і другога дзясятка.прывядзіце прыклады, дзе ў жыцці вам неабходны гэтыя веды. (Нумарацыя дамоў на вуліцы, лічбы на цыферблаце, грашовыя знакі і т.д.

Сёння на ўроку мы будзем падарожнічаць з чароўнай кветачкай. Кожны пялёстак падрыхтаваў для нас шмат цікавых заданняў. Давайце ўсе разам выканаем іх.

1-шы пялёстак


  1. Праца з радам лікаў:

12, 15, 17, 7, 18, 19, 20.

  • Прачытайце рад лікаў.

  • Які лік “лішні”? Чаму?

  • Які лік у радзе самы маленькі? Самы вялікі?

  • Назавіце суседзяў ліку .

  • Што значыць павяльчыць на …? Паменшыць на …?

  • Павялічце двухзначныя лікі ў радзе на 1.

  1. Гульня “ Палічы хутка”

№ 4, стар. 85

Дзець знаходзяць значэнне выразу і называюць прыклад, які пачынаецца з атрыманага ліку.


2-гі пялёстак

  1. Фантастычнае здарэнне”

З далёкага югу вяртаўся журавель і вырашыў пераначаваць у сваёй даўняй сяброўкі кошкі Мурляны. Але ноччу разлілася рака і затапіла домік Мурляны. Сябры пачалі зваць на дапамогу. Пачулі першакласнікі зоў аб дапамозе і выратавалі… А вось каго – даведаецеся, рашыўшы гэты прыклад.

9-4+3-6+4-3+7=

10 – кошка;

9 – журавель.



  • А чаму менавіта кошку выратавалі першакласнікі? І што здарылася з жураўлём?

  1. Заданне №6, с. 85

-Вы добра палічылі. Чароўная кветачка прапануе вам выканаць наступнае заданне і пераўтварыць фігуры.

3-ці пялёстак

  1. “Мазгавы штурм”

У кватэры тры пакоі. З аднаго пакоя зрабілі два. Колькі стала пакояў у кватэры? (4)
Фізкультхвілінка
ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

-Чым адрозніваюцца маленькі і вялікі кругі.(Паказваю фігуры)



-Чым адрозніваецца чырвоны трохвугольнік ад жоўтага трохвугольніка? (Колерам)

- Чым адрозніваецца трохвугольнік ад квадрата? (формай)

- Чым яшчэ можуць адрознівацца фігуры, мы даведаемся сёння на ўроку.
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу

4-ты пялёстак

Тлумачэнне настаўніка

Прачытайце слова ЯНЫЖЎАД наадварот і вы даведаецеся, як яшчэ можна параўноўваць прадметы.



Паказваю дзве палоскі паперы, розныя па колеру і даўжыні, і прапаную дзецям назваць ту, якая даўжэйшая.

  • Як вы вызначылі?

  • Такі спосаб называецца “на вока”. Ён выкарыстоўваецца, калі прадметы вельмі адрозніваюцца па даўжыні.

  • Параўнайце “на вока”, што даўжэйшае: парта або падручнік?

  • Параўнайце “на вока”, што даўжэйшае: падручнік або сшытак?

  • Ці можна гэта зрабіць? Як параўнаць даўжыню такіх прадметаў?

  • Каб параўнаць даўжыню такіх прадметаў, можна накласці іх адзін на аднаго. Паспрабуйце сшытак накласці на падручнік. Што вы можаце сказаць пра іх даўжыню? (яна аднолькавая)

  • Можна параўнаць даўжыню прадметаў, калі пакласці іх побач адзін з адным, параўняючы краі. Так вы робіце, калі строіцеся на ўроках фізкультуры па росце. Увесь рост – гэта таксама даўжыня.

  • Пастройцеся па росце: хлопчыкі – каля дошкі, а дзяўчынкі – на каўры. Вызначце самага высокага ў сваёй камандзе.

Фізкультхвілінка

Самы высокі член каманды праводзіць фізкультхвілінку (па выбару вучня).



5 –ты пялёстак

Работа па падручніку “Даведайся новае”

Заданне №1, стар. 84

Заданне №2, стар. 84


  • Якія прадметы вы бачыце на малюнку?

  • Які прадмет самы доўгі?

  • Які прадмет самы кароткі?

  • Як вы гэта вызначылі? (на вока)

  • Як праверыць нашы здагадкі? (палічыць клеткі)

  • Каб пераканацца ў тым, што вы правы, палічыце, колькі клетачак па даўжыні займае кожны прадмет.


V. Замацаванне новых ведаў

1. Практычная работа ў парах

1. Узяць лінейку, аловак, ручку, гумку.

2. Размясціце іх па даўжыні, пачынаючы з самага доўгага прадмета.
2.Работа ў сшытках

Заданне №1, стар. 43

Заданне №2, стар. 43


  • Як параўнаць прадметы на малюнку? (па клетках)

  • Які прадмет самы кароткі? Чаму вы так лічыце.


VІ. Паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу

6-ты пялёстак

  1. Рубрыка “Паўтарай, не зявай”

Заданне №3, стар. 43. Работа ў парах

Гульня “Вылічальная машына”



  1. Работа па падручніку

Заданне №3, стар. 84

Запішыце рашэнне задачы ў рабочы сшытак №4


VІІ.Падвядзенне вынікаў урока. Самаацэнка

  • Чаму сёння навучыліся? (параўноўваць прадметы па даўжыні)

  • Якімі спосабамі можна гэта зрабіць? (“на вока”, накладаннем, па клетках)

VІІ. Рэфлексія

7-мы пялёстак

Чым карысны быў урок”



  • Урок спадабаўся мне тым што…

  • Урок паказаўся цікавым ..

  • Урок навучыў…


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка