Тэма: прыналежныя займеннікі, іх ужыванне і правапіс Мэты




Дата канвертавання15.12.2018
Памер75.64 Kb.
Тэма: прыналежныя займеннікі, іх ужыванне і правапіс


Мэты:

- стварыць умовы для асэнсавання вучнямі значэння прыналежных займеннікаў, устанавіць іх састаў, своеасаблівасці змянення, пазнаёміць з правіламі пабудовы сказаў з прыналежнымі займеннікамі, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці;

- выпрацоўваць уменні вызначаць прыналежныя займеннікі, іх граматычныя прыметы, устанаўліваць, на якую асобу яны ўказваюць, правільна ўжываць прыналежныя займеннікі ў вусным і пісьмовым маўленні;

- выхоўваць пачуццё любові да Радзімы, да роднага куточка, дзе нарадзіліся.



Клас: 6

Тып урока: засваенне новых ведаў

Матэрыялы і абсталяванне: схемы з матэрыяламі да ўрока, карткі з заданнямі.

Дэвіз урока (запісаны на дошцы):

Важна не тое, што і колькі ты зрабіў, а тое, як ты гэта зрабіў.



Эпіграф (запісаны на дошцы):

Любіце сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна.

У. Караткевіч.
Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Для пачатку ўрока настаўнік выкарыстоўвае метад “Вітанне”. Робячы адпаведны жэст рукой, ён кажа:



  • Я вітаю тых, хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;

  • хто трывожыўся з розных прычын;

  • тых, у каго добры настрой;

  • тых, хто любіць вучыцца;

  • тых, хто хоча атрымаць на ўроку добрую адзнаку;

  • і, канешне, нашых паважаных гасцей.


II. Праверка дамашняга задання

Пр. 356. Вам неабходна было адказаць на пастаўленыя пытанні, ужываючы зваротны займеннік. (Адказ аднаго вучня)


Настаўнік: Цяпер паслухайце казку, героі якой – коцік Паласацік і сабачка Жучок.

  • А я ведаю слова, у я якім тры галосныя трымаюць на сабе шэсць зычных, - пахваліўшыся, вырашыў здзівіць Паласаціка Жучок.

  • Гэтае слова, думаю, складаецца з трох складоў, - выказаў здагадку Паласацік.

Жучок з павагай паглядзеў на суседа.

  • Так.

Паласацік далей разважае, стараецца адгадаць загаданае Жучком слова:

  • У гэтым слове побач стаяць дзве аднолькавыя літары.

“Наш Паласацік самы разумны кот у вёсцы, як піць даць”, - падумаў Жучок і кіўнуў галавою.

  • У гэтым слове ёсць нескладовы зычны гук [й]. Так?

  • Ты хутка адгадаеш гэтае слова! – усклікнуў Жучок.

  • Я яго ўжо адгадаў. Яно абазначае назву вядомай нам часціны мовы.

  • Якое гэта слова? Назавіце яго, калі ласка. (ЗАЙМЕННІК).


Настаўнік: Давайце ўспомнім, што такое займеннік?

Адказ вучня: Займеннік – гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў, колькасць, не называючы іх.

Настаўнік: Назавіце разрады, на якія падзяляюцца займеннікі.

Адказ вучня: асабовыя, зваротны займеннік сябе, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя.

Настаўнік: Які займеннік не мае формы назоўнага склону? (зваротны)

Настаўнік: на папярэдніх уроках мы з вамі ўжо пазнаёміліся з асабовымі займеннікамі і зваротным займеннікам сябе.

А сёння мы з вамі пазнаёмімся з прыналежнымі займеннікамі. Мы з вамі будзем знаходзіць займеннік сярод іншых часцін мовы, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе і далей працягваць ужываць займеннікі ва ўласным маўленні.

І, канечне, на гэтым уроку мы з вамі будзем гаварыць пра нашу Радзіму, пра тое, як моцна мы яе любім.


  • Ці ведаеце вы, чым аб’вешчаны 2018 год? (адказы вучняў)

Правільна! Сёлетні год абвешчаны Годам малой Радзімы, таму ўсе мы павінны рабіць так, каб наш родны край стаў яшчэ прыгажэйшы.

Звярніце, калі ласка, сваю ўвагу на дошку, дзе змешчаны эпіграф нашага сённяшняга ўрока – словы выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.



Чытанне эпіграфа вучнем, які запісаны на дошцы

Настаўнік: Як вы разумееце гэтыя радочкі? (адказы вучняў)

Заданне: знайдзіце ў эпіграфе займеннікі і вызначце іх разрад.

Праверка задання.

Любіце сваю (прыналежны) святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам (прыналежны) не дадзена, дый не патрэбна.


IV. Вывучэнне новай тэмы

Настаўнік: прыналежныя займеннікі абазначаюць прыналежнасць 1-ай асобе: мой, наш; 2-ой асобе: твой, ваш. Для абазначэння прыналежнасці 3-й асобе ўжываюць прыналежныя займеннікі іхні, ягоны і асабовыя займеннікі 3-й асобы у родным склоне – яго, яе, іх. Займеннік свой указвае на прыналежнасць любой асобе адзіночнага і множнага ліку. Усе прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанні чый? Чыя? Чыё? Чые? У сказе выконваюць ролю азначэння. Азначэнне падкрэсліваецца ў сказе хвалістай.

Настаўнік: Укожнага з вас на парце ляжаць карткі з заданнямі. Вазьміце, калі ласка, аранжавую. Прачытаем яго ўмову.

Заданне на картках: Выразна прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку (асноўная думка заключаецца ў сказе з тэксту). Выпішыце з тэксту прыналежныя займеннікі (разам з назоўнікамі). Вызначце іх род, лік і склон. (Першы займеннік разбірае вучань каля дошкі разам з класам, потым усе выконваюць самастойна).

Мая (Н., адз., ж.) Беларусь...

Галоўны твой (Н., адз., м.) скарб — людзі! Беларусы здаўна жывуць мудрымi запаветамi прашчураў: Сонца — на ўсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй (Р., адз., ж.) хаты, беражы свой (В., адз., м.) гонар, не бяры чужое. Нiколi i нiкому не ўдавалася зняволiць наш (В., адз., м.) вольналюбiвы народ, які ўслаўляе сваю (В., адз., ж.) зямлю, гаворыць усяму свету пра добрае сваё (В., адз., н.) iмя, імя яго радзімы.

Праверка задання: зверыць з запісам на дошцы.


  • Праца з падручнікам

Настаўнік: давайце звернемся да правіла з падручніка на с. 207 (Вучань чытае правіла).

Давайце выканаем практ. 360. Праскланяйце словазлучэнне (вусна)

Н.с. свая дзяржава

Р.с. сваёй дзяржавы

Д.с. сваёй дзяржаве

В.с. свая дзяржава

Т.с. сваёй дзяржавай

М.с. (у) сваёй дзяржаве


Фізхвілінка.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца падцягніцеся,

Улева, управа ніхіліцеся,

Вераценцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.
Настаўнік: Давайце звернемся да жоўтай картачкі. (Праца ў парах) Прачытайце, калі ласка, умову задання.

Заданне на картках: Спішыце, устаўляючы замест кропак прыналежныя займеннікі ў адпаведнай форме.

Усё, чым наша зямля багата, належыць яе дарагому народу. (П. Панчанка). Мы тваіх дзён радкі жывыя кладзём на музыку вясны. (М. Хведаровіч). Беларусь - мая радзіма, любы сэрцу мой прастор. (М. Калачынскі). Самазвалы ідуць, і на шум іх магутных матораў адгукаецца рэха ў сасновым бары. (В. Вольскі).


V. Паўтарэнне і абагульненне

  1. Франтальнае апытванне

Настаўнік: Успомніце, якія займеннікі адносяцца да прыналежных?

Вучань: Да прыналежных займеннікаў адносяцца мой, наш, твой, ваш, іхні, ягоны, яго, яе, іх.

Настаўнік: Што абазначаюць прыналежныя займеннікі?

Вучань: прыналежныя займеннікі абазначаюць прыналежнасць да асобы.

Настаўнік: Запішыце сказ пад дыктоўку.

Квітней, мая (адз., ж., Н., азначэнне) Любаншчына, прыгожы наш (адз., м., Н., азначэнне) край, сваёй (адз., Т., ж., азначэнне) прыгажосцю, гасціннасцю сяброў заклікай!

Вам неабходна вызначыць у прыналежных займенніках род, лік, склон і сінтаксічную ролю ў сказе.

Праверка задання: (самаправерка).
(Рэлаксацыйная пауза)

Настаўнік: А зараз мы будзем працаваць пад музыку і гэта дасць магчымасць вам трошкі расслабіцца. Паслухайце музыку, паглядзіце прэзентацыю і паразважайце, які цудоўны наш край у любое надвор’е.

Уключыць музыку

Заданне: Паспрабуйце апісаць па апорных словах тое, што вы ўявілі, некалькімі сказамі, выкарыстоўваючы пры гэтым прыналежныя займеннікі (вусна).

Кузьмічы, мой родны куточак, мілы, твае прасторы, шанаваць, берагчы.
Праверка задання: вучні вусна зачытваюць створаныя імі тэксты.

Настаўнік: выкананне заданняў на ружовых картачках. Прачытайце умову.

Замяніце самастойныя часціны мовы на займеннікі (самастойна).


1. Мяне завуць Віктар. Віктар любіць чытаць дэтэктывы.

2. Каці прапанавалі працаваць дыспетчарам, хоць Каця толькі нядаўна прыйшла на фабрыку.

3. Наступіла вясна. Вясна адразу ўсміхнулася сонечнымі дзянькамі.

4. На 8 Сакавіка дзяўчынкам уручылі падарункі.

Падарункі вельмі парадавалі дзяўчынак.

5. На бярозе вяліся буслы. З выраю буслы звычайна прыляталі ў красавіку


VI. Дамашняе заданне

Настаўнік: Пр. 359. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову. Падкрэсліць канчаткі займеннікаў.
VII. Рэфлексія (2 хвіліны).

  • Пра што мы сёння даведаліся?

  • Ці дастаткова вам ведаў для выканання такіх заданняў?

  • Якія заданні падаліся вам складанымі?


VIII. Выстаўленне адзнак.

Мы сёння з вамі добра папрацавалі на ўроку. (Выстаўленне адзнак)



Пракаменціраваць усе адзнакі, даць парады тым, у каго не ўсё атрымалася.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка