Тэма: Прырода зімой. Я. Радзічкаў “Першыя сняжынкі”, М. Пазнякоў “Зайчык”, А. Буцень “Ці ёсць зіма?” А. Клышка “Растлумач, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі” Мэты




Дата канвертавання14.02.2017
Памер62.38 Kb.
Тэма: Прырода зімой.

Я. Радзічкаў “Першыя сняжынкі”,

М. Пазнякоў “Зайчык”,

А. Буцень “Ці ёсць зіма?”

А. Клышка “Растлумач, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі”

Мэты: пазнаёміць дзяцей з новым раздзелам; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; пашырыць веды вучняў пра асаблівасці зімоўкі асобных жывёл; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твора, падбіраць загалоўкі да частак твора;

развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання;

выхоўваць назіральнасць, беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял.
Ход урока


  1. Арганізацыя пачатку ўрока.

Празвінеў званок вясёлы,

Зайшла настаўніца ў клас!

Мы ўрок пачаць гатовы,

Добра будзем працаваць!

А гасцям хвілін прыемных

Можна толькі пажадаць!




  1. Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос.

Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

- Усміхніцеся адзін аднаму, пажадайце адзін аднаму цярпення і добрага настрою.



  1. Моўная размінка.

  • Чыстагаворка

чэ-чэ-чэ, летам сонейка пячэ.

чу-чу-чу, усім спяку па Калачу.

чы-чы-чы, не ляжы на пячы.


  • А цяпер папрацуем над скорагаворкай.

У чатырох чарапах па чатыры чарапашаняты.

  1. Праверка дамашняга задання.

- Якое заданне вам было дамоў? (Казка “Залаты збан” сціпла пераказваць).

- Ці спадабалася казка? Хто з герояў вам найбольш спадабаўся?

- А цяпер паслухаем казку. Жадаючыя…

(Выстаўленне адзнак)




  1. Падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.

  • Адгадайце загадкі.

1)Белым пухам замяло і палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа, а што гэта, хто адкажа? (Зіма)

2)Ляцяць птушкі без крыл, на дрэве садзяцца без ног. (Сняжынкі)

3)На ўсе рукі майстар здатны: і дарожнік ён, і шкляр,

І мастак з яго выдатны, і цудоўны ён цясляр. (Мароз)

4)Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Мяцеліца)

5) Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш).

- На якую тэму гэтыя загадкі?

- Сёння да нас прыйшла госця Зіма. Паглядзіце на дошку і разгледзьце карціны зімы.

- А каму спадабаецца зіма, падыміце рукі? Чым?



  1. Паведамленне тэмы і мэт урока.

  • На ўроку пазнаёмімся з новым раздзелам падручніка “Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей цябе няма”; удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; будзем фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твора, падбіраць загалоўкі да частак твора; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання; выхоўваць назіральнасць, беражлівыя адносіны да прыроды.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

  • Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

  • Прачытайце тэму раздзела.

  • Якой пары года будуць прысвечаны творы ў гэтым раздзеле?

  • Прачытайце эпіграф да раздзела Канстанцыі Буйло.

  • За што аўтар любіць зіму?

  • Прагляд відэароліка

  • Зіма – вельмі прыгожая пара года. Давайце паглядзім відэаролік і заўважым прыгажосць зімовага лесу.

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА




  1. Праца над творам Я. Радзічкава “Першыя сняжынкі”

  1. Першасны сінтэз.

Паслухайце твор і адкажыце на пытанні:

  • Што змянілася раніцою ў пакоі, на дварэ?

  • Адразу сачыце, ці ёсць для вас у творы незразумелыя словы.

Чытанне твора настаўнікам.

  1. Слоўнікавая работа

  2. Праверка першаснага успрымання.

  • Што змянілася раніцою у пакоі, на дварэ?

  • Ці падобныя ў творы сняжынкі да жывых істот? Пацвердзіце гэта словамі з тэксту.

  • А хто заўважаў, які быў першы снег у нас у гэтым годзе? Апішыце.

  1. Складанне сінквейна да твора “Першыя сняжынкі”

Сняжынкі

Белыя, зіхатлівыя (іскрыстыя, лёгкія, лагодныя,мяккія, нячутныя, першыя)

Падаюць, кружацца, ззяюць

Вельмі чакаюць іх дзеці

Прыгажосць

Правілы складання:



Першы радок верша - гэта яго тэма. Прадстаўлена яна ўсяго адным словам і абавязкова назоўнікам.

Другі радок складаецца з двух слоў, якія раскрываюць асноўную тэму, якія апісваюць яе. Гэта павінны быць прыметнікі.

У трэцім радку, з дапамогай выкарыстання дзеясловаў апісваюцца дзеянні, якія адносяцца да слова, які з'яўляецца тэмай сінквейна. У трэцім радку тры словы.

Чацвёртая радок - гэта ўжо не набор слоў, а цэлая фраза, пры дапамозе якой выказваюцца адносіны да тэмы. У дадзеным выпадку гэта можа быць як прапанова, складзенае вучнем самастойна, так і крылаты выраз, прыказка, прымаўка, цытата, афарызм, абавязкова ў кантэксце раскрывае тэмы.

Пяты радок - усяго адно слова, якое ўяўляе сабой нейкі вынік, рэзюмэ. Часцей за ўсё гэта проста сінонім да тэмы верша.

  1. Праца над творам М Пазнякова “Зайчык”

  • А цяпер прачытайце самастойна верш Міхася Пазнякова “Зайчык” і параўнайце зіму.

Чытанне верша вучнямі ўголас.

  • Якая зіма ў першым творы і ў другім?

  • Чаму Зайчык не баіцца завірухі?

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВОЧАК

  • Раскажыце, як рыхтуюцца да зімы іншыя жыхары лесу.

  • А цяпер пазнаёміцеся яшчэ з творам Алега Буценя “Ці ёсць зіма?” і даведаемся, якія яшчэ жывёлы рыхтуюцца да зімы.

  1. Праца над творам А. Буценя “Ці ёсць зіма?”

  1. Першасны сінтэз.

  • Чаму так называецца твор?

Чытанне твора настаўнікам.

  1. Праверка першаснага ўспрымання.

  2. Слоўнікавая работа

  • Прачытайце шэптам і адзначце невядомыя словы.

  1. Чытанне твора па ролях.

  • Назавіце герояў казкі. (Чарапаха, Сарока, Варона.)

  • Як трэбы чытаць словы Чарапахі? (паволі) Сарокі? (хутка)

  1. Аналіз твора.

  • Чаму Чарапаха не паверыла Сароцы, што настане зіма? Прачытайце.

  • Паглядзіце на малюнак і адкажыце, хто яшчэ мог бы так, як Чарапаха адказаць пра зіму?

  1. Паўторнае чытанне з мэтай падзелу тэкста на часткі.

  • Прачытайце самастойна тэкст і прыдумайце назвы да кожнай часткі апавядання.

План

  1. Халодная восеньская раніца.

  2. Размова Сарокі з Чарапахай.

  3. Размова Сарокі з Варонай.

  1. Творчая праца.

  • Праца ў парах. Перакажыце па плане.

  1. Рэфлексія.

  • Як вы лічыце, Зіме спадабалася, як вы працавалі?

  • Госця Зіма вам даруе падарункі – сняжынкі.

  • Ацаніце ўрок і сваю працу на ўроку:

  • Калі было цікава, я працаваў добра – намалюйце ўсмешку,

  • Калі не было цікава, я працаваў дрэнна – намалюйце сумны твар.

  • А цяпер пакажыце, што у вас атрымалася.

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

  • З якімі творамі мы з вамі пазнаёміліся?

  • Хто з герояў вам спадабаўся? Чаму?

  1. Дамашняе заданне.

  • На канікулах чытайце творы пра зімнія прыгоды дзяцей.

Трацюк Наталія Міхайлаўна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка