Тэма: Рашэнне задач па тэме «Плошча фігуры» Клас: 8 (колькасць – 8). Мэта ўрока: абагульніць веды па тэме «Плошча фігуры»




Дата канвертавання15.03.2017
Памер72.23 Kb.
Тэма: Рашэнне задач па тэме «Плошча фігуры»

Клас: 8 (колькасць – 8).

Мэта ўрока: абагульніць веды па тэме «Плошча фігуры» і фармаваць уменні выкарыстання гэтых ведаў пры рашэнні задач.

Задачы:

  • адукацыйныя: плануецца, што па сканчэння навучальных заняткаў навучэнцы паспяхова выканаюць праверачную работу з пяці ўзроўняў складанасці;

  • развіццёвыя: планаваць і кантраляваць сваю дзейнасць пры выкананні заданняў, развіццё зрокавай і слыхавай памяці, увагі, матэматычнай мовы і лагічнага мыслення;

  • выхаваўчыя: выхаванне працавітасці, уседлівасці, умення слухаць іншых, умення выказваць свой пункт гледжання, разважаць пры выкананні заданняў.

Мэты на мове вучняў: змагу прымяніць свае веды па тэме «Плошча фігуры» пры рашэнні тэарэтычных і практычных задач.

Тып урока: урок абагульнення ведаў.

Метады: праблемны.

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: групавая, індывідуальная.

Абсталяванне: дошка, крэйда, смартфоны (вучняў), калажы, магніцікі (смайлікі), аркушы А4.


Афармленне дошкі

К.р.

Сайт настаўніка

(http://LearningApps.org/join/2w2hz3g2):


  1. Пастаноўка мэт;

  2. Формулы «Плошча фігуры»

  3. Простыя задачкі

Класная работа 21.10.2015

Рашэнне задач па тэме «Плошча фігуры»



Д.р.



Структура урока:

  1. Арганізацыйны момант: (1 хв.)

  2. Пастаноўка мэтаў і задач урока (4 хв.)

  3. Актуалізацыя апорных ведаў (10 хв.)

  4. Першасная праца па рашэнні задач (5 хв.)

  5. Фізкультхвілінка (3 хв.)

  6. Другаснае рашэнне задач (15 хв.)

  7. Падвядзенне вынікаў (4 хв.)

  8. Рэфлексія (3 хв.)

Ход урока


Структ. элем. урока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Арганізацыйны момант: (1 хв.)

Добры дзень, дзеці! Сядайце. Разгарніце сшыткі. Запішыце дату, класную работу і новую тэму: Рашэнне задач па тэме «Плошча фігуры».

Запісваюць дату і тэму ўрока ў працоўны сшытак.

Пастаноўка мэтаў і задач урока (4 хв.)

Па тэме ўрока, запісанай на дошцы, складзіце мэту з дапамогай сваіх смартфонаў. У першую чаргу зайдзіце на сайт, які запісаны на дошцы. Потым запішыце сваю думку ў чаце.

Настаўнік чакае, калі ўсе вучні напішуць свае мэты.

Паглядзіце на ўсе прапанаваныя мэты і выберыцетую, якая найбольш адпавядае нашаму сённяшняму ўроку.



Вучні заходзяць у праграмны дадатак “Пастаноўка мэтаў”. У чаце пішуць свае мэты і выбіраюць найлепшую, якая найбольш адпавядае ўроку.

Актуалізацыя апорных ведаў (10 хв.)

Узгадаем усе формулы і правілы, якія мы вывучалі ў раздзеле "Плошча фігуры".

Адкрываем на сайце праграмны дадатак «Формулы “Плошча фігуры”», у якім патрэбна для кожнага малюнка знайсці формулу. Калі правільна падбіраеце пару, то яна знікае.

Час выканання: 1 хвіліна.


Вучні адкрываюць праграмны дадатак і знаходзяць пары (малюнак+формула).

Наступны праграмны дадатак «Простыя задачкі». Трэба для кожнага малюнка напісаць свой адказ. Калі ў адказе будзе , то запісваць трэба наступным чынам: 5корань(3).

Вучні адкрываюць праграмны дадатак і рашаюць задачкі.




Класная работа 21.12.2015

Рашэнне задач па тэме «Плошча фігуры»

Старадаўняя кітайская задача

«Шырыня вадасховішча роўная 1,6 джан (1 джан = 10 чы). У яго цэнтры расце трыснёг, вышыня якога вышэй за ўзровень вады на 4 чы. Гэты трыснёг можна прыхіліць такім чынам, што яго вярхушка закране берага. Знайдзіце глыбіню вадасховішча і вышыню чароту».



Даведка: 1 джан (Старажытнакітайская адзінка вымярэння) прыблізна роўны 3,2 м.



Першасная праца па рашэнні задач (5 хв.)

На вашых сталах ляжаць каляровые паперкі. Падзяліцеся хуценька на дзве групы па колеры.

Настаўнік вешае калаж з задачкай на дошцы.

Паважаныя групы жоўтага і чырвонага колеру, запрашаю на рашэнне старадаўняй кітайскай задачы.

Час выканання: 3 хвіліны. Воспехаў!!!

Давайце, запішам на правай і левай частках дошкі атрыманыя адказы.




Вучні дзеляцца на групоўкі і рашаюць задачу.

Калі вучні рашылі правільна, то тлумачаць рашэнне. У адваротным выпадку задача запісваецца як дамашняе заданне.



Фізкультхвілінка

(3 хв.)





Вучні дастаюць кілімкі. Выконваюць фізкультхвілінку за настаўнікам.

Другаснае рашэнне задач (15 хв.)


Цяпер кожная група павінна рашыць задачку, якую я раздам на паперцы. Задачы розныя. (Дадатак 1)

Час выканання: 8 хвілін.

Пасля таго, як рашыце задачу, трэба намаляваць схематычны рысунак.

Запісаць кароткае рашэнне.



Настаўнік выконвае роль коўча, задаючы належныя пытанні для кожнай групоўкі.


Вучні рашаюць задачы.

Запісваюць рашэнне на дошцы.

Тлумачаць рашэнне.

Рашэнні фатаграфуюць.



Падвядзенне вынікаў (4 хв.)

Настаўнік выстаўляе адзнакі, каментуючы, самым актыўным вучням.

Задае дамашняе заданне, каментуючы ўмову, на асобных паперках (Дадатак 2).



Вучні слухаюць і даюць дзённікі для адзнак; запісваюць дамашняе заданне.


Рэфлексія (3 хв.)

Цяпер кожны з вас выходзіць да дошкі: на першым плакаце чапляе сёняшні настрой урока і з дапамогай другога плаката адказвае на пытанні. (Дадатак 3, 4)

---------------------

Урок скончыўся. Да сустрэчы на наступным уроку.


Спачатку выходзяць вучні па жаданні, а потым па выкліку настаўніка.

Дадатак 1


Задача 1.
Да вертыкальнай сцяны прыхінулі драбіны. Даўжыня драбінаў роўная 25 м. Канец драбінаў, які абапіраецца на зямлю, знаходзіцца на адлегласці 7 м ад сцяны.

Вылічыце, на якой адлегласці ад зямлі знаходзіцца другі канец драбінаў.

Задача 2.
Адзін катэт прамавугольнага трохвугольніка роўны 7 м, сума гіпатэнузы і другога катэта роўная 49 м.

Знайдзіце гіпатэнузу.

Дадатак 2

Дамашняе заданне



Прозвішча, імя вучня

  1. Ці магчыма з бервяна дыяметрам 34 см высечы бэльку, папярочнае сячэнне якой – квадрат з бокам 27 см?

 

Так як большая магчымая даўжыня бока папярочнага сячэння см,

  

то адказ на пытанне:



 

  • Не, такую бэльку высечы нельга.

  • Так, можна высечы такую бэльку.


  1. Адна з двух роўных акружнасцяў праходзіць праз цэнтр іншай акружнасці.

Вылічыце даўжыню агульнай хорды, калі радыус акружнасці роўны 24 м.

Адказ: даўжыня агульнай хорды роўная м.

Дадатак 3

Рэфлексія. Настрой



Я ўсё зразумеў. Урок быў цікавым.

Я нічога не зразумеў і з нецярпеннем чакаў канца ўрока.

На ўроку было нецікава

Рэфлексія

Дадатак 4

Рэфлексія. Пытанні па ўроку

Я даведаўся...

Я навучыўся ...

Мне спадабалася...

Мне было цяжка ...

На ўроку:

Рэфлексія

Дадатак 5

Рашэнне задач па тэме «Плошча фігуры»
Старадаўняя кітайская задача
«Шырыня вадасховішча роўная 1,6 джан (1 джан = 10 чы). У яго цэнтры расце трыснёг, вышыня якога вышэй за ўзровень вады на 4 чы. Гэты трыснёг можна прыхіліць такім чынам, што яго вярхушка закране берага. Знайдзіце глыбіню вадасховішча і вышыню ча-роту».

Даведка: 1 джан (Старажытнакітайская адзінка вымярэння) прыблізна роўны 3,2 м.

Дадатак 6

Праграмныя дадаткі


8 клас мае сваю тэчку на сайце LearningApps - http://LearningApps.org/join/2w2hz3g2.

У 8 класе ёсць тэчка «Плошча фігуры», у якой знаходзяцца наступныя праграмныя дадаткі:



  1. Пастаноўка мэт;

  2. Формулы «Плошча фігуры»

  3. Простыя задачкі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка