Тэма ўрока. Дапасаваныя і недапасававаныя азначэнні, спосабы іх выражэння Мэта




Дата канвертавання15.03.2017
Памер148.01 Kb.
Тэма ўрока.Дапасаваныя і недапасававаныя азначэнні, спосабы іх выражэння

Мэта: стварацьумовы для асэнсавання вучнямі паняццяў “дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні”; выпрацоўваць уменні адрозніваць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні сказе, вызначаць члены сказа, да якіх азначэнні адносяцца, называць від падпарадкавальнай сувязі; паўтараць правапіс вялікай літары прыналежных і адносных прыметнікаў; выхоўваць цікавасць да свету прафесій.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу з прымяненнем тэхналогіі праблемнага навучання і выкарыстаннем камп’ютара.

Эпіграф: Добра быць у дарозе, якую ты

сам сабе выбіраеш.

Якуб Колас

Ход урока

І.​ Арганізацыйны этап.

Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Сёння мы пачынаем больш грунтоўнае знаёмства з даданымі членамі сказа. Урок наш будзе незвычайны. У жыцці ёсць шмат розных пытанняў. Чалавек часта думае: пайсці ці вярнуцца, сказаць ці змаўчаць, пераступіць ці адступіцца?.. Кожны з нас штодзённа некалькі разоў выбірае тое або іншае. I ўсё ж два выбары ў жыцці кожнага чалавека маюць важнае значэнне: выбар спадарожніка, з якім ісці па жыццёвай дарозе, і выбар справы, якой будзеш займацца ўсё жыццё. I цяжка сказаць, які з выбараў важнейшы. Відавочна толькі адно, што і першы, і другі патрабуе ад чалавека адказнасці і мудрасці. І мне б хацелася пагаварыць сёння з вамі пра выбар прафесіі. Эпіграфам да нашага ўрока я ўзяла словы вядомага беларускага песняра Якуба Коласа. (Чытаецца эпіграф.)

Я вельмі хацела, каб вы ўсвядомілі, наколькі важна выбраць справу па душы. А ўрокі мовы і літаратуры вам у гэтым дапамогуць. Таму зараз у сшытках запішыце дату і тэму ўрока.

Працаваць сёння мы будзем наступным чынам (зварот да плана ўрока). На ўроку мы паспрабуем сябе ў ролі людзей розных прафесій.

ІІ.Арфаграфічная хвілінка.

Растлумачыць напісанне вялікай або малой літары.

(П,п)ецевы прыгоды, (П,п)алескія краявіды, (П,п)ціцкія вуліцы, (В,в)авёрчына дупло, (А,а)ленчыны работы, (К,к)оласаўская стыпендыя.

Праверка: Пецевы прыгоды, палескія краявід, пціцкія вуліцы, вавёрчына дупло, Аленчыны работы, Коласаўская стыпендыя.



ІІІ. Праверка дамашняга задання.

- Першы этап - праверка выканання дамашняга задання. Якое заданне вы выконвалі практычна ў сшытках?

Прапаную вам апрабаваць працу кантралёра. А хто такі кантралёр? (Службовая асоба, якая правярае каго-небудзь, што-небудзь.)

Вам патрэбна памяняцца сшыткамі і праверыць, наколькі правільна разабраны сказы ў суседа па парце.

Практыкаванне 127

Капірайтардастаткова новая і цікавая прафесія. Якаснае выкладанне неабходнай інфармацыі на электронных рэсурсах, уменне вытрымаць стыль і перадаць неабходную аўтарскую думкугэта толькі палова якасцей, якімі павінен валодаць капірайтар.

Ацаніце выкананне задання наступным чынам: поўнасць правільна 3 былы, ад 1да 3 памылак – 2 балы, больш за 3 памылкі – 1 бал.


- Дадатковае заданне. Якія яшчэ сучасныя прафесіі вы ведаеце? Раскажыце пра іх. Уявіце, што вы рэпарцёры, і вам патрэбна расказаць аб гэтай прафесіі вялікай колькасці слухачоў.

Вучні расказваюць, якія прафесіі новыя прафесіі запатрабаваны на рынку працы цяпер. Капірайтар, менеджар па турызму, аўдытар, байер, дызайнер, фітнэс-інструктар, персанальны асістэнт, рыэлтар, стэндзіст, лагістык , дэкларант.


-Ацаніце сваё паведамленне таксама адпаведвымі баламі: поўнасцю правільнае - 3 балы; былі нязначныя недахопы – 2 балы, было многа недахопаў – 1 бал.

А зараз праверым тэарэтычны матэрыял. Я прапаную вам пабыць праграмістамі. Вам будуць прапанаваны сцверджанні і азначэнні. Калі яны правільныя, вы запісваеце лічбу 1 , няправільныя -0.

1. Дапаўненне, азначэнне, акалічнасць – гэта даданыя члены сказа.

2. Дапаўненне адказвае на пытанні ўсіх склонаў назоўніка.

3. Азначэнне – гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, месца, час і прыналежнасць.

4. Азначэнне адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? чый? чыя? чыё? чые?

5. Акалічнасць - даданы член сказа, які абазначае месца,час, якасць, спосаб дзеяння, меру і ступень праяўлення дзеяння і адказвае на пытанні дзе? адкуль? куды? калі? чаму? як? якім чынам? колькі? у якой меры? як многа?

6. Азначэнне падкрэсліваецца хвалістай лініяй.

7. Дапаўненне падкрэсліваецца штрых-пункцірам.

8. У сказе Я люблю сваю Радзіму. Слова Радзіму з’яўляецца акалічнасцю.

9. У сказе Кожнай птушцы сваё гняздо міла Слова кожнай з’яўляецца азначэннем.

10. У сказе Я хачу вучыцца ва ўніверсітэце. Спалучэнне ва ўніверсітэце з’яўляецца акалічнасцю.

Праграма 1001110011

Правільна –3 балы, да трох памылак – 2балы , больш трох – 1 бал.


ІV. Стварэнне праблемна-пошукавай сітуацыі

А зараз прыступаем да нашай тэмы ўрока. Мы эксперты ў галіне мовазнаўства. А хто такія эксперты? (Спецыяліст, якога запрашаюць для правядзення экспертызы па нейкім спрэчным пытанні).

А задача экспертаў – назіраць, аналізаваць, параўноўваць, рабіць вывады.
1) На дошцы запісаны чатыры сказы. Выпісаць словазлучэнні з падкрэсленымі азначэннямі, вызначыць, якім спосабам яны звязаны з галоўным словам.

Новыя поспехі радавалі вучняў нашага класа.

Я заўсёды выконваю свае абавязкі.

Жаданне вучыццца ніяк не спыняла Сцёпку на паўдарозе.

Праца без перапынку іншым разам карысная.


Новыя поспехі (дапасаванне), свае абавязкі (дапасаванне), жаданне вучыцца (прымыканне), праца без перапынку (кіраванне).

V. Вызначэнне мэты ўрока.

Неабходна ведаць:

1) паняцці “дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні”;

2) спосабы выражэння дапасаваных і недапасаваных азначэнняў;

Неабходна ўмець:

1) знаходзіцьдапасаваныя і недапасаваныя азначэнні ў сказах;

2) вызначаць від падпарадкавальнай сувязі.
VІ. Праца з апорнай схемай

Азначэнне
дапасаваныя Выражэнне недапасаваныя

А Б

1) _________________ ←Часціны мовы→ 1. назоўнікамі без прыназоўніка

2) __________________ і з прыназоўнікам

3) __________________ 2. інфінітывам

4)__________________ 3. прыслоўем

↓ 4. дзеепрыслоўем

5. прыналежнымі займеннікамі

яго, яе, іх

6. нескланяльным прыметнікам

7. спалучэннем слоў



______________________ ←Спосаб сувязі→ __________________

___________________



________________________ ←Пазіцыя→ ___________________________

-Мы правялі своеасаблівую экспертызу. Які вывад мы можам зрабіць?



Вывад: дапасаваныя азначэнні звязваюцца спосабам дапасавання і стаяць перад паяснёным словам, недапасаваныя – спосабам кіравання, прымыкання і стаяць пасля паяснёнага слова.

VІІ. Фізкультхвілінка

Мы майстры і справу маем,

Сёння не адпачываем.

Мы рубанкі ў рукі ўзялі

Спрытна дошкі параўнялі. (На гэтыя словы вучні ўяўна працуюць з рубанкамі.)

Не сядзець шаўцам без справы,

Не пацехі і забавы,

Матэрыю выбірай

Цуд моды новы ты стварай. (Рухі рукамі такія, як быццам шыюць.)

Каб здароўе захаваць

Вам спартсменам трэба стаць.

Марна часу не губляем

І ўсе дружна прысядаем. (Прысядаюць 6-8 разоў.)
VІІІ. Замацаванне.

Я спадзяюся, што вы адпачылі, набраліся сіл. Самы час пабыць проста працаўнікамі, таму што рабочыя спецыяльнасці ў нас у пашане.



Заданне 1. Выпішыце азначэнні разам са словам, якое яны паясняюць у адпаведнасці з пунктамі правіла нашай апорнай схемы. Запісваць патрэбна ў назоўным склоне.

Узор: Пушысты снег услаў зямлю. - А1- пушысты снег.


1. Ён узважвае кожны свой крок.

2. Дзіцячы гоман чуўся трохі далей.

3. Зноў з’явілася жаданне нешта рабіць.

4. Дзверы пакоя злева былі адчынены.

5. Сёлета Толя скончыў ужо трэці курс.

6. Стук дзятла і ўскрык зязюлі сустрэў весела ранне.


Праверка задання

А2 - кожны свой крок;

А1 – дзіцячы гоман;

Б2 – жаданне рабіць;

Б3 – пакой злева;

А3 – трэці курс;

Б1 – стук дзятла, ускрык зязюлі.

Заданне 2. А зараз працуем у групах.

І група.

Падкрэсліце недапасаваныя азначэнні, выпішыце іх разам з назоўнікам у табліцу. Замяніце іх сінанімічнымі дапасаванымі.

1.Каля мяне сядзела жонка Васіля.

2.Люблю я лясы Беларусі.

3. Спевы птушак поўнілі ранішняе паветра.

4. Да дошкі выйшла дзяўчынка са светлымі валасамі.


Сказ

Недапасаванае азначэнне

Дапасаванае азначэнне




пакой бабулі

бабулін пакой

1.







2.







3.







4.
















Сказ

Недапасаванае азначэнне

Дапасаванае азначэнне




пакой бабулі

бабулін пакой

1.

жонка Васіля

Васілёва жонка

2.

лясы Беларусі

беларускія лясы

3.

спевы птушак

птушыныя спевы

4.

дзяўчынка са светлымі валасамі

светлавалосая дзяўчынка

ІІ група.

Знайдзіце ў сказах дапасаваныя азначэнні, выпішыце іх у табліцу. Замяніце недапасаванымі, якія запішыце побач.

1. Пад страхой дома было чуваць ластаўчына шчабятанне.

2. Мы спыніліся каля вастраверхай сасны.

3.Прыдарожныя дрэвы ўсыпалі зямлю дываном.

4. Бабуліны казкі я буду помніць заўсёды.


Сказ

Дапасаванае азначэнне

Недапасаванае азначэнне




матуліны ўспаміны

успаміны матулі

1.







2.







3.







4.










Сказ

Дапасаванае азначэнне

Недапасаванае азначэнне




матуліны ўспаміны

успаміны матулі

1.

ластаўчына шчабятанне

шчабятанне ластаўкі

2.

вастраверхая сасна

сасна з вострым верхам

3.

прыдарожныя дрэвы

дрэвы пры дарозе

4.

бабуліны казкі

казкі бабулі

ІХ. Кантрольна-рэфлексійны этап.

Тэст.


Варыянт 1. А1. Адзначце спосабы выражэння дапасаванага азначэння.

1) прыметнік;

2) дзеепрыметнік;

3) назоўнік ва ўскосных склонах;

4) указальныя займеннікі;

5) дзеепрыслоўе.

А2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца недапасаваным азначэннем.

1) Злева ад дарогі стаяў домік з цэглы.

2) Святло лямпы ўпала на флікер у выглядзе лялькі Барбі.

3) У песнях мне шумеў чарот пра нарачанскія азёры.

4) Ад плошчы разыходзяцца доўгія вуліцы.

5) Кроплі дажджу блішчалі на пажоўклай траве.


Варыянт 2.

А1. Адзначце спосабы выражэння недапасаванага азначэння.

1) дзеепрыметнік;

2) парадкавы лічэбнік;

3) прыслоўе;

4) інфінітыў;

5) нескланяльны прыметнік.

А2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца дапасаваным азначэннем.

1) У гэтых песнях-пералівах я чуў магутнасць і разгон.

2) Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк, б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк.

3) Закаханы я сэрцам у сцежкі над Бугам і Сожам.

4) Асветлены і абагрэты лес пазіраў зусім-такі весела.

5) Люблю народ наш беларускі, хаціны ў зелені садоў.
Адказы да тэста

Варыянт 1. А1. 1,2,4 А2. 1,2,5

Варыянт 2. А2. 3,4,5 А2. 1,2,4

ІХ. Дамашняе заданне. § 22,пр. 132. Падкрэсліць граматычныя асновы, знайсці дапасаваныя азначэнні, вызначыць, чым яны выражаны.

Х. Выстаўленне адзнак.

Вучні выстаўляюць самастойна на аснове ацэначнага ліста.



ХІ. Рэфлексія.

Ці рэалізавалі мы мэту ўрока?

Вызначэнне ўзроўню ведаў вучняў па тэме ўрока :

- добра зразумеў тэму ўрока;

- засталіся пытанні;

- слаба зразумеў тэму ўрока



Ацэначны ліст



Від задання

Максімальная колькасць балаў

Ваш бал

1


Арфаграфічная хвілінка

1




2

Дамашняе заданне

-пісьмовае заданне;

- паведамленне аб прафесіі;

- праверка тэарэтычнага матэрыялу



9

3

3



3




3

Праца са словазлучэннямі

Праца з апорнай схемай



2

2





4

Індывідуальная работа

Работа ў групах

Тэст


6

2

6






5

Агульны бал за ўрок



28





28 б. – 10 24-27 б.- 9; 20-23 б. – 8;

17-19 б.- 7; 14-16 б. – 6; 10-13 б.- 5;

7-9 б. -4; 5-6 б. -3; 4-1 б. – 2.

План работы на ўроку


  • Кантралёры




  • Рэпарцёры




  • Праграмісты




  • Эксперты




  • Рабочыя




  • Абітурыенты




  • Бухгалтары

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пціцкая сярэдняя школа”


Канспект урока

па беларускай мове ў 8 класе

Тэма: “Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння”

Настаўнік беларускай мовы і

літаратуры Бандарэнка

Наталля Дзмітрыеўна



Пціч 2016


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка