Тэма ўрока: Паходжанне, разнастайнасць і значэнне паўзуноў




Дата канвертавання02.05.2017
Памер51.9 Kb.
Тэма ўрока: Паходжанне, разнастайнасць і значэнне паўзуноў

Мэта урока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб паходжанні, разнастайнасці і значэнні паўзуноў.

Задачы ўрока:


  • Вывучыць разнастайнасць паўзуноў, іх паходжанне і значэнне ў прыродзе;

  • Развіваць уменні карыстацца рознымі крыніцамі інфармацыі, рабіць вывады;

  • Выхоўваць клопат аб братах нашых меншых.

Тып урока: камбінаваны.

Выкарыстанае абсталяванне: фізічная карта свету, відэафрагменты “Нільскі кракадзіл”, “Грабеньчаты кракадзіл”, “Грыфавая чарапаха”, “Камоцкі варан”, “Чорная мамба”, “Чарапахі і сучаснасць”, магніты, малюнкі з выявамі паўзуноў, земнаводных, рыб, Чырвоная Кніга Беларусі.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

  2. Актуалізацыя ведаў і мэтавызначэнне

Словы разнастайнасць, паходжанне і значэнне закрыты і адкрываю іх пасля агучвання тэмы ўрока. Прагляд відэафрагмента “Нільскі кракадзіл”. Наяго аснове дзеці выводзяць тэму ўрока і мэты. Агучваю задачы на ўрок.

  1. Актуалізуюча кантралюючы тэст

Фізкультхвілінка.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

  • Прагляд відэафрагмента па першай групе паўзуноў - Атрад Кракадзілы. Пытанні пасля прагляду.

? Пакажыце на карце, дзе водзіцца грабеньчаты кракадзіл?

? Які галоўны орган пачуццяў кракадзілаў пры паляванні?

? Якое значэнне кракадзілы маюць у прыродзе і для чалавека?


  • Прагляд відэафрагмента “Грыфавая чарапаха”. Пытанні пасля прагляду.

? Пакажыце на карце, дзе водзіцца грыфавая чарапаха?

? Па якіх прызнаках чарапах адносяць да паўзуноў?

? Якое значэнне чарапахі адыгрываюць у прыродзе?


  • Прагляд відэафрагмента “Камоцкі варан”. Пытанні пасля прагляду.

? Дзе водзіцца камоцкі варан?

? Які орган пачуццяў дапамагае варану ў паляванні ў першую чаргу?



  • Прагляд відэафрагмента “Чорная мамба”. Пытанні пасля прагляду.

? Дзе водзіцца чорная мамба?

? Што дазваляе змеям праглынаць вялікую здабычу?

? Колькі дзён паўзуны могуць абыходзіцца без абеду?


  • Прапаную саставіць візітоўку паўзуноў: размясціць на дошцы малюнкі асноўных груп паўзуноў (кракадзілы, чарапахі, яшчаркі, змеі)

  • Пастаноўка праблемнага пытання: Якая група жывёл найбольш блізкая па будове да паўзуноў? Зрабіць вывад, што паўзуны пайшлі ад земнаводных.

  1. Замацаванне і кантроль ведаў

Прапаную працу ў парах: размясціць выявы жывёл у парадку ўскладнення іх будовы.

? Якую групу арганізмаў будзем вывучаць наступнай?

Прапаную тэставае заданне.


  1. Рэфлексія

? Аб чым новым вы даведаліся сёння на ўроку?

? Якія ўзаемаадносіны паміж чалавекам і паўзунамі?

? З якімі групамі паўзуноў пазнаёміліся?

Прапаную выяву балотнай чарапахі, ахоўваемага віду паўзуноў у Беларусі.

Прапаную прагляд відэафрагмента, дзе чалавек стварае добрыя ўмовы для распаўсюджвання паўзуноў. (відэафрагмент “Чарапахі і сучаснасць”)


  1. Дамашняе заданне параграф, падрыхтаваць паведамленне пра старажытных паўзуноў.

Адказы: 1- а, 2-б, 3-а, 4-в, 5-в, 6-а, 7-г, 8-а.


Адказы: 1-а, 2-б, 3-в, 4-б, 5-а, 6-а, 7-б, 8-г.

Тэставы кантроль 1

1. Паўзуны растуць актыўна ў час лінькі

а) так б) не

2. Орган слыху паўзуноў:

а) знадворнае і ўнутранае вуха б) сярэдняе і ўнутранае вуха

3. Паўзуны дыхаюць:

а) лёгкімі б) лёгкімі і скурай в) жабрамі г) жабрамі і скурай

4. Вырашальную ролю ў жыцці паўзуноў адыгрывае:

а) слых б) нюх в) зрок г)смак

5. Выберыце правільнае сцьвярджэнне:

а) усе паўзуны маюць, як і земнаводныя 3-х камернае сэрца

б) змеі і вараны маюць 4-х камернае сэрца

в) кракадыл мае суцэльную перагародку ў жалудачку сэрца

г)у паўзуноў, як і ў земнаводных, адзін круг кровазвароту

6. Апладненне ў паўзуноў:

а) унутранае б) знешняе

в) у кракадзілаў унутранае, а ў астатніх паўзуноў знешняе

г)такое, як і ў амфібій

7. Тэрмалакатар маюць:

а) яшчаркі б) кракадзілы в) чарапахі г) змеі

8. Органы выдзялення паўзуноў:

а) тазавыя ныркі б)тулаўныя ныркі в)зялёная залоза г) адсутнічаюць

Тэставы кантроль 2

1. Самая вялікая яшчарка на зямлі водзіцца на:

а) Інданезійскіх астравах б)востраве Грэнландыя

2. У Беларусі водзіцца бязногая яшчарка:

а) мядзянка б) вераценіца в)эфа г) анаконда

3. У Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь занесены:

а) мядзянка і гадзюка б)балотная чарапаха і гадзюка

в) мядзянка і балотная чарапаха г) вераценіца і балотная чарапаха

4. Продкамі паўзуноў былі:

а) рыбы б) земнаводныя в)малюскі г) плоскія чэрві

5. Выберыце правільнае сцьвярджэнне:

а) дзейнасць чалавека скарачае колькасць паўзуноў

б) дзейнасць чалавека дадатна ўплывае на разнастайнасць паўзуноў в) у Беларусі водзяцца розныя хамелеоны

г) удавы маюць ядавітыя зубы

6. Кракадзілы жывуць:

а) у прэсных і саланаватых вадаёмах тропікаў

б) у экватарыяльных рэках і морах

в) толькі ў салёных вадаёмах

г) ва ўмераных шыротах

7. Найбольшых памераў (да 300 кг.) дасягае:

а) балотная чарапаха б) зялёная чарапаха

в) грыфавая чарапаха г) сярэднеазіяцкая чарапаха

8. Месца, дзе гадуюць змей, каб атрымаць з іх яд называецца:

а) дэльфінарый б) гербарый в) арнітарый г) серпентарый.

ДУА “Іскраўская базавая школа Бялыніцкага раёна”


План-канспект урока біялогіі ў 8 класе па тэме:

“Разнастайнасць, паходжанне і значэнне паўзуноў”

настаўнік біялогіі



Рыняк Сяргей Генадзьевіч

2017


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка