Тэма: Састаў вады. Фізічныя ўласцівасці. Вада як растваральнік. Паняцце аб растворах. Значэнне вады і раствораў. Ахова вадаёмаў ад забруджвання




Дата канвертавання14.02.2017
Памер125.65 Kb.
Тэма: Састаў вады. Фізічныя ўласцівасці. Вада як растваральнік.

Паняцце аб растворах. Значэнне вады і раствораў.

Ахова вадаёмаў ад забруджвання.

Мэты і задачы.

  1. Адукацыйныя:

  • стварыць умовы для кантролю ступені засваення асноўных уменняў і навыкаў, вывучанных і сфарміраванных на папярэдніх уроках;

  • забяспечыць засваенне наступных асноўных паняццяў: сумесь, вада-растваральнік,фізічныя уласцівасці рэчываў малекулярнай і немалекулярнай будовы;

  • стварыць сітуацыі для фарміравання наступных уменняў: адрозніваць простыя і складаныя рэчывы, рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы.




  1. Развіваючыя:

  • стварыць сітуацыі для развіцця ў вучняў умення выдзяляць галоўнае ў вывучаемым матэрыяле, фармуліраваць вывады, фарміраваць уменні параўноўваць, класіфіцыраваць, абагульняць вывучаемыя факты і паняцці;

  • развіваць уяўленне, памяць, увагу вучняў.



  1. Выхаваўчыя:

  • садзейнічаць экалагічнаму выхаванню вучняў;

  • выхоўваць у вучняў пачуццё беражлівых адносін да вады як рэчыва, без якога не магчыма жыццё чалавека.

Абсталяванне.

1.Прылады ў штатывах на дэманстрацыйным стале:

а) для фільтравання;

б)для перагонкі вады;

в)для раздзялення сумесі вады і нафты

2.На партах узор вады з прымессю солі ў шклянцы, прадметнае шкельца, кропельніца, спіртоўка, запалкі, трымачцель для прабіркі

Чакаемыя вынікі: вучні павінны да канца ўрока ведаць састаў і асноўныя фізічныя уласцівасці вады і называць значэнне вады для жыцця чалавека.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.



1. Псіхалагічны трэнінг для стварэння псіхалагічнага настрою дзяцей на работу.

2. Матывацыя і мэтапалаганне.

«Вада, у тебя нет ни вкуса , ни цвета, ни запаха,

тебя невозможно описать,

тобой наслаждаются, не ведая, что ты такое!

Нельзя сказать, что ты необходима для жизни: ты - сама жизнь»

А. де Сент-Экзюпери


У старажытнасці гаварылі: “Вада-гэта пачатак усяго існага на Зямлі”.

У сярэднія вякі лічылі: “Вада -простае рэчыва, адзінае і непадзельнае”.

Лавуазье даказваў, што вада складаецца з вадароду і кіслароду, яе можна атрымаць з дапамогай хімічных рэакцый.
Мендзялеяў сцвярджаў: “Уласцівасці вады ва многім вызначаюць уласцівасці раствораў”.

Бедуіны, якія усё жыццё качавалі ў пясках, сцвярджалі: “Вада даражэй за золата”.

Уся практычная дзейнаць чалавека з самай глыбокай старажытнасці звязана з выкарыстаннем вады і водных рэсурсаў.
Дык што ж такое вада? … Паспрабуем высветліць .

Якую мэту мы сёння паставім перад сабой?

(слайды 1-7)

ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.



Састаў вады.

Інтэлектуальная размінка (слайды 8,9)

  1. Выключыце лішняе

а) Fe; H2; H2O; Cu. (Н2О т.я. складанае рэчыва.) Што такое складанае рэчыва?

б) HCl; H2SO4 ; H2O; H2S. (Н2О т.я. гэта не кіслата.) Што такое кіслата?

в) CaCl2; H2O; Al2 (SO4)3; NaCl. (Н2О т.я. гэта не соль). Што такое соль? Назавіце гэтыя солі.

г) H2 ; O2 ; H2O; CO2.2О т.я. вадкасць . Астатнія газы? )

Якую будову маюць гэтыя рэчывы?

2. Да якой групы дадзеных ніжэй рэчываў адносіцца вада?

а) Fe2 O3; CO; P2O5; CuO. Н2О -гэта аксід..Што такое аксіды?

б) HCl; H2SO4 ; HNO3; H2S.

в) CaCl2; KNO3; MgSO4; NaCl.

3. Параўнайце якасны і колькасны састаў вады- H2O і вадарод-пераксіда- H2O2.

У якім з гэтых рэчываў большая масавая доля вадароду? (слайды 10)

4.Прывядзіце доказы таго, што вада- малекулярнае рэчыва.(нізкія t плаўлення)



(слайд 11,12,13)

Фізічныя ўласцівасці вады.

Работа з літаратурай і слайдамі, пытаннямі.

Вада на планеце Зямля можа знаходзіцца адначасова ва ўсіх трох агрэгатных станах



(слайд 14)

Для вады шчыльнасць  = 1 г/см3 , tкіпення= 1000С

Для лёду шчыльнасць = 0,917 г/см3 ,tплаўлення=00С (слайд 15)

Чыстая вада не кіпіць, калі яе награваць вышэй tкіпення на некалькі дзясяткаў градусаў,яна не замерзае пры t ніжэй за 00С, а таксама не праводзіць электрычны ток. Але такой чыстай вады ў прыродзе не існуе.

Пытанні класу:

1.Напрыклад у нас маецца нейкае рэчыва, па знешнему выгляду падобнае на лёд.Пры награванні да 15000С яно не плавіцца. Ці можна сцвярджаць, што мы маем справу з вадой, якая знаходзіцца ў цвёрдым агрэгатным стане?

2. Нейкае вадкае рэчыва без паху, мае шчыльнасць 1, 025 г /см3. Рэчыва добра праводзіць электрычны ток.Ці можна сказаць, што гэта рэчыва вада?Адказ абгрунтуйце.



Работа ў групах або парах. Прачытайце тэкст і вызначце адну з уласцівасцей вады і апішыце якое значэнне гэта ўласцівасць мае для чалевека і прыроды.

1.Паняцце скрытая цеплата плаўлення.

На плаўленне 1 кг лёду затрачваецца 333,7 *103Дж цеплаты пры нармальным атмасферным ціску і 00С. Такую высокую цеплату плаўлення маюць медзь, жалеза, хлорысты натрый. Парадокс ў тым, што пры паніжэнні t лёду скрытая цеплата плаўлення падае. Чым халадней лёд, тым лягчэй яго растапіць. Скрытая цеплата плаўлення лёду аберагае нашу планету ад навадненняў.Раставанне лёду і снегу звязана з велізарнымі цеплавымі затратамі, таму працэс гэты адбываецца паступова і павадковыя воды сыходзяць паступова, не наносячы шкоды.



2.Паняцце скрытая цеплата параўтварэння

На выпарэнне 1 кг вады расходуецца 2254*103Дж. Гэта цеплата больш чым у 2 разы перавышае цеплату параўтварэння многіх вадкасцей.Такім чынам на выпарэнне вады расходуецца ў7 раз больш цеплаты чым на плаўленне лёду. Вось і знойдзены выхад для захавання вады на Зямлі. Цеплата плаўлення лёду і цеплата параўтварэння садзейнічаюць паступовым температурным пераходам ад лета да восені, ад зімы да вясны.



3.Высокая ўдзельная цеплаёмістасць

Калі растапіць лёд і атрымаць ваду, то можна заўважыць,што для награвання вады хаця б на 1 градус спатрэбіцца пэўная колькасць цяпла.Тут праяўляецца яшчэ адна незвычайная уласцівасць вады- яе высокая ўдзельная цеплаёмістасць, дзякуючы чаму на кантынентах не адбываецца рэзкага перападу тэмператур зімой і летам, днём і ноччу, паколькі яны акружаны гіганцкім рэгулятарам, сваеасаблівым тэрмастатам-водамі Сусветнага акіяна.



  1. Сіла паверхневага нацяжэння

Дзіўныя кроплі, адлюстроўваюць сонечныя прамяні, іскрацца раніцай на лістах, у траве, расыпаючыся па зямлі светлым жэмчугам. Што ж за дзіўная сіла, якая захоўвае кроплі расы, а паверхню лужыны робіць эластычнай і адносна трывалай? Вядома, што калі стальную іголку асцярожна пакласці на паверхню вады, налітай ў талерку, то іголка не тоне. А ўдзельная маса металу значна большая, чым у вады. Малекулы вады звязаны сіламі паверхневага нацяжэння. Калі б удалося зазірнуць унутр кроплі, то можна было б убачыць, што сілы, якія дзейнічаюць паміж малекуламі, ураўнаважваюць адна адну. Гэта аднак, не адносіцца да паверхнаснага слою малекул, якія размешчаны на мяжы вада-паветра.На паверхні сілы міжмалекулярнага прыцяжэння дзейнічаюць толькі з аднаго боку і як бы сцягваюць паверхню вадкасці. Таму вада ў свабодным стане набывае шарападобную форму.Сілы паверхневага нацяжэння настолькі вялікія, што дзве змочаныя вадой пласцінкі са шкла вельмі цяжка раз’яднаць. Вада дзякуючы вялікаму паверхневаму нацяжэнню лёгка падымаецца па капілярах зямлі, рухаецца ў тканках раслін і клетках чалавека і іншых жывых істот.

Вада як растваральнік”



Работа з лабараторным абсталяваннем

Наша летапісь аб незвычайных уласцівасцях вады будзе не поўнай, калі мы не раскажам аб здольнасці вады раствараць многія рэчывы. Лічыцца, што ў марской вадзе прысутнічаюць амаль ўсе элементы табліцы Мендзялеева (каля 80).

Уласцівасці вады раствараць рэчывы тлумачыцца высокай дыэлектрычнай пранікальнасцю. Сіла ўзаемадзеяння 2-х зараджаных часціц у вадзе ў 81 раз меньшая, чым у паветры.Значыць трываласць сувязі памяншаецца ў 81 раз і, рэчыва раствараецца .Таму воды акіяна салёныя.(1 кг вады – 35 г солей)

Перад практычным заданнем крышку адпачнем (фізкультхвілінка) (слайд 16)

1.Дакажыце доследным шляхам , што выдадзены вам раствор мае прымесі раствораных рэчываў.

2.Якой з прылад можна карыстацца для атрымання найбольш чыстай вады

а) б) в)http://him.1september.ru/2006/21/40-2.jpghttp://him.1september.ru/2006/21/40-1.jpg

http://xumuk.ru/toxicchem/toxic-226.gif

3.Знайсці лішняе: Раствор – гэта сістэма, якая складаецца з

а) растваральніка і растворанага рэчыва;

б) аднародная сумесь 2-х або больш рэчываў;

в) неаднародная сумесь 2-х або больш рэчываў;

г) сістэма , да якой выкарыстоўваюцца паняцці “разбаўленне”, “канцэнтраванне”.

4.Працэс растварэння можна паскорыць калі:

а) ахалоджваць сістэму;

б) павысіць тэмпературу;

в) перамешваць;

г) здрабняць раствараемае рэчыва. (слайд 17,18)

ІІІ. Замацаванне і першасны кантроль ведаў. (слайд 19-24)

Тэст (гл. дадатак). Узаемаправерка

Гульня “моцнае звяно”



(слайд 25,26)

ІV. Рэфлексія



Вадзе была дадзена чарадзейная ўлада стаць сокам жыцця на Зямлі.

Воде была дана волшебная власть стать соком жизни на Земле.

Леонардо да Винчи



Вада-жывая кроў Зямлі.

Вода – живая кровь Земли

Леонардо да Винчи

V. Дамашнее заданне

Параграф 31

Гульня “Самае моцнае звяно”


  1. Да якога з вядомых вам класаў рэчываў магчыма аднесці ваду?

  2. Формула вады…

  3. Вада – гэта малекулярнае або немалекулярнае рэчыва?

  4. Якімі хімічнымі элементамі ўтворана вада?

  5. Які колькасны састаў вады?

  6. Малекула вады ўтворана элементамі неметаламі або металамі?

  7. Ці магчыма сказаць, што любое рэчыва , якое утворана кіслародам і вадародам,-гэта вада? Чаму?

  8. Якая адносная малекулярная маса вады?

  9. Чаму роўна малярная маса вады?

  10. У якім агрэгатным стане знаходзіца вада на планеце Земля?

  11. Пералічыце фізічныя ўласцівасці вады.

  12. Чаму лёд не тоне ў вадзе?

  13. Ці прыносіць карысць водным жыхарам зімовая лоўля рыбы?

  14. Некае вадкае рэчыва мае шчыльнасць 0,8 г/см3 пры тэмпературы= 40С.Ці можа гэта быць вада?Чаму?

  15. Нейкае рэчыва ў звычайных умовах знаходзіца ў цвёрдым стане і мае вельмі высокую t плаўлення. Ці можа гэта рэчыва быць вадой?

  16. Што такое сумесь?

  17. Якія віды сумесей вам вядомы?

  18. Што такое раствор?

  19. Назавіце кампаненты раствору.

  20. Які раствор называецца канцэнтраваным?

  21. Які раствор называецца разбаўленым?

  22. Вада крынічная, вада дажджавая, вада марская. Які з названых узораў вады самы чысты?

  23. Якія адносіны да вады мае кавун?

  24. Ці магчыма сказаць, што сумесь сланечнага масла з вадой – гэта раствор?

  25. Як магчыма паскорыць працэс растварэння?

Тэст “Фізічныя уласцівасці вады”

Варыянт 1

Увага! Правільны адказ толькі адзін.



  1. Родзічам” якой групы рэчываў з’яўляецца вада?

а) кіслот; б) асноў; в) аксідаў; г) солей.

  1. Адносная малекулярная маса вады роўна:

а) 16; б) 18; в)32; г) 2.

  1. Вада-гэта:

а) немалекулярнае рэчыва; б) малекулярнае рэчыва; в)тугаплаўкае; г) нелятучае.

  1. Тэмпература кіпення вады:

а) 1000С; б) 00С; в) 900С; г) 40С.

  1. Масавая доля кісларода ў вадзе роўна:

а) 89%; б) 12%; в)10%; г) 3%.

  1. На планеце Зямля вада знаходзіцца:

а) толькі ў вадкім стане; б) толькі ў выглядзе вадзяной пары;

в)у вадкім, цвёрдым і газападобным стане; г) толькі ў цвёрдым стане.



  1. Выключыне лішнее:

а) Н2О2; б) р=1 г/см3; в) М=18 г/моль; г) Н2О.

  1. Раствор-гэта:

а) аднародная сумесь, якая складаецца з 2-х або болей кампанентаў;

б) неаднародная сумесь;

в) сумесь 2-х вадкасцей;

г) сумесь 2-х цвёрдых рэчываў.



  1. Раствор ў якім растворана рэчыва шмат:

а) канцэнтраваны;

б) разбаўлены;

в) неаднародны.


  1. Растворанае рэчыва-гэта:

а) тое, што раствараюць;

б) тое у чым раствараюць;

в) цвёрдае рэчыва ;

г) вадкасць.



Тэст “Фізічныя уласцівасці вады”

Варыянт 2

Увага! Правільны адказ толькі адзін.



  1. Формула вады?

а) HNO3; б) H2O2; в) Fe2O3; г) H2O.

  1. Выключыце лішнее:

а) р=1 г/см3; б) t=00С; в) Mr =18; г) смак кіслы.

  1. Выключыце тое , што не адпавядае вадзе:

а) вадкасць у звычайных умовах; б) немалекулярнае рэчыва;

в) tпл нізкая; г) t кіп нізкая.



  1. Якасны састаў вады:

а) утворана хімічнымі элементамі азотам і кіслародам;

б) утворана хімічнымі элементамі вадародам і кіслародам;

в) утворана хімічнымі элементамі вугляродам і вадародам; г) утворана хімічнымі элементамі серай і кіслародам.


  1. Масавая доля вадарода ў вадзе роўна:

а) 50%; б) 11%; в) 81%; г) 1%.

  1. Шчыльнасць вады:

а) большая за шчыльнасць лёду;

б) меньшая за шчыльнасць лёду.



  1. Выключыце лішняе:

а) чай (гарбата); б) кава; в) дыстылявана вада; г) цукровы сіроп.

  1. Да раствораў можна аднесці:

а) сумесь пяску і вады;

б) сумесь серы і жалеза;

в) сумесь нафты і вады;

г) мінеральную ваду.



  1. Раствор ў якім мала растворанага рэчыва:

а) канцэнтраваны;

б) разбаўлены;



в) аднародны.

  1. Растваральнік -гэта:

а) тое, што раствараюць;

б) тое ў чым раствараюць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка