Тэма «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове» Часціны мовы




Дата канвертавання02.04.2017
Памер123.36 Kb.
Тэма «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове»
Часціны мовы – гэта лексіка-граматычныя разрады, якія аб’ядноўваюць словы паводле семантычных, марфалагічных і сінтаксічных прымет. Семантычныя прыметы паказваюць абагульненае значэнне прадмета, дзеяння, якасці і г.д., марфалагічныя – граматычныя катэгорыі, уласцівыя слову, сінтаксічныя – ролю слова ў сказе. У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый і форм, характару сінтаксічных функцый часціны мовы падзяляюцца на самастойныя і службовыя.

Самастойныя часціны мовы маюць пэўнае самастойнае значэнне, называюць прадметы, прыметы, дзеянні, колькасць або ўказваюць на іх і з’яўляюцца членамі сказа. Да самастойных часцін мовы адносяцца назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў (зменныя) і прыслоўе (нязменнае).

Службовыя часціны мовы – прыназоўнік, злучнік, часціца – не маюць самастойнага лексічнага значэння. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і не з’яўляюцца членамі сказа (але могуць уваходзіць у іх састаў).

Адметнае становішча ў сістэме часцін мовы займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.

Акрамя дзесяці названых традыцыйных часцін мовы, у мовазнаўстве як асобныя часціны мовы могуць выдзяляцца яшчэ дзве: безасабова-прэдыкатыўныя і мадальныя словы. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану) называюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах: У лесе было хораша і ціха (І. Навуменка). Мадальныя словы перадаюць адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, звычайна выконваюць ролю пабочных слоў: Свята, здавалася, было яшчэ наперадзе (Я. Сіпакоў).


  1. Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Назавіце ўжытыя ў тэксце самастойныя і службовыя часціны мовы. Абгрунтуйце, чым вы кіраваліся пры размеркаванні слоў па часцінах мовы. Прывядзіце пачатковую форму часцін мовы.

Сярод дрэў, што растуць на нашай зямлі, дуб займае самае пачэснае месца. Людзі спакон вякоў, калі хацелі, каб хата стаяла доўга, будавалі яе на дубовых падрубах. Каб студня была надзейная, каб вада ў ёй не цвіла, была заўсёды сцюдзёнай і чыстай, зруб рабіўся таксама з дубовых плашак.

Дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы – шафы і шафкі, канапы і крэслы, ложкі і куфры, на розную драбязу. Дуб быў не падуладны часу: ён не гніў у вадзе, яго не браў шашаль, не шкодзілі яму ні вецер, ні сонца. Ён нібы валодаў цудадзейнай сілай. А колькі казак, паданняў і легендаў хадзіла ў народзе пра неверагодную сілу гэтага дрэва, пра вечную еднасць яго з роднай зямлёй! (Паводле Я. Пархуты).



Растлумачце сэнс выдзеленых слоў.

  1. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове». Карыстайцеся, пры неабходнасці, схемай. Пацвердзіце сваё паведамленне прыкладамі.


ЧАСЦІНЫ МОВЫ

самастойныя

зменныя

назоўнік

(значэнне прадметнасці)



скланяльныя

спрагаль-ная

прыметнік

(значэнне прыметы прадмета)



лічэбнік

(значэнне колькасці прадметаў, іх парадку пры лічэнні)



займеннік

(указвае на прадмет, якасць і колькасць, не называючы іх)



дзеяслоў

(значэнне дзеяння, працэсу або стану)



прыслоўе

(значэнне прыметы дзеяння, стану, іншай прыметы)



прыназоўнік

(выражае адносіны паміж словамі ў словазлучэнні і сказе)



злучнік

(служыць для сувязі сінтаксічных адзінак)



часціца

(надае дадатковыя адценні словам, словазлучэнням і сказам)



службовыя

нязменныя

выклічнік

(выражае эмоцыі, пачуцці, не называючы іх)


м



  1. Прачытайце верш. Назавіце ў ім усе часціны мовы, пакажыце, якую ролю яны выконваюць для стварэння паэтычнага вобраза восені.

Восень

Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.

Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.

Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі

Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.

Падпаліла касцёр, прылягла ў тумане,

Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:

Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,

Па зямлі ад кастра разліваўся агонь…

I па сённяшні дзень восень жару не можа

Пагасіць на зямлі, ходзіць з краю у край,

Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы

I цалуючы кожны рабінавы гай.

М. Танк.


Выпішыце з тэксту:

а) назоўнік канкрэтны, м. р., 2-га скл., у М. скл., адз. л.;

б) прыметнік прыналежны, поўны, у Н. скл., адз. л., м. р.;

в) займеннік асабовы, у В. скл., ж. р., адз. л.;

г) дзеяслоў зваротны, незак. трыв., І спр., у абв. л, адз. л., пр. ч., м. р.;

д) дзеепрыметнік зал. ст., пр. ч., зак. трыв., поўны, у адз. л., м. р., Н. скл.

Выпішыце з тэксту просты сказ, ускладнены аднароднымі выказнікамі і адасобленымі акалічнасцямі. Разбярыце (падкрэсліце) па членах сказа.

Раскажыце, якія вобразы ў вас выклікае восень (вясна, зіма ці лета).

  1. Перакладзіце рэцэпты на беларускую мову, замяняючы інфінітывы дзеясловамі 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу. Лічбы запішыце словамі.

Гречневая каша по-радзивилловски

Приготовить гречневую кашу. В миске перемешать 4 яичных белка и 150 г сахара. Поставить миску в большую кастрюлю с 2 стаканами закипающей воды и взбивать, пока масса не загустеет. Перемешать яичную смесь с кашей и изюмом, положить в смазанную жиром и посыпанную тертой булкой сковороду, запечь в духовке.

Суп из опят

Шляпки опят тщательно промыть, сложить в кастрюлю вместе с мелко нарезанным луком и 2 столовыми ложками растопленного сливочного масла. Варить около 30 минут. В кипящий суп добавить полторы столовые ложки муки, разведенной в холодной воде. Прокипятив несколько минут, заправить специями и сметаной. Перед подачей посыпать суп нарезанной петрушкой (Энциклопедия белорусской кухни «Смачна есці»).



  1. Прачытайце тэкст. Пра якую краіну ідзе гаворка?

Дастаткова сказаць тры словы – карнавал, самба і футбол, – і вы адразу зразумееце, пра якую краіну ідзе гаворка. У гэту яркую, феерычную краіну так імкнуўся «вялікі камбінатар» дваццатага стагоддзя, які меў вытанчаны густ. Турыстаў тут абавязкова запросяць узняцца на вяршыню гары Каркаваду, дзе стаіць знакамітая на ўвесь свет статуя, што стварае незабыўнае ўражанне (Паводле Я. Салдаценкі).

У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова «самба»?

Назавіце імя «вялікага камбінатара».



Пра якую статую паведамляецца ў тэксце?

Запішыце тры словы розных часцін мовы, якія, на вашу думку, выразна характарызуюць нацыянальную культуру Беларусі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка