Тэма: складаныя бяззлучнікавыя сказы Мэта




Дата канвертавання10.03.2017
Памер89.79 Kb.
 Складаныя бяззлучнікавыя сказы  

Тэма: складаныя бяззлучнікавыя сказы  

Мэта: паўтарыць, замацаваць, сістэматызаваць (вусна і пісьмова) уменне правільна расстаўляць знакі прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе; фарміраваць уменне кантролю і самакантролю

Абсталяванне:   падручнік, карткі, карткі-ключы.

Эпіграф. Веды, якія не папаўняюцца штодзённа, памяншаюцца з кожным днём.

Ход урока.

1. - Мы сёння праводзім урок замацавання ведаў па тэме "Складаныя бяззлучнікавыя сказы". Гэты ўрок у нейкай ступені апошні этап перад напісаннем кантрольнага дыктанта па дадзенай тэме.Давайце звернемся да эпіграфа сённяшняга ўрока. Які вывад мы зробім, прачытаўшы гэтыя радкі (веды патаянна трэба папаўняць, паўтараць). У канцы ўрока, падвёўшы вынікі і паставіўшы сабе адзнаку, вы яшчэ раз звернецеся да эпіграфа і адзначыце яго надзённасць ці наадварот.I як бы працягам эпіграфа і пачаткам нашай практычнай часткі ўрока з'яўляецца наступны сказ. Хочаш быць адукаваным чалавекам … імкніся да ведаў. [умова] - [     ].Запішыце гэты сказ, на месцы дужак пастаўце знак прыпынку і зрабіце  поўны сінтаксічны разбор і характарыстыку сказа.(Сказ складаны бяззлучнікавы, складаецца з дзвюх частак, якія звязваюцца беззлучнікавай сувяззю, сродак сувязі-інтанацыя, паміж часткамі сказа ставіцца працяжнік, таму што першая частка паказвае на ўмову). У кожнага з вас ёсць ліст кантролю, у які вы заносіце балы за кожнае заданне.    Першае    заданне,    калі    яно    выканана    правільна    без    памылак арфаграфічных і пунктуацыйных аценьваецца 5 баламі.

2.   - Запісваем сказы пад дыктоўку, расстаўляем знакі прыпынку, мяняемся
сшыткамі з суседам па парце, выпраўляем памылкі (калі яны ёсць) і
правяраем па ключы, які ляжыць у вас на парце. Гэта заданне ацэньваецца
6 баламі (па 3 балы за кожнае заданне). За кожную дапушчанаю памылку
знімаецца 1 бал.

Гультаю ўсё некалі: раніцай росна, удзень млосна, увечары камары кусаюцца.

Не хочаш з маладосці працаваць - будзеш на старасці з торбаю скакаць.

- Можна зарабіць дадатковы бал, адказаўшы на пытанне, чаму паміж часткамі паставілі іменна такі знак.

3.  - Пераходзім да трэцяга этапа ўрока, дзе вы будзеце працаваць у мікрагрупах. На картцы № 2 дадзены схемы складаных бяззлучнікавых сказаў і сказы, з якіх трэба выбраць тыя, якія адпавядаюць гэтым схемам:

1)[     ]Л      ]

2)        [      ]: [прычына].

3)        [умова, час] - [       ].

 

1.     То не струны звіняць галасістыя зашумела жытцо каласістае.

2.     На паплавах ходзіць цыбаты бусел недзе ў затоках сонна крэкчуць жабы.

3.     Есць раніца павінен быць і вечар.

4.  Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому кліча яго рэчка цягнуць санкі з дорму.

5.    Луг адазваўся грому працяжна лес адгукнуўся стары.

6.    Запяеш па душы дасіўцехі га всцям поўны гуслі насыплю дукатаў.

7. Клікнуць хацелася голас замёр.

8.  Заглянуць у вокна ніхто не мог шыбы пакрыліся тоўстым пластом намаразі.

9. Вецер загуляе хвойнік лозы гнуцца.

- На картцы № 3 дадзены ключ. Праверце, ці правільна вы падабралі сказы. За правільна выкананае заданне 6 балаў. Кожная група можа зарабіць дадатковыя 4 балы, калі яны складуць свой сказ па адной з дадзеных схем.

4. - I апошні этап - гэта індывідуальная работа. Кожнаму з вас даецца тэст. Ацэньваецца ён 12 баламі за 6-8 хвілін вы выконваеце яго, падлічваеце свае балы і ставіце сабе адзнаку за ўрок.

Тэст да тэмы "Складаныя бяззлучнікавыя сказы".

1.  Нявернае сцвярджэнне:



а) У бяззлучнікавым складаным сказе ставіцца двукроп'е, каліўнутры простых частакужо ёсць коскі.

б) У бяззлучнікавым складаным сказе простыя часткі звязваюцца пры дапамозе інтанацыі.

в) Знакі прыпынкуў бяззлучнікавых складаных сказах залежаць ад сэнсавых адносін паміж часткамі.

г) У вуснай мове сэнсавыя адносіны паміж часткаміў бяззлучнікавым складаным сказе перадаюцца інтанацыйна.

2. Які знак прыпынку трэба паставіць замест дужак?

Шануй бацьку з маткаю … другіх не знайдзеш.

а) коска; б) кропка з коскай; в) працяжнік; г) двукроп 'е.

3. Пунктуацыйная памылка:



а) А пойдзеў танец Галачка, пастой ды паглядзі.

б) Пажыві для людзей - пажывуць і для цябе.

в) Дыхалася вельмі лёгка, Лёня ўзяў Жэню пад руку і павёў яго на вуліцу.

г) Ішоў бы ты даракі: там жа таксама можна чытаць.

4. Укажыце складаны бяззлучнікавы сказ:



а)         Узыходзіць месяц, шчодрым засевам высыпаюць на небе па-асенняму яркія зоркі.

б) Ваш асноўны абавязак - старанна вучыцца, моцна засвоіць першапачатковыя веды.

в) Антось зварочвае направа ды ідзе на станцыю рухава.

г) Ямалым хлапчуком палюбіў твае пушчы і нівы, і блакітныя рэкі, і мора зялёных лугоў.

5. Вызначыце сказ, у якім замест выдзеленага злучніка можна паставіць двукроп'е.



а)  У Сержа была такая натура, што ён прывыклічыць сябе лепшым і разумнейшым заусіх на свеце.

б) Не прайшло і паўгадзіны, як я стаяў на ганку дзядзькавай хаты.

в) Сонца ледзь скранулася з блакіту, але далёкі захад пераліваўся ўжо танчэйшымі адценнямі фарбаў.

г) Хуткаўжо зоркі зірнуць сіняватыя, і месяц пакрые палі палатном.

6. Схема сказа (знакі прыпынку не пастаўлены)



Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць ідуць двое людзей. ")[    II    ];б)[   ]-[    ];в)[    ]:[    ]; г)[    ];[    ].

 


Нумар задання

1

2

3

4

5

6

Правільны адказ

 

 

 

 

 

 

 Ключ да тэста.

 


Нумар задання

1

2

3

4

5

6

Правільны адказ

а

г

А

А

а

в


  • А зараз зробім вывад з нашага ўрока, апісаўшы яго ў форме рэпартажу па пачатку сказаў.Вазьміце картку № 5 і дапішыце сказы, выкарыстаўшы аналіз працы на сённяшнім ўроку. Працуем у мікрагруппах.

Апісаць урок мовы у форме рэпартажу па пачатку сказаў.

10 лютага мы прысутнічаем на ўроку роднай мовы ў 9 класе гімназіі № 2 горада Маілёва. Ідзе даследванне тэмы "Складаныя бяззлучнікавыя сказы".



Урок пачаўся -________________________

Настаўнікам перад класам ставіцца задача:______________

За працу ўзяліся дружна:_____________________

Кожны з нас добра ведае -___________________

Адказы вучняў сведчаць -____________________

Урок быў цікавы:__________________________

Для сябе я зрабіў вывад -_______________________________________

 


Прозвішча

Колькасць балаў

Адзнака

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. - Да якога стылю мы аднясём атрыманы тэкст? Адказ: (да публіцыстычнага, бо гэта рэпартаж);

2. - Якую ролю выконваюць у гэтым тэксце складаныя бяззлучнікавыя сказы Адказ: (надаюць тэксту лаканічнасць выразнаць, эмацыянальнасць дынамізм).

На картцы, дзе змешчаны рэпартаж ёсць свабодныя лініі. Запішыце свае прозвішчы, колькасць балаў, якія вы атрымалі і адзнаку.

Падагульненне:   

-Колькі балаў вы набралі за ўрок? Што перашкодзіла набраць найболыны бал?

Звернемся зноў да эпіграфа ўрока: веды, якія не папаўняюцца штодзенна, памяншаюцца з кожным днем - і возьмем яго за дэвіз у нашай вучобе.

Дамашняе заданне: падрыхтавацца да кантрольнага дыктанта.


  • Дзякуй вам вялікі за работу на ўроку.

Ліст кантролю

Прозвішча, імя вучня________________________

 


Нумар задання

№1

№2

№3

Тэст

Дадатков. балы

Колькасць балаў

Адзнака

Колькасць балаў

 

 

 

 

 

 

 

Самакантроль ведаў

 

Колькосць балаў

Адзнака

 

35

10

 

33-34

9

 

30-32

8

 

25-29

7

 

20-24

6

 

17-19

5

 

14-16

4

 

10-13

3

 

Менш 10

2

 

Картка-ключ №3

[                 ], [              ] (2,5)

[                 ]: [прычына]. (4,8)

[умова, час] - [            ]. (3,6,9) 




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка