Тэма. Табліцы дзялення на лік 9 і з дзеллю 9




Дата канвертавання24.11.2017
Памер46.72 Kb.
Камбінаваны ўрок матэматыкі

па матывах казкі Я. Шварца “ Папялушка”



Элементы тэхналогій: здароўезберагаючай, узроўневай дыферанцыяцыі, комплекснага інтэлектуальнага развіцця, калектыўна-самастойнага спосабу замацавання ведаў, рэфлексіі.

Тэма.Табліцы дзялення на лік 9 і з дзеллю 9

Замацаванне таблічнага множання і дзялення



Мэта: развіццё разумовых здольнасцей дзяцей, фарміраванне іх творчага мыслення, пазнавальнай самасвядомасці, далучэнне іх да маральных каштоўнасцей

Сродкі дасягнення мэты: скласці табліцы дзялення ліку 9 і з дзеллю 9; развіваць мысленне , уменне рашаць задачы і прыклады на таблічнае множанне і дзяленне, параўноўваць выразы; выхоўваць у дзяцей пачуццё ўзаемадапамогі, адказнасці.

Абсталяванне: Кніга Я. Шварца "Папялушка"; малюнкі казачных герояў: Папялушкі, Мачахі, кучара, каня, пацука і мышэй, карэты, гарбуза; гародніна, садавіна, кошыкі; карткі з задачай.

I. Арг. момант.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўроку. - Сёння ўрок у нас будзе незвычайны.

Дзе гуляюць дружна,

Лічаць умела,

Там казка зможа

З'явіцца смела.

ІІ. Тэма.Мэта. Матывацыя.

- Мы пабываем ў казцы Я. Шварца, сустрэнемся з гераіняй, якую вы добра ведаеце. Паслухайце загадку і адгадайце, як яе завуць.



Імя, як сонейка пяшчотнае

Сама прыгожая, лагодная

На баль прыехала ў карэце

Якой няма на белым свеце.

Здагадаліся, хто гэта? Золушка – (Папялушка)



  • А як гэта перакласці на нашу родную мову?

Для гэтага Праверка д\з стар.93 № 8 і 9

8 Сетак - ? (6) № 9 (57, 9, 15, 8, 47, 56.)

(На дошцы з’яўляюцца малюнкі Папялушкі і злой Мачахі.)

Мы сёння на ўроку будзем не толькі вучнямі, а станем чараўнікамі. Таму, што толькі чараўнікі робяць цуды. І мы абавязкова павінны дапамагчы Папялушцы,

для гэтага нам трэба выканаць усе заданні Мачахі.

-Аб чым марыла Папялушка: ("Ці паспею я на каралеўскі баль?")

- Хто ж дапамагаў ёй? (Мышы) – Як яны працавалі? (Дружна)

- На ўроку мы будзем працаваць па тэме " Табліца дзялення ліку 9 і з дзеллю 9", для гэтага будзем рашаць задачы, прыклады, параўноўваць выразы, разгадваць рэбусы і складаць прыклады.



Тлумачэнне “ Табліца дзялення ліку 9 і з дзеллю 9 “ Падручнік стар.94 № 1

Ш. Вуснае лічэнне:

Першае заданне Мачахі: прапалоць грады на яе агародзе з памідорамі, агуркамі і морквай. А грады Мачахі - гэта нашы матэматычныя ланцужкі. (замацаванне таблічнага множання і дзялення)

(Заданне выконваюць па варыянтах)



9 90 10 20 5 35

  • 72 : 8 · 10 : 9 · 2 : 4 ·7 = ? памідоры

10 30 5 40 8 72

  • 80 : 8 · 3 : 6 · 8 : 5 · 9 = ? агуркі

Заданне для кемлівых

  • Падручнік стар.95 №7 0 моркаў



IV. Замацаванне пройдзенага матэрыялу.

Другое заданне Мачахі: размеркаваць садавіну ў 3 кошыкі (у першую - яблыкі (<), ў другую – грушы ( =), у трэцюю – слівы (>). Але садавіна няпростая, а з выразамі. (Параўнанне выразаў.) Трэба паставіць знакі: <, >, = .

65 > 8 ·8 36 = 4 · 9

81 = 9 ·9 48: 8 < 7

45: 9 < 6 56: 8 < 8

35 < 9 ·5 63 = 7 ·9

Ад кожнага раду па адным чалавеку выходзяць і працуюць з выразамі.

-Рабяты, мачаха раскідала садавіну так, што яны нават патрапілі вам у сшытак. (Астатнія вучні знаходзяць у сябе ў сшытках садавіну і працуюць з выразамі, запісанымі на іх.)

V. Фіз. хвілінка.

Адпачываюць дзеці пад класічную музыку “ Менуэт”. Менавіта пад гэту мелодыю танцавала Папялушка на балі. (Чароўнае ператварэнне)



VI. Замацаванне пройдзенага матэрыялу (працяг).

Рашэнне задачы. (разважанне)

- Цяпер мы будзем дапамагаць сваёй чарадзейнай працай ствараць для Папялушкі з гарбуза - карэту, з мышэй – коней, з каня - кучара.

Для таго каб ператварыць гарбуз у карэту нам трэба рашыць задачу.



Работа з падручнікам стар.94 № 2

Колькасць

за 1 гадзіну



Колькасць

гадзін


Усяго

дэталей


І - 4дэт.







ІІ - ?, на 3 д. больш

? г.

49дэт.

  1. 4+3=7 (дэт.) з 1 г. на ІІ станку

  2. 49:7= 7г. вырабляў 49 дэт.

(Адзін з вучняў рашае на дошцы, астатнія рашаюць на месцы самастойна, запісваюць у сшытак)

Настаўнік замяняе малюнак гарбуза - карэтай.

Самастойная праца (рэбусы)

- Каб стварыць з мышэй - коней трэба разгадаць рэбусы: Пры5, с3ж.



Настаўнік замяняе малюнак мышэй - малюнкам з коньмі.

Праца ў групах. - Калі мы з вамі складзем прыклады на множанне і дзяленне з лікаў (7,8,72,9,6,42.), то мы зможам стварыць з каня - кучара.

(Працу выконваюць самастойна у групах , затым вучні ад кожнай групы выходзяць і запісваюць складзеныя прыклады і называюць у іх кампаненты).



Настаўнік замяняе малюнак з канём на малюнак з кучарам.

- Паглядзіце! "чарадзейная" праца дапамагла з гарбуза стварыць карэту, з мышэй - коней, з каня - кучара.

ТЛУМАЧЭННЕ Д\З ПАДРУЧНІК СТАР.95 № 8

VII. Падвядзенне выніку ўрока. - Ці справіліся мы з мэтай, пастаўленай ў пачатку ўрока? - Што для гэтага мы рабілі?

Папялушка сустрэлася са сваім прынцам. Яна шчаслівая і дзякуе сваіх "чараўнікоў" за працу, а якое слова кажа, вы пазнаеце, калі лікі расставіце ў парадку ўзрастання.

23 39 42 58 67 70 84

М А Л А Й Ц Ы



Рэфлексія “ Сняжынкі” Мацнее, халадзее вецер.

Ляцяць сняжынкі-матылькі.

Зіма здалёку ціха едзе,

Вязе нам санкі і канькі.

Выкажыце свае адчуванні аб працы на ўроку

ДУА “ Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа”





Настаўніца

пачатковых класаў

Э. Б. Конюх


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка